Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
674
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

4. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў: “Загавары, каб я цябе ўбачыў”?

5. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты. Знайдзіце словы, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

I. Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «О, вѣтрѣ, вѣтрило! Чему, господине, насильно вѣеши? Чему мычеши хиновьскыя стрѣлкы на своею нетрудною крылцю на моея лады вои? Мало ли ти бяшет горѣ под облакы вѣяти, лелѣючи корабли на синѣ морѣ? Чему, господине, мое веселие по ковылию развѣя?» Ярославна рано плачет Путивлю городу на заборолѣ, аркучи: «О Днепре Славутицю! Ты пробил еси каменныя горы сквозѣ землю Половецкую; ты лелѣял еси на себѣ Святославли насады до плъку Кобякова; възлелѣй, господине, мою ладу къ мнѣ, абых не слала к нему слез на море рано». Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «Свѣтлое и тресвѣтлое слънце! Всѣм тепло и красно еси! Чему, господине, простре горячюю свою лучю на ладѣ вои, в полѣ безводнѣ жаждею им лучи съпряже, тугою им тули затче?»

Прысну море полунощи; идут сморци мьглами. Игореви князю бог путь кажет из земли Половецкой на землю Рускую к отню злату столу.

Погасоша вечеру зари. Игорь спит. Игорь спит. Игорь мыслию поля мѣрит от великаго Дону до малаго Донца.

Комонь в полуночи Овлур свисну за рѣкою; велит князю разумѣти. Князю Игорю не быть! Кликну; стукну земля, въшумѣ трава, вежи ся половецкии подвизашася.

А Игорь князь поскочи горнастаем к тростию и бѣлым гоголем на воду. Въвръже ся на бръз комонь и скочи с него бусым влъком, и потече к лугу Донца, и полетѣ соколом под мьглами, избивая гуси и лебеди завтроку, и обѣду, и ужинѣ.

Коли Игорь соколом полетѣ, тогда Влур влъком потече, труся собою студеную росу: претръгоста бо своя бръзая комоня.

Донец рече: «Княже Игорю! Не мало ти величия, а Кончаку нелюбия, а Руской земли веселиа!»

Игорь рече: «О Донче! Не мало ти величия, лелѣявшу князя на влънах, стлавшу ему зелѣну траву на своих сребреных брезѣх, одѣвавшу его теплыми мьглами под сѣнию зелѣну древу; стрежаше его гоголем на водѣ, чайцами на струях, чрьнядьми на ветрѣх! Не тако ли, рече, рѣка Стугна: худу струю имѣя, пожръши чужи ручьи и стругы, рострепа к усту, уношу князю Ростиславу затвори Днѣпрь темнѣ березѣ. Плачется мати Ростиславля по уноши князи Ростиславѣ. Уныша цвѣты жалобою, и древо с тугою к земли прѣклонилося».

А не сорокы встрокоташа: на слѣду Игоревѣ ѣздит Гзак с Кончаком. Тогда врани не граахуть, галици помлъкоша, сорокы не троскоташа, по лозию ползаша только; дятлове тектом путь к рѣцѣ кажут, соловии веселыми пѣсньми свѣт повѣдают.

Млъвит Гзак Кончакови: «Аже сокол к гнѣзду летит, соколича рострѣляевѣ своими злачеными стрѣлами».

Рече Кончак ко Гзѣ: «Аже сокол к гнѣзду летит а вѣ соколца опутаевѣ красною дѣвицею».

И рече Гзак к Кончакови: «Аще его опутаевѣ красною дѣвицею, ни нама будет сокольца, ни нама красны дѣвице, топочнут наю птици бити в полѣ Половецком».

Рек Боян и ходы на Святъславля пѣснатворца стараго времени Ярославля, Ольгова коганя хоти: «Тяжко ти головы кромѣ плечю, зло ти тѣлу кромѣ головы», Руской земли без Игоря. Солнце свѣтится на небесѣ, Игорь князь в Руской земли. Дѣвици поют на Дунаи, вьются голоси чрез море до Киева. Игорь ѣдет по Боричеву к святѣй богородици Пирогощей. Страны ради, гради весели.

