Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.яз к р.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
136.7 Кб
Скачать

Кантрольная работа

(АСАІ, ЗФ, Паўлавец Д.Д.)

А-Д

Варыянт 1

  1. Пастаўце націск у словах: выпадак, дакумент, шэсцьдзесят, спіна, Мазыр, гваздзікі, індустрыя, кулінарыя, сівы, грамадзянін.

  2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: карц…р, адр…с, поч…рк, інж…нер, бухгалт…р;

е, я: с…л…нін, кал…ндар, с…ржант, г…нерал, …ўрэй;

о,а: в…страверхі, ш…ракаплечы, п…ліклініка, п…літэхнічны, ч…рнавалосы;

ы, і, й: звыш…дэйны, з…начыць, аб…мшэць, за…нелы, вы…граваць;

у,ў: натары…с, гомельскі …нівермаг, фра…; а…тамат, жанчына-…рач;

ь або ’ : В…етнам, сем…сот, п…яніца, сядз…це, здароў…е;

в: …унія, …обыск, …ордэр, за…очны, …Орша;

з, с: бе…дакорны, бя…спрэчны, ра…сол, ра…шчодрыцца;

  1. Запішыце па-беларуску: район, теория, иезуит, клиент, аптека, командир, гвардеец, двести, ванна, Алла, Наталья, проездной, контрастный, фашистский.

  2. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: чорн… кава, неразборлів… подпіс, сін… чарніла, маленьк… поні, сонечн…. Тбілісі, шырок…. Сож, вядом… рэжысёр Іванова.

  3. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: вёска, дуга, дачка, міліцыя, дача, краіна, мозг, страх, двор, музей, тэлефон, муж, Васіль, Рыгор, Сібір; 2) творным склоне: Сібір, кроў, далонь, медзь; 3) родным склоне: зуб, твар, долар, інсульт, крык.

  4. Праскланяць: Леў Сапега, Ірына Сапега, бацька, Саша, дзіця, імя, ты.

  5. Праспрагаць: бегчы, жыць.

  6. Запісаць лічбы словамі: звыш 867 рублёў, 10-тысячны жыхар, перад 984 слухачамі, 2/5 метра.

  7. Утварыць ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі, скласці з імі словазлучэнні і запісаць (напр. брат – братаў капялюш): бабуля, бацька, дачка. Алесь, Алеся.

  8. Запісаць па-беларуску: в двухстах метрах от дома, сестра старше брата, в первых числах месяца, ухаживать за ребенком, послать за хлебом, болеть корью, заведующий кафедрой, встречая, встретив, встречаясь, встретившись, угрожающее положение, контролирующие органы, два новых дома, нечего взять, информировать, подписывать, накануне, шурин, отчим.

  9. Спісаць, раскрываючы дужкі: усходне (славянскі), унтэр (афіцэр), дробна (паколаты), абы (які), хто (небудзь, усё (такі), такі (прыехаў), абы (сказаць), дзе (сьці), зрабіла (б), сказаў (жа), як (раз), па (беларуску), на (памяць), усё (роўна), па (двое), па (першае), не (скошаная) трава, план не (выкананы), зусім не (пісьменная) работа, далёка не(поўны) пералік, паў(горада).

  10. Да іншамоўных слоў падабраць беларускія сінонімы: абстрактны, аварыя, акупант, гарантыя, лозунг, рэзюме, экземпляр, эпізод, аргумент, рэзерв, фізіяномія;

Растлумачыць значэнні слоў: імпічмэнт, анархія, менталітэт, тэрор.

  1. Пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.

  2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх значэння і паходжання: Консолидация – это особый вид систематизации законодательства, сочетающий в себе черты инкорпорации и кодификации. Следует признать, что консолидация является высшей формой систематизации нормативных правовых актов, поскольку приводит к наиболее эффективным и устойчивым результатам этой деятельности. Наличие у консолидации черт инкорпорации заключается в том, что она предусматривает объединение в одном издании различных действующих нормативно-правовых актов. Присутствие же у нее черт кодификации проявляется в том, что при таком объединении допускается недоработка нескольких нормативных актов, регулирующих один и тот же вид общественных отношений, в единый нормативный акт (напр., нескольких декретов и указов по вопросам налогообложения в один декрет). В перспективе примером консолидации законодательства в Беларуси является свод законов Республики Беларусь. Это – официальное издание, которое будет поддерживаться в контрольном состоянии, т.е. постоянно обновляться по мере принятия новых законодательных актов, внесения в них изменений и дополнений, а также их кодификация.

