Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Трасцы (Ліхаманкі)

Трасцы — гэта дванаццаць сясцёр-Духаў, якія выходзяць з зямлі ды ходзяць па свеце i нясуць людзям хворобы. Асеннія Трасцы ўяўляюцца беларусу ў выглядзе кашчавых, агідных старых баб. Веснавыя — надзвычай прыгожыя, грацыёзныя, але халодныя стварэнні. Трасцаў у многіх месцах Беларусі называюць ліхаманкамі.

Гэты свет Зямля

Зямля стаіць пасярод Сусвету, а Сонейка i Месяц ходзяць крутом ды свецяць, як ім Бог загадаў. Зямля стаіць на вадзе, а вада на Зямлі. Зямля ёсць не што іншае, як скура, якая пакрывае вялізны слой вады. Край Зямлі там, дзе яна сыходзіцца з Небам, але ніхто туды не даходзіў, бо там вельмі горача.

Горы(Пад гарамі на Беларусі разумеюць вялікія ўзгоркі.) i даліны на Зямлі парабіла вада, як збягала ў мора пасля патопу. Панасыпалі горкі i волаты, якія калісь жьлі на зямлі. Частка гор на Беларусі Лысыя(Гэта значыць тыя, вяршыні якіх пазбаўлены расліннасці) — гэта тыя, што з'яўляюцца месцам зборышча Нядобрых Духаў. Ад судакранання з імі яны i аблыселі.

Рэкі вада парабіла ў час патопу: як пачала сыходзіць, то размыла зямлю. Так i з'явіліся рэкі. Там, дзе вада ў ямах затрымалася, утварыліся азёры.

Каменне, якога шмат раскідана па Беларусі гэта не што іншае, як зачараваная зямля, людзі, жывёлы, пні, спечаныя хлябы. Што гэта так, відаць з таго, што многія камяні захоўваюць формы нейкіх рэчаў, а таксама з таго, што любы камень, перапалены ў лазні ці восенню на каменцы, у печы або на вогнішчы, спачатку ператвараецца ў жарству, а потым, паступова драбнеючы, яднаецца з зямлёй. Камяні даўней раслі хутка, як усялякая расліна. Але яны глушылі ўсё на зямлі. Таму Бог дазволіў ім падрастаць у сто гадоў толькі на таўшчыню пальца. Вось таму мы не прыкмячаем зараз, як камяні растуць.

Не ўвесь свет, што ў акне, ёсць яшчэ за акном.

Беларус жыве на сваей Зямлі. Усё, што па-за межамі яго Зямлі, — Чужы Свет: невядомы, варожы. Чужы Свет знаходзіцца за лясамі гарамі, марамі, адгароджаны вогненнай ракой. Каб дайсці да яго, трэба пераадолець усе гэтыя перашкоды, на што здольныя толькі героі, ды i то пры падтрымцы Багоў ці ix памагатых — свяшчэнных жывёл. Ідучы ў вялікі Свет, дзе шмат усялякіх людзей — добрых i ліхіх, трэба сарочку надзець на сябе навыварат, то не прыстануць ніякія ўрокі.

Падарожжы ў чужыя кpai — цяжкая i небяспечная справа. Пераадолеўшы лясы, балоты i горы, чалавек дабіраецца да мора.

Мора

Мора — гэта так шмат вады, што ей i краю няма, а глыбіня бяздонная. Дзе пачатак i дзе канец мора, ніхто не ведае. Toe ведае толькі птаства, якое лятае ў Вырай.

У моры жывуць тры родныя сястры — марскія каралеўны Ядзеркі. Усе тры дзяўчыны высокія, зграбныя. Валасы i бровы залатыя, а твары такія прыгожыя, што i сказаць цяжка. Адзенне на ix i чаравікі срэбныя. Як каторая з сясцёр выйдзе з мора, то з такім бляскам, што аж вочы слепіць.

Падарожнікі, што плаваюць па моры, сустракаюць марскіх людзей, якіх называюць Сарэны. У добры дзень Сарэны выходзяць на бераг, сядаюць i спяваюць або плачуць. Сярод ix мужчыны i жанчыны, але спяваюць толькі жанчыны.

Як Сарэны ўгледзяць нашага чалавека, то пытаюцца, ці хутка будзе сканчэнне свету. Калі хто скажа, што хутка, то яны цешацца, у далоні пляскаюць. Бо як свет скончыцца — з'явяцца іншыя людзі. Тады i яны больш не будуць жыць у вадзе, а пачнуць жыць на зямлі, як цяпер мы, i замест хвастоў будуць мець ногі. А як хто скажа ім, што не хутка, то яны плачуць i моцна лямантуюць.