Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Testy_1

.rtf
Скачиваний:
70
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
430.49 Кб
Скачать

Матэрыялы да экзамена

Дысцыпліны :1. «Методыка выкладання беларускай мовы»

Спецыяльнасць «НО. ДО», 4 курс ДН;

2. «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання»

Спецыяльнасць «ДО», 3 курс ЗН

Экзаменацыйны тэст фарміруецца камп'ютарным метадам выпадковай выбаркі.

Аб'ём тэста – 30 пытанняў. Час выканання – 30 хвілін.

  1. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах з’яўляецца навукай:

  1. лiнгвiстычнай

  2. педагагiчнай

  3. псiхалагiчнай

  4. лiтаратуразнаўчай

  1. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах як навука

вырашае задачы:

  1. вывучыць i апiсаць найбольш рацыянальныя i эфектыўныя метады i прыемы навучання мове

  2. вызначыць змест i аб’ем курса мовы ў школе

  3. абгрунтаваць выбар тых цi iншых метадаў i прыёмаў навучання

  4. устраненне недахопаў у вымаўленнi гукаў

  1. Асноўная задача пачатковага навучання мове:

  1. фармiраванне i развiццё ў вучняў камунiкатыўных (маўленчых) навыкаў

  2. усведамленне вучнямi гукавой будовы слова

  3. уменне будаваць звязны тэкст

  4. разуменне вучнямi лексiчнага значэння слова

4. НЕ з’яўляецца раздзелам курса методыкi пачатковага навучання беларускай мове як навукi:

  1. Методыка развiцця маўлення вучняў

  2. Методыка навучання грамаце

  3. Агульныя пытаннi методыкi пачатковага навучання беларускай мове

  4. Пазакласная работа па беларускай мове

  1. З’яўляюцца асноўным элементам тэорыi методыкi мовы:

  1. уменнi i навыкi па мове вучняў

  2. заканамернасцi засваення мовы вучнямi

  3. метады i прыёмы навучання мове

  4. прынцыпы навучання мове

  1. Беларуская мова ў пачатковых класах разглядаецца як:

  1. агульны курс

  2. тэарэтычны курс лiтаратурнай мовы

  3. практычны курс лiтаратурнай мовы

  4. тэарэтыка-практычны курс

  1. Зыходныя тэарэтычныя палажэннi, якiмi кiруецца настаўнiк пры выбары сродкаў навучання па мове, можна назваць:

  1. заканамернасцю

  2. метадам

  3. прыемам

  4. прынцыпам

8. Навучанне мове найбольш арганiчна звязана з:

  1. выхаваннем вучняў

  2. педагагiчным майстэрствам настаўнiка

  3. метадычным забеспячэннем урока

  4. асаблiвасцямi вучэбнай дзейнасцi вучня

9. НЕ з’яўляецца iстотным для ўрока:

  1. дасканаласць i мэтазгоднасць арганiзацыйных форм

  2. аптымальнасць зместу вучэбнай работы

  3. тэмп урока

  4. метадычная дасканаласць вучэбнага працэсу

10. Родная мова як прадмет выкладання НЕ выконвае функцыi:

  1. развiццёвай

  2. адукацыйнай

  3. выхаваўчай

4) эстэтычнай

  1. Аўтарам сучаснага беларускамоўнага буквара з’яўляецца:

  1. Н.А. Сторажава

  2. А.К. Клышка

  3. В.Г. Гарэцкi

  4. Е.М. Катонава

  1. У навучаннi грамаце вылучаюць перыяды:

  1. падрыхтоўчы, асноўны, заключны

  2. букварны, паслябукварны

  3. падрыхтоўчы, букварны (асноўны), паслябукварны

  4. дабукварны, букварны

  1. Асноўнымi кампанентамi навучання грамаце з’яўляюцца:

  1. развiццё мовы

  2. выхаванне гукавой культуры маўлення

  3. першапачатковае чытанне i пiсьмо

  4. пазакласнае чытанне

  1. Да зместу работы ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце НЕ адносiцца:

  1. Сказ i слова

  2. Склад. Нацiск

  3. Знаёмства з правiламi гiгiены чытання

  4. Гукi i лiтары

  1. У падрыхтоўчы перыяд Не вучаць:

  1. выдзяляць галосныя ў слове, дзе яны самастойна ўтвараюць склад

  2. падзелу на склады двух- i шматскладовых слоў

  3. вызначаць месца пэўнага склада ў слове

  4. чытаць словы з мяккiмi зычнымi

  1. У падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце першакласнiкаў знаёмяць:

  1. з літарамі галосных і зычных

  2. са сказам

  3. са словам

  4. з зычнымі і галоснымі гуками

  1. Якое з вiдаў заданняў з’яўляецца першасным у адносiнах да другiх на ўроку азнаямлення з лiтарамi зычных i галосных:

  1. гукавы аналiз

  2. чытанне i перачытванне букварнага тэксту

  3. работа з iлюстрацыяй буквара

  4. паказ лiтары рознымi спосабамi

  1. Адзiнай асновай пiсьма i чытання з’яўляецца:

  1. пераход з аднаго кода на другi

  2. развiцце маўлення

  3. складовы аналiз слоў

  4. гукавая структура слова

  1. ВIДАМ, а не якасцю чытання з’яўляецца:

  1. плаўнае чытанне ўголас

  2. правiльнае чытанне

  3. свядомае чытанне

  4. чытанне моўчкi асобных слоў, сказаў i тэкстаў

  1. НЕАБАВЯЗКОВЫМ для чытання вучняў-шасцiгодак з’яўляецца:

  1. плаўнае чытанне

  2. чытанне з паўзамi

  3. правiльнае чытанне

  4. выразнае чытанне з выкарыстаннем мiмiкi i жэстаў

  1. У школьнай практыцы НЕ iснуе сшытка для пiсьма:

  1. “Пропiсь 1”

  2. “Пропiсь 2”

  3. Пропiсь 3”

  4. “Пiсьмо”

  1. З першых ўрокаў пiсьма менш за ўсё звяртаецца ўвагі на:

  1. уменне трымаць ручку пры пiсьме

  2. тэмп маўлення

  3. выпрацоўку правiльнай паставы вучня

  4. размяшчэнне сшытка на парце

  1. Якiя з пералiчаных прыёмаў навучання пiсьму з’яўляецца асноўнымі i найбольш частотнымi на ўроках пiсьма:

  1. капiраванне

  2. пiсьмо пад падлiк

  3. паказ настаўнiкам узору пiсьма з адначасовым тлумачэннем спосабу напiсання

  4. пiсьмо лiтары “ў паветры”

24. Да гукавой культуры мовы ў перыяд навучання грамаце НЕ адносiцца:

  1. развiццё моўнага апарату

  2. развiцце слыхавой памяцi

  3. навык выразнага чытання

  4. развiцце ў дзяцей увагi да гукавога боку мовы

  1. Да асноўных напрамкаў работы над словам ў перыяд навучання грамаце НЕ адносiцца:

  1. узбагачэнне слоўнiка

  2. удакладненне слоўнiка

  3. актывiзацыя слоўнiка

  4. праца над слоўнiкавымi словамi

  1. Да работы над сказам ў перыяд навучання грамаце НЕ адносiцца:

  1. адказы на пытаннi настаўнiка

  2. рэдагаванне сказаў

  3. запiсь сказа ў сшытак

  4. ужыванне ў адказе сказаў рознага тыпу

  1. Да вiдаў работы над звязнай вуснай мовай ў перыяд навучання грамаце НЕ адносiцца: 1) слоўнае маляванне пры дапамозе настаўнiка

2) разгорнутае тлумачэнне загадак

3) адказы на пытаннi па прачытаных сказах i тэкстах

4) пераказ тэксту па пытаннях настаўніка

  1. Пазакласнае чытанне ў 2-4 класах школ з рускай мовай навучання праводзiцца:

  1. два разы ў тыдзень

  2. тры разы ў месяц па 20 хвiлiн

  3. адзiн раз на месяц і ўваходзіць у агульную колькасць гадзін, якія адводзяцца на чытанне

  4. на кожным уроку чытання па 25 хвiлiн

  1. НЕ адносіцца да этапаў чытацкай падрыхтоўкі перыяд:

  1. дабукварны

  2. падрыхтоўчы

  3. заключны

  4. пачатковы

  1. Адметнай рысай урокаў пазакласнага чытання з'яўляецца:

а) разгляд лепшых твораў літаратуры

б) выкарыстанне разнастайных метадаў і прыёмаў

в) тое, што настаўнік сам вызначае змест урока, яго тэму

г) эмацыянальнасць і незвычайнасць урокаў

  1. Асноўным метадам фарміравання чытацкай самастойнасці з'яўляецца:

а) гутарка

б) чытанне і разглядванне дзіцячай кнігі

в) чытанне і аналіз мастацкага твора

г) пераказ

  1. НЕ з’яўляецца пастаянным у перыяд навучання грамаце пры пазакласным чытаннi вiд работы:

  1. выкананне правiл гiгiены i захавання кнiг

  2. фармiраванне чытацкага кругагляду

  3. правiльнае называнне кнiгi

  4. арганiзацыя ранiшнiкаў па прачытаных кнiгах

33. Прадоўжыце выказванне: литаратурнае чытанне – гэта...

  1. навык

  2. спосаб атрымання эстэтычнай асалоды

  3. успрыманне графічнай формы слова

  4. раздзел праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах

34. НЕ з’яўляецца задачай урокаў літаратурнага чытання:

  1. развіццё гукавой культуры маўлення

  2. фарміраванне навыка чытання

  3. мэтанакіраваная і паслядоўная работа па развіцці мовы

  4. забеспячэнне паўнацэннага ўспрымання мастацкага твора

35. Да этапаў станаўлення навыка чытання НЕ адносіцца:

  1. сінтэтычны

  2. аналітычны

  3. выніковы

  4. аўтаматызацыя

36. Да якасцей навыка чытання НЕ адносіцца:

  1. свядомасць

  2. правільнасць

  3. лаканічнасць

  4. хуткасць

37. Пад правільным чытаннем разумеюць:

  1. выразнае чытанне

  2. беглае чытанне

  3. чытанне без скажэння

  4. паглыбленае чытанне

38. Свядомасць чытання ўяўляецца як разуменне:

  1. слоў у прачытаным тэксце

  2. зместу твора

  3. мэты напісання твора

  4. аб’ёму прачытанага

39. НЕ існуе этапу работы над творам:

  1. першасны сінтэз

  2. другасны сінтэз

  3. аналіз

  4. другасны аналіз

40. Першым этапам работы над мастацкім творам з’яўляецца:

  1. падрыхтоўка да ўспрымання твора

  2. вызначэнне галоўнай думкі

  3. пераказ

  4. праверка ўспрымання твора

41. Выяўляючы агульны настрой твора, настаўнік павінен сканцэнтраваць увагу вучняў на:

  1. змесце твора

  2. асаблівасцях напісання

  3. мастацкіх дэталях

  4. настроі аўтара

42. Да відаў работы, накіраваных на падрыхтоўку да ўспрымання мастацкага твора, НЕ адносяцца:

  1. расказ настаўніка

  2. падрыхтоўчая гутарка

  3. слоўнікавая работа

  4. пераказ тэксту

43. У пачатковых класах асноўным відам аналізу мастацкіх твораў з’яўляецца аналіз:

  1. праблемны

  2. стылістычны

3) вобразаў галоўных герояў

4) развіцця дзеяння

44. Да творчай работы на ўроках літаратурнага чытання НЕ адносіцца:

  1. чытанне ўголас

  2. пераказ

  3. інсцэніроўка

  4. слоўнае маляванне карцін

45. Спецыфічным адрозненнем казкі ад іншых мастацкіх твораў з’яўляецца:

  1. кампазіцыя

  2. ідэя

  3. персанажы

  4. цудадзейнасць

46. Казкі НЕ бываюць:

  1. чарадзейныя

  2. рэалістычныя

  3. бытавыя

  4. пра жывёл

47. Пры аналізе казкі настаўнік НЕ павінен:

  1. звяртаць увагу на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і учынкаў

  2. вучыць выдзяляць вобразныя словы

  3. паказваць супрацьпастаўленні (кантрасты)

  4. парушаць казачны свет

48. Да ўмоў работы над выразнасцю чытання НЕ адносіцца:

  1. папярэдні аналіз мастацкага твора

  2. творчы пераказ

  3. дэманстрацыя ўзора выразнага чытання

  4. абмеркаванне варыянтаў чытання твора

49. Вызначце правільную фармуліроўку: дыкцыя – гэта...

  1. выразнае вымаўленне гукаў

  2. выразнае вымаўленне слоў

  3. выразнае вымаўленне асобных словазлучэнняў

  4. яснае, выразнае, дакладнае маўленне

50. Характэрнай асаблівасцю байкі НЕ з’яўляецца:

  1. наяўнасць маралі

  2. прамалінейнасць

  3. сатырычнасць

  4. павучальнасць

51. Да паняцця выразнага чытання НЕ адносіцца:

  1. дыкцыя

  2. зрок

  3. інтанацыя

  4. дыханне

52. Для фарміравання дыкцыі найперш рэкамендуецца выкарыстоўваць:

  1. песні

  2. вершы, скарагаворкі

  3. фанаграмы і запісы

  4. ілюстрацыі

53. Да задач навучання беларускай мове НЕ адносіцца:

1) авалоданне навыкам чытання на беларускай мове

2) асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці

3) развіццё практычных уменняў і навыкаў

4) авалоданне каліграфічнымі навыкамі

54. Да раздзелаў курса беларускай мовы ў пачатковых класах НЕ адносіцца:

1) Гукі мовы. Літары

2) Сувязь слоў у сказе

3) Тэкст

4) Слова

55. У пачатковай школе асноўныя звесткі пра часціны мовы і іх формы даюцца па прынцыпе:

  1. лінейным

  2. ступеньчатым

  3. лінейна-ступеньчатым

  4. канцэнтраваным

56. Праграма пачатковых класаў па беларускай мове прадугледжвае вывучэння:

  1. назоўніка

  2. лічэбніка

  3. дзеяслова

  4. прыметніка

57. Тэму “Назоўнік” школьнікі пачатковых класаў вывучаюць на працягу:

  1. двух гадоў

  2. трох гадоў

  3. чатырох гадоў

  4. толькі 2 класа

58. У граматычным сэнсе пад тэрмінам “прадмет” вучні павінны зразумець:

  1. неадушаўлёны прадмет (сшытак)

  2. асобу (чалавек)

  3. абстрактнае паняцце (радасць)

  4. прадмет у шырокім сэнсе

59. Значэнне прадметнасці ў назоўнікаў НЕ выражаецца з дапамогай граматычнай катэгорыі:

  1. роду

  2. ліку

  3. часу

  4. склону

60. Род назоўнікаў у пачатковых класах вызначаецца:

  1. па граматычным пытанні

  2. па канчатку

  3. шляхам падстаноўкі да назоўніка займеннікаў ён (мой), яна (мая), яно (маё)

  4. па прыметніку

61. Якія назоўнікі НЕ даюцца для вызначэння роду ў пачатковых класах:

  1. адушаўлёныя – неадушаўлёныя

  2. канкрэтныя – абстрактныя

  3. мужчынскага, жаночага, ніякага роду

  4. агульнага роду

61. Тып скланення назоўнікаў, які ў пачатковых класах НЕ вывучаецца:

  1. першае

  2. другое

  3. трэцяе

  4. рознаскланяльныя назоўнікі

63. Вызначэнне склону назоўніка залежыць ад:

  1. пастаноўкі пытання

  2. прыназоўніка

  3. сінтаксічнага разбору сказа

  4. умення вызначаць сувязь слоў у словазлучэнні

64. НЕХАРАКТЭРНЫМ лексіка-граматычным паказчыкам прыметніка з’яўляецца:

  1. лексічнае значэнне

  2. граматычнае пытанне

  3. марфемная будова

  4. сінтаксічная роля

65. Школьнікі малодшых класаў усведамляюць граматычную залежнасць прыметніка ад:

  1. займенніка

  2. прыслоўя

  3. дзеяслова

  4. назоўніка

66. Праграма пачатковых класаў па беларускай мове прадугледжвае азнаямленне з займеннікамі:

  1. з усімі раздзеламі іх

  2. толькі з асабовымі

  3. толькі з прыналежнымі

  4. практычна з усімі

67. Самая складаная граматычная катэгорыя сярод іншых, якая вывучаецца ў пачатковых класах:

  1. назоўнік

  2. прыметнік

  3. дзеяслоў

  4. займеннік

68. Пры вывучэнні дзеяслова вучні пачатковых класаў павінны разумець дзеянне як:

  1. фізічнае (плаваць, будаваць, вучыць)

  2. рух прадмета (ісці, бегчы, ехаць)

  3. стан (ляжаць, сядзець, хвалявацца)

  4. дзеянне у шырокім сэнсе

69. Практычнае вывучэнне неазначальнай формы дзеяслова ў пачатковых класах НЕ прадугледжвае:

  1. пастаноўку пытання ад яе

  2. адрозненне яе ад іншых форм дзеяслова

  3. марфемны разбор яе

  4. правільнае ўжыванне ў вуснай і пісьмовай мове

70. Форма дзеяслова, якую малодшыя школьнікі павінны засвоіць як пачатковую:

  1. форма цяперашняга часу

  2. форма прошлага часу

  3. форма першай асобы

  4. неазначальная форма

71. У пачатковых класах пры азнаямленні з тэмай “Прыслоўе” НЕ згадваецца, што яны:

  1. нязменныя словы

  2. сэнсава звязаныя з дзеясловамі

  3. бываюць розных разрадаў

  4. адказваюць на пытанні як? дзе? куды? адкуль? калі?

72. Асаблівасць, якую вучні НЕ звязваюць з прыназоўнікам:

  1. паказвае адносіны дзеяння да прадмета

  2. заўсёды адносіцца да назвы прадмета (назоўніка)

  3. з’яўляецца часткай слова

  4. служыць сродкам сувязі паміж словамі

73. Радзей за ўсё ў школьнай практыцы выкарыстоўваецца разбор па часцінах мовы:

  1. частковы вусны разбор

  2. выбарачны вусны разбор

  3. поўны вусны разбор

  4. пісьмовы разбор

74. Спалучэнне слоў, якое малодшыя школьнікі павінны ахарактарызаваць як сказ:

  1. веснавое надвор’е

  2. надвор’е спрыяе

  3. спрыяе росту

  4. росту раслін

75. Да задач навучання арфаграфіі ў пачатковых класах НЕ адносяць:

1) перакананне вучняў у неабходнасці вывучаць арфаграфію

2) знаёмства вучняў з асноўнымі арфаграфічнымі паняццямі (арфаграма, арфаграфічнае правіла)

3) фарміраванне арфаграфічных уменняў

4) выхаванне арфаграфічнай пільеасці

76. У аснове фанетычнага пісьма ляжыць:

  1. марфемны склад слова

  2. гукавы склад слова

  3. графічны склад слова

  4. склад слова для пераносу

77. Асновай правапісу пры фанетычным пісьме з’яўляецца:

  1. гук

  2. літара

  3. гукавы склад слова

  4. слова

78. Пры фанетычным напісанні слоў у пачатковых класах прычынай памылак НЕ з’яўляецца:

  1. слаба развіты фанематычны слых вучня

  2. няўменне аналізаваць слова

  3. недастатковы ўзровень навыкаў якаснага чытання

  4. няведанне ўсіх арфаграм

79. Пастаянная ўвага да гукавога і гука-літарнага аналізу НЕ можа папярэдзіць:

  1. пропускі галосных і зычных літар

  2. перастаноўку літар

  3. устаўку літар

  4. граматычныя памылкі

80. Дома малодшыя школьнікі павінны працаваць над моўным матэрыялам, над якім:

  1. не працавалі ў класе

  2. аналагічна працавалі ў класе

  3. невядомым

  4. поўнасцю разабраным у класе

81. Націск у беларускай мове:

  1. замацаваны за пэўным складам

  2. не замацаваны за пэўным складам (свабодны)

  3. замацаваны на аснове слова

  4. замацаваны на канчатку

82. Да марфемнага аналізу слова з графічным абазначэннем кожнай значымай часткі НЕ адносіцца паняцце:

  1. націскны склад слова

  2. значымая частка слова

  3. аднакарэнныя словы

  4. канчатак

83. Сярод заданняў на засваенне марфемнай будовы слова лішнім з’яўляецца:

  1. вызначэнне ў словах агульнай часткі

  2. вызначэнне ў словах складоў

  3. падбор да назоўніка іншых аднакарэнных слоў

  4. графічнае абазначэнне значымых частак ў слове

84. У пачатковых класах для марфемнага аналізу прапануюцца словы:

  1. будова якіх недастаткова выразная

  2. прыслоўі, займеннікі

  3. дзеясловы з двума, трыма суфіксамі

  4. найбольш “празрыстыя” ў структурных адносінах

85. Да прымет тэкста НЕ адносяць

1) наяўнасць тэмы

2) зачын

3) структурную звязнасць сказаў

4) сэнсавую цэласнасць

86. Да тыпаў тэксту НЕ адносяць:

1) апавяданне

2) казку

3) апісанне

4) разважанне

87. Да кампазіцыйнай структуры тэкста-апавядання НЕ адносяць:

1) пачатак дзеяння

2) паўторы

3) развіццё дзеяння

4) канцоўку

88. Да кампазіцыйнай структуры тэкста-разважання НЕ адносяць:

1) тэзіс

2) развіццё тэзісу

3) вывад

4) канцоўку

89. Якое значэнне не мае тэрмін “маўленне”:

1) маўленне як працэс

2) маўленне як вынік

3) маўленне як жанр

4) маўленне як этап

90. Вызначце поўны пералік відаў маўлення:

1) гаварэнне, аудзіраванне, пісьмо,

2) гаварэнне, аудзіраванне. чытанне

3) гаварэнне, аудзіраванне, пісьмо

4) гаварэнне, аудзіраванне, пісьмо, чытанне

91. У патрабаванні да мовы вучняў НЕ ўвахозяць:

1) змястоўнасць

2) лагічнасць

3) узаемасувязь вуснай і пісьмовай мовы

4) дакладнасць

92. Поўны пералік узроўняў работы па развіцці маўлення даецца ў радку:

1) вымаўленчы, узровень тэкста

2) вымаўленчы, лексічны

3) вымаўленчы, граматычны

4) вымаўленчы, лексічны, граматычны, узровень тэкста

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]