Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

60

1. Уводзіны

1. Прадмет і задачы дэндралогіі.

2.Гісторыя дэндралогіі. Сувязь з іншымі навукамі.

1. Прадмет і задачы дэндралогіі

Дэндралогія - раздзел батанікі, які вывучае драўняныя расліны. Назву гэту навука і вучэбная дысцыпліна атрымалі ад словазлучэння двух грэчаскіх слоў: ”dendron”-дрэва, “logos”-вучэнне. Адгэтуль даслоўна -вучэнне аб дрэве. Але фактычна аб’ектамі вывучэння сучаснай дэндралогіі з’яўляюцца ўсе тыя жыццевыя формы шматгадовых насенных раслін, у якіх зусім або часткова драўнее сцябло і вышэй ўзроўню глебы ўтвараецца пупышка ўзнаўлення. Гэта-дрэвы, драўняныя ліяны, кусты, кусцікі, падушкападобныя формы драўняных раслін.

У сучасны час пашыраецца выкарыстанне раслін у розных галінах народнай гаспадаркі. Ёсць такая неабходнасць пры аблясенні бязлесых тэрыторый, утварэнні зялёных ахоўных зон вакол буйных жывёлагадоўчых ферм, вадаёмаў для рыбаразвядзення, прамысловых прадпрыемстваў і іншага. Буйныя плошчы зялёных насаджэнняў ствараюцца ў гарадах, азеляняюцца школы, бальніцы, дарогі, арганізоўваюцца лясы рэкрэацыйнага прызначэння.

Немагчыма займацца лясной гаспадаркай і азеляненнем, не ведаючы драўняных раслін, перш за ўсё дрэў і хмызнякоў. Таму як лесаводы, так і працаўнікі азелянення павінны безпамылкова разпазнаваць віды і формы драўняных раслін ў лісцевым і абязлісцевым стане, па агульным выглядзе (габітусу) кроны, па кары ствалоў і галінак, па марфалагічнай будове кветак, шышак, пладоў, насення, усходаў і т.д. Вельмі важна ўмець вызначаць віды, якія нас цікавяць па рознага роду вызначальніках, таму што нават самыя трывалыя віды не вечныя .

Для правільнага разумення заканамернасці відавой і формавай разнастайнасцей, агульнасці і адрознення біялагічных і экалагічных уласцівасцей драўняных раслін розных сістэматычных (таксанамічных) груп важна ведаць іх філагенетычную сістэматыку, адлюстроўваючую эвалюцыю і разсяленне раслін па нашай планеце, натуральныя і магчымыя арэалы культуры відаў і форм, якія нас цікавяць .

2.Гісторыя дэндралогіі . Сувязь з іншымі дысцыплінамі .

Развіццё дэндралогіі адбывалася ў цеснай сувязі з назапашваннем і паглыбленнем батанічных ведаў . Чалавек са старажытных часоў, пазнаючы прыроду, адзначаў драўняныя расліны, выкарыстоўваў іх як крыніцу харчавання і матэрыял для будаўніцтва жылля . У дальнейшым драўняныя расліны шырока ўвайшлі ў побыт і гаспадарчую дзейнасць чалавека, як неабходны элемент прамысловага выкарыстання будаўніцтва, медыцынскага абслугоўвання, добраўпарадкавання гарадоў і населеных месц . На старажытнай Русі, напрыклад, першы пладовы сад быў пасаджаны ў Кіеве ў 1051 годзе, а ў Афінах рэгулярныя пасадкі з масліны, явара і вязаў былі ўжо ў 5 стагоддзі да нашай эры .

Першую спробу класіфікаваць расліны зрабіў яшчэ ў 4 стагоддзі да нашай эры старажытнагрэчаскі даследчык прыроды, адзін з першых батанікаў - Тэафраст . Ён раздзяліў расліны на дрэвы, кусты, паўкусты і травы, выдзяліў сярод іх вечназялёныя і лісцепадныя, гэта значыць з штогоднаападаючым лісцем. У пачатку нашай эры старажытнарымскі пісьменнік і аграном Луцый Калумела ў сваёй аб’ёмнай працы ‘’Аб сельскай гаспадарцы’’ прысвяціў асобны прыдатак дэндралогіі.

Аднак, як самастойная галіна батанічнай навукі дэндралогія пачала развівацца толькі з сярэдзіны другой паловы 18 стагоддзя. У Францыі ў 1758 годзе Д. дзю Монсо друкуе цікавую кнігу аб прыродзе драўняных раслін, а потым закладвае першы ў гісторыі арбарэтум(або дэндрарыум). У Расіі гэты перыяд адзначаны цэлай серыяй спецыяльных дэндралагічных даследаванняў батанікаў і першых дэндролагаў- П.С.Паласа, У.Ф.Зуева, А.Ц.Болатава, Э.Л.Гмеліна.

У 19-пачатку 20 стагоддзях вялікі ўклад ў развіццё дэндралогіі ў Расіі ўнеслі такія вучоныя, як А.Ф.Мінддэрдорф, К.І.Максімовіч, Я.С.Мядзведзяў, Г.М.Патанін, Э.Л.Рэгель.

У 1901 годзе была выдадзена буйнейшая праца У.М.Панькоўскага ‘’Дрэвы і хмызнякі, як развадзімыя, так дзікарастучыя ў Еўрапейскай Расіі, на Каўказе і ў Сібіры’’-гэта найбольш поўны дэпдралагічны даведнік таго перыяду.

У 1891 годзе акадэмік І.П.Барадзін выдаў першы ў Расіі ‘’Курс дэндралогіі’’, пасля чаго дэндралогія была ўключана ў праграму лясных вучэбных устаноў як самастойная дысцыпліна. У далейшым на змест дэндралогіі і ўдасканаленне яе выкладання ў ВНУ вельмі вялікі ўплыў аказаў акадэмік І.М.Сукачоў. Калі спачатку дэндралогія была толькі марфолага-сістэматычнай дысцыплінай, то дзякуючы працам І.М.Сукачова і яго паслядоўнікам дэндралогія павольна стала раздзелам батанікі, які сістэматызуе ў сабе ўсе асноўныя звесткі аб драўняных раслінах: аб іх марфалагічнай будове, біялагічных асаблівасцях і экалагічных уласцівасцях, унутрывідавой зменлівасці і фармавой разна стайнасці, сістэматычным палажэнні відаў і іх геаграфічным распаўсюджванні, ролі ва ўтварэнні драўнянай расліннасці, эвалюцыі, гаспадарчым значэнні.

У 1919 годзе І.М.Сукачоў стварыў у Пятроўскім лясным інстытуце (зараз Пецярбуржская лесатэхнічная акадэмія) першую кафедру дэндралогіі, а ў 1934 годзе сумесна з вучонымі гэтай кафедры выдаў адзін з найбольш фундаментальных падручнікаў дэндралогіі, не згубіўшых значэння і сёння.

Важную ролю ў развіцці навукі аб раслінах сыгралі працы Г.Ф.Марозава, С.Я.Сакалова, М.Е.Багданава, І.П.Цімафеева, А.Г.Калпера, Л.Ф.Праўдзіна, А.І.Калеснікава, А.І.Вагіна і іншых.

У 1930 годзе ў Мінску С.П.Мельнікам быў створаны Цэнтральны Батанічны сад АН РБ. Вялікі ўклад у развіццё дэндралогіі рэспублікі ўнеслі І.Д.Юркевіч, С.Д.Георгіеўскі, А.Н.Новікаў, М.Д.Несцяровіч, Н.У.Шкутко, А.А.Чахоўскі, І.У.Гуняжанка і іншыя.

Шматлікія назвы раслін, якія насяляюць нашу планету разказваюць аб імёнах сваіх вынаходнікаў, нагадваюць аб буйных вучоных, вядомых людзях, каранаваных асобах. Напрыклад, растучы ў Крыму кустарнік цэзальпінія з пяшчотнымі, як у мімозы, жоўтымі кветкамі названы так у гонар італьянскага батаніка 16 стагоддзя Чэзальпіно; бугенвілея- трапічная высокарослая ліяна з Бразіліі- у імя французскага мораплавацеля Бугенвіля; матціола (лоўкой)-у гонар італьянскага батаніка і ўрача Матціолі; гербера з Афрыкі- у імя нямецкага ўрача Гербера; вяргіня (георгин)- у гонар расійскага батаніка 18 стагоддзя Георгі.

Сасна Паласа ў Крыму, лістоўніца Сукачова ў Сібіры, ілжэтсуга Мензіса ў Амерыцы і іншыя названы ў гонар вучоных-дэндролагаў, упершыню апісаўшых іх.

Па назве раслін можна даведацца аб іх уласцівасцях: так саксіфрага- ‘’камнеломка’’- названа так за магчымасць пранікаць праз любое пакрыццё; квебраха- ‘’зламай сякеру’’; буксус-‘’цверды’’- за незвычайную трываласць драўніны; кёльрэйтэрыя- ‘’мыльнае дрэва’’- за ўтрыманне мыльнага рэчыва сапаніна ва ўсіх яго частках. Буйная ліяна лясоў Паўднёвай Азіі атрымала назву ‘’раслінны фантан’’- магчыма толькі перарэзаць ствол, як з яго пачне струменямі выцякаць вадкасць. Ёсць нават ‘’нямая роза’’- Дыфенбахія Сігуіна з трапічнай Афрыкі. Сок яе выклікае моцныя апёкі поласці рота і языка. У Вэст-Індыі каралі прымушалі рабоў адкусіць частку сцябла або парастак гэтай расліны.

Па свайму зместу курс дэндралогіі з’яўляецца вузка спецыяльным і чытаецца па сутнасці толькі на лесагаспадарчых факультэтах ВНУ. Ён абапіраецца на такія раздзелы батанікі, як марфалогія, анатомія і сістэматыка раслін, цесна звязаны з курсам фізіялогіі раслін, лясной селекцыяй і глебазнаўствам. У той жа час веданне дэндралогіі вельмі неабходна студэнтам пры вывучэнні такіх спецыяльных дысцыплін, як лесаводства, лясныя культуры, лясная таксацыя і іншых.