Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
historya_seminary_1kurs.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
198.14 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”

Гісторыя беларусі

Планы семінарскіх заняткаў і заданні для самастойнай працы

для студэнтаў дзённага аддзялення

Мінск 2009

УДК 94(476)(075.8)

ББК 63.3 (4Бел)я 73

Г51

Рэкамендавана Рэдакцыйным саветам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Гісторыя Беларусі : планы семінарскіх заняткаў і заданні для Г51 самастойнай працы / уклад. С.П.Кубека, А.Г.Цымбал. – Мінск : МДЛУ. –

26 с.

Планы семінарскіх заняткаў і заданні для самастойнай працы для студэнтаў дзённага аддзялення распрацаваны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ 009/тып.) і з улікам вучэбнага плана МДЛУ.

УДК 94(476)(075.8)

Ббк 63.3 (4Бел)я 73

© УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”, 2009

УВОДЗІНЫ

На сучасным этапе развіццё вышэйшай адукацыі накіравана на пераўтварэнне студэнта з аб’екта навучання ў актыўнага суб’екта адукацыйнага працэса. На першы план выходзіць самастойная праца студэнта па авалоданні вучэбным матэрыялам. Зыходзячы з гэтага, семінарскія заняткі павінны ствараць сумеснае практычна-дзейнаснае асяроддзе для вырашэння вучэбных задач выкладчыкамі і студэнтамі.

У працэсе правядзення семінарскіх заняткаў па курсу “Гісторы Беларусі” студэнт набывае новыя эмпірычныя, тэарэтычныя і аксіялагічныя веды, фарміруе ўменні і навыкі па іх сістэматызацыі і канцэптуалізацыі; авалодвае базавымі гістарычнымі паняццямі, тэарэтычнымі і каштоўнаснымі алгарытмамі вучэбнага прадмета; вырашае пазнаваўчыя задачы; набывае вопыт па аналізу дакументальных крыніц і літаратуры. Такі падыход разглядаецца кафедрай у якасці неабходнай умовы для паспяховай прафесійнай дзейнасці, развіцця аналітычнага гуманітарнага мыслення, фарміравання ў студэнтаў інтэлектуальных і творчых здольнасцей як асновы прафесійнай кампетэнтнасці. Таму на семінарах павінны панаваць арганізацыйныя і інтэлектуальныя ўмовы для актыўнай самастойнай работы студэнтаў і адначасова для кантролю якасці атрыманых ведаў і ўменняў.

У адпаведнасці з праграмай курса “Гісторыя Беларусі” большасць вучэбнай работы прадугледжана ў форме самастойнай працы студэнтаў.

Семінарскія заняткі арыентаваны на самастойную падрыхтоўку студэнтаў па вызначаных тэмах. Яны патрабуюць асэнсавання атрыманай інфармацыі, разумення вучэбных, дакументальных і навуковых матэрыялаў. На кожны семінар студэнтам прапаноўваецца тэма, якая ўтрымлівае некалькі вучэбных пытанняў для яе ўсебаковага разгляду.

Вывучэнне неабходнага матэрыяла па кожнай тэме прадугледжвае выкарыстанне:

1) асноўнай літаратуры, якую складаюць абагульняючыя працы і вучэбныя дапаможнікі. У якасці асноўнага выступае вучэбнае выданне “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй прафесара Я.К.Новіка, дапушчанае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (гл. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэбны дапаможнік / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад. рэд. Я.К. Новіка. – Мінск : Выш. шк., 2009. – 512 с.). Таксама рэкамендуецца выкарыстанне ішных падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў, прыведзеных у спісе літаратуры. Паколькі вучэбныя пытанні па-рознаму раскрыты ў падручніках, выкладчыкі зыходзяць з мэтазгоднасці звароту да дадатковай вучэбнай і навуковай літаратуры.

2) дадатковай літаратуры, якая ўключае калектыўныя і манаграфічныя даследаванні, навуковыя артыкулы, прысвечаныя больш вузкім пытанням у рамках разглядаемай праблемы. Зварот да дадатковай літаратуры дае магчымасць больш глыбока раскрыць вынесеныя на абмеркаванне вучэбныя пытанні, а таксама можа быць карыстным пры падрыхтоўцы асобных рэфератыўных паведамленняў.

