Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
160
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза

Праца па ўтварэнню адзінай савецкай дзяржавы распачалася яшчэ ў час Грамадзянскай вайны і была абумоўлена шэрагам прычын. У свой час тэрыторыі савецкіх рэспублік, што ўвайшлі ў СССР, знаходзіліся ў межах Расійскай імперыі. Паміж імі існавалі эканамічныя сувязі. Складаныя ваенна-палітычныя абставіны, якія ўзнікалі ў гады Грамадзянскай вайны, таксама патрабавалі абяднання намаганняў. У першыя пасляваенныя гады ўзаемаадносіны РСФСР з іншымі савецкімі рэспублікамі будаваліся на аснове двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве. Аднак дагаворная федэрацыя як форма дзяржаўнага ўладкавання не магла задаволіць ЦК РКП(б) і савецкі ўрад, паколькі ўскладняла палітычнае і гаспадарчае кіраванне краінай.

Падрыхтоўчая праца і абмеркаванне прынцыпаў, на якіх павінны былі грунтавацца ўзаемаадносіны паміж савецкімі рэспублікамі ў адзінай дзяржаве, ішлі на працягу 1922 г. Кіраўніцтва БССР прымала ўдзел у гэтым працэсе. Яно цесна звязвала статус рэспублікі ў саюзнай дзяржаве з вырашэннем беларускага тэрытарыяльнага пытання. Яно яшчэ раз падкрэсліла імкненне кіраўніцтва БССР да большай самастойнасці ў вырашэнні пытанняў унутранага жыцця. Лепшым гарантам суверэнітэту рэспублікі і ўліку інтарэсаў была яе тэрытарыяльная цэласнасць.

У верасні 1922 г. меркаванні ЦБ КП(б)Б былі выкладзены на пасяджэнні камісіі ЦК РКП(б), якая займалася распрацоўкай палажэнняў саюзнага дагавора. Выказваючы заклапочанасць тым, што вырашэнне тэрытарыяльнага пытання не прадугледжана ніводным пагадненнем паміж РСФСР і БССР, кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства савецкай Беларусі прапанавала паставіць яго на абмеркаванне, а рашэнне замацаваць у форме міжнароднага дагавора. На думку кіраўніцтва НКЗС БССР, вяртанне Віцебскай, Гомельскай і часткі Смаленскай губерняў дыктавалася гаспадарчымі, культурна-асветніцкімі (цяга большасці насельніцтва да беларускай культуры), унутрыпалітычнымі (улік асаблівасцей нацыянальнага і сацыяльнага складу жыхароў Беларусі) і знешнепалітычнымі (узмацненне міжнароднага становішча БССР) фактарамі. Аднак гэты зварот рэспубліканскіх улад ніякіх вынікаў не даў. Вырашэнне дадзенага пытання выходзіла за межы кампетэнцыі камісіі ЦК РКП(б) і Наркамата замежных спраў РСФСР, таму беларускаму боку было прапанавана перадаць яго непасрэдна ў ЦК РКП(б).

Тым часам працэс утварэння СССР уступаў у завяршальную стадыю. У кастрычніку - снежні 1922 г. пленумы ЦК кампартый Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Арменіі выказаліся за абяднанне савецкіх рэспублік у Саюз ССР. 30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I зезд саветаў СССР, які прыняў Дэкларацыю аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор. Старшынямі вярхоўнага заканадаўчага органа дзяржавы - ЦВК СССР - былі выбраны М.Калінін, Г.Пятроўскі, А.Чарвякоў, Н.Нарыманаў.

44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле

Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні адзінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай, Бранскай губерняў і БССР з цэнтрам у Смаленску. Урад БССР прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна шляхам пашырэння тэрыторыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам. Праект быў пададзены ў Савет працы і абароны і Дзяржплан РСФСР. Нягледзячы на тое, што ён быў падтрыманы старшынёй прэзідыума Дзяржплана РСФСР Г.М. Кржыжаноўскім, практычнае ажыццяўленне праекта пачалося пазней у сувязі з настойлівымі патрабаваннямі БССР

У снежні 1923г. Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў састаў Беларусі. Пры вырашэнні пытання кіраваліся менавіта прынцыпам перавагі беларускага насельніцтва. 4 лютага 1924 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змене граніц, а 7 сакавіка 1924 г.Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб'яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з большасцю бе­ларускага насельніцтва.

У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дры-існскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні. VI Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924г. і ўвайшоў у гісторыю як з'езд першага узбуйнення БССР, замацаваў пашырэнне рэспублікі. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругі, раёны, сельсаветы. Было створана 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая), якія аб'ядноўвалі 100 раёнаў і 202 сельсаветы. Саснежня 1926г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, якія былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губерня была ліквідавана.

9 чэрвеня 1927г. былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, а26 ліпеня 1930г. — апошнія восем акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне.

15 студзеня 1938г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: Віцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Го­мельская - 14, Магілёўская - 21, Мінская - 20, Палеская - 15 раёнаў.