Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
History_ Belarus.pdf
Скачиваний:
86
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.9 Mб
Скачать

Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

ставіў сваё veto (“не дазваляю”), рашэнне не праходзіла. Гэтым, як лічылася, высока цанілася, а фактычна даводзіліся да абсурду пачуццё гонару і годнасці кожнага шляхціча-дэпутата.

Прынцып ліберум вета адыграў драматычную ролю ў жыцці Рэчы Паспалітай. Ён не раз зрываў работу вышэйшага дзяржаўнага органа ўлады. Па падліках гісторыкаў, з 50 апошніх соймаў Рэчы Паспалітай толькі 7 адбыліся без перашкод. Абранне караля таксама павінна было адбывацца аднагалосна, што цяжка было дасягнуць у асяроддзі амбіцыйнай шляхты. Ні кароль пры сваім жыцці, ні сойм пры жыцці караля не маглі прызначыць яму пераемніка. Таму пасля смерці кожнага караля пачыналася выбарнае бязладдзе. Розныя шляхецкія групоўкі імкнуліся пасадзіць на трон свайго прэтэндэнта; бескаралеўе цягнулася часам па некалькі гадоў. Шляхецкая дэмакратыя перарастала ў анархію.

Усё гэта аслабляла вышэйшую ўладу ў Рэчы Паспалітай і было галоўнай прычынай яе палітычнай слабасці. Акружанай больш моцнымі цэнтралізаванымі дзяржавамі, дзе панавалі манархічныя рэжымы, Рэчы Паспалітай было наканавана палітычнае і ваеннае паражэнне.

5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі

Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у Рэчы Паспалітай у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі.

У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку яго да 60-х гадоў у пратэстантызм перайшла большасць беларускіх магнатаў і значная частка шляхты. Простае ж насельніцтва ВКЛ паранейшаму належыла да праваслаўнай царквы, якая іерархічна была падначалена Маскоўскай мітраполіі. У канцы XVI стагоддзя сітуацыя яшчэ больш змянілася на карысць Масквы, якая аб’явіла сябе “трэцім Рымам” і стала цэнтрам праваслаў’я ў Усходняй Еўропе. Залежнасць праваслаўнай царквы ВКЛ ад Масквы давала апошняй магчымасць умешвацца ва ўнутраная справы ВКЛ пад сцягам абароны аднаверцаў. Польша, безумоўна, не магла з гэтым змірыцца. Дзяржаўны саюз яна хацела замацаваць духоўным, рэлігійным, ідэалагічным.

Для пашырэння і насаджэння каталіцкай веры ў ВКЛ выкарыстоўваліся розныя сродкі, але ударнай сілай быў ордэн езуітаў.

Ордэн езуітаў (слуг Ісуса Хрыста) быў створаны ў 1534 годзе іспанцам Ігнаціем Лайёлам для барацьбы з Рэфармацыяй у Заходняй Еўропе. Ён уяўляў сабой напалову манашскую, напалову вайсковую арганізацыю з жорсткай субардынацыяй і жалезнай дысцыплінай. Узначальваў ордэн

68

Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

генерал. Езуіты кіраваліся прынцыпам – “Мэта апраўдвае сродкі“. Ордэн актыўна падтрымліваўся і фінансаваўся Ватыканам. З дапамогай ордэна езуітаў каталіцкая царква змагла падавіць Рэфармацыю ў Заходняй Еўропе (Варфаламееўская ноч 24 жніўня 1572 г.) і ў Рэчы Паспалітай.

