Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэматычныя тэсты па раздзелу

Узнікненне класавага грамадства і дзяржаўнасці на Беларусі ў

VI – пачатку ХІІІ стст.

Уважліва прачытайце заданне тэста. Першыя 20 заданняў часткі А прадугледжваюць выбар толькі аднаго правільнага адказу з чатырох прапанаваных. У заданнях 21-30 можа быць два ці больш правільных адказаў з пяці прапанаваных. Адкажыце на заданні часткі В (запішыце адпаведныя словы, літары ці спалучэнні літар і лічбаў). За кожны правільны адказ часткі А – 2 балы, часткі В – 4 балы.

А1. На поўдні Беларусі ў VI-VIІІ стст. н.э. размяшчаліся помнікі культуры:

1) свідэрскай

2) грэнскай

3) пражскай*

4) банцараўскай

А2. Этнічная прыналежнасць банцараўскай археалагічнай культуры вызначаецца як:

1) балцкая

2) славянская

3) фіна-ўгорская

4) балта-славянская*

А3. Да тыповых рыс матэрыяльнай культуры балтаў адносяць:

1) печы-каменкі

2) паўзямлянкі

3) наземныя жытлы слупавой канструкцыі*

4) крэмацыю

А4. Да тыповых рыс матэрыяльнай культуры славян адносяць:

1) слоікападобны посуд

2) інгумацыю

3) паўзямлянкі*

4) гарадзішчы

А5. Найбольш верагодная прарадзіма славян – гэта:

  1. Вісла-Одэрскае міжрэчча*

  2. Скандынавія

  3. Днепра-дзвінскае міжрэчча

4) Балканскі паўвостраў

А6. Грамадскі лад, які характарызуецца выдзяленнем дружыны, пагалоўным узбраеннем мужчынскага насельніцтва, нараджэннем родавай знаці – гэта:

  1. ваенная дэмакратыя*

  2. шматукладнасць

  3. рода-племянны лад

4) першабытны камунізм

А7. Рымскія аўтары І-ІІ стст. н.э. называлі славян:

1) скіфы

2) сарматы

3) венеды*

4) анты

А8. Летапісец Нестар лічыў, што славяне ва Усходнюю Еўропу прыйшлі з:

1) Дуная*

2) Дняпра

3) Віслы

4) Одэра

А9. Балцкім з’яўляецца гідронім:

1) Стубла

2) Сваратоўка

3) Рубча

4) Эса*

А10. Крывічы-палачане займалі тэрыторыю:

1) Пабужжа

2) Папрыпяцця

3) Панямоння

4) Падзвіння*

А11. Праўленне полацкага князя Брачыслава – гэта:

1) 1001-1003 гг

2) 1003-1044 гг.*

3) 1001-1044 гг.

4) 1044-1101 гг.

А12. 15 верасня 1068 г. Усяслаў Чарадзей:

1) апынуўся ў кіеўскім порубе

2) быў абвешчаны вялікім кіеўскім князем*

3) вярнуўся пасля праўлення ў Кіеве ў Полацк

4) змагаўся з Кіевам пад Галацічаскам

А13. У 1106 г. браты Усяславічы ажыццявілі няўдалы паход супраць:

1) латгалаў

2) земгалаў*

3) куршаў