  3. Перакладзіце тэкст на рускую мову: У старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляе сабой сістэму няпісаных прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужывання і былі санкцыянаваны дзяржавай. Гэтае права складвалася і развівалася па меры ўзнікнення дзяржаўных органаў, якія санкцыянавалі і падтрымлівалі выгадныя і ўгодныя пануючаму класу прававыя нормы, абгрунтоўваючы законнасць ужывання гэтых норм, іх агульнапрынятасцю і даўнасцю ўжывання. Да таго часу, пакуль права і справядлівасць былі блізкія па сваім змесце, можна было абыходзіцца адным звычаёвым правам і суддзі былі ў стане выносіць рашэнні ў адпаведнасці з правам і справядлівасцю. Пасля стварэння ільгот для пануючага класа і асабліва для кіруючых вярхоў права і справядлівасць сталі не раўназначныя. Таму запатрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і растлумачванняў для нормаў звычаёвага права, якія, захоўваючы знешняе падабенства справядлівасці, па-сутнасці ім супярэчылі, але былі выгадныя і ўгодныя класу эксплуататараў.

Варыянт ІІ

Е-К

  1. Пастаўце націск у словах: агент, адзінаццаць, бульбяны, дачыста, звычай, крапіва, алфавіт, блытаніна, міліметр, прыяцель.

  2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: характ…р, ц….р…монія, ар…шт, лод…р, кр…вавы;

е, я: ц…гнікі, с…мнаццаць, дз…вяты, н…навісць, …фрэйтар;

о,а: п…ўнаўладна, ст…тысячны, п…ўрубля, шыр…катвары, выс…кародны;

ы, і, й: спад…лба, вы…граць, пра…нфармаваць, раз…сціся, без…менны;

у,ў: ма…зер, стра…с, хвалі …льтрагукавыя, газета “Звязда” …чора пісала; шо…;

ь або ’ : сем… , ліпен…скі, кубан…кі, двух…ярусны, салаў…і;

в: …ордэр, …опыт, па…ук, …участак, …Ольга;

з, с: бя…збройны, ра…сада, ра…часаць, абя…шкодзіць.

  1. Запішыце па-беларуску: майор, стеарин, иероглиф, диета, студент, мародер, дезертир, четверг, Жанна, Геннадий, мадонна, областной, форпостный, Брестский.

4. Спішыце, раскрываючы дужкі: дом (А,а)ндрэеў, (Р,р)эспубліка, (Г,г)омельшчына, (К,к)анстытуцыйны (С,с)уд, (М,м)іністр адукацыі.

5. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: паляўніч… сабака, чаргов… перапіс, чорн… чарніла, прыгож… Нарач, сонечн… Баку, малад… прафесар Сонцава, ружов… фламінга.

6. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: фабрыка, страха, дарога, шчака, мяжа, зямля, машына, дыялог, снег, нож, чэрвень, горад, спецыяліст, герой, Алег, Пётр; 2) творным склоне: верф, любоў, косць, моладзь; 3) родным склоне: міністр, гром, тыдзень,розум, грып.

7. Праскланяць: Васіль Ракутовіч, Вольга Ракутовіч, мужчына, Шура, кацяня, племя, я.

8. Праспрагаць: есці, ісці.

9.Запісаць лічбы словамі: адзін з 274 слухачоў, паміж 2 бярозкамі, ¾ дарогі, 100-тысячны.

11.Запісаць па-беларуску: в полутора метрах от дома, день длиннее ночи, в последних числах месяца, ухаживать за девушкой, послать за доктором, болеть гриппом, заведующий отделом, читая, прочитав, умывшись, умываясь, странствующий музыкант, падающая звезда, некого спросить, демонстрировать, приказывать, вступить в брак, свояченица, падчерица.

