Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory_filosofia

.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
190.93 Кб
Скачать

11.Атамістыка. ФІЛАСОФІЯ АТАМІСТАЎ.

Адкрыццё атама адбывалася не пры дапамозе фізічных эксперыментаў ці нейкіх прыладаў, а выключна сілай лагічных разважанняў. Прыкладная схема іх наступная: калі, узяць які--небудзь прыродны прадмет і дзяліць яго, то ў гэтым дзяленні мы дойдзем да найдрабнейшай часцінкі, якая ў сілу сваёй дробнасці нездольна да дальнейшага дзялення. Значыць, існаванне атама фіксавалася на мяжы дзялення і недзялення рэчыва. Дзякуючы недзялімасці атамаў забяспечваецца існаванне ўсіх фізічных прадметаў у тым ліку і цела чалавека і яны могуць пэўны час існаваць ў сваёй форме і ўстойлівасці.У антычнасці лічылася, што аўтарам атамістыкі з'яўляецца Ляўкіп, пасля якога не засталося пісьмовай спадчыны, так як яе нібыта прысабечыў ягоны вучань Дэмакрыт. У сучаснай літаратуры каб пазбегнуць непатрэбных спрэчак аўтарства прызнаецца адначасова за Ляўкіпам--Дэмакрытам. К. Маркс у свой час абараніў дысертацыю на тэму: "Адрозненне паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і натурфіласофіяй Эпікура."

Характарыстыка атамаў.

У філасофіі Дэмакрыта асноўнымі з'яўляюцца тры паняцці: атам, пустата і рух. Фізічна атамы , пустата і рух існуюць рэальна і аб'ектыўна і больш таго яны шчыльна злучаны паміж сабой і існаваць адно без другога не могуць.

Прызначэнне пустаты. Кожны прадмет складаецца з атамаў і згодна Дэмакрыта, пры ўсёй шчыльнасці прылягання аднаго атама да другога паміж імі існуюць прагалкі пустаты. Атамісты абгрунтоўвалі наяўнасць пустаты ў прадметах пры дапамозе паняцця дэфармацыі, якая існуе таму, што ў прадметах пад уздзееннем сілы атамы перамяшчаюцца і займаюць нейкае новае месца. Асноўнай характарыстыкай атамаў з'яўляецца іх рухлівасць. Пустата не з'яўляецца прычынай, а толькі ўмовай руху атамаў. Прычына руху атамаў, як лічылі атамісты, знаходзіцца ўнутры саміх атамаў, але сказаўшы гэта Дэмакрыт патрапіў ў супярэчлівую сітуацыю: з аднаго боку атамы недзялімыя, а значыць і безструктурныя, а з другога -- прычына руху знаходзіцца ўнутры гэтых атамаў. А калі так, то дапускаецца структурнасць атамаў. Дагадкі атамістаў аб самарухлівасці атамаў былі падмацаваны на прыканцы 19--пач.20-га ст.ст., калі новая фізіка праз эксперымент абгрунтавала не толькі існаванне атамаў, але і наяўнасць ў іх складанай структуры.

Атамы бываюць самыя розныя і іх існуе неабмежаваная колькасць і яны надзелены вечнасцю і незнішчальнасцю. Калі прызнаваць, што колькасць атамаў абмежаваная, то неабходна будзе прызнаваць, што і колькасць прадметаў, якія складаюцца з гэтых атамаў, таксама павінна быць абмежаванай, а гэта значыць, што і ўвесь сусвет і ў прасторы і ў часе таксама будзе прызнавацца абмежаваным. Атамы адрозніваюцца паміж сабой па форме; па парадку; па палажэнню, што і прадвызначае разнароднасць прадметаў. Напрыклад, цела чалавека складаецца з атамаў аднолькавых формаў, але разнастайны парадак і палажэнне іх, робяць кожнага чалавека індывідуальным і непаўторным.Па форме атамы бываюць: круглыя, квадратныя, востравугольныя і г. д. Форма атамаў прадвызначае форму прадметаў г. зн., што, напрыклад, ў круглым прадмеце найбольш круглых атамаў, і наадварот, у цвёрдых прадметах найбольш кручкавтых і востравугольных.

Пытанні гнасіялогіі ў філасофіі атамістаў.

