Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 18. Сямейства ружакветкавыя

а) Падсямейства спірэйныя.

б) Падсямейства ружакветкавыя.

в)Падсямейства ябланевыя.

г) Падсямейства слівавыя.

Парадак ружакветкавыя (Rosales). Дрэвы, кусты або травы з чарговым або процілеглым, простым або складаным лісцем з прыліскамі. Кветкі звычайна двухполыя, радзей аднаполыя, цыклічныя, звычайна 5-членныя. Плады рознага тыпу. Уваходзяць сямействы: ружовыя, хрызабаланавыя і неўрадовыя.

Сямейства ружакветкавыя (Rosacea)- аб'ядноўвае дрэвы, кусты і травы з большай часткай чарговым, радзей процілеглым, простым або складаным лісцем, часта з прылісткамі. Кветкі ружавых актынаморфныя, звычайна двухполыя, з 5 членным калякветнікам. Колькасць тычынак, якія размешчаны кругамі, невызначана або 2-4 разы перабольшвае колкасць пялёсткаў. Чашалісцікі, пялёсткі і тычынкі размешчаны па знешнем краі больш або меньш добра выражанай і звычайна ўгнутай, часта бакальчатай або сподкападобнай кветковай трубкі- гіпанція. Ніжняя частка гіпанція ўтворана кветкаложам, якое разраслося, а верхняя- зросшыміся аснаваннямі пялёсткаў чашалісцікаў і тычынак. Ступень удзелу гэтых частак кветкі ў фарміраванні гіпанція ў розных родаў розная. Па сярэдзіне гіпанція знаходзіцца ад 1 да шмат пладалісцікаў. Пладалісцікі свабодныя, радзей яны зрастаюцца паміж сабою, а часам таксама з гіпанціем (яблыневыя), утвараючы ніжнюю або паўніжнюю завязь. Плады ружовых сухія або сакавітыя лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцянкі, яблыкі. У фарміраванні плода ў шмат якіх родаў прымае ўдзел разрастаючыйся гіпанцій. Насенне без эндасперма.

Гэта адно з найбольш буйных сямействаў кветковых раслін, якое аб'ядноўвае каля 100 родаў і 300 відаў. Ружовыя рапаўсюджаны ва ўсіх абласцях зямнога шара, дзе могуць расці кветкавыя расліны. Але асноўная іх частка сканцэнтравана ва ўмеранай і субтрапічнай зонах паўночнага паўмор'я. Яны сустракаюцца ў самых розных супольніцтвах і, хоць не адыгрываюць у іх даменуючую ролю, з' яўляюцца тым не менш з галоўнейшых для нас сямействам раслін.

Большась ружовых з'яўляюцца энтамафільнымі раслінамі, але ў будове кветак яны не адыгрываюць ясна выражаных прыстасаванняў да розных агентаў апылення. Кветкі іх белыя, ружовыя, ярка-чырвоныя, чырвонаватыя, радзей жоўтыя, але ніколі не бываюць блакітнымі. Шмат якія выпрацоўваюць вялікую колькасць пылку або вылучаюць нектар, які даступны розным насякомым. Нектарная тканка часта мае форму патоўшчанага дыска на ўнутранай паверхні гіпанція паміж месцам прымацавання тычынак і пладалісцікаў. Кветкі вельмі падобныя па будове, але затое плады надзвычай розняцца і прыстасаваны да розных спосабаў распаўсюджвання (ветрам і жывёламі). На падставе рознасці галоўным чынам ў марфалогіі пладоў і ў асноўнай храмасомнай колькасці сямейства дзеліцца на чатыры падсямействы.

Падсямейства спірэйныя (Spiraceoideae) - плод лістоўка, асноўная храмасомная колькасць 8 і 9.

Падсямейства ружовыя (Rosoideae)- плады арэшкі, шматарэшкі, часта ва ўтварэнні плода прымае ўджел гіпанцій. Асноўная храмасомная колькасць 7, 9, радзей 8.

Падсямейства яблыневыя (Maloideae)- плод яблыка, асноўная храмасомная колькасць 17.

Падсямейства слівавыя (Prunoideae)- плод касцянка, асноўная храмасомная колькасць 8.

Падсямейства спірэйныя (Spiraeoideae)- самая прымітыўная ў сямействе. Яно прадстаўлена каля 20 родамі і прыкладна 180 відамі, з якіх каля 100 відаў належаць роду спірэя (Spiraea), а ў астатніх родах налічваецца ад 1 да 15 відаў у кожным. спірэя распаўсюджана пераважна ў паўночным паўмор'і: у Еўразіі (асабліва ва Усходняй і Цэнтральнай і ўГімалаях) і ў ПаўночнайАмерыцы. Прычым большасць родаў мае лакальнае распаўсюджанне ў адной з названых абласцей і толькі роды спірэя, рабіннік, валжанка і пузыраплоднік сустракаюцца ў Старым і Навым Свеце.

Хаця большасць відаў спірэйных прымеркаваны да Азіі (такая перавага атрымліваецца за лік рода спірэя, з 100 відаў якога толькі 13 сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы), больш паловы іх родаў (11) звязаны з Амерыканскім кантынентам.

Спірэйные- лісцепадныя, радзей вечназялёныя кусты або невялічкія дрэўцы, паўкусты або шматгадовыя травы з цэльным або перыстым лісцем. Кветкі ў кісцях, мяцёлках, простых або складаных шчытках. Гіпанцій (кветкаложа) плоскі або калакольчаты. Песцікаў (пладалісцікаў)звычайна 5, свабодных, або больш ці менш якія зрасліся, завязь верхняя (*К5С5АG5). Плады- лістоўкі, якія закрываюцца па ўнутранаму шву.

Большасць спірэйных расце ў гарах, у лясным поясе і на адкрытых прагрэтых сонцам прасторах, на камяністых россыпах, схілах цяснін, берагах рэк. У лясной зоне яны ўваходзяць у склад падпескарозных тыпаў лесу. У стэпах утвараюць хмызняковыя заростнікі.

Род спірэя (Spiraea)- кусты ад 0,2 да 2,5м. у вышыню. Лісце простае, элептычнае, ланцэтнае або круглае, часам лапасцёвыя. Кветкі ў шышках або ў мецёлках. Цвітуць у розны час, часам шматрова. Насенне дробнае, вельмі лёгкае, паспявае з сярэдзіны лета да восені, хутка распаўсюджваецца ветрам. Размножваецца спірэя насеннем, каранёвымі парасткамі ад пня. З' яўляюцца добрымі замацавальнікамі глебы, меданосы.

Спірэя сярэдняя (S. media)- расце ў Еўропе і Азіі. Мае цыліндрычныя, прамастаячыя парасткі, ццццэльнакрайнае лісце, да 5см. у даўжыню, з 3-5 зубцамі на верхавінцы. Кветкі белыя, у кароткіх шчытках. Пачынае квітнець адразу пасля аблісцення, раней за іншых відаў спірэі. Плады паспяваюць у сярэдзіне лета. Зімаўстойлівая.

У род спірэя ўваходзяць: спірэя святоянніковалісцевая- S. hypericifolia, з арэалам на Каўказе і ў Малой Азіі, спірэя дуброўкалісцёвая- S. chamaedryfolia, з арэалам як у S. media (без Д. Усхода); спірэя вярбалісцёвая- S. salicifolia- расце на Д. Усодзу і ў Сібіры; спірэя японская-S. janonica- расцеу Японіі, Кітаі; спірэя Дугласа- S. dugsasii- з Паўночнай Амерыкі і іншыя (спірэя Вінгутта, с. Бумальда).

Род пузыраплоднік (Physocarpus)- аб'ядноўвае каля 10 відаў, якія распаўсюджаны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. Буйныя лісцепадныя кусты з шэра-карычневай кронай, якая адслойваецца. Лісце 3-5-лапасцёвае, якое некалькі нагадвае лісце парэчак. Кветкі белыя або ружовыя двуполыя, сабраны ў паніклыя шчытападобныя суквецці. Плод- складаная лістоўка з цвёрдым бліскучым насеннем. Размножваецца насеннем, чаранкамі, дзяленнем кустоў. Дэкаратыўныя.

Пузыраплоднік каліналісцёвы (Physocarpus opulifolia). Радзіма П. Амерыка. Куст да 3м. у вышыню. Расце хутка. Зімаўстойлівы і ценевытрымлівы. Да глебаў не патрабавальны. Засухаўстойлівы. Вытрымлівае гарацкія ўмовы і абрэзку. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Яшчэ ў Р.Б. можа сустракацца пузыраплоднік амурскі (Ph. amurensis).

Род рабіннік (Sorbaria)- налічвае каля 10 відаў, якія распаўсюджаны ў Азіі. Кусты 2-3м. у вышыню. Лісце непарнаперыстаскладанае, са шматлікімі лісцікамі. Кветкі белыя, дробныя, сабраны ў рыхлыя вызначаныя мяцёлкі. Цвітуць у першай палове- сярэдзіне лета. Размножваюцца насеннем і каранёвымі парасткамі.

Рабіннік рабіналісцёвы (Sorbaria sorbifolia)- адін з самых ранавегетыруючых кустоў. Лісточкі якія толькі распускаюцца- чырвонавата-карычневыя, дарослыя- зялёныя, ланцэтныя з адцянутай верхавінкай, восенню жоўтыя. Вельмі зімаўстойлівы і ценевынослівы від. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Падсямейства ружовыя (Rosoideae)- аб'ядноўвае каля 50 родаў і каля 1700 відаў і з'яўляецца самым буйным сярод ружакветкавых. Разам з монатыпнымі родамі старажытнай трыбы керыевых (Kerrieae), якія растуць у рэліктавых сховішчах Усходняй Азіі (роды керыя- Kerria, родаціпос- Rhodothypos) i на ўсходзе Паўночнай Амерыкі (род невіўсія- Neviusia), у падсямейства ўваходзяць роды з вялікай колькасцю відаў і вельмі шырокім арэалам распаўсюджання. Гэта перш за ўсё касмапаліты род рубус (Rubus), які аб'ядноўвае не менш за 250 відаў, роды гусяломка- (манжэтка) (Alchemilla, каля 250 відаў), род дуброўка- (лапчатка) (Potentillа магчыма каля 300 відаў), род ружа (Rosa, не менш за 200 відаў), роды якія распаўсюджаны па ўсёй паўночнай умеранай і часткова арктычнай зоне і ў горных абласцях тропікаў. Прадстаўнікі сямейства сустракаюцца ў самых разнастайных раслінных супольніцтвах ад тундры і высакагор'я да барэяльных і трапічных горных лясоў. дзе некаторыя з іх, як, напрыклад хагенія абісінская (Hogenia abyssinica) у трапічнай Усходняй Афрыцы, утварае верхнюю мяжу леса. Віды гусялапак, дубровак, дрыяд (Dryas) дасягаюць у гарах мяжы расліннасці, а некаторыя віды гэтых і іншых родаў дасягаюць паўночнай і паўднёвай мяжы распаўсюджвання кветковых раслін у Арктыцы і Антарктыдзе, сустракаецца на астравах Паўночнага Ледавітага акіяна і на субантарктычных астравах, якія суседствуюць злядовай Антарктыдай (род ацэна- Acena). Да ружовых належыць і самы высакагорны прадстаўнік лсцёвых дрэў- паўднёваамерыканскі род полілепіс (Polilepis), які расце ў Андах на вышыні 5200м. над узроўнем мора. Лясы з полілупісу, якія існуюць у суровых умовах з халодным летам і зімою, пры пастаянным сухім ветры і фізіялагічнай сухасці глебы, з'яўляюцца ўнікальнымі здарэннямі у раслінным свеце. Ва ўмеранай зоне ружовыя найбольш звычайны па адкрытых травяністых месцах, у светлых лясах і па ўзлесках, па берагах рэк і ручаёў, па травяністых балотах, у хмызняковых зарастніках. Уласна ксерафітаў сярод іх мала. Мала сярод ружовых і гідрафітаў, хоць і сустракаюцца жыхары балотаў.

Дрэвы ў падсямействе рэдка. Невысокімі дрэвамі з'яўляюцца віды афрыканскага рода хогэнія і паўночнаамерыканскага цэркакарпуса (Cercocarpus). Асноўную масу ружовых складаюць кусты, паўкусты і травы. Разам з кустамі і шматгадовымі надземнымі парасткамі ў падсямействе ёсць адметны куст з пакарочаным жыццёвым цыклам надземных восяў, які характэрны для рода рубус (Rubus). Рубусы (маліна, ажыка) маюць падземнае сцябло, якое доўга жыве і на ім штогод фарміруецца вегетатыўны, спачатку амаль травяністы парастак- турыён, з пазухі лісцеў якога на наступны год утвараюцца кароткія генератыўныя парасткі, якія даюць кветкі і плады. Пасля паспявання пладоў увесь парастак на другі год адмірае, у аснавання застаецца толькі пупышка ўзнаўлення парастка наступнага года. Гэты тып кустоў з'яўляецца як бы пераходным да шматгадовых траў, у якіх наземная частка адмірае штогод.

Падсямейства ружовых дало чалавецству вялікую колькасць карысных раслін. З даўніх часоў насельніцтва зямнога шара ужывае ў ежу плады шматлікіх рубусаў (маліну, суніцы, марошку і іншыя). Гэта старыя народныя сродкі ад прастуды. Рэдкім канцэнтратам для чалавечага арганізма рэчаў з'яўляюцца плады шыпшыны (віды ружы, якія дзіка растуць у прыродзе), якія ўтрымліваюць у 10 разоў больш разнастайных вітамінаў, чым апельсіны і лімоны. Кветкі ружаў з'яўляюцца крыніцай ружовага масла- каштоўнага прадукта, які выкарыстоўваецца ў парфумерыі, касметыцы і медыцыне. Шматлікія ружовыя каштоўны як дэкаратыўныя расліны, сярод іх адметнае месца належыць ружам.

Род ружа або шыпшына (Rosa)- налічвае каля 400 відаў у Паўночным паўмор'і. Садовых форм і сартоў налічваецца да 25000. Гэта лісцепадныя кусты з прамастаячымі, лазячымі або са стваламі якія сцеляцца, ад 20см. да 7м. у вышыню, з шыпамі на галінах і парастках. Лісце чарговае, большай часткай непарнаперыстаскладанае, радзей простае з прылісткамі. Кветкі простыя або махровыя, пераважна з прыемным пахам, сабраны ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці (*K5C5AG), звычайна з чырвоным, ружовым, жоўтым або белым венчыкам. Плады аднанасенныя арэшкі акружаныя разросшымся кветкаложам (ягадападобныя), нераскрываюцца. Род вельмі паліморфны, віды якога лёгка гібрыдызуюцца паміж сабою. Размножваецца насеннем, каранёвымі парасткамі, садовыя ружы- прышчэпліваннем і чаранкамі.

Ружа іглістая (калючая)- R. acicularis- расце ў Еўропе і Азіі. Куст да 2м. у вышыню з дугападобнымі голымі галінамі, з густаўсажанымі прамымі або крыху загнутымі тонкімі шыпамі. Плады дыяметрам да 2,5см., грушападобныя, чырвоныя. Кветкі ружовыя або чырвоныя адзіночныя або па 2-3. Цвіце ў канцы мая- пачатку чэрвеня, раней за ўншыя віды шыпшыны.

Ружа майская або корычная (R. majalis) расце ў Еўропе, Сібіры. Кусты да 2м. у вышыню. Падобна на папярэдні від, ад якога адрозніваецца наяўнасцю парных кручкавата загнутых уніз шыпоў, якія сядзяць паблізу вузлоў. Кветкі ружовыя, дыяметрам да 5см. Марозаўстойлівая. Устоўліва да гарацкіх умоў. Дэкаратыўна.

Ружа сабачая або звычайная (R. canina)- расце паўсюду. Куст да 3м. у вышыню. Парасткі з сонечнага боку фіялетавыя, пакрыты шызым налётам, усажаны магутнымі, дзюбападобназагнутымі, сплясканымі ў аснавання шыпамі, якія сядзяць па аднаму і па два. Кветкі ружовыя або белыя да 8мм. у дыяметры. Цвіце ў першай палове лета, пазней ружы майскай. Марозаўстойлівасць нізкая. Адзіна з лепшых раслін для прышчэпак культурных сартоў.

Ружа маршчыністая (R. rugosa)-Расце на д. Усходзе, Карэі, Кітаі, японіі. Кусты да 2 м у вышыню. Галіны тоўстыя (да 4 см) прамастаячыя. Парсткі лямцавыя з шматлікімі прамымі апушанымі шыпамі рознай даўжыні. Кветкі ад цёмна чырвоных да белых. Плады буйныя, ядомыя (курыльскія яблачкі). Марозаўстойлівая. Непатрабавальная да глебы. Добра вытрымлівае ўмовы горада. Не пакутае ад шкоднікаў і хвароб. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Род курылькі чай (Dasiphora) - абядноўвае каля 10 відаў, якія растуць у Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. Лісцепадобныя кусты, 0,2-1,5 м у вышыню. Парасткі шаўкавістыя. Старыя галіны шэрыя, з карой якая адслойваецца. Лісце складанае, з 5-7дробных сідзячых лісцікаў з плеўчатымі прылісткамі. Кветкі жоўтыя або белыя. Плод - зборная сямянка. размножваецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівыя. Засухаўстойлівыя.

Курылькі чай хмызняковы (Dasiphora fruticosa)- расце ў Еўропе, Сібіры і Д. Усходзе. Куст да 1,5 м у вышыню, шарападобнай формы з залаціста-жоўтымі кветкамі. Лісце ужываецца як сурагат чаю.

Д. Усход, Карэя - курылькі чай давурскі - куст выіынёй да 0,6 м. Сібір, Срэдняя Азія - курылькі чай мелкалісны - куст вышынёй 15-18 см.

Род маліна (Rubus)- абядноўвае каля 600 відаў. Дзеліцца на 4 падроды: марошка, касцяніцы, маліна, ажына. Распаўсюджаны ў Еўразіі і Амерыцы. Маліны больш за 120 відаў, ажыны - больш 150 відаў, лісцепадныя паўкусты з аднагадовымі парасткамі, якія адміраюць пасля пладанашэння. Лісце тройчатае або перыстаскладанае, чаранковае з прылісткамі. Кветкі двухполыя, белыя, сабраны ў гронку, шчыток. Плод - складаная сакавітая касцянка, з сочных касцянак якія зрасліся пры аснаванні.

Маліна звычайная або лясная (R. idaeus)- расце паўсюды. Паўкуст да 2 м у вышыню. Лісце, парасткаў якія пладаносяць, звычайна тройчатыя. Плады шарападобныя, чырвоныя, салодкія, калі паспяваюць то легка аддзяляюцца ад кветкаложа. Размножваюцца насеннем, каранёвымі парасткамі, чаранкамі. Роданачальніца культурных сартоў. Добры меданос.

Маліна шызая або ажына шызая (R. caesius)- расце паўсюды. Паўкуст да 1,5 му вышыню. Спіральныя парасткі дугападобныя, вкрхавінкі іх могуць укараняцца. Пладаносячыя - доўгія, прамастаячыя. Парасткі цыліндрычныя, чырванаватыя, з шызым налётам, шматлікімі прамымі або загнутымі шыпамі. Лісце звычайна тройчатае, з шырокаланцэтнымі прылісткамі. Плады яйкападобныя, чорныя або чорна-чырвоныя з шызым налётам, ядомыя. Маліна пахучая - расце ў П. Амерыцы, вышынёй 1-1,5 м. Маліна дробнакветкавая вышынёй да 2 м. расце ў П. Амерыцы.

Падсямейства яблыневыя (Moloideae)- абядноўвае 22-23 роды і каля 600 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераным і субтрапічным поясе паўночнага паўшаря. Толькі некаторыя з іх (мушмуса - Eriobotrua, странвезія - Stranvaesia, груша - Pyrus, остэомелес - Osteomeles, фацінія - Photinia) заходзяць у трапічную зону, а роды хесперамелес (Hespeeromeles) і остэамелес уздоўж Анд пранікаюць у паўднёвае паўшаре.

Па колькасці відаў у падсямействе дамінуюць роды: глог (Crataegus), каля 200 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночнай умеранай зоне; кізільнік (Cotoneaster) - каля 100 відаў, распаўсюджаны ў Еўразіі, асабліва ў Гімалаях і Кітаі, і ў Паўночнай Афрыцы; рабіна (Sorbus) каля 100 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночнай умеранай зоне. Па практычнай значнасці для чалавека - яблыня (Molus), каля 25-30 відаў, распаўсюджаны ў паўночнай умеранай зоне і груша (Pyrus), каля 25 відаў, якія растуць галоўным чынам у Еўразіі.

У гэта падсямейства ўваходзяць роды: ірга (Amelanchier), каля 25 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшаря; аронія (Aronia), каля15 відаў, распаўсюджаны ва ўмеранам поясе Паўночночнай Амерыкі: хенамелес (Chaenomeles), 4 віды якія растуць у Кітаі і Японіі; айва (Сidonia), адзін від з Сярэдняй, Паўднёва-Заходняй і Малой Азіі і іншыя нешматлікія роды.

Гэта лісцепадныя або вечназялёныя дрэвы і кусты з падоўжнымі раставымі парасткамі і пакарочанымі, якія апроч лісця нясуць кветкі і плады. Лісце простае або непарнаперыстае. Кветкі ў суквеццях або адзіночныя. Зачатковыя кветкі закладываюцца ў генератыўна-раставых пупышках летам года, які папярэднічае квітненню. Аснаванне чашалісткаў, пялёсткаў і тычынак зрасліся ў мясістую кветкавую трубку, песцік з 1-5 пладалісцікаў, завязь ніжняя або паўніжняя (К(5) С(5) А(5-) G(1-5)-). Плод яблыка або ягадападобны. Насенне без эндасперма. Размножваецца насеннем, каранёвымі парасткамі, парасткамі ад пня і прышчэпкамі. Усе яблыневыя добрыя меданосы. Плады шматлікіх відаў маюць вялікае харчовае значэнне. часцей за ўсё гэта вельмі дэкаратыўныя расліны, якія якія шырока выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Род яблыня (Malus) - лісцепадныя дрэвы да 20 м у вышыню або буйныя кусты з чарговым простым лісцем. Кветкі двухполыя, сабраны ў паўпарасоны або шчыткі. Апыляюцца насякомымі. Плод - пяцігнёздавая яблыка з 2 насеннямі ў кождым, часцей ядомыя. Святлолюбівыя. Шмат відаў марозаўстойлівы. Жывуць 300 гадоў і больш.

Яблыня лясная (M. silvestris) - дрэва 10-12 м у вышыню. Расце ў змешаных шырокалісцевых лясах.

Яблыня ягадная або сібірская (M. baccata) - дрэва ад 3 да 10 (16) м у вышыню. Расце ў Забайкаллі і на Д. Усходзе.

Яблыня дамашняя (M. damestica) - зборны від каштоўнае пладовае дрэва.

Род груша (Pyrus) - лісцепадобныя дрэвы, радзей кусты з пакарочынымі парасткамі, якія звычайна завершваюцца калючкай. Лісце простае, цэльнае, часам перыста-рассечанае, шчыльнае, зверху голае, бліскучае. Кветкі на пакарочаных парстках у парасонападобных суквеццях. Цвітуць адначасова з аблісценнем, раней яблынь. Плады яблыкападобныя (грушы), мяккія або зацвярдзелыя, ядомыя. Насенне падоўжана-яйкападобнае са скураной лупінай, у свежым стане з аслізлымі паверхнямі.

Груша звычайная (P. communis) - дрэва да 20 м у вышыню. Расце паўсюды ў Еўропе, С. Азіі, Каўказе. Расце марудна. Парасткі з светлымі лінзамі. Параўнальна цяплолюбівая. Святлолюбівая. Пераважае свежыя ўрадлівыя суглінкі і добра гумасаваныя глебы. Ветра-і засухаўстойліва. Вытрымлівае засаленне і умовы горада. Жыве 200-300 гадоў.

Груша ўсурыйская (P. ussuriensis) - расце на Д. Усходзе. Дрэва да 8-10 м. Парасткі з цёмнымі лінзамі, калючкамі, голыя, у верхавіне з лямцам. Пупышкі яйкападобна завостраныя. Хуткарастучая. Зімаўстойлівая. Сквятлолюбівая. Не вытрымлівае залішняга ўвільгатнення. Дэкаратыўна.

Род глог (Crataegus). Дрэвы або кусты з калючкамі сцябловага паходжання. Лісце простае, размешчана спіральна. Кветкі двухполыя, белыя або ружовыя, у секладаных шчыткападобных суквеццях, (цвітуць пасля аблісцення) часам адзіночныя, з непрыемным пахам, меданосы. Плады яблачкі з мучністай мякаццю з 1-5 цвердым насеннем, на верхавінцы з сухумі чашалісткамі, чырвоныя, жоўта-аранжавыя або чорныя. У шматлікіх відаў ядомыя ідуць на пераапрацоўку. Размножваюцца насеннем, радзей каранёвымі парасткамі і парасткамі ад пня. Растуць марудна. Зімаўстойлівыя. Святлолюбівыя. У большасці засуха- і газаўстойлівыя. Вытрымліваюць зацянення. Лепш растуць на глыбоких, вільготных урадлівых глебах. Жывуць 200-300 гадоў. Выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Глог сібірскі або крывавачырвоны (Crataegus sanguinea) расце ў Перадураллі, Сібіры, Сярэдняй Азіі. Куст або дрэва да 6-8 м у вышыню.

Глог перыстанадрэзаны (C. pinnatifida) - расце на Д. Усходзе, у Карэі, Паўночным Кітаі. Дрэва або куст да 6 м у вышыню.

Глог паўмяккі або мяккаваты (C. submolis) - расце ў Паўночнай Амерыцы. Дрэва да 8 м у вышыню, часам буйны куст.

Астатнія роды падсямейства яблыневых - самастойна.

Падсямейства слівовыя (Prunoideae) - абядноўвае ад 5-7 да 10-11 родаў і больш як 400 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі, ва ўмераннай і субтрапічнай зонах. Невялікая колькасць відаў сустракаецца ў андзійскіх абласцях Паўднёвай Амерыкі, у трапічных раёнах Афрыкі, Азіі, Паўночнай Аўстраліі. Гэта лісцепадныя або вечназялёныя дрэвы і кусты з простым лісцем. Кветкі адзіночныя, у паўпарасонах, пучках або кісцях. Закладваюцца ў функцыянальных кветкавых пупышках у год, які папярэднічае году квітнення. Цвітуць як да аблісцення, так і адначасова з ім, або хутка пасля распускання лісця. У адрозненні ад іншых падсямействаў ружакветкавых кветкі слівовых маюць заўсёды адзін песцік з аднаго пладалістка. Завязь верхняя ( К5 С5 А G1). Плод - касцянка з сакавітым, радзей сухаватым або скураным каляплоднікам і каменным эндакарпам. Костачка са швом, пры прарастанні растрэскаецца на две створкі. Усе слівовыя даюць многа пнёвых парсткаў, шмат з іх добра размножваецца каранёвымі парасткамі. Яны растуць на адкрытых схілах, у падлеску лісцёвых, змешаных або сасновых лясоў. Святлолюбівыя, Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. З даўніх часоў каштоўны як пладовыя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У падсямейства ўваходзяць роды: слівы (Prunus), міндаль (Amygdalus), вішня (Сerasus), лаўравішня (Laurocerasus), чаромха (Padus), абрыкос (Armeniaca), персік (Persica) і іншыя.

Род сліва (Prunus) - лісцепадныя дрэвы або кусты з пакарочанымі парасткамі, якія заканчываюцца калючкай. Кветкі 15-25 мм у дыяметры, адзіночныя або сабраны па 2-5, на кароткай кветканожцы, распускаюцца раней за лісце або адначасова з ім. Плады сакавітыя, касцянкі сплясканыя з бакоў. Размножваюцца насеннем, парасткамі, чаранкамі, прышчэпкай, дзяленнем кустоў. Разводзяць каля 2000 гадоў. Вядома да 3 тыс. сартоў.

Сліва калючая або цёрн (P. spinosa) - куст або дрэва да 5-8 м у вышыню. Утварае хмызняковыя зарастнікі ў лесастэпах, гарах Крыма, Каўказа, Сярэдняй Азіі.

Сліва растапыраная або алыча (P. divaricata) - дрэва або буйны куст да 12 м у вышыню. Расце натуральна у гарах Каўказа і Сярэдняй Азіі.

Сліва дамашняя (P. domestica) - каштоўнае пладовае дрэва, якое распаўсюджана толькі ў культуры. Від гібрыднага паходжання. Яго родзічы цёрн і алыча. Плады разнастайныя па форме, велічыні, афарбоўцы, смакавым якасцям і хімічнаму складу. Выкарыстоўваецца ў сырым віглядзе, а таксама пасля перапрацоўкі. Лепш расце на свежых глебах. Вытрымлівае засуху.

Род вішня (Cerasus) - распаўсюджаны ў Паўночным паўшарі, дзе налічваюць каля 150 відаў. Лісцепадныя дрэвы і кусты да 2-10 м у вышыню. Лісце простае, чарговае. Кветкш белыя або ружовыя ў паўпарасонах. Плады шарападобныя касцянкі чырвоныя або чорныя, ядомыя. Размножваюцца насеннем, караневымі парасткамі, прэшчэпкамі. Жывуць больш 40 гадоў.

Вішня птушыная або гаршэшка (C. avium) - распаўсюджана ў паўднёвай частцы Еўропы, Паўночным Іране, Турцыі. Ад мяжы Мінск-Варонеж параўнальна марозаўстоўлівая. Ценевынослівая. Любіць урадлівыя,1 вільготныя, вапнавыя глебы. Расце ў гарадскіх умовах. Есць дэкаратыўныя формы з махровымі кветкамі, паніклай і пірамідальнай кронай. Мёданос.

У стэпавай і лесастэпавай зонах Заходняй Сібіры, Казахстана, на Каўказе сустракаецца вішня хмызняковая (C. fruticosa) - куст да 1-2 м у вышыню. Вельмш часта разводзіцца (у дзікім стане невядома) у шмат якіх абласцях вішня звычайная (C. vulgaris), дрэва да 5-8 м у вышыню або куст. Як каштоўную пладовую і дэкаратыўную расліну разводзяць інтрадуцыраванную з Усходняй Азіі - вішню лямцаваю (C. tomentosa).

Род чаромха (Padus) - налічвае больш 20 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшаря. Лісцепадныя дрэвы, радзей кусты да 7 м і нават да 30 м у вышыню. Парасткіз лінзамі. Лісце простае, чарговае, зубчастае. Кветкі дробныя, белыя, сабраны ў гронкі з прыемным пахам. Плод - сакавітая касцянка. Размножваецца насеннем, радзей каранёвымі парасткамі. Любіць асветленыя мясціны з урадлівымі, вільготнымі глебамі. Выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Вытрымлівае гарадскія ўмовы. Мёданосы.

Чаромха звычайная або гронкавая (P. racemosa) - асце у Еўропе і Заходняй Сібіры. Дрэва да 10-15 м у вышыню. У Паўночнай Амерыцы растуць: чаромха поздняя(P. sirotina) - дрэва да 30 м або куст; Чаромха віргінская (P. virginiana) - дрэва да 10-15 м у вышыню. На Д. Усходзе, у Кітаі, Карэі распаўсюджана чаромха Маака (P. maaca) або далёкаўсходняя, дрэва 16 м вышыню.