12. Спісаць, раскрываючы дужкі: заходне (славянскі), штаб(кватэра), чыста(вымыты), абы (хто), дзе(небудзь), усё(ж)такі, абы(зрабіць), хто(сьці), знайшла(б), зрабіў (жа), як (след), па(польску), па(малу), па(трое), па(другое), не(прачытаны) намі твор, яе логіка не(жаночая), цалкам не(пісьменная) работа не(працуючы), паў(Беларусі).

13. Да іншамоўных слоў падабраць беларускія сінонімы: інтэрвал, фундамент, рэпліка, алегорыя, афарызм, эксперымент, інцыдэнт, дыстанцыя, дыскусія, фіяска, фрагмент;

Растлумачыць значэнні слоў: эвалюцыя, фальсіфікацыя, аўдыенцыя, утрыраваць.

14. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленнымі членамі.

15.Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх значэння і паходжання: Республика Беларусь отностися к странам романо-германской (континентальной, европейской) системы права, основным источником которой является нормативный правовой акт. Это официальный документ установленной формы, принятый (изданный) в пределах компетенции уполномоченного государственного органа (должностного лица) или путем референдума с соблюдением установленной законодательством Республики Беларусь процедуры, содержащей общеобязательные правила поведения, рассчитанные на неопределенный круг лиц и неоднократное применение. В соответствии с законом нормативные правовые акты, составляющие законодательство Республики Беларусь, именуются актами законодательства. Следовательно, акт законодательства и нормативный правовой акт могут использоваться как тождественные понятия. Все нормативные правовые акты с точки зрения их юридической силы подразделяются на законодательные акты и акты законодательства. К законодательным актам относятся: Конституция Республики Беларусь, законы Республики Беларусь, декреты и указы Президента Республики Беларусь.

16.Перакладзіце тэкст на рускую мову: У залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпелага і злачынцы ўстанаўлівалася розная крымінальная адказнасць. У сувязі з тым, што выяўленне і дастаўка злачынцы ў суд, як правіла, павінны былі ажыццяўляцца самім пацярпелым або яго блізкім, то злачынства, учыненае багатай і ўплывовай асобай супраць беднага чалавека, заставалася беспакараным, калі бедны чалавек не меў моцнага апекуна. Устанаўлівалася больш высокая адказнасць за злачынствы, накіраваныя супраць асоб, якія належаць да пануючага класа. Напрыклад, у дагаворы 1229 года прадугледжвалася, што за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, за папа альбо пасла – 20 грыўнаў, за халопа – 1 грыўна сярэбра. У далейшым такая градацыя атрымала яшчэ большае адлюстраванне. Асноўнамі відамі пакарання былі маёмасныя спагнанні, выдача злачынцы пацярпеламу, а за найбольш цяжкія злачынствы злачынца і яго сям’я падвяргаліся расправе і рабаванню.

Варыянт ІІІ

Л-О

  1. Пастаўце націск у словах: сантыметр, хрысціянін, бародаўка, вусы, дошка, знахар, загавор, імя, Нясвіж, набярэжная.

2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: адр…с, канц…лярыя, ар…шт, др…васек, шніц…ль;

е, я: гал…рэя, вас…мнаццаць, б…спраўны, с…ржант, с…зон;

о,а: ф…такопія, д…брабыт, ч…рнабровы, р…ўнапраўны, т…нкастволы;

ы, і, й: за…скрыцца, контр…дэя, про…грыш, с…сціся, аб…лгаць;

у,ў: бра…нінг, аквары…м, прамені …льтрафіялетавыя, во…к, калгас

“Перамога” …знагaрoдзілі;

ь або ’ : чэрвен…скі, хатын…скі, б …ю, шчаў…е, л…ю;

в: …унук, …Ольга, …урна, Ля…он, …удава;

з, с: ра…саднік (хваробы), ра…сольнік, ра…зброіць, ра…сыпаць.

3. Запішыце па-беларуску: конвейер, теоретик, цена, абитуриент, медицина, пластинка, бордюр, блондин, Матвей, манна, Мекка. Полесье, группа, выездной, капустный, товарищеский.

