- •1.Аб’ект і прадмет краязнаўства. Формы і віды арганізацыі краязнаўчай працы
- •2.Крыніцы і метады гістарычнага краязнаўства
- •3.Практыка выкарыстання краязнаўчага матэрыялу ў вучэбным працэсе вну
- •4.Краязнаўчае вывучэнне Беларусі ў вкл і Рэчы Паспалітай
- •5.Краязнаўчае вывучэнне Беларусі ў Расійскай імперыі
- •6.Савецкі перыяд у развіцці гістарычнага краязнаўства Беларусі
- •7.Сучасны стан гістарычнага краязнаўства на Беларусі
- •8.Археалагічная перыядызацыя старажытнай гісторыі Магілёўшчыны
- •9.Віды археалагічных помнікаў і іх выкарыстанне ў краязнаўчай працы. Праблема заснавання горада Магілёва
- •10.Магілёўшчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага
- •11.Магілёўшчына ў складзе Рэчы Паспалітай
- •12.Магілёўшчына ў складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII-першай палове XIX стст.
- •13.Магілёўшчына ў складзе Расійскай імперыі ў сярэдзіне XIX-пачатку XX стст.
- •14.Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. , грамадзянская вайна і інтэрвенцыя 1918-1920 гг. На Магілёўшчыне
- •15.Гады сацыялістычнага будаўніцтва ў міжваенны перыяд на Магілёўшчыне
- •16.Вялікая Айчынная вайна на Магілёўшчыне
- •17.Гісторыя Магілёўшчыны ў 1945-2010 гг.
- •18.Архітэктурныя стылі і знакавыя помнікі Беларусі
- •19.Памятныя мясціны і мемарыяльныя комплексы Беларусі
- •20.Архітэктурныя помнікі і памятныя мясціны Магілёва
- •21.Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках гісторыі
- •22.Краязнаўчы факультатыў і школьны краязнаўчы гурток
- •23.Школьны краязнаўчы музей: этапы стварэння і формы дзейнасці
- •24.Краязнаўчая экскурсія, паход, экспедыцыя
- •25.Экспазіцыйная, навукова-даследчая, фондавая праца абласных і раённых краязнаўчых музеяў. Дзейнась краязнаўчага аддзела абласной бібліятэкі імя у. Леніна
- •26.Геральдыка Беларусі ў краязнаўчай працы. Гербы гарадоў Магілёўшчыны
- •27.Тапаніміка Беларусі. Формы назваўтварэнняў геграфічных і гістарычных аб’ектаў
- •77.Перыядызацыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі. Фарміраванне этнаграфіі ў першай палове XIX ст.
- •79.Развіццё беларускай этналогіі ў савецкі час
7.Сучасны стан гістарычнага краязнаўства на Беларусі
Дасягненне дзяржаўнага суверэнітэту ў 1991 г. стала магутным фактарам уздыму нацыянальнай свядомасці, імкнення лепш пазнаць мінулае сваёй радзімы, ганарыцца яе сучаснымі дасягненнямі, годна прадстаўляць Беларусь у свеце. Стала магчымым узнавіць многія забароненыя раней тэмы, “белыя плямы” айчыннай і рэгіянальнай гісторыі, вярнуць з нябыту сотні імён выдатных людзей мінулага. Спрыялі развіццю краязнаўства прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь законы і дзяржаўныя праграмы: законы аб культуры, адукацыі (1991, новая рэдакцыя 2002), бібліятэчнай справе (1995, новая рэдакцыя 2003), турызме (1999) і іншыя; праграмы “Спадчына”, дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры (1994–1996 гг.), захавання традыцыйнай культуры вёскі (на 2005–2010 гг.) і інш. У апошнія гады прымаюцца праграмы развіцця малых гарадоў, праграмы развіцця унікальных гістарычных цэнтраў (праграма развіцця г.Полацка). Важнае значэнне набылі праграмы інавацый.
Для дапамогі краязнаўцам ва ўзаемадзеянні ў 2003 г. стала магчымым распачаць выданне “Краязнаўчай газеты”. Галоўным рэдактарам газеты стаў старшыня БФК Уладзімір Гілеп. У склад рэдакцыі ўвайшлі вядомыя сучасныя краязнаўцы В.У.Скалабан, А.І.Мальдзіс, В.П.Рагойша, А.П.Грыцкевіч, А.М.Карлюкевіч і інш. У раздзелах і рубрыках газеты ўсебакова адлюстроўваюцца новыя дасягненні краязнаўства. Узбагачаючы веды аб мінулым розных мясцін Беларусі, газета асвятляе сучасныя формы краязнаўства, арганізуе абмен думкамі. На старонках газеты з 2003 г. друкуецца “Малая краязнаўчая энцыклапедыя”, якая знаёміць з паняццямі, неабходнымі пачынаючым краязнаўцам, аматарам краязнаўства. У рубрыцы “Сучасныя беларускія краязнаўцы” змяшчаюцца матэрыялы да слоўніка дзеячаў краязнаўства.
Лідэры сучаснага краязнаўства У.А.Гілеп, А.І.Бутэвіч, В.У.Скалабан і іншыя выканалі вялікую работу па кансалідацыі краязнаўцаў і падрыхтоўцы новага ўстаноўчага з’езда. Наступная спроба стварэння БКТ адбылася вясной 2005 г. падчас краязнаўчай канферэнцыі ў БДУ культуры і мастацтваў. Аднак ініцыятары атрымалі адмову ў юрыдычнай рэгістрацыі таварыства.
У розных плынях сучаснага краязнаўства працуюць апантаныя даследчыкі. Значны ўклад у вывучэнне і папулярызацыю ведаў пра Брэстчыну ўнеслі Л.М.Несцярчук, В.Я.Ляшук, Т.А.Хвагіна; Віцебшчыну – У.Арлоў, К.С.Шыдлоўскі, С.М.Асіноўскі, А.М.Падліпскі, А.Г.Лісаў, Д.Р.Газін, І.Зямчонак; Гомельшчыну – У.Ф.Ісаенка, А.І.Атнагулаў; Гродзеншчыну – А.І.Мальдзіс, А.М.Белакоз, І.П.Крэнь, А.М.Пяткевіч, В.В.Швед, М.П.Гайба, В.М.Чарапіца; Магілёўшчыну – А.Р.Агееў, І.А.Пушкін, І.А.Марзалюк, У.М.Ліўшыц, А.І.Мартынаў, А.М.Ненадавец; Міншчыну – А.П.Грыцкевіч, Э.М.Загарульскі, А.М.Карлюкевіч, Я.Я.Янушкевіч, Ф.І.Янушкевіч, В.П.Рагойша, А.І.Валахановіч, У.І.Содаль; г.Мінск – З.Ф.Шыбека, У.Дзянісаў і інш. Многія гісторыкі-краязнаўцы прысвяцілі свае творы розным мясцінам Беларусі. Гэта вучоныя М.І.Ермаловіч, Г.В.Кісялёў, М.А.Ткачоў, В.У.Скалабан, даследчык унікальнай сядзібнай культуры А.Т.Федарук, пісьменнік Ю.Татарынаў і інш.