Калі стыхійныя матэрыялісты, ў якасці першаматэрыі прызнавалі прыродныя стыхіі(зямля, агонь вада, паветра), то атамістаы прызнавалі атам. Згодна Дэмакрыта атам - нябачная субстанцыя, але пры гэтым яна з'яўляецца фізічнай і нядзялімай. Такая традыцыя доўжылася да пачатку 20-га ст. , да моманту афармлення новай фізікі, якая сцвердзіла дзялімасць атамаў і наяўнасць ў іх складанай ўнутрыатамнай структуры.

Дэмакрыт тлумачыць працэс пазнання зыходзячы з прынцыпа эманацыі (. з грэч. выцяканне, адрыванне) г. зн. што з паверхні прадметаў адрываюцца драбнейшыя іх адбіткі (копіі). Пранікаючы ў чалавечае цела гэтыя адбіткі, ці як іх называе Дэмакрыт, эйдасы злучаюцца з роднаснымі ім атамамі, якія ёсць, напрыклад, у чалавечым зроку, слыху і г. д. і дзякуючы якім ў чалавека ўзнікаюць вобразы прадметаў і з'яваў. На шляху да пазнаючага суб'екта(чалавека) эйдасы могуць дэфармавацца пры судакрананні з нейкімі перашкодамі, ці з іншымі эйдасамі.У выніку такой дэфармацыі, эйдасы прыносяць новую дзівосную інфармацыю і вобразы тых прадметаў, якія ў рэальным быцці не існуюць. На падставе гэтых вобразаў, па іх узору і падабенству чалавек здольны ствараць новыя прадметы. Здольнасць эйдасаў дэфармавацца і ўэаемасчапляцца паміж сабою прысутнічае ў аснове ўзнікнення фантазій чалавека.

Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.

Атамы не маюць колеру, смаку, паху, але гэтыя без'якасныя атамы здольны ствараць ўсе якасці прадметаў. Так як існуе вялікая колькасць атамаў і іх камбінацый, то існуе і бясконцае мноства якасцей, якія ўласцівы прадмету. Напрыклад, якасць цяпла ў прадметах ствараецца шарападобнымі і рухлівымі атамамі; чорны колер узнікае ад шаргаватых і няроўных атамаў; белы колер, наадварот, творыцца гладкімі атамамі; гук--гэта спрасаванне атамаў; колеравасць--гэта гушчыня атамаў; гарката выклікаецца малымі, гладкімі і круглымі атамамі, паверхня якіх мае зазубрыны.

Дэмакрыт цалкам адмаўляў выпадковасць ў Сусвеце, прыродзе і чалавеку, чым і прызнаваў прадвызначанасць лёсу, жыцця і смерці чалавека на падставе таго, што атамы рухаюцца толькі па дакладна--вызначаных арбітах. Прадвызначанасць і жорсткая зададзенасць руху атамаў закладвала асновы для ўзнікнення філасофскага паняцця дэтэрмінізм(прычынная абумоўленасць), які адмаўляе ў прынцыпе сам факт выпадковасці. Пры такой катэгарычнасці ўзнікалі пэўныя складанасці, калі атамісты разважалі пра узнікненне новага і ці ўвогулле яно ёсць.

У адрозненні ад Дэмакрыта Эпікур прызнаваў выпадковасць зыходзячы з таго, што існуе траякі рух атамаў: падзенне атамаў па прамой лініі; адхіленне атамаў ад прамой лініі; рух у выніку сутыкненне атамаў. У той час , як Дэмакрыт надзяляў атамы толькі характарыстыкамі формы, парадку і палажэння, Эпікур прызнаваў у іх і розную вагавую цяжкасць. Менавіта яна і дазваляе атамам час ад часу адхіляцца і змяшчацца з зададзеных арбітаў руху. А гэта рабіла магчымым прызнання выпадковасці, як прычыны для ўзнікнення новага, як неабавязковага паўтору ранейшага, як ўзнікненне індывідуальных прадметаў

12.Сафістыка. .ФІЛАСОФІЯ САФІСТАЎ.

