Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Апрацоўка рэзаннем металаў .doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
36.87 Mб
Скачать

Лабараторная работа № 6 алмазны, эльборавы iнструмент

I шлiфавальная шкурка

Мэта работы — пазнаёміцца з алмазным інструментам і шліфавальным інструментам са звышцвёрдых матэрыялаў; навучыцца расшыфроўваць маркіроўку спецыяльнага інструменту і ажыццяўляць выбар для правядзення чыставых і даводачных аперацый.

Сучасны ўзровень машынабудавання нельга забяспечыць без алмазнага інструменту. Асноўная маса прыродных і сінтэтычных алмазаў выкарыстоўваецца ў тэхніцы, толькі 10−15% ідзе на выраб ювелірных упрыгожванняў, каля 70% тэхнічных алмазаў выкарыстоўваюць у выглядзе парашку. Значэнне алмазнага інструменту можна пацвердзіць наступнымі прыкладамі: алмазныя долаты для свідравання нафтавых, газавых свідравін павялічваюць хуткасць праходкі ў 10−15 разоў, заточка цвердасплаўнага інструменту алмазнымі кругамі павялічвае яго зносатрываласць у 1,5− 2 разы; пры апрацоўцы дэталяў з магніевай бронзы колькасць апрацаваных дэталяў разцом з цвёрдых сплаваў складае 40 шт., а алмазным — 3000 шт. Пра значэнне алмазнай сыравіны гаворыць і той факт, што кошт алмазаў з 2002да 2003 г.павялічыўся на 7−9%. Перадавыя ў тэхналагічным плане дзяржавы маюць стратэгічны запас алмазнай сыравіны для вырабу інструменту. Аб’ёмыздабычы прыродных алмазаў прыведзены ў табл. 1.

Табліца 1 Здабыча прыродных алмазаў заходнімі кампаніямі

Гады

Мільёны карат

1920

3 580

1930

7 719

1940

13 041

1950

15 517

1960

27 700

1970

39 060

1980

33 350

1983*

14 000 000

2000*

118 000 000

2003*

140 000 000

* З 1983 г. прыведзены лічбы выкарыстання прыродных і сінтэтычных алмазаў.

Наглядаецца паступовае павелічэнне аб’ёму здабычы прыродных алмазаў, але гэтыя магчымасці абмежаваныя, і далейшы рост алмазнай апрацоўкі можа базавацца на сінтэтычных алмазах. Маркіроўка прыродных алмазаў пачынаецца з літары А, а сінтэтычных — з літар АС. Мікрапарашкі з сінтэтычных алмазаў абазначаюць АСМ і АСН, а прыродных — АН і АМ. Калі маркіроўка заканчваецца літарай Н, гэта абазначае іх лепшую абразіўную здольнасць. Распрацаваны тры тэхналогіі атрымання сінтэтычных алмазаў:

1) сінтэз вугляродзістай загатоўкі пад уздзеяннем высокай тэмпературы і ціску на працягу некалькіх секунд;

2) сінтэз вугляродзiстай загатоўкі пад уздзеяннем высокай тэмпературы і ціску на працягу доляў секунды, які прыкладваецца метадам выбуху;

3) сінтэз у вобласці тэрмадынамічнай стабільнасці графіту пры атмасферным або ніжэйшым ціску і высокай тэмпературы шляхам фізіка-хімічнага нарошчвання алмазу на затраўках, падложках.

Сінтэтычныя алмазныя парашкі маркіруюць наступным чынам: АСО, АСР, АСВ, АСК, АСС (табл. 2).

Табліца 2 Уласцівасці алмазных парашкоў

Марка

Размеры зярнят, мкм

Трываласць, Н

АСО

40−160

1,5−2,2

АСР

50−250

2,6−7,0

АСВ

63−315

4,3−13,0

АСК

80−400

9,0−27,0

АСС

100−630

20,0−60,0