Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать

Кантрольна-самастойная праца № 1 «Беларусь духоўная» Частка 1. Архітэктурная спадчына.

  1. Зрабіце гістарычна-турыстычны агляд Мінска.

  1. Стары горад (плошча Свабоды): а. Свята-Духаў сабор (былы кляштар бернардзінак) – хто такія бернардзінкі?

Пабудаваны: 1687 г. Стыль: віленскае барока. Пачаў будавацца ў 1642 г. як касцёл пры кляштары бернардзінак. Асвячоны ў 1687 г. Пасля пажару 1741 г. - рэканструяваны. У 1866 г. разам з кляштарам перададзены праваслаўнай царкве. У 1869 г. быў адноўлены на сродкі дзяржавы, а ў наступным годзе быў адкрыты і пераасьвячоны разам з манастыром ў гонар сашэсця Святога Духа. У 1918 г. набажэнствы ў храме спыніліся. Ён быў пераўтвораны ў спартовую залю, потым архіў. У 1943 г. пасля асьвячэння саборанабажэнствы былі адноўлены. Адначасова з храмам аднавіўся і манастыр. У 1-й пал. 1950-х гг. адбыўся капітальны рамонт інтэр'ера храма. Сучасны воблік сабор набыў пасля апошняга рамонту кан. 1970-пач. 1980-х гг. Бернардзінкі –манашкі, якія першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна і не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 Папа Пій V абавязаў іх прыняць кляўзуру і тры манаскія абавязкі. б. былы касцел Святога Юзафа і кляштар бернардзінцаў – хто такія бернардзінцы?

1630-я гг. бернардынцы пабудавалі драўляныя касцёл, але ўвесь комплекс згарэў у 1644 г. Пасля пажару да 1652 г. былі нанова адбудаваныя ўжо каменны касцёл пад тытулам св. Язэпа(Юзафа) Абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны і кляштарны корпус. Прытулак яшчэ некалькі разоў гарэў - у 1656, 1740, 1835 гг. - але за кожным разам адбудоўваўся нанава. Самая буйная рэканструкцыя была ў 1752 г., у выніку яе будынкі і набылі рысы барока. У 1983 г. знешні выгляд комплексу, аб'яўленага помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння, быў рэстаўраваны. У 2001 годзе на касцёл св.Язэпа была зарэгістравана ў Мінгарвыканкаме парафія. У 2007 годзе вайсковая камендатура вызваліла памяшканні кляштара, у касцёле цяпер знаходзіцца архіў. Вяртаць касцёл святога Язэпа і кляштар бернардынаў законнаму уласніку – Каталіцкаму Касцёлу – улады не збіраюцца. Бернардзінцы - манахі каталіцкага ордэна, які адгалінаваўся ад францысканцаў і меў больш строгі статут. Назву атрымаў ад імя рэфарматара ордэна францысканцаў Бернарда Сіенскага (пач. 15 ст.). У Беларусі ордэн Бернардзінцаў пачаў місіянерскую і пастырскую дзейнасць з другой пал. 15 ст. Пры кляштарах Бернардзінцаў дзейнічалі школы, меліся бібліятэкі. в. кафедральны касцел Найсвяцейшай Панны Марыі (былы езуіцкі калегіум) – хто такія езуіты? Пабудаваны ў другой пал. 17 - пач. 18 ст. пры езуіцкім кляштары. Пасля скасаваньня езуіцкага ордэна ў 1773 г. стаў парафіяльным, а ў 1798 г. паводле булы Паўла І - катэдральным. Пасля 1820 г. быў перайменаваны ў Марыінскі сабор. У 1934 г. дзейнасьць касьцёла спынена і ён быў перабудаваны на спартовую залю ДСТ "Спартак" (знішчаны вежы і перабудаваны фасад). Пасля рэстаўрацыі ў 1980-я гг. адноўлены. У 1990 г. перададзены каталікам. Езуіты - манахі каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», заснаванага ў 1534 г. І.Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй. Дзейнасць ордэна вызначаецца строгай цэнтралізацыяй, дысцыплінай, бясспрэчным падпарадкаваннем манахаў кіраўніцтву. У Беларусі Езуіты вядомы з другой пал. 16 ст. г. канцэртная зала і былыя манастыры базыльянаў і базыльянак – хто такія базыльяне? Царква Святога Духа паўстала ў 1636г. і была ядром двух базыльянскіх (уніяцкіх) кляштараў — жаночага і мужчынскага. Яна была разбурана ў 1936г. У 1979 г. быў распрацаваны першы праект рэканструкцыі царквы Святога Духа.У 2009 г. пачалося аднаўленне.Такім чынам, мы маем не саму царкву Святога Духа, а рэканструяваны будынак, прыстасаваны пад канцэртную залу дзіцячай філармоніі «Верхні горад». Базыльяне - манахі ордэна каталіцкай царквы з праваслаўным абрадам. Паводле падання, статут ордэна быў напісаны Базылём (Васілём) Вялікім у 4 ст. н.э. Першапачаткова ўзнік у Візантыі. У ВКЛ Базыльяне вядомы з кан. 15 ст. д. Ратуш Будынак ратушы Мінска пабудавалі ў першай палове 16 стагоддзя, і было яно драўляным. Каменны будынак замяніла драўлянае ў 1582 годзе, і яно стаяла там жа, толькі пасярэдзіне плошчы. Пасля пажару ў 1640 ратушу перабудавалі, надаўшы ёй выразнае архітэктурнае аблічча. Будынак перажыл і страшную для Беларусі вайну з Масковіяй 1654 - 1667 гадоў, калі ў ВКЛ загінуў кожны другі жыхар. У 1744 моцна струхлелы будынак ратушы на сродкі гараджан аднавілі. У 1857 годзе будынак ратушы быў знесены з-за таго, што «яна сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбургскае права».Адноўлена яно толькі ў 2004 годзе. е. Свята-Петрапаўлаўскі сабор (былая Свята-Кацярыненская царква) Пабудавана ў 1611-13 гг. пры Свята-Петрапаўлаўскім манастыры на сродкі праваслаўных вернікаў Менскага ваяводства з дазволу караля Жігімонта ІІІ. Першапачатковы выгляд храма выяўлены на пячатцы манастыра 17 ст. У 2-й пал. значна пацярпела ад пажару. Была рэканструявана ў 1795 г. "от щедрот" імператрыцы Кацярыны ІІ і перайменавана ў Свята-Кацярынінскі кафедральны сабор. На сродкі М.М. Мураўёва ў 1870-72 гг. была праведзена рэканструкцыя храма. Пасля 1917 г. храм быў закрыты. 7.12.1941 г. зноў асьвячоны архіепіскапам Філафеем. Пасля 1945 г. выкарыстоўваўся як архіў. У выніку рэстаўрацыі 1972-1979 гг. храму быў вернуты выгляд па стане на 17-18 ст. У 1991 г. - вернуты вернікам.

  1. Мінск 19 стагоддзя. а. Троіцкае прадмесце.

Першапачаткова Троіцкае прадмесце з’яўляецца гандлёва-адміністрацыйным цэнтрам старадаўняга Мінска. Аднак пасля атрымання Мінскам Магдэбургскага права ў 1499 годзе і будаўніцтва ратушы ў Высокім горадзе Траецкае прадмесце паступова пазбавілася статусу цэнтра.Прадмесце было звязана з раёнам замка мостам і плацінай, з другой паловы XVI стагоддзя — двума мастамі. Старажытная планіроўка прадмесця захоўвалася без змен да пачатку XIX стагоддзя, калі падчас вялікага пажару 1809 года выгарэла практычна ўся забудова Траецкага прадмесця. У наступныя гады быў распрацаваны план аднаўлення забудовы Траецкага прадмесця. У 1980-ыя годы была праведзена рэстаўрацыя заходняй часткі прадмесця, якая ўяўляла сабой першае ў Беларусі комплекснае аднаўленне гістарычнай забудовы. Аднак рэстаўратарам не атрымалася пазбегнуць некаторых адмоўных момантаў. Напрыклад, была знішчана частка забудовы XVII ст. б. Ракаўскае прадмесце

Ракаўскае прадмесце належыць да ліку самых старажытных і пачаў засяляцца яшчэ ў 11 стагоддзі. На тэрыторыі Ракаўскага прадмесця знаходзіліся і самыя старыя вуліцы горада: Замкавая, Подзамковая, Завальня, Няміга. На жаль, вялікая іх частка была знесена ў 60-70 гады пры рэканструкцыі Нямігі і пракладцы праспекта Машэрава. Пры гэтым было знішчана вялікая колькасць помнікаў старажытнасці, у тым ліку і гатычная Халодная сінагога 16 ст. У гады Другой сусветнай вайны тут размяшчалася Мінскае гета.У цяперашні час часткова захавалася некалькі старых кварталаў уздоўж вуліц Ракаўскай, Віцебскай, Вызвалення, Замкавай і Дзімітрава. в. Чырвоны касцел (касцел Святых Сымона і Алены)

Касцёл быў пабудаваны па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч з чырвонай цэглы ў 1908-1910 годах, і быў адчынены 21 снежня 1910 года. Яны вырашылі пабудаваць касцёл як помнік сваім памерлым дзецям. У 1909 годзе на галоўную вежу касцёла былі паднятыя тры званы: Міхаіл вагай 2373 фунта, Эдвард ў 1287 фунтаў і Сімяон ў 760 фунтаў.Пасля рэвалюцыі 1917 года на Чырвоны касцёл і яго служак абрынуліся ганенні. У 1923 годзе храм быў разграбаваны: атэісты вынеслі не толькі абразы і скульптуры, але нават чарніліцы.У 1932 годзе касцёл зачынілі. У ім спачатку размясціўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР, а затым кінастудыя.Падчас вайны немцы дазволілі праводзіць службы ў касцёле.Пасля вайны касцёл зноў адабралі ў вернікаў, тут размясціўся Дом кіно і Музей гісторыі беларускага кіно. У 1990 годзе касцёл вярнулі пастве. г. Тэатр імя Янкі Купалы У 1887 годзе ў былым гарадскім тэатры здарыўся пажар. Па ініцыятыве тагачаснага мінскага губернатара князя М. М. Трубяцкога адбылося пасяджэнне гарадской Думы, на якім было вырашана пабудаваць новы тэатр. Мінскі гарадскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 г. Урачыстае адкрыццё Беларускага Дзяржаўнага Тэатра (БДТ) адбылося 14 верасня 1920 года ў памяшканні Мінскага гарадскога тэатра.У 1944 г. рэжысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы. Гэты спектакль захоўваецца ў рэпертуары тэатра і сёння. У гэтым жа годзе тэатру было нададзена імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, а ў 1955 г. — званне «Акадэмічнага».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]