3) дакументальных крыніц, якія ўтрымліваюць арыгінальныя дакументы, архіўныя матэрыялы, інтэрв’ю і ўспаміны. Кантралюемая самастойная работа студэнтаў (КСРС) у якасці састаўнога элемента курса рэалізуецца праз заданні для самастойнай працы, якія прадугледжваюць вывучэнне студэнтамі запланаваных дакументаў у рамках вучэбных тэм. З гэтай мэтай студэнтам неабходна мець асобны сшытак, дзе робяцца кароткія выпіскі (цытаты), якія найбольш выразна характарызуюць вывучаемую праблему. У час заняткаў студэнты карыстаюцца зробленымі выпіскамі, падцвярджаюць і абгрунтоўваюць імі свае высновы ў ходзе вусных адказаў (падрабязнае канспектаванне дакументаў не з’яўляецца неабходным!).

Падрыхтоўку да семінарскіх заняткаў трэба пачынаць са складання плана адказу. Пры гэтым рэкамендуецца прытрымлівацца наступнай схемы: 1) гістарыяграфія і крыніцы па праблеме, 2) прычыны і сутнасць падзеі, 3)наступствы і значэнне падзеі, 4) высновы па пытанню. Асобная ўвага пры гэтым надаецца тэарэтычным, гістарыяграфічным і крыніцазнаўчым аспектам разглядаемай тэмы.

Студэнтам неабходна памятаць, што вуснае паведамленне не ўяўляе звычайнае рэпрадуктаванне тэкста падручніка. Важным з’яўляецца выпрацоўка ўласнага меркавання і разумення праблемы, што павінна быць фактычна аргументаваным і тэарэтычна абгрунтаваным. Пры падрыхтоўцы рэкамендуецца прадумаць дадатковыя, гістарычна абгрунтаваныя пытанні па тэме семінара, якія ў першую чаргу выклікаюць неадназначныя меркаванні, з’яўляюцца спрэчнымі і падштурхоўваюць да дыскусіі. Дыскусія па прапанаваных студэнтамі праблемах павінна стаць адметнасцю кожнага семінара.

Адказы на семінарскіх занятках павінны завяршацца высновай.

Асобнае месца ў структуры семінараў займаюць рэфератыўныя паведамленні, якія дазваляюць студэнтам прадэманстраваць эмпірычныя і тэарэтычныя веды, уменні сістэматызаваць і тэарэтычна абагульняць гістарычную інфармацыю падручнікаў і крыніц. Да кожнага семінара прапануецца некалькі тэм рэфератаў, але студэнты могуць вылучыць уласныя праблемы для разгляду. Рэфераты звычайна прысвячаюцца славутым асобам беларускай гісторыі, важным падзеям і датам мінуўшчыны, якія звычайна паглыбляюць веды студэнтаў.

Асновай высокіх вучэбных вынікаў студэнтаў з’яўляецца падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў з выкарыстаннем асноўнай і дадатковай літаратуры, першакрыніц, і сістэматычная работа на іх на працягу ўсяго семестра.

Прапанаваны вучэбна-метадычны матэрыял утрымлівае пералік тэм і пытанняў да семінараў, спісы асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератыўных паведамленняў і заданні для самастойнай працы, неабходныя для падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх заняткаў.

Выданне падрыхтавалі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай курса “Гісторыя Беларусі” старшы выкладчык С.П. Кубека і дацэнт А.Г. Цымбал.

Семінар 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (2 гадз.)

1. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.

2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы.

3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і навуковыя канцэпцыі.

ЛІТАРАТУРА

1. Гiсторыя Беларусi: у 6т. / В. Вяргей [і інш.]; / пад рэд. М.П. Касцюка [і інш.]. – Мінск, 2000. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст.

2. Гісторыя Беларусі: вучэб. дап.: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд. – Мінск, 2007. – Ч.1: Ад старажытных часоў по люты 1917 г.

3. Казлякоў У.Р. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У.Р. Казлякоў [ і інш.]. Дапам. / пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мінск, 2003.

4. Ковкель И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Минск, 2006.

5. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. – Мінск, 2009.

6. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск, 1994.– Ч. 1.

7. Пилипенко М. Возникновение Белоруссии: новая концепция / М. Пилипенко.– Минск, 1991.

8. Трещенок Я.И. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Я.И.Трещенок. – Могилев, 2005.– Ч.1. Досоветский период.

9. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П.Г. Чигринов.– Минск, 2007.

10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993–2003.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]