4. Спішыце, раскрываючы дужкі: кнігі (М.м)іцевы, (К,к)упалаўскія героі, (П.п)рэзідэнт (Р,р)эспублікі Беларусь, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае.

5. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: ваенн… аташэ, надзейн… алібі, вядом… ўрач Новікава, шырок… стэп, залат… медаль, маленьк… калібры, шырок… Нёман.

6. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: вяршыня, дзяжа, нага, машына, дошка, верасень, кангрэс, луг, Мінск, калідор, каваль, Максім, Андрэй, настаўнік, мітынг; 2) творным склоне: Беларусь, кроў, шыр, злосць; 3) родным склоне: батальён, чай, інфаркт, франк, шум.

7. Праскланяць: Францыск Скарына, Марыя Скарына, суддзя, Жэня, парася, стрэмя, сябе.

8. Праспрагаць: даць, браць.

9.Запісаць лічбы словамі: да 539 школьнікаў,80-гадовы юбілей, кашалёк з 269 рублямі, ¾ метра.

10.Утварыць ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-: Брэст, Баранавічы, Добруш, Палессе, швед, узбек, турак.

11.Запісаць па-беларуску: в двадцати метрах от железной дороги, земляника вкуснее клубники, расторгнуть брак, ухаживать за больным, послать по адресу, в пользу кого-либо, безвестно отсутствующий, заведующий секцией, больной скарлатиной, вспоминая, вспомнив, улыбаясь, улыбнувшись, поседевшие волосы, свидетельство потерпевших, рекламировать, выкапывать, падчерица, родители, супруги.

12.Спісаць, раскрываючы дужкі: паўднёва(славянскі), экс(чэмпіён), ярка(размаляваны), Буда(Кашалёўскі), абы(як), сказаў(такі), абы(зрабіць), па(роўну), па(чалавечы), на(хаду), да(хаты), не(прыяцель), нікім не(зробленае) заданне, не(падмеценыя) вуліцы, след (у) след, крыж(на) крыж, напісаў(бы), такі (прыехаў), у(дзень), у(высь) блакітную, як(след), паў(лімона).

13. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі, пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі.

14.Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх значэння і паходжання: Актами законодательства, которые имеют меньшую юридическую силу по отношению к законодательным актам, являются постановления, регламенты, инструкции, правила, уставы (положения), приказы, решения.

Постановления принимаются палатами Парламента – Национального собрания Республики Беларусь в случаях, предусмотренных Конституцией. Постановления Парламента могут быть как нормативными, например, постановление о введении в действие соответствующего закона, так и не нормативными, например, постановление об образовании какой-либо комиссии Парламента. Постановления принамаются также Советом Министров Республики Беларусь по вопросам, отнесенным к его компетенции Конституцией и иными законодательными актами Республики Беларусь. Это единственная форма нормативного правового акта, который вправе принимать Правительство на основе и во исполнение законодательных актов. Постановления могут приниматься органами государственного управления и Нациноальным банком Республики Беларусь. Они приномаются коллегиально на основе и во исполение нормативных правовых актов большей юридической силы в пределах компетенции соответствующего государственного органа и регулируют общественные отношения в сфере исполнительно-распорядительной деятельности.

15.Перакладзіце тэкст на рускую мову: Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ці, як яго называлі, горадзе, гродзе. Тут галоўная роля належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі – ваяводу, старасту, дзяржаўцу і іх намеснікам. Гэты суд дзейнічаў у двух складах: вышэйшым і ніжэйшым. У вышэйшы ўваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў. Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы або намесніка старасты, а таксама суддзі і пісара. На пасаду намесніка, суддзі і пісара маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце, ураджэнцы ВКЛ, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць. Ніжэйшы гродскі суд павінен быў знаходзіцца на сваім месцы з пачатку кожнага месяца на працягу двух тыдняў. Вышэйшы суд павінен быў, атрымаўшы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней 4 тыдняў прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам – кашталяну, маршалку, харужаму – разгледзець справу па апеляцыі.

Варыянт ІУ

П-У

1. Пастаўце націск у словах: валёнак, вугор, вудзіць, грамадзянін, заблакіраваць, занятасць, ікаць, коклюш, кухонны, лопух.