Пѣвше пѣснь старым князем, а потом молодым пѣти. Слава Игорю Святъславличю, буйтуру Всеволоду, Владимиру Игоревичу! Здрави князи и дружина, побарая за христьяны на поганыя плъки! Князем слава а дружинѣ. Аминь.

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О вецер, вятрыска! Чаму ты насільна так вееш? Чаму імчыш ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? Ці ж веяць мала табе ўгары пад аблокі, лялеючы ў моры сінім караблі? Чаму ты вясёласць маю па кавылі развеяў?»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі горадзе на сцяне, наракаючы: «О Днепру Славуцічу! Горы каменныя ты перасек скрозь зямлі Палавецкае; чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму!»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень гарачы на вояў тых мужа майго? Па полі бязводным ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!»

Прыснула мора з поўначы, смерчы імгламі ідуць. Князю Ігару бог знача дарогу з зямлі Палавецкай на Рускую зямлю, дзе бацькаў пасад яго жджэ.

Патухла вячэрняя зорка. Ігар спіць, Ігар вока не зводзіць. Ігар думкаю мерае поле ад Дона вялікага к малому Данцу.

Апоўначы свіснуў Аўлур за ракою каню, разумеці загадвае князю. А князя Ігара няма! Клікнуў – дрыгнула зямля, зашумела трава, палавецкія вежы ўспужаліся.

А князь Ігар к трыснягу гарнастаем панёсся і гогалем белым памчаўся к вадзе. На быстрага рынуў каня, саскочыў з яго босым воўкам, к логу Данца пакаціўся й паляцеў сокалам пад імгламі, забіваючы гусі і лебедзі к снеданню, полудню й вячэры.

Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарвалі бо коней сваіх быстраногіх.

I кажа рака Данец: «Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку дакукі, а радасці Рускай зямлі!»

А князь Ігар кажа: «О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, праглынуўшы чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку, князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім маладым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі, а дрэва з тугою к зямлі накланілася».

Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым следам Гза з Канчаком. I тады груганы не закрумкалі, галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць, салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.

I гаворыць Гза Канчаку: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколіча стрэламі сваймі залатымі!»

А Канчак Гзе адказвае: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем краснаю дзевай!»

А Гза кажа Канчаку: «Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»

I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-песнятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава: «Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але трудна табе, целу, без галавы!»

Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на небе, Ігар князь – на Рускай зямлі. Пяюць дзевы на Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады староны, весялы гарады.

Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым пяяці: «Слава Ігару Святаслаўлічу, буй туру Усеваладу, Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне, выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава князям і дружыне!» Амінь. (Хрэстам.)

II. Кыим убо языком, братие, достоит ли похвалити светозаръную память преоблаженныя невесты Христовы Еуфрасини? Бяшет бо помощница обидимым, скорбящим утешение, нагим одение, больным посещение, и спроста рещи, всем всяка бысть Еуфросиниа убо сердце свое напаяще Божиа премудрости. Еуфросиниа – небопарный орёл, попарившая от запада до въстока, яко луче солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую. Тем же, братие, хвалится Селунь о святом Димитрии, а Вышегород мученикома Борисом и Глебом; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкий, такому летарасль возрасивый – преподобную Ефросинию. Блажение лидие, живущеи во граде том. Блажении родители твои, блажена утроба, от неи же изыде преподобнаа госпожа Еуфрасиниа.

Якою моваю, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні!. Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем засмучаным, распранутым – адзеннем, хворым – наведанне ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння – нязвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем, Вышгорад – пакутнікам Барысам і Глебам; я же хвалюся: шчаснае ты, месца Полацкае, што ўзрасціла такі парастак – Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месцы тым! Шчасны бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння.