- •Уводзіны
- •Прадмет, задачы, функцыі і роля гістарычнай навукі
- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Цывілізацыйная і стадыяльная тэорыі гістарычнага развіцця
- •Гістарыяграфія гісторыі Беларусі
- •Крыніцы па гісторыі Беларусі
- •Лекцыя 2.СтАражЫтнае грамадства на тэрыторыі беларусi
- •Станаўленне і развіццё археалагічнай навукі ў Беларусі
- •Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі
- •Балцкая каланізацыя беларускіх зямель
- •Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення на тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны балтаў і славян
- •Грамадскі лад, заняткі і рэлігія ўсходнеславянскіх плямён на беларускіх землях у VI–VIII cтст. Н. Э.
- •Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
- •Першыя княствы-дзяржавы.
- •Вытокі беларускай дзяржаўнасці
- •Утварэнне Полацкага княства
- •Палітычны трохкутнік Кіеў – Полацк – Ноўгарад у другой палове IX – першай палове X ст.
- •Полацкае княства ў апошняй чвэрці X ст. Рагвалод і Рагнеда. Ізяслаў
- •Узмацненне Полацкага княства ў XI ст.
- •Княства пры Брачыславе
- •Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе
- •Барацьба Уладзіміра Манамаха з Усяславам у 70–80-я гады. Значэнне дзейнасці Усяслава
- •Тураўскае княства
- •Утварэнне княства
- •Спробы атрымання самастойнасці
- •Землі беларускага панямоння, пабужжа і пасожжа ў X–хііі стст.
- •Княствы ў беларускім Панямонні ў X–XIII стст.
- •Берасцейская зямля
- •Беларускія гарады ў складзе Смаленскага, Чарнігаўскага і Кіеўскага княстваў
- •Феадальная раздробленасць
- •Феадальная раздробленасць Полацкай зямлі
- •Асноўныя тэндэнцыі полацкай гісторыі ў XII – пачатку XIII ст.
- •Дзейнасць Глеба Менскага. Вайна 1128 г.
- •Полацкая зямля ў другой палове XII ст.
- •Тураўскае княства
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •Вёска і яе гаспадарка ў іх–хііі стст.
- •Сялянскі побыт і сацыяльныя адносіны
- •Стан сельскай гаспадаркі
- •Узнікненне і развіццё гарадоў
- •Знешні выгляд старажытнага беларускага горада
- •Насельніцтва
- •Размяшчэнне і характарыстыка асобных гарадоў
- •Развіццё рамяства
- •Гандаль. Шляхі зносін
- •Барацьба 3 чужаземнымі захопнікамі ў XIII – тПершай чвэрці XIV ст.
- •Войны Полацкага княства з крыжакамі
- •Барацьба насельніцтва Беларусі супраць мангола-татарскіх заваёўнікаў
- •Рэлігія і культура
- •Рэлігія і культура беларускіх Земляў у IX – першай палове xiiі ст.
- •Увядзенне хрысціянства на Беларусі
- •Вусная народная творчасць. Літаратура
- •Асвецтва, мастацтва
- •Утварэнне I станаўленне вялікага княства літоўскага
- •Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага.
- •Утварэнне вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага
- •Прычыны аб’яднання славянскіх і балцкіх земляў вакол Наваградка. Міндоўг
- •Дзейнасць Войшалка, Трайдзена і Віценя
- •Рост вкл у геаграфічнай і палітычнай прасторы Усходняй Еўропы
- •Рост уплыву вкл на рускіх землях пры Гедыміне
- •Дзяржаўная дзейнасць Альгерда. Вільня як цэнтр аб’яднання зямель былой Кіеўскай Русі
- •Дзяржаўны лад вялікага княства літоўскага
- •Дзяржаўны лад у вкл
- •Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у вялікім княстве літоўскім у канцы XIV ст.
- •Шлях Вялікага княства Літоўскага да палітычнага лідэрства ва Усходняй Еўропе
- •Дынастычная барацьба. Крэўская унія. Востраўскае пагадненне
- •Унутраная і знешняя палітыка Вітаўта
- •"Вялікая вайна" супраць Ордэна. Грунвальдская бітва
- •Грамадзянская вайна 30-х гадоў
- •Казімір IV і яго палітыка
- •Праўленне Казіміра іv
- •Культура беларусі ў XIV–XV ст.
- •Этнагенез беларусаў ці этнiчныя працэсы на беларускiх землях у XIII–XVI стст.
- •Прабеларусы
- •Складванне этнiчнай тэрыторыi
- •Фармiраванне этнiчнай самасвядомасцi
- •Этнiчныя меншасцi
- •Культура Беларусі другой паловы хііі–хv стст.
- •Літаратура. Творчасць р. Цамблака
- •Архітэктура і выяўленчае мастацтва
- •Беларусь у XVI – першай палове XVII ст.
- •Знешняя палітыка і войны вялікага княства літоўскага ў першай палове XVI ст.
- •Знешняя палітыка вялікага княства літоўскага ў канцы XV – першай палове XVI ст.
- •Умацаванне сувязей з Польшчай
- •Канфрантацыя з Маскоўскай дзяржавай
- •Адпор набегам крымскіх татар
- •Эвалюцыя дзяржаўнага ладу вялікага княства літоўскага
- •Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 I 1566 гг.
- •Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел вялікага княства літоўскага
ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
У 2-х частках
Частка 1
СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА СЯРЭДЗІНЫ XVI ст.
Курс лекцый
Мінск 2009
УДК 947.6 (075,8)
ББК 63.3 (4Беи)
Г 51
Аўтарскі калектыў:
І. П. Крэнь (кіраўнік), С. В. Марозава,
В. А. Белазаровіч, І. І. Коўкель
Рэдакцыйная калегія:
П. І. Брыгадзін, І. П. Крэнь,
І. І. Коўкель, Л. В. Лойка, У. А. Нядзелька
Рэцэнзенты:
Кафедра гісторыі Беларусі Белдзяржуніверсітэта;
М. С. Сташкевіч, доктар гістарычных навук;
Г. Я. Галенчанка, доктар гістарычных навук
Рэкамендавана да друку Саветам факультэта гісторыі і сацыялогіі
ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да сярэдзіны XVI ст.: Курс лекцый / І. П. Крэнь, С. В. Марозава, В. А. Белазаровіч, І. І. Коўкель. – Мн.:…, 2009. - … с.
ISBN 985-6299-34-9
Курс лекцый адлюстроўвае асноўны змест вучэбнай праграмы па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ. Прадстаўляе цікавасць для аспірантаў, выкладчыкаў тэхнікумаў і вучылішчаў, настаўнікаў школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама аматараў айчыннай гісторыі.
@Калектыў аўтараў, 2009
УСТУП
Гісторыя з'яўляецца не толькі памяццю народа, але і тым падмуркам, на якім ён ладзіць сваё жыццё. Таму кожны народ, і беларускі тут не выключэнне, хоча ведаць сваё мінулае, асабліва калі яно даўняе і багатае. Гісторыя беларусаў налічвае не адно тысячагоддзе і з’яўляецца важнай часткай агульнаславянскай, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. Гістарычнае мінулае беларусаў – гэта іх неад'емнае багацце, важны фактар нацыянальнай адметнасці. Сваёй непаўторнай гісторыяй, гераічнай і трагічнай, беларускі народ можа ганарыцца. Вывучэнне яе па-праву займае вядучае месца ў сістэме гуманітарнай адукацыі вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Менавіта на гістарычных ведах грунтуецца нацыянальная свядомасць.
Праўда, так ужо склалася, што гісторыя беларускага народа практычна ніколі не пісалася з аб'ектыўных пазіцый. На працягу многіх стагоддзяў спачатку польская, затым расійская і савецкая гістарыяграфіі, закранаючы гісторыю Беларусі, асвятлялі яе больш суб'ектыўна, з улікам сваіх інтарэсаў. Аб'ектыўна ж адлюстраваць гістарычнае мінулае і сучаснасць можна толькі пры сумленных падыходах і ацэнках, незалежнасці ад зададзенай ідэалогіі, уціску палітычных партый, рухаў ці арганізацый, кан'юнктурных меркаванняў, не абмяжоўваючыся толькі нацыянальнымі рамкамі, а зыходзячы з міжнароднага характару гістарычнай навукі і гістарычнага працэсу.
Вядома, што вывучэнне гісторыі Беларусі павінна зыходзіць з нацыянальных пазіцый беларускага народа, патрыятычных адносін да сваёй Бацькаўшчыны. Гісторыкам нелъга абысціся без пошуку новых дакументаў па ўсіх перыядах гістарычнага развіцця беларусаў, без крытычнага пераасэнсавання раней выкарыстанай дакументальнай базы, уключэння ў навуковае абарачэнне найноўшых публікацый беларускіх і замежных даследчыкаў. Вельмі важна зрабіць навуковую перыядызацыю гістарычнага працэсу, паказаць альтэрнатыўныя пункты гледжання па разглядаемых пытаннях.
Менавіта такія падыходы пакладзены ў аснову гэтай кнігі. Аўтарамі першай часткі кнігі з'яўляюцца выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы; другая частка падрыхтавана калектывам кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны імкнуліся даць аб'ектыўнае і сістэматызаванае адлюстраванне гістарычнага працэсу на беларускіх землях, надалі належную ўвагу фарміраванню беларускага этнасу, вывучэнню традыцый беларусаў, іх псіхалогіі. У роўнай ступені разгледжаны пытанні сацыяльнага, эканамічнага, дзяржаўна-палітычнага і культурнага развіцця народа, яго барацьбы за сацыяльную і нацыянальную свабоду, незалежнасць. У прапануемым выданні нямала новых падыходаў да асвятлення гістарычных падзей, сюжэтаў і гістарычных асоб. Аўтарскі калектыў улічваў спецыфіку навучання студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ. Аднак аўтары ўсведамляюць, што дадзеныя лекцыі не могуць у поўнай меры вычарпаць увесь праграмны матэрыял. Яны з'яўляюцца толькі падмуркам для далейшай паглыбленай самастойнай працы студэнтаў над першакрыніцамі, манаграфічнай літаратурай, навуковай публіцыстыкай.
І.П. Крэнь, кандыдат гістарычных навук, прафесар
Лекцыя 1
Уводзіны
Прадмет, задачы, функцы і роля гистарычнай навукі.
Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі.
Цывілізацыйныя і стадыяльная тэорыі гістарычнага развіцця.
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Крыніцы па гісторыі Беларусі.
Прадмет, задачы, функцыі і роля гістарычнай навукі
У перакладзе з грэчаскай мовы слова "гісторыя" азначае апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што вывучана і даследавана. У шырокім сэнсе —працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве. Напрыклад, гісторыя Зямлі, гісторыя літаратуры і г. д. А вось у спецыфічным сэнсе гісторыя – гэта навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу і ўзаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцяў. Яна вызначае і тлумачыць канкрэтную хаду і заканамернасці развіцця чалавечай супольнасці ва ўсёй яе шматграннасці, адлюстроўвае патрэбу грамадства ў разуменні свайго мінулага, каб глыбей асэнсаваць сучаснае і перспектывы будучага.
Працэс станаўлення гісторыі як навукі звязаны з нямецкімі філосафамі і гісторыкамі (І. Г. Гердэр, І. Кант і інш.), з французскімі гісторыкамі (Ф. П. Гізо, А. Мінье, А. Цьеры), якія працавалі ў XVIII–ХІХ стст. За гэты час адбылося асэнсаванне сусветна-гістарычнага працэсу, сфарміраваліся розныя навуковыя школы.
Аб'ектам пазнання гістарычнай навукі з'яўляецца ўся сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. У параўнанні з іншымі гуманітарнымі дысцыплінамі яна выступае як навука комплексная, інтэгральная. Прадметам яе пазнання з'яўляецца раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй шматбаковасці, прасторавай і часавай канкрэтнасці.
Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый з'яўляецца інтэграваным курсам айчыннай гісторыі. Яго мэта – далучэнне да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і патрыёта Айчыны, асобы, якая валодае высокімі маральнымі якасцямі і здольна да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі.
Інтэграваны курс айчыннай гісторыі знаёміць з асноўнымі падзеямі, з'явамі, паняццямі, заканамернасцямі развіцця нашай краіны са старажытных часоў па сённяшні дзень. Прадугледжваецца вывучэнне комплексу пытанняў сацыяльна-эканамічнага, палітычнага характару, культуры Беларусі, фарміраванне разумення айчыннай гісторыі як арганічнай часткі еўрапейскай і сусветнай гісторыі, засваенне паняццяў спецыфічнага і агульнага ў ёй.
Курс гісторыі Беларусі арыентуе на вывучэнне айчыннай гісторыі ў шматстайнасці чалавечых лёсаў – дзяржаўных мужоў, асветнікаў, дзеячаў культуры, кіраўнікоў народных рухаў, палкаводцаў, прадстаўнікоў духавенства – і ў сутыкненні і барацьбе ідэй, палітычных пазіцый, сацыяльных інтарэсаў, культурных і рэлігійных плыняў. Яго вывучэнне патрабуе крытычнага аналізу мінулага і сучаснасці, пошуку прычынна-выніковых сувязяў гістарычных працэсаў і падзей, вызначэння фактараў, якія бы абумовілі тэмпы, характар і асаблівасці развіцця беларускай зямлі і яе народа.
Прапанаваны матэрыял дазваляе пазнаць непаўторнасць, арыгінальнасць пройдзенага народам шляху, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, усвядоміць нацыянальную адметнасць і каштоўнасць у суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры, раскрывае супярэчлівасць, шматварыянтнасць, а разам з тым адзінства гістарычнага працэсу на тэрыторыі Беларусі з агульнаеўрапейскім, яго паступальнасць.
Айчынная гісторыя – невычэрпная крыніца духоўнага ўзбагачэння, фарміравання навуковага гуманістычнага светапогляду, высокіх грамадзянскіх якасцяў. Яе вывучэнне абуджае гістарычную памяць і нацыянальную свядомасць, грамадзянскую годнасць і гонар і, такім чынам, садзейнічае нацыянальна-культурнаму адраджэнню Беларусі, засцерагае ад паўтарэння памылак мінулага.