У пятым ст. да н. э. у полісах Грэцыі на змену рабаўладальніцкай арыстакратыі і тыраніі прыходзіць ўлада рабаўладальніцкай дэмакратыі. На практыцы гэта азначала, што ў полісе побач з рабамі і рабаўладальнікамі з'явіліся вольныя грамадзяне. Яны атрымлівалі свабоду ад рабства за пэўныя прыродныя ці здабытыя здольнасці. У першую чаргу гэта былі паэты, мастакі, акторы, дойліды, музыкі. Толькі вольныя грамадзяне маглі абіраць склад народнага сходу, суда, магістратуры і толькі з іх рыхтаваліся спецыялісты для судовага і палітычнага красамоўства. Менавіта з сафістаў запачаткавалася прафесійная адвакатура і палітычная дзейнасць. А так як, у тыя часы, філасофія ўтрымлівала ўсе прыватныя навукі, то сафісты, якія займаліся юрыспрудэнцыяй ці палітыкай адначасова развівалі і філасофію ў цэлым. Слова сафіст азначала не проста мудрага чалавека, а тут мудрасць была шматсэнсоўнай і нават хітраватай. Пад мудрасцю сафісты разумелі не пошукі ісціны, а толькі ўменне любымі прыёмамі даказваць ці абвяргаць ісцінасць ці ілжывасць чалавечых думак. Развагі сафістаў часта грунтаваліся на выкарыстанні ілжывых пасылак, падмены паняццяў. Узорам сафістыкі з'яўляюцца сафізмы: "Рагаты", змест якога наступны: "тое што ты не згубіў, ты маеш; ты не згубіў рогі; значыць ты рагаты.” Сафізм "Хлус": "усё тое што я вам гавару гэта хлусня, але я прызнаюся, што я вам хлушу; значыць, я вам гавару праўду. Што я вам сказаў праўду ці хлусню?" Лікавы сафізм: 5 ёсць 2+3; 2--цотны лік; 3--няцотны лік; Значыць , лік 5 ёсць і цотны і няцотны адначасова Сафізмы спрыялі развіццю гнуткасці чалавечага здумлення, уменню лагічна разважаць, спрачацца, даказваць ці абвяргаць чалавечыя думкі, шукаць ісціну. Так як у сафістаў галоўным выступае "Я", то яны прыйшлі да высновы, што быццё па-за чалавечым "Я" не існуе. Сафісты лічацца першымі настаўнікамі мудрасці, і яны упершыню ўвялі практыку платнага навучання. Сафісты Пратагор і Горгій сфармулявалі вучэнне аб быцці ў трох тэзах:

1) нішто не існуе -- калі дапусціць, што быццё існуе то неабходна будзе прызнаць, што існуе і небыццё, так як яно папярэднічае быццю. Але ў гэтым выпадку немагчыма пратлумачыць як з небыцця можа ўзнікаць быццё. Быццё і небыццё таксама не могуць існаваць адначасова, так як у гэтым выпадку яны зліваюцца ў нешта агульнае.

2) калі быццё нават і існуе, то яго немагчыма зразумець і пазнаць, так як паміж прадметам і думкай аб гэтым прадмеце існуе вялікая розніца. Дзякуючы гэтаму узнікаюць новыя вобразы, уяўленні, фантазіі, а гэта ўсё складае аснову для новых жаданняў і творчасці ў чалавека.

3) калі нават быццё і магчыма пазнаць і зразумець, то зафіксаваць яго ў слове, ці ўзнавіць пры дапамозе слова немагчыма. Спрабуючы ўзнавіць быццё ў сваіх думках, у сваім слове чалавек тым самым не ўзнаўляе яго, а наадварот стварае праз слова новае быццё. Пры дапамозе слова, быццё заўсёды раздвойваецца на: быццё для майго "Я" і быццё для іншага "Я"

Вучэнне аб чалавеку.

