Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паліталогія Сілабус Завочнікі 2012.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
80.58 Кб
Скачать

Што неабходна зрабіць, каб атрымаць залік?

1. Для прывілеяваных трэба будзе толькі:

  • прачытаць дзве кнігі (гл. ніжэй КОЛА ЧЫТАННЯ);

  • вывучыць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і палітычныя тэрміны з ТЭЗАЎРУСА (гл. ніжэй) і паспяхова напісаць тэст па іх (не меней за 60% правільных адказаў).

2. Для аўтсайдэраў:

  • прачытаць дзве кнігі (гл. ніжэй КОЛА ЧЫТАННЯ);

  • вывучыць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і палітычныя тэрміны з ТЭЗАЎРУСА (гл. ніжэй) і паспяхова напісаць тэст па іх (не меней за 60% правільных адказаў)

  • падрыхтавацца па ПЫТАННЯХ ДА ЗАЛІКА згодна з праграмай (гл. ніжэй).

Параграф КОЛА ЧЫТАННЯ акрамя таго, што рэкамендуе Вам выбраць дзве абавязковыя кнігі для прачытання, мае на мэце таксама прапанаваць для чытання цікавую, на думку выкладчыка, літаратуру. Такую ж мэту пераследую і параграф ФІЛЬМЫ.

ПАДРУЧНІКІ, НАВУЧАЛЬНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ, ХРЭСТАМАТЫІ

Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі / Укладанне і ўводзіны Янаша Кіша; пер. з анг. І. Карпікава, В. Лук’янава, В. Вайткевіч; пад рэд. У. Роўды. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 461 с.

Дзюрасэль, Ж.-Б. Еўропа з 1815 года да нашых дзён: Палітычнае жыццё і міжнародныя адносіны. – Мн.: Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 375 с.

Дэбаш, Ш. Уводзіны ў палітыку / Шарль Дэбаш, Жан-Мары Пант’е; Пер. з фр. А. Істомін і інш. – Мн.: ЭўроФорум: Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 620 с.

Хайніцка, К. Гісторыя палітычных і праўных тэорый / Крыстына Хайніцка, Генрык Альшэўскі; Пер. з польск. Уладзіміра Маруціка. – Мінск: Медисонт, 2007. – 312 с.

Штайнер, Ю. Еўрапейскія дэмакратыі / Юрг Штайнер; Пер. з англ. І.Карпікава. – Мн.: Лекцыя; Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 350 с.

Эрш, Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняй філасофіі / Пер. з фр. С. Барысевіча. – Мн.: ЭўраФорум; Беларус. Фонд Сораса, 1996. – 392 с.

КОЛА ЧЫТАННЯ

Шмат чытаць – цікава і карысна. Да заліка неабходна прачытаць дзве кнігі (творы, артыкулы) з прапанаваных спісаў (па адной (адным) са спісу А і спісу Аа адпаведна). Кантроль за прачытаннем ажыццяўляецца на заліку. Неабходна прадаставіць відавочныя і неаспрэчныя доказы глыбокага знаёмства з абранымі тэкстамі, што можа выражацца як у здольнасці трымаць размову аб прачытаным з выкладчыкам на належным узроўні, так і ў іншых формах (дзённік, канспектаванне і г.д.). Любыя сродкі маніпулявання і падману будуць адхілены, пры такіх спробах наіўна разлічваць на атрыманне заліка. Калі Вы не прачыталі дзвюх кніг – можаце быць упэўнены, што Вы яго не атрымаеце. Карысна верыць у справядлівасць, але, калі Вы выкладчык скажа Вам, што Вы кніжак не чыталі, а Вы будзеце настойваць на адваротным, то лепш пагадзіцца з выкладчыкам. Калі Вам цяжка выбраць, што чытаць, заўсёды можна параіцца з выкладчыкам (у тым ліку і сродкамі электроннай сувязі).

Спіс А. Агульнавядомыя тэксты, якія выдаваліся асобнымі выданнямі і ў зборніках, некаторыя шматразова, яны лёгка знаходзяцца на розных зразумелых Вам мовах свету ў электронных версіях на сеткавых рэсурсах:

Карл Ясперс (Jaspers, 1883 – 1969)

1931: Die geistige Situation der Zeit / Духоўная сітуацыя эпохі / Духовная ситуация времени

1949: Vom Ursprung und Ziel der Geschichte / Вытокі і мэта гісторыі / Истоки истории и ее цель

1958: Wahrheit, Freiheit und Friede / Ісціна, свабода і мір / Истина, свобода и мир

Макс Вэбэр (Weber, 1884 – 1920)

1905: Die protestantische Ethik und der «Geist» des Kapitalismus / Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму / Протестантская этика и дух капитализма

Макс Горкгаймар (Horkheimer, 1895 – 1973)

1947 (разам з Т.Адорна): Dialektik der Aufklärung. Philosophische Fragmente / Дыялектыка асветы / Диалектика просвещения

Герберт Маркузэ (Marcuse, 1898 – 1979)

1964: One-Dimensional Man / Аднамерны чалавек / Одномерный человек

Фрыдрых Гаек (Hayek, 1899 – 1992)

1944: The Road to Serfdom / Шлях у рабства / Дорога к рабству

http://www.libertarium.ru/l_lib_road

Эрык Эрыксан (Erikson, 1902 – 1994)

1950: Childhood and Society / Дзяцінства і грамадства

Тэадор Адорна (Adorno, 1903 – 1969)

Гл. Горкгаймара

Мілаван Джылас (Djilas 1911 – 1995)

1961: Nova klasa / Новы клас / Новый класс

Альбер Камю (Camus, 1913 – 1960)

1951: L’Homme révolté / Чалавек, які бунтуе / Бунтующий человек

Роберт Даль (Dahl, 1915)

1989: Democracy and Its Critics / Дэмакратыя і яе крытыкі / Демократия и ее критики

Дэніэл Бэл (Bell, 1919 – 2011)

1973: The coming of post-industrial society: A venture of social forecasting / Постіндустрыяльнае грамадства. якое набліжаецца / Грядущее постиндустриальное общество

1976: The cultural contradictions of capitalism / Культурныя супярэчнасці капіталізму / Культурные противоречия капитализму

Эрнст Гелнэр (Gellner, 1925 – 1995)

1983: Nations and Nationalism / Нацыі і нацыяналізм / Нации и национализм

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/gelln/index.php

Герман Гакен (Haken, 1927)

1995: Die Selbstorganisationsgesellschaft / Грамадства, якое самаарганізуецца / Самоорганизующееся общество

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Article/Hak_SamOb.php

Сэмюэл Гантынгтан (Huntington, 1927 – 2008)

1996: The Clash of Civilizations and the Remaking of World Order / Сутыкненне цывілізацый і пераўтварэнне новага сусветнага парадку / Столкновение цивилизаций и преобразование мирового порядка

2004: Who Are We? The Challenges to America’s National Identity / Хто мы? Выклікі амерыканскай нацыянальнай ідэнтычнасці / Кто мы? Вызовы американской национальной идентичности

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Hant/index.php

Ёзэф Ратцынгер (Ratzinger, 1927)

2002: Дактрынальная нота, якая датычыць некаторых пытанняў удзелу католікаў ў палітычным жыцці / Доктринальная нота, касающаяся некоторых вопросов участия католиков в политической жизни

Элвін Тофлер (Toffler, 1928)

1970: A Future Shock / Шок будучыні / Шок будущего

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Culture/Toff_Shok/index.php

1980: The Third Wave / Трэцяя хваля / Третья волна

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Culture/Toffler/_Index.php

Юрген Габэрмас (Habermas, 1929)

2004: Die Zukunft der menschlichen Natur. Auf dem Weg zu einer liberalen Eugenik? / Будучыня чалавечай прыроды. На шляху да ліберальнай еўгенікі? / Будущее человеческой природы: На пути к либеральной евгенике? 

Джордж Сорас (Soros, 1930)

1997: The Capitalist Threat / Капіталістычная пагроза / Капиталистическая угроза

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Article/sor_kapugr.php

Майкл Ўолцэр (Walzer, 1936)

1988: The Company of Critics / Кампанія крытыкаў / Компания критиков

http://www.owl.ru/win/books/kritiki.htm

1997: On Toleration / Пра талерантнасць / О терпимости

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Polit/Walzer/intro.php

Бенедыкт Андэрсан (Anderson, 1936)

1991: Imagined Communities: Reflections on the Origin and Spread of Nationalism / Уяўныя супольнасці: Роздум пра паходжанне і распаўсюджанне нацыяналізму / Воображаемые сообщества: Размышления об истоках и распространении национализма

http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Sociolog/anders/index.php

Фрэнсіс Фукуяма (Fukuyama, 1952)

1992: The End of History and the Last Man / Канец гісторыі і апошні чалавек / Конец истории и последний человек

1999: The Great Disruption: Human Nature and the Reconstitution of Social Order/ Вялікае разбурэнне: Чалавечая прырода і аднаўленне сацыяльнага парадку / Великий разрыв