Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Гора-бяда

Гора — гэта дух, які мае выгляд дзіцяці. Яно такое ўчэпістае, што як прытуліцца да чалавека, дык цяжка адарваць. Але пакуль чалавек ад яго не пазбавіцца, не будзе мець шчасця. Гора адно не ходзіць, за сабою бяду водзіць.

У гаспадарцы заўжды бывае ўпадак. Нездарма ж кажуць, што, хто мае статак, той мае i ўпадак. Але хто беражэцца, таго i Бог беражэ. Ад упадку, як i ад усялякага няшчасця, ёсць розныя прымхі. Людзі ад дзядоў навучыліся, што чаму шкодзіць, што памагае, што трэба рабіць, як часамі трапіцца які-небудзь упадак, як ратаваць гаспадарку ды ратавацца самім.

Так Бог даў, што на ўсялякае лixa, на ўсялякую бяду ёсць чалавек i ратунак. Толькі трэба ўмець чым i як ратавацца. Ёсць сярод беларусаў такія ведуны, якія напярод усё бачаць, усё прыкмячаюць. Яны заўжды знаюць, які мае быць упадак, бо ёсць вельмі шмат прыкмет, якія добра гавораць, якое мае быць няшчасце ці бяда. На свеце так нічога не бывае, а ўсе мае свае прызначэнне, усё робіцца, як Бог вяліць ці як ён папусціць. Калі папусціць Бог, тады Нядобры Дух камандуе ды вытварае якую-небудзь бяду i тым робіць упадак. Калі ж людзі ведаюць такія прымхі, то тады нішто чалавеку не нашкодзіць.

Упадак як пачнецца, дык ён ідзе ключом i цягне адно за другім. Каб спыніць упадак, трэба парваць гэты ключ. Дзеля гэтага трэба знарок зрабіць які-небудзь упадак. Напрыклад, знарок жыўцом закапаць пеўня ці што-небудзь іншае.

Упадак часцей за ўсё насылаюць ліхія людзі, тыя людзі, што знаюцца з Нядобрымі Духамі.

Як раней людзей хавалі

Раней, кажуць, людзі доўга жылі. Састарыцца бацька — нічога не робіць. А ежы мала было, ну дык што з ім рабіць, са старым? Тады сын пасадзіць яго на саначкі, завязе ў роў ды i укіне туды. А равы былі дужа глыбокія. Дык бацька адтуль не можа вылезці, там i сканае.

Адзін сын вельмі любіў свайго бацьку. Як той састарыўся, ён узяў i пасадзіў бацьку ў склеп, а саначкі завёз парожнія ды i ўкінуў у роў, каб суседзі таго не ведалі. Бацька сядзіць у склепе, сын яму есці носіць туды.

Прайшло так гады два ці колькі там, i не зарадзіў нешта хлеб. Пачаўся голад, гнілую калоду таўклі ды елі. I насенне звялося. Пайшоў сын да бацькі i пытаецца:

- Як жыць будзем, тата? што гэта сеяць?

- Вазьмі, сынок, старую страху раскрый, салому гэту парэж, парэж дробненька ды i пасей.

- Ну, дык што з таго будзе?

— А што Бог дасць, то i будзе...

Зняў сын салому са страхі, пакрышыў-пакрышыў ды i засеяў. Як зарадзілася тое жыта — дык з нівы валіцца. Суседзі дзівяцца, ні ў кога такога жыта няма. Ну i давай у яго дапытвацца:

— Ад чаго ў цябе такое жыта ўрадзіла?

Ён тады i расказаў ім — некуды ўжо хавацца:

— Я бацьку пашкадаваў у роў везці ды пасадзіў у

склеп. Баяўся вас, людцы. Гэта мне бацька параіў

узяць са старой стархі саломы, пакрышыць яе ды пасеяць. Я так i зрабіў.

Зразумелі тады людзі, што гэта яму Бог за тое ўрадзіў, што ён бацьку ў роў не завёз. 3 таго часу перасталі старых скідваць у роў.

Нябожчыкі

Прыкметамі, якія беспамылкова прадказваюць смерць чалавека, лічацца: пеляна на вачах, халодны пот, хрыпенне ў грудзях, своеасаблівы пах з рота (пахне зямлёй), перастае біцца прамянёвая артэрыя. А жылы ў скронях, наадварот, моцна пачынаюць пульсаваць. У паміраючага падаўжаецца нос, таму што калі Смерць падступаецца да чалавека, яна доўга трымае яго за нос, i ад гэтага ён завастраецца i xaладнее. Калі чалавек у час агоніі ўтаропіцца ў адну кропку, гэта азначае, што Смерць тады зазірнула яму ў вочы.

За некалькі гадзін да смерці хворы звычайна адчувае палёгку. Гэта Смерць на час адступілася ад чалавека, каб захапіць смяротныя прыпасы i даканаць яго. Калі хворы папросіць перавярнуць яго на левы бок, смерць ягоная яшчэ больш наблізіцца.

Адразу ж пасля смерці гаспадара старэйшы з сям'і заходзіць па чарзе ў стайню, хлявы i нават да свойскай птушкі i, стаўшы ў дзвярах, гаворыць: «Няма ўжо волікі (конікі, кароўкі i г.д.) вашага гаспадара (гаспадыні)!» Гэтак робяць, каб нябожчык (у прыватнасці, калі быў сквапны) не пацягнуў усяе жывёлы за сабою.

Сама па сабе Смерць такая страшная, што ўсіх палохае. Колькі б чалавек ні жыў, як бы яму ні было лixa жыць, а ўсё ж не хоча паміраць, раней таго часу, як Бог прызначыў. Вельмі старэнькія дзед ды баба наракалі на Бога, што не дае ім смерці. А як яна прыйшла ў постаці гусі, то дзед кажа: «агіль» да бабы. Смерць да бабы, а тая — «агіль» да дзеда. Вядома, кожнаму хочацца яшчэ пажыць хоць крышачку.

Адна жанчына, збіраючысяўужо паміраць, сядзела ўвечары пры расчыненым акне. Заляцеў матылёк i сеў ей на рукау. Кабета, гледзячы на яго, сказала пяшчотна: «Смерцічка ты мая». I на гэтую ж ноч памерла.