Сафісты лічылі, што ў сілу вялікасці прыроды яе немагчыма зразумець папярэдне не зразумеўшы чалавека, як маленькай прыроднай часцінкі. Пагэтаму прадметам цікаўнасці ў сафістаў выступае чалавек, чым і была запачаткавана спекулятыўная філасофія, якая разглядае чалавека ў выключнай абстрактнасці. Аб'ектам увагі выступае не проста чалавек, а ягоныя думкі, жаданні, магчымасці. Галоўным у сафістаў з'яўляецца прынцып "пазнай самога сябе!" На першы план выступала праблема "Я", якое неабходна зразумець і пазнаць. Сафісты ўпершыню выкарысталі паняцце “псіхея" (у пер.з ст.грэч.--душа) разумелася як другі, нябачны чалавек, які валадарыць над чалавекам цялесным. Чалавек, паводле сафістаў, павінен правільна думаць і прыгожа гаварыць г. зн. што літаральна аб усім можна сказаць пераканаўча і прыгожа, а гэтым сафісты заклалі асновы для ўзнікнення новых раздзелаў у філасофіі: логікі і рыторыкі, якія затым аформіліся ў самастойныя навукі. Паводле сафістаў чалавека, як духоўную і практычную істоту, стварае толькі слова, так як яно з'яўляецца спрасаваным быццём г.зн. утрымлівае ўсе звесткі аб прыродзе і чалавеку. Пад словам сафісты разумелі не толькі слова агучанае і напісанае, але і слова як думку, слова як памяць. Згодна сафістаў, розум мае справу і пазнае толькі тое, што з'яўляецца нязменным, а чалавечыя пачуцці здольны пазнаваць толькі тое, што з'яўляецца зменлівым і часовым. Зыходзячы з палажэння што "чалавек--мера ўсіх прадметаў" ", сафісты сцвярджалі што адносна любога прадмета можна выказацца шматсэнсоўна і супярэчліва. Прадмету праз разважанні можна прыпісаць ісцінасць ці ілжывасць, дабро ці ліха. Гэтым самым сафісты ўводзяць паняцце рэлятыўнасці (адноснасці). Сафісты сцвярджалі, што абсалютнай і завершанай ісціны няма; ісціна заўсёды адносная і дакладная. Пагэтаму, напрыклад, калі сцвярджаецца што паветра адначасова і халоднае і цёплае, то тут не ўтрымліваецца ніякай супярэчнасці, так як крытэрыям ісціны выступае індывідуальнае "Я". Прызнанне мноства ісцін не азначае, што сафісты прызнавалі мноства варыянтаў паводзін чалавека. У практычным жыцці існуюць такія ісціны, якія прызнаюцца ўсімі ці большасцю і яны могуць быць ўстаноўлены пры дапамозе пробаў і памылак, але на лагічным узроўні разважанняў абсалютная ісціна адсутнічае.

23. Быццё як філасофская катэгорыя.

Філасофскае разуменне быцця і яго суадносіны са свядомасцю вызначаюць змест асноўнага пытання філасофіі. Платон супрацьпаставіў пачуццёвае быццё чыстым ідэям - свету сапраўднага быцця. Арыстоцель, абапіраючыся на распрацаваны ім прынцып узаемасувязі формы і матэрыі, стварыў вучэнне аб розных узроўнях быцця. Сярэднявечная хрысціянская філасофія адстойвала «ісціннае», створанае Богам быццё, адрозніваючы пры гэтым сапраўднае быццё (акт) і магчымае быццё (патэнцыя), сутнасць і існаванне, сэнс і сімвал. У 17-18 ст. быццё разглядалася як рэальнасць, што процістаіць чалавеку і асвойваецца ім у дзейнасці. Адсюль узнікла тлумачэнне быцця як аб'екта, што процістаіць суб'екту як коснай рэальнасці, падпарадкаванай сляпым, аўтаматычна дзеючым законам (напрыклад, закону інерцыі). Г.Лейбніц трактаваў быццё як адлюстраванне дзейнасці духоўных субстанцый - манад. Паняцце «быццё» найбольш шырока разгледжана ў нямецкай класічнай філасофіі. Паводле І.Канта быццё не з'яўляецца ўласцівасцю рэчаў, спосабам сувязі нашых паняццяў і разважанняў. І.Фіхтэ лічыў, што сапраўдным быццём з'яўляецца свабодная, чыстая дзейнасць абсалютнага «Я», а матэрыяльнае быццё - вынік усведамлення і самасвядомасці «Я». Ф.Шэлінг бачыў у прыродзе неразвіты розум, які толькі дрэмле, а сапраўднае быццё - у свабодзе чалавека, у яго духоўнай дзейнасці. У канцэпцыі Г.Гегеля быццё разглядалася як першая, непасрэдная ступень ва ўзыходжанні духу да самога сябе. Кант і Гегель выявілі аб'ектыўна-ідэальны ўзровень быцця, што ўвасабляецца ў розных формах дзейнасці суб'екта. У філасофскіх канцэпцыях 19-20 ст. дамінуюць спробы зразумець быццё, ідучы ад аналізу свядомасці.