У ВКЛ першыя езуіты з’явіліся ў 1570 годзе. Сюды былі накіраваны таленавітыя багасловы, прапаведнікі, літаратары. Пры падтрымцы каралеўскай улады ў ВКЛ пачалі будавацца каталіцкія касцёлы. Служба ў гэтых касцёлах была шыкоўнай і багатай, выкарыстоўваўся арган. Пры касцёлах ствараліся тэатры, бібліятэкі, адкрываліся аптэкі, прыюты для дзяцей. Езуіты фактычна ўзялі ў свае рукі справу адукацыі. Яны пранікалі ў дамы шляхты ў якасці хатніх настаўнікаў і насаджалі ў шляхецкіх сем’ях каталіцкія ідэі. Езуіты адкрывалі на тэрыторыі ВКЛ свае шматлікія навучальныя ўстановы (калегіумы) і праз іх ўплывалі на моладзь. Ужо ў 1570 годзе ў Вільні быў адкрыты першы калегіум, а ў 1579 годзе. на базе яго была створана Віленская акадэмія (пазней – універсітэт) – першая ВНУ у Усходняй Еўропе. У 1570 – 1580 гг. езуіцкія калегіумы былі заснаваны ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Мінску, Віцебску, Слуцку, Гародні і іншых гарадах Беларусі. Усяго ў канцы XVI – пачатку XVII стст. езуіты стварылі на беларускіх землях 91 апорны пункт (11 калегіумаў, 5 рэзідэнцый, 75 місій).

Акрамя ордэна езуітаў на Беларусі дзейнічалі яшчэ 18 мужчынскіх і 7 жаночых каталіцкіх ордэнаў (бернардзінцы, францысканцы, дамініканцы, кармеліты, канонікі, піяры, картузы, аўгусцінцы і г.д.). Уся гэта армія мела адну мэту: прапагандзіраваць, распаўсюджваць і замацоўваць ідэі каталіцтва і інтарэсы Ватыкана.

Паступова адноўленае і ўзмоцненае езуітамі каталіцтва пачало выцясняць іншыя веравызнанні. Беларуская знаць пачала пакідаць не толькі пратэстанства, але і праваслаўе і пераходзіць у каталіцтва. У канцы XVI – пачатку XVII стст. гэты рух набыў масавы характар. Да канца XVII стагоддзя контррэфармацыя ў ВКЛ перамагла. Такія буйныя княскія дынастыі, як Радзівілы, Валовічы, Хацкевічы, Тышкевічы і інш., цалкам сталі каталіцкімі, а сыны лідэра Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага адшуквалі і палілі пратэстанцкія кнігі, выдадзеныя некалі іх бацькам.

Разам з верай беларуская шляхта засвойвала польскую мову, польскую культуру, польскі лад жыцця і паступова пачынала лічыць сябе палякамі. У 1696 годзе са згоды беларускай шляхты ў ВКЛ была ліквідзіравана нават дзяржаўнасць беларускай мовы.

Аднак не так лёгка было навязаць каталіцкую веру простаму народу, які па традыцыі прытрымліваўся праваслаўя, таму каталіцкі касцёл і перш за ўсё езуіты пачалі шукаць абходныя шляхі. Езуіты прапанавалі заключыць

69

Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

унію паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой , каб паступова і непрыкметна перавесці просты народ ў каталіцтва.

Ідэю царкоўнай уніі падтрымала значная частка праваслаўных святароў, якія жадалі мець такія ж прывілегіі, як і католікі. Ідэю уніі падтрымала і кіраўніцтва ВКЛ (Леў Сапега), спадзяючыся з дапамогай уніі пазбегнуць рэлігійнага супрацьстаяння ў дзяржаве. У пачатку 90-х гадоў XVI стагоддзя пачаліся тайныя перагаворы з Ватыканам, актыўнымі ўзельнікамі якіх былі Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі. У снежні 1595 года яны паехалі ў Ватыкан, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы былі падпісаны 33 артыкулы царкоўнай згоды. У гонар гэтага Папа Рымскі Клімент VIII загадаў нават выбіць медаль, дзе беларуска-украінскія іерархі стаяць на каленях і просяць уніі, а знізу надпіс “На схіленне рускіх”.

Укастрычніку 1596 года Берасцейскі царкоўны сабор зацвердзіў унію і стварыў уніяцкую царкву, якая мела наступныя асаблівасці.

Уніяцкая царква падпарадкоўвалася ўжо не Маскве, а папе Рымскаму. Уніяцкая царква прызнавала асноўныя дагматы каталіцкага

веравучэння.

Набажэнствы вяліся на зразумелай простаму народу беларускай мове, захоўваліся праваслаўныя (грэчаскія) абрады. Таму уніяцкая царква досыць часта называецца грэка-каталіцкай.

Угістарыяграфіі ёсць две супрацьлеглыя ацэнкі Берасцейскай царкоўная уніі і уніяцкай царквы.

Рускія і савецкія гісторыкі, праваслаўныя іерархі лічылі і лічаць унію хітрым езуіцкім сродкам акаталічвання і апалячвання беларуска-украінскага насельніцтва. Яны сцвярджаюць, што унія была навязана Ватыканам і каталіцкай Польшчай. Насельніцтва Беларусі пераводзілася ва уніяцтва прымусова. Правы праваслаўных ушчамляліся, у іх забіралі цэрквы і манастыры, пачалі называць схізматыкамі і дысідэнтамі. Яны лічаць, што унія прынесла на Беларусь не згоду, а разлад і рэлігійную барацьбу. У якасці прыклада прыводзіцца забойства ў Віцебску ў 1623 годзе уніяцкага епіскапа Ісафата Кунцэвіча.

Другі пункт погляду на уніяцкую царкву маюць гісторыкі нацыянальнай арыентацыі. Яны лічаць уніяцкую царкву беларускай нацыянальнай царквою, якая выратавала беларускі народ ад апалячвання і русіфікацыі, дзякуючы таму што багаслужэнні гэтая царква вяла на беларускай мове. Акрамя таго, на іх думку, уніяцкая царква фарміравала нацыянальную самасвядомасць беларусаў, так як уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не рускія.

Спрэчкі вакол уніяцтва працягваюцца. Безумоўна адно: уніяцкая царква аслабіла на Беларусі пазіцыі праваслаўя і палітычны ўплыў з Усходу, і

70

Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

яшчэ больш узмацніла становішча каталіцкага касцёла і Папы Рымскага. Шматканфесійнасць, супрацьстаянне канфесій і рэлігійная барацьба таксама былі прычынай палітычнай слабасці і нестабільнасці Рэчы Паспалітай.

Уніяцкая царква існавала на Беларусі да 1839 г. У гэты час уніятамі лічылі сябе ужо 75 – 80% насельніцтва Беларусі. І сёння на Беларусі існуюць уніяцкія абшчыны.

5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

У 16 – 18 стст. тэрыторыя Беларусі была пераўтворана ў зону вострага ваеннага супрацьстаяння суседніх дзяржаў – Расіі, Польшчы, Швецыі і Украіны, тут ішлі амаль бесперапынныя ваенныя дзеянні, якія наносілі ёй вялікія матэрыяльныя і людскія страты.

З 1558 па 1582 гг. Беларусь была асноўным тэатрам ваенных дзеянняў у сувязі з Лівонскай вайной. Рускія войскі захапілі і спустошылі амаль палову яе тэрыторыі. Пасля захопу Полацка рускае войска стала пагражаць Вільні. У такіх умовах была падпісана Люблінская ўнія, якая істотна паўплывала на ход Лівонскай вайны. Новы кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый (1576 – 1586 гг.) змог сабраць вялікае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк, а затым і іншыя населеныя пункты Беларусі. У 1582 годзе вайна скончылася перамогай Рэчы Паспалітай. Па ЯмЗапольскаму пагадненню ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі.

Другой буйной ваеннай кампаніяй ў пачатку XVII стагоддзя была адкрытая экспансія Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву, якая перажывала так званы ”смутны час”. Ён быў абумоўлены тым, што на Русі скончылася дынастыя Рурыкавічаў і пачалася барацьба за маскоўскі трон. Акрамя таго, некалькі гадоў падрад тут былі неўраджаі, пачаўся голад. Бунты галодных сялян ахапілі ўсю краіну. Новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза (1587 – 1632) вырашыў скарыстаць гэтую сітуацыю для ўзмацнення свайго ўплыву на Усходзе. У гэты час у сядзібе беларускага магната Вішнявецкага аб’явіўся малады чалавек, які назваў сябе царэвічам Дзмітрыем (малодшы сын Івана IV). Ён сцвярджаў, што выратаваўся ад забойц Барыса Гадунова і прад’яўляў прэтэнзіі на рускі прэстол. На самай справе гэта быў манах Рыгор Атрэп’еў. Шляхта Рэчы Паспалітай вырашыла выкарастаць смелага авантурыста, каб замацаваць палітычнае першынство ў Усходняй Еўропе. Дыпламатычныя захады былі адкінуты і пачалося адкрытае ваеннае ўмяшанне ў справы суседняй дзяржавы.

71

Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Першы паход на Маскву пачаўся ў 1604 годзе. Ілжэдзмітрый пры падтрымцы войска Рэчы Паспалітай амаль год знаходзіўся на маскоўскім троне, аднак быў выкрыты і забіты.

У1607 годзе быў наладжаны новы паход у Рускую дзяржаву з Ілжэдзмітрыем II у абозе (настаўнік з Магілёва). Але і другога напаткаў такі

жлёс. Ён быў забіты, так і не стаўшы царом.

У1609 годзе ў чарговы паход на Маскву рушыў з войскам сам кароль Жыгімонт III Ваза. Баярская Дума, дзе былі вялікія супярэчнасці, дала згоду на абвяшчэнне сына Жыгімонта 15-гадовага Уладзіслава царом Масковіі. Два гады сталіца рускай дзяржавы была ў руках іншаземцаў, якія наводзілі там свае парадкі. Аднак у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім здолела адваяваць Маскву і выгнаць чужаземныя войскі са сваёй тэрыторыі. Адмоўным вынікам інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Маскву стала замацаванне варожых адносін паміж суседнімі дзяржавамі. Палякі і літвіны ўспрымаліся ў Маскве як галоўныя яе ворагі. З гэтага часу руская дзяржава настойліва дамагалася ліквідацыі Рэчы Паспалітай, чаго і дасягнула ў канцы XVIII стагоддзя.

Усе гэтыя гады праз Беларусь з Захаду на Усход і з Усходу на Захад бесперапынна рухаліся войскі, якія руйнавалі беларускія землі

Спусташальнай для Беларусі была вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, якая цягнулася з 1654 па 1667 гг.

Пачалася яна з антыпольскага паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. У ходзе паўстання Б. Хмельніцкі дамагаўся не толькі вызвалення ад польскага панавання, але і стварэння Вялікай Украіны з далучэннем да яе паўднёва – ўсходніх зямель Беларусі. Ён засылаў на Беларусь свае казацкія атрады (загоны) пад кіраўніцтвам Налівайкі, Нябабы, Галоты, Крычэўскага, Крывашапкі, да якіх далучаліся беларускія сяляне. Супраць іх вяло барацьбу войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам.

У1654 годзе паміж Расіяй і Украінай быў заключаны ваенна – палітычны саюз. Па рашэнню Пераяслаўскай рады (казацкага з’езду) Украіна адыходзіла ў склад праваслаўнай Расіі. Для барацьбы з палякамі рускі цар Алексей Міхайлавіч кінуў на Украіну вялікае войска. Заадно ён меў намер далучыць да Расіі і землі Беларусі (ВКЛ). Ваенныя дзеянні пачаліся ў 1654 годзе. Аляксей Міхайлавіч захапіў большую частку тэрыторыі Беларусі, у 1655 годзе нават сталіцу ВКЛ Вільню, пасля чаго пачаў тытулаваць сябе “государем Великой, Малой и Белой Руси”. Безумоўна, што 10-тыс. войска гетмана Януша Радзівіла не магло даць адпор 100-тысячнаму рускаму войску, але на баку ВКЛ выступіла і Швецыя. Гэта дало магчымасць войску Рэчы Паспалітай больш актыўна весці баявыя дзеянні. У 1660 годзе асноўныя сілы рускіх былі разбіты. У 1661 годзе была вызвалена Вільня. Пачаўся

72

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]