Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІкурс.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
25.08.2019
Размер:
78.85 Кб
Скачать

Мэта вучэбнай азнаямляльнай практыкі: пазнаёміць студэнтаў з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу, методыкай правядзення заняткаў па беларускай, рускай мове і літаратуры, крытэрыямі ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, афармленнем дакументацыі

Задачы практыкі:

  • фарміраванне свядомых адносін да педагагічнай прафесіі;

  • азнаямленне са зместам, арганізацыяй і методыкай вучэбна-выхаваўчай работы настаўніка-прадметніка і класнага кіраўніка;

  • замацаванне і паглыбленне ведаў па педагогіцы і псіхалогіі ў працэсе вырашэння педагагічных задач;

  • развіццё педагагічных здольнасцей і прафесійнага мыслення, арыентаванага на ўсебаковае развіццё асобы вучня;

  • развіццё творчага і даследчага падыходу да педагагічнай дзейнасці.

Графік праходжання практыкі

п.п.

Этап

Тэрмін правядзення

1.

Падрыхтоўчы:

размеркаванне студэнтаў па базавых школах практыкі;

падрыхтоўка і афармленне загада аб педагагічнай азнаямляльна-адаптацыйнай практыцы;

установачная канферэнцыя

сакавік

за 2 тыдні да пачатку практыкі

2.

Асноўны:

а) знаёмства з класам, настаўнікам-прадметнікам і класным кіраўніком;

б) наведванне ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў у класе. Арганізацыя вольнага часу вучняў на перапынках. Азнаямленне з арганізацыяй узаемадзеяння настаўніка і класнага кіраўніка з сем’ямі вучняў. Выкананне ўсіх відаў заданняў, прадугледжаных праграмай практыкі.

красавік

першы дзень

1 – 5 дзень практыкі

3.

Заключны:

Афармленне справаздачнай дакументацыі.

Падрыхтоўка справаздачнай дакументацыі.

Падвядзенне вынікаў.

На працягу 1 месяца пасля практыкі.

Перыяд летняй экзаменацыйнай сесіі.

Асноўны змест практыкі

Удзел у рабоце ўстановачнай канферэнцыі.

Агульнае знаёмства з базай праходжання практыкі, класам.

Наведванне, канспектаванне і аналіз урокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў у класе.

Арганізацыя вольнага часу вучняў на перапынках.

Знаёмства з нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць арганізацыю вучэбнай і выхаваўчай работы ў школе.

Знаёмства з планам выхаваўчай работы класнага кіраўніка і формамі арганізацыі выхаваўчага працэсу ў школе.

Афармленне справаздачнай дакументацыі.

Метадычныя ўказанні

для студэнтаў і выкладчыкаў па праходжанні практыкі:

  • студэнты-практыканты прымаюць удзел у разнастайных відах дзейнасці ў класе (у адпаведнасці з патрабаваннямі настаўніка);

  • студэнты наведваюць і калектыўна аналізуюць 2-3 урокі па прадмеце;

  • студэнты знаёмяцца з дакументамі, якія рэгламентуюць змест вучэбна-выхаваўчага працэса ў школе (вучэбны план, вучэбная праграма, інструкцыйна-метадычнае пісьмо МА РБ, каляндарны план).

  • студэнты знаёмяцца з работай намеснікаў дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце.

Формы справаздачнай дакументацыі:

  1. Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў:

канспекты наведаных урокаў. Рэкамендуемая структура канспекта:

  • Дата, клас, назва прадмета

  • Тэма ўрока

  • Мэты ўрока

  • Тып урока

  • Абсталяванне

  • Змест урока (у форме табліцы):

Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

  • Вывады (ці дасягнуты мэты ўрока, найбольш удалыя метадычныя прыёмы і інш.).

ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ-ПРАКТЫКАНТАЎ

п/п

Раздзел

Заданні

Форма выканання

Форма справаздачы

1.

Знаёмства з асновамі школазнаўства (пытанні арганізацыі работы і структура вучэбна-выхаваўчай установы)

Знаёмства з:

а) правіламі ўнутранага распарадку, рэжымам работы адукацыйнай установы, яе падраздзяленняў;

б) матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы (абсталяванне кабінетаў па спецыяльнасцях);

в) колькасным і якасным складам педагагічнага калектыва;

г) сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай навучальнай установы, яе структурай.

Праграмна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці навучальнай установы, яе характарыстыка

Сустрэча-гутарка з адміністрацыяй навучальнай установы, знаёмства з дакументацыяй (расклад, рэжым работы, правілы для навучэнцаў, правілы тэхнікі бяспекі і інш.)

Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў (кароткая пісьмовая справаздача)

2.

Вывучэнне сістэмы вучэбна-выхаваўчай работы з вучнёўскім калектывам

Знаёмства з:

а) комплексна-мэтавымі праграмамі;

б) планаванне работы;

в) сістэма выхаваўчай работы ў навучальнай установе;

г) сістэмай метадычнай работы.

Інавацыйная дзейнасць у навучальнай установе. Знаёмства са структурай органаў вучнёўскага самакіравання;

а) дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі ў навучальнай установе

Сустрэчы-гутаркі з намеснікамі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце; з кіраўнікамі метадычных аб’яднанняў; з педагогам-арганізатарам, практычным псіхолагам, сацыяльным педагогам; з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі па прадмеце.

Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў (кароткая пісьмовая справаздача)

3.

Індывідуальная работа з навучэнцамі.

Вывучыць:

а) характар адносін вучня да вучэбнай дзейнасці і да паспяховасці;

б) сацыяльны статус вучня ў калектыве;

в) адносіны вучня з аднакласнікамі.

Пазнаёміцца з працэдурай правядзення дыягностыкі ўзроўню навучанасці і выхаванасці вучняў з канкрэтнымі метадамі вывучэння.

Гутарка з вучнямі (1-2), класным кіраўніком, настаўнікамі-прадметнікамі, практычным псіхолагам, сацыяльным педагогам; апыт анне ў класным калектыве; вывучэнне асабістай справы вучня; класнага журнала, дзённіка.

Гутарка з класным кіраўніком, псіхолагам па працэдуры правядзення дыягностыкі.

Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў (запіс у адпаведнасці з патрабаваннямі)

4.

Развіццё навыкаў прафесійнага назірання вучэбна-выхаваўчага працэсу

Вывучэнне педагагічнага такту настаўніка на ўроках:

а) уздзеянне на вучняў, якія спазніліся на ўрок;

б) рэагаванне на дрэнную падрыхтаванасць вучняў да ўрока;

в) уздзеянне на вучняў з дрэннымі паводзінамі.

Вывучэнне ступені выхаваўчага ўздзеяння ўрокаў на вучняў.

Наведванне ўрокаў

Запіс у дзённіку псіхолага-педагагічных назіранняў па прапанаванай схеме.

5.

Арганізацыя ўзаемадзеяння адукацыйнай установы з сям’ёй.

Вывучыць:

а)працэдуру дыягностыкі запытаў бацькоў;

б) планаванне работы з бацькамі ў школе (класе);

в) асноўныя напрамкі, формы, метады работы з бацькамі.

Гутаркі з класным кіраўніком, сацыяльным педагогам;

Аналіз плана работы класнага кіраўніка з бацькамі.

Наведванне бацькоўскага сходу.

Запіс у дзённіку псіхолага-педагагічных назіранняў (кароткі аналіз)