У марксісцкай філасофіі, якая абвяргала розныя формы ідэалізму, падкрэсліваўся шматузроўневы характар быцця (арганічная і неарганічная прырода, біясфера, грамадскае быццё, быццё асобы).

27.СУТНАСЦЬ ЎЯЎЛЕННЯЎ АБ РЭЧЫВА--ПОЛЕВАЙ МАТЭРЫІ

Пачынаючы з 19ст. лічыцца што у структурных адносінах фізічная матэрыя дзеліцца на рэчыва і поле. Рэчыва надзелена энэргіяй і масай пакою паміж якімі існуе ўзаемасувязь.У цэлым, рэчыва складаецца з элементарных часцінак маса пакоя якіх не роўна нулю (у асноўным з электронаў, пратонаў, нейтронаў.)Таксама з 19ст. пачало ўзгадвацца поле, як другі від матэрыі, які не надзелены масай пакоя, а надзелены энэргіяй. Філасофія выкарыстоўвае паняцце поля ў абстрактнасці, ў той самы час як фізічнае поле абстрактным ніколі не бывае, а яно заўсёды праяўляецца як нешта вельмі дакладнае (гравітацыйнае,электрамагнітнае). Пытанне аб колькасці полеў заўседы застаецца нявызначаным і адкрытым. Класічная фізіка і філасофскі матэрыялізм, які грунтаваўся на ёй, звычайна супроцьпастаўлялі паняцці "поле" і "рэчыва" хоць пры гэтым і прызнавалася што поле і рэчыва ёсць два віды матэрыі. Таксама лічылася што структура рэчыва дыскрэтна (перапынна), а поле характарызуецца безперапыннасцю. Квантавая фізіка якая ўвяла ва ўжытак ідэю дваістасці і сфармулявала прынцып карпускулярна--хвалевага дуалізма гэтым самы згладжвала супроцьпастаўленні паміж рэчывам і полем. Выяўленне шчыльнай ўзаемасувязі паміж рэчывам і полем прывяло да паглыбленных уяўленняў як ў сферы фізікі так і ў сферы філасофіі па пытаннях структурнасці матэрыі. На гэтай падставе былі дакладна размежаваны катэгорыі рэчыва і матэрыі.

На працягу шмат стагоддзяў і ў філасофіі і ў прыродазнаўчых навуках рэчыва і матэрыя атаясамліваліся. На сённяшні дзень, паняццем матэрыі аперыруе філасофія, а паняцце рэчыва прысутнічае ў фізічных, хімічных ды іншых прыродазнаўчых навуковых уяўленнях.

Рэчыва ў зямных умовах сустракаецца ў чатырох праяўленнях:

1.газападобнае рэчыва-- характарызуецца слабай сувяззю паміж элементамі.

2.вадкаснае рэчыва-- тут сувязь паміж элементамі з'яўляецца не вельмі трывалай.

3.цвёрдае рэчыва-- характарызуецца моцнай сувяззю паміж элементамі.

4.плазма -- гэта перыяд паўраспада атамаў; малекулы тут адсутнічаюць, а атамы распадаюцца ды зноў узнікаюць.

28.Матэрыя і рух

Яшчэ з антычнай філасофіі вядома што прыродныя целы знаходзяцца ў няспыннай зменлівасці і рухлівасці (Геракліт). Ужо там пад рухам разумелася зменлівасць ўвогулле. Значыць, калі ў прадметах ёсць зменлівасць гэта і ёсць праява іх рухлівасці Пагэтаму рух з"яўляецца ўсеагульным і абавязковым спосабам існавання матэрыі, якая заяўляе аб сваім існаванні толькі праз рух. Калі ж абстрагавацца ад руху якога-небудзь прадмета то практычна аб ім нельга што-небудзь сказаць. Рух прысутнічае і там дзе яго немагчыма зафіксаваць пачуццёва ( зрокам, слыхам) ці пры дапамозе самых адчувальных прыладаў. Напрыклад, метал знаходзіцца ў вельмі складанай сістэме руху і нават адлюстраванне яго сонечнымі праменямі ёсць нішто іншае, як наяўнасць руху.У гісторыі філасофіі па-рознаму тлумачылася разуменне руху. Напрыклад, механіцызм як філасофскі напрамак (Ньютан) разумеў рух як механічнае перамяшчэнне цела і змяненне ягонага месцазнаходжання. Матэрыялісты 18 ст. француз Гольбах і англічанін Толанд наадварот лічылі,што рух гэта нешта знешнее і што ён існуе сам па сабе,а крыніца руху знаходзіцца ў ім самім .Гегель адмаўляў наяўнасць руху ў прыродных прадметах, а сапраўдны рух - гэта толькі рух абсалютнай ідэі, якая і вызначае рух чалавечай думкі і рух прыроды.

У сучасны момант большасць філасофскіх напрамкаў прытрымліваецца той думкі,што рух характарызуецца ўніверсальнасцю: рух ёсць ў грамадствах ,у біялагічных арганізмах, на зямлі, у цэлым у Сусвеце. Пры гэтым крытэрыям руху выступае толькі зменлівасць.

Асноўныя формы руху матэрыі. Пачынаючы з 18ст., пад час сістэматызацыі навук, называюцца і асноўныя формы руху матэрыі. І на сёння немагчыма адказаць колькі існуе формаў руху. Лічыцца што іх столькі колькі існуе прадметаў, з'яваў, працэсаў ці іх структурных элементаў. Назваўшы асноўныя формы руху матэрыі тым самым ахопліваюцца і ўсе прыватныя формы руху. Асноўныя формы руху матэрыі: механічная, фізічная, хімічная, біялагічная, сацыяльная. Адпаведна іх вывучаюць фундаментальныя навукі:механіка, фізіка, хімія, біялогія ,сацыялогія.

1.Механічная-- самая простая і найбольш пашыраная форма руху матэрыі. Яна ахоплівае рух пачынаючы з самай, напрыклад, дробнай пылінкі і завяршаючы рухам сузор'яў і г. д. Паміж імі знаходзяцца прадметы сярэдніх габарытаў, у тым ліку і чалавек. Механічны рух--змяненне месцазнаходжання цела ў прасторы адносна іншага цела ці таго месца ў якім яно знаходзілася. Носьбітам гэтай формы руху з'яўляюцца ўсе матэрыяльныя целы ,нават, і тыя якія не фіксуюцца чалавечымі органамі(зрокам, слыхам) у сілу іх дробнасці ці вялікасці.

2.Фізічная --носьбітам руху тут выступаюць не прадметы, а малекулы. Пры фізічным руху мяняецца форма, ўласцівасці і стан дадзенага цела, у той самы час як пры механічным руху змяняецца толькі месцазнаходжання прадмета. Напрыклад, калі награваць метал то ён выяўляе спецыфічныя ўласцівасці якія адсутнічаюць ў ім у халодным стане.

3.Хімічная-- носьбітам гэтай формы руху з'яўляюцца атамы.Тут адбываецца змяненне складу цела і ўтварэнне новага цела, новай якасці. Напрыклад, калі змешваць цукар і ваду то іх малекулы перамешваюцца паміж сабой, утвараючы новую якасць ці новае цела, але гэта пакуль яшчэ фізічная форма руху. Мяжа паміж фізічнай і хімічнай формамі, носіць індывідуальны характар.

4.Біялагічная-- вельмі арганізаваная, але ў аб'ёмных адносінах менш пашыраная чым папярэднія. Яна патрабуе спецыфічна-акрэсленых умоваў г. зн.што біялагічны рух можа быць толькі там дзе ёсць ўмовы для жыцця: тэмпература, вільготнасць, святло і г. д. Носьбітам гэтай формы руху выступаюць раслінныя і жывельныя арганізмы,а таксама чалавек, як біялагічная істота.Біялагічны рух--гэта працэсы асіміляцыі г.зн. прыстасаванне рэчываў да арганізмаў, і дэсіміляцыі як супрацьлеглы працэс. Біялагічным рухам з'яўляюцца любыя працэсы жыцця: ежа, спадчыннасць ,ўзнаўленне новых генерацый, пакаленняў і г. д.

5.Сацыяльная-- з'яўляецца самай складанай і ў якасці носьбіта выступае чалавек (у сваёй прыроднасці і сацыяльнасці) і грамадства ў цэлым. Зместам сацыяльнага руху з'яўляецца гісторыя чалавека і грамадства (гісторыя народа,цывілізацыі, рэлігіі,культуры,традыцый).

Субардынацыя і іерархаванасць формаў руху.Усе формы руху знаходзяцца ў пэўнай ўзаемазалежнасці. Вышэйшая форма руху ўзнікае толькі выключна на аснове ніжэйшай формы руху. Напрыклад,фізічная форма руху можа існаваць толькі на аснове механічнай. Больш высокая і арганізаваная форма руху абавязкова ўключае ў сябе ўсе ніжэйшыя: у сацыяльную ўваходзяць усе без выключэння ніжэйшыя формы руху матэрыі. У практычным плане гэта азначае што чалавек ёсць не толькі сацыяльная істота, але і біялагічны від,фізічны прадмет якому ўласціва малекулярная будова, механічнае перамяшчэнне і г. д. У той час як вышэйшая форма руху матэрыі не можа існаваць без ніжэйшай ,то ніжэйшая форма руху можа існаваць без вышэйшай. Напрыклад, камнепад у гарах можа адбывацца і без удзелу чалавека ці якога-небудзь біялагічнага віду.

34.Дыялектыка, яе прынцыпы.Формы метафізікі.

Дыялектыка, лагічная форма і спосаб рэфлексійнага тэарэтычнага мыслення, якое мае сваім прадметам супярэчанні мыслення і яго зместу. У вузкім сэнсе — назва гнасеалагічнага метаду (метадалагічнага прынцыпу пазнання), які рэалізуецца па схеме «тэзіс — антытэзіс — сінтэз».

Прынцыпы дыялектыкі:

а).прынцып кола, які наглядна і паслядоўна ілюструе развіццё як паўтор адных і тых самых падзей; гэта служыць асновай для ўзнікнення г. зв. тэорый колазвароту ў якіх развіццё разглядаецца і тлумачыцца толькі як паўторнасць і цыклічнасць.

б).прынцып прамой лініі; скіраванасць ў бясконцасць, ілюструе сутнасць тэорый гэтак званага лінейнага прагрэса; тут выяўляецца, што развіццё – гэта толькі поступ наперад і адначасова адмаўляецца зваротнасць і паўторнасць. Гэты прынцып сцвярджае выключны аптымізм, але ў рэальнасці ён ніколі не рэалізуецца. Тыповым узорам лінейнага прагрэсу з’яўляецца канцэпцыя пралетарскай культуры ў 20-х гадах 20ст. Пралеткультаўцы лічылі, што пралетарыят павінен ўшчэнт разбурыць ўсю дапралетарскую культуру, а затым стварыць сваю, ўласнапралетарскую.

в).прынцып спіралі; развіццё і прыроды і чалавека, і чалавечай думкі адбываецца па прынцыпу спіралі, дзе аб’яднаны: цыклічнасць і паўторнасць (гэта паказчык колазварота) і паступальнасць (гэта паказчык лінейнага прагрэса).

Формы метафізікі:

а).эклектыка--безпрынцыпнае, выпадковае(ці спецыяльнае) злучэнне разрозненых поглядаў, момантаў, ідэй,тэорый і ігнараванне іх сутнасных разыходжанняў і лагічнай супярэчлівасці. б).дагматызм -- абстрактны, пазагістарычны разгляд тэарэтычных і практычных праблем, калі не бяруцца пад увагу ні абставіны часу, ні абставіны месца; прызнанне толькі абсалютных ісцін пры адначасовым ігнараванні іх адноснасці. Рэлятывізм--другі бок дагматызму; тут усё разглядаецца ў адноснасці, цалкам адмаўляецца момант абсалютнасці і ўстойлівасці.

в)механіцызм--прызнанне любой рэальнасці, як нейкага механізма. І чалавек і сусвет разглядаюцца як пэўныя механізмы; прызнанне механічнай формы руху, як адзінаправільнай.

г).эвалюцыянізм--працэсы незваротных змяненняў, якія адбываюцца ў жывой і нежывой прыродзе; ў сваім развіцці ён мае два варыянты: вучэнне англійскага філосафа 19ст. Гэрберта Спэнсара, які перанёс ідэю эвалюцыі з жывых істотаў на ўсе прадметы і з'явы фізічнага свету. Ён разумеў эвалюцыю, як пераразмеркаванне рэчыва і руху ў сусвеце. Другі напрамак: эмэрджэнтызм (з лац. - раптоўна ўзнікаючае), які разглядае ўсе прыродныя змяненні, як штосці ірацыянальнае, лагічна невытлумачанае, як немагчымасць асэнсоўваць новыя якасці.

33.Свядомасць.

Свядомасць, паняцце філасофіі, сацыялогіі і псіхалогіі, якое абазначае здольнасць чалавека да ідэальнага ўзнаўлення аб'ектыўнай рэальнасці ў розуме;

свядомасць класавая, тэрмін марксізму, які абазначае ўсведамленне сацыяльнай групаю, што займае пэўнае становішча ў грамадстве, сваёй еднасці, супольнасці сваіх мэтаў, каштоўнасцяў ды інтарэсаў; Дз.Лукач адрозніваў псіхалагічную, або актуальную, свядомасць класа, якую вызначаюць штодзённае жыццё і пільныя патрэбы прадстаўнікоў таго класа, ад накінутай або патэнцыйнай свядомасці, якая ёсць усведамленнем праз клас свайго гістарычнага задання і накідаецца класу (тут - пралетарыяту) незалежнымі й бесстароннімі інтэлектуаламі;

Грамадская свядомасць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўваюць грамадскае быццё. Формы грамадскай свядомасці: палітыка, права, мараль, мастацтва, рэлігія г. зн., ёсць палітычная свядомасць, прававая і г. д.

Вопрос № 39

ФІЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ ІСЦІНЫ.

Спробы асэнсавання і фармулёўкі ісціны ўжо былі ў антычнай філасофіі. Арыстоцель сцвярджаў што любыя веды ёсць ісцінымі толькі тады калі яны апавядаюць прадметам і іх прыкметам. Пры гэтым ісціна адносіцца не да саміх прадметаў, а толькі да ведаў аб гэтых прадметах ( г. зн. ісціна можа выяўляцца толькі праз логіку думак). Такое разуменне і склала аснову класічнай канцэпцыі карэспандэнцкай ісціны, ў якой сцвярджалася што ісціна--гэта адпаведнасць паміж ведамі і рэчаіснасцю.У працэсе развіцця філасофіі разуменне ісціны адбывалася ў наступных напрамках:

1)прагматызм лічыць, што ісціна--гэта ўсё тое, што карысна для чалавека; 2)канвенцыяналізм(conventio з лац.--пагадненне) разглядае ісціну як нейкае пагадненне паміж навукоўцамі, якія кіруюцца свабодным выбарам метаду даследвання.

3)кагерэнтны(quagerre з лац.-сувязь) інтэрпрэтуе ісціну як лагічна-вытрыманую сістэму адносін паміж словамі, сказамі падчас абмеркавання ідэальных ці матэрыяльных аб'ектаў.

4)марксізм разумее ісціну як адносную, абсалютную і аб'ектыўную.

Крытэрый ісціны:

У гісторыі філасофіі былі філасофскія падыходы(скептыцызм) якія ўвогулле адмаўлялі існавання крытэрыя ісціны, чым і адмаўлялі яе існаванне.З другога боку ў якасці крытэрыя называліся:практычная карыснасць,эканомія думання(прагматызм), Матэрыялізм (асабліва марксізм) у якасці крытэрыя ісціны прызнае чалавечую практыку. Менавіта яна дае зыходны матэрыял для пазнання і вызначае мэты пазнання: фізіка, хімія ў якасці крытэрыя ісціны выкарыстоўвюць эксперымент;медыцына-- назіранні за пацыентам; філасофія -ўсю сукупнасць грамадскай, вытворчай, навуковай і гістарычнай практыкі. У той жа самы час практыка ў якасці крытэрыя ісціны носіць гістарычна-- абмежаваны характар. Напрыклад, нізкі ўзровень практыкі антычных грэкаў, а менавіта адсутнасць тэхнічных сродкаў, не дазваляў ім даказаць дзялімасць атама.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]