Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

13.3.4. Мелавыя кар’еры

Мэтазгодна пескаванне верхняга гарызонту. Насыпаюць слой пяска магутнасцю 15–20 см. Пясок перамешваюць з ніжэй ляжачым субстратам шляхам адвальнага глыбокага ўзворвання. Пасля робіцца дыскаванне і баранаванне.

Рэкамендуецца вырошчваць сасну з бярозай, таполю, плантацыі шыпшыны.

Гушчыня пасадкі сеянцаў 5 тыс. шт/га (2,0×1,0 м).

Насаджэнні на рэкультывуемых землях можна ствараць вясной і восенню. Лепш – ранневясеннія пасадкі. Асеннія пасадкі – да наступлення ўстойлівых замаразкаў.

13.4. Экалагічная і эканамічная эфектыўнасць рэкультывацыі

Рэкультывацыя зямель аказвае станоўчы і шматфактарны ўплыў на прыроду і эканоміку краіны.

Выведзеная на многія гады з гаспадарчага карыстання зямля зноў вяртаецца ў адноўленым выглядзее ў зямельны фонд.

Некаторыя паказчыкі станоўчага боку рэкультывацыі:

скарачэнне шкоды ад ветравой эрозіі (пылавыя буры);

прыбытак ад рэалізацыі ўраджаю сельскагаспадарчых культур на палях, прылеглых да лесанасаджэнняў на рэкультываваных парушаных землях;

прыбытак ад рэалізацыі драўніны;

санітарна-гігіенічны эфект лесанасаджэнняў (дэпаніраванне

СО2, паглынанне шкодных газаў з паветра, фільтруючая функцыя лесу);

рэкрэацыйнае выкарыстанне аб’ектаў рэкультывацыі Некаторыя прыклады эфектыўнасці лясной рэкультывацыі:

Штогодняя эканомія ад лесаахоўных насаджэнняў на адвалах Лебядзінскага кар’ера Курскай магнітнай анамаліі ў выніку скарачэння шкоды ад пылавых бур і воднай эрозіі ацэнена ў 22,2 тыс. дол. ЗША. Гэта ў 3–5 разоў вышэй кошту затрат на лесапасадкі.

Сланцавы басейн у Кохтла-Ярве (Эстонія) прасціраецца на 90 км на поўнач і на 45 км на поўдзень. Штогодна тут утвараецца 400– 500 га адкрытых кар’ераў. Акрамя таго ёсць адвалы попелу.

Асноўным відам аднаўлення зямель тут прынята лясная рэкультывацыя. Таварны кошт драўніны 20-гадовага сасняка на гэтых кар’ерах пакрывае расходы на горна-тэхнічную і біялагічную іх рэкультывацыю.

81

Пясчана-гравійны кар’ер пасля яго тэхнічнай рэкультывацыі быў пакінуты пад прыроднае лесаўзнаўленне.

Вырашчанае на гэтым участку насаджэнне вольхі шэрай у 25гадовым узросце мае запас 211 м3/га (Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу НАН Беларусі).

Станоўчыя вынікі аблясення тарфяных кар’ераў у Беларусі:

Тарфяны масіў «Зялёны бор» (Смалявіцкі лясгас) аблесены ў 1964 годзе са стварэннем культур таполі і сасны;

Тарфяны масіў «Рэдкі рог» (Светлагорскі лясгас), аблесьваецца

з1964 года шляхам стварэння саснова-яловых культур;

Выпрацаваны масіў «Асінторф» (Аршанскі лясгас) падвергнуты рэкультывацыі ў 1968–1970 г.г. стварэннем чыстых культур сасны і елкі;

У Васілевіцкім лясгасе рэкультывацыя вядзецца з 1970 г. з выкарыстаннем культур бярозы павіслай, вольхі шэрай, таполі, елкі.

Мал. 33.

82

Мал. 34.

да

пасля

 

Мал. 35.

83

Мал. 36. Рэалізацыя мерапрыемстваў тэхнічнай рэкультывацыі

84

Мал. 37. Вынікі мерапрыемстваў біялагічнай рэкультывацыібылых кар’ераў

85

Мал. 38.

86

14.АХОЎНЫЯ ЛЕСАНАСАДЖЭННІ

14.1.Агульнае паняцце аб ахоўных насаджэннях

Ахоўныя лясныя насаджэнні – прыродныя або штучна створаныя палосы і масівы лесу для аховы с.-г. угоддзяў, глебы, вадаёмаў, дарог, населеных пунктаў ад неспрыяльных прыродных умоў.

Ахоўваюць паверхню зямлі ад ветравой і воднай эрозіі, ад перагрэву сонечнымі прамянямі, памяншаюць скорасць і сілу ветру на прылеглых палях, паляпшаюць мікраклімат, размеркаванне снегу, памяншаюць паверхневы сцёк і спрыяюць пранікненню вільгаці ў глебу, што робіць даўжэйшымі і менш інтэнсіўнымі веснавыя і летнія паводкі, замацоўваюць крутыя схілы, маюць аздараўленчае, рэкрэацыйнае і эстэтычнае значэнне.

У Беларусі да ахоўных лясных насаджэнняў належаць:

Прыбярэжныя палосы лесу па берагах вадаёмаў, сярэдніх і вялікіх рэк шырынёй 300 м і малых рэк – 100 м; адпаведна у вытокаў рэк радыўсам 300 м і 100 м;

Забаронныя палосы лясоў па берагах рэк, азёраў, водасховішчаў

ііншых водных аб’ектаў (па-за межамі «Прыбярэжных палосаў лесу»);

Участкі леса на балотах верхавога тыпу;

Проціэразійныя лясы;

Участкі лесу ў ярах і (ці) лагчынах і шырынёй прымыкання па перыметру 100 м;

Участкі лесу ў рэкультываных кар’ерах і шырынёй прымыкання па перыметру 100 м;

Участкі лесу на крутых схілах крутасцю ³25°;

Участкі лесу на лёгка размываемых і развеваемых землях

(пясках, тарфяніках) і шырынёй 100 м па перыметру такіх зямельных участкаў;

Палосы лесу, якія прымыкаюць да чыгункі і аўтадарог рэспубліканскага значэння шырынёй 100 м па абодва бакі ад дарогі;

Ахоўныя палосы лясоў уздоўж чыгункі шырынёй да 500 м у абодва бакі (па-за межамі 100-мятровх палос);

Ахоўныя палосы лясоў уздоўж рэспубліканскіх аўтадарог шырынёй па 250 м у абодва бакі (па-за межамі 100-мятровых палос).

У шырокім сэнсе ахоўнымі ўласцівасцямі валодаюць усе лясы.

87

14.2. Полеахоўныя лясныя палосы

Полеахоўныя лясныя палосы ва ўмовах раўніннага рэльефу

ствараюць на плоскіх водараздзелах і палогіх схілах крутасцю да 1,5–2 °. Мэта – ліквідацыя ці аслабленне негатыўнага ўздеяння на сельскагаспадарчыя культуры засухі, сухавеяў, ветравой эрозіі,

халодных вятроў ці мяцеліцы і іншых неспрыяльных умоў.

Асноўныя палосы размяшчаюць перпендыкулярна накірунку пераважаючых небяспечных вятроў з адхіленнем да 30°.

Дапаможныя палосы – перпендыкулярна асноўным.

Мал. 39.

Шырыня палос – не больш 15 м

Канструкцыя палос – прадуваемыя, ажурныя ці ажурнапрадуваемыя

Тып культур (пасадак) – драўняны, драўняна-ценявы, дапускаецца стварэнне аднаго раду з нізкарослых хмызнякоў.

Полеахоўныя лясныя палосы на асушаных тарфяна-балотных

землях ствараюцца з улікам сеткі меліярацыйных каналаў.

88

Ахоўваемы масіў разбіваецца палосамі на палявыя клеткі

памерам 1000–1500 м на 400–500 м

Канструкцыя палос – прадуваемыя ці ажурна-прадуваемыя, з

выкарыстаннем бярозы павіслай, вольхі чорнай, ясеня, рабіны, таполі.

Мал. 40. Размещение полезащитных лесных полос на торфянике

Мал. 41. Схема полезащитной полосы

89

14.3. Лясныя насаджэнні для аховы ад воднай эрозіі

Водазборныя плошчы падзяляюць на 3 віды зямельнага фонду:

прыводападзельны, прысеткавы і гідраграфічны.

Прыводападзельны фонд уключае водападзельнае плато і прылеглыя да водападзелу землі з ухілам да 3°.

Прысеткавы фонд размешчаны паміж прыводападзельным фондам і гідраграфічнай сеткай. Уключае ўчасткі з ухілам ад 3° да 9°.

Гідраграфічны фонд уключае гідраграфічную сетку і прылеглыя схілы з крутасцю >9°.

У зоне водазбораў фарміруюцца:

ў Паўночнай падзоне – яловыя, сасновыя і змешаныя сасноваяловыя насаджэнні;

ў Цэнтральнай падзоне – насаджэнні з сасны, бярозы, дуба;

ў Паўднёвай падзоне – насаджэнні з сасны, дуба, бярозы.

Сярод ствараемых лесанасаджэнняў для барацьбы з воднай эрозіяй выдзяляюць наступныя насаджэнні: водарэгулюючыя,

прыяравыя, прыруславыя і інш.

Водарэгулюючыя лясныя палосы ствараюць на схілах з крутасцю >2°, г.зн. часткова на прыводараздзельным, а ў асноўным на прысеткавым фондзе.

Мал. 42. Лясная водарэгулюючая паласа

Палосы закладваюць напоперак нахілу, у напрамку гарызанталяў.

Адлегласць паміж палосамі на схілах да 4° –

≤350 м, на

схілах >4° – ≤200 м.

 

Шырыня паласы – ≤21 м, ажурнай канструкцыі,

на верхнім

узлеску ствараюць адзін рад хмызняковага падлеску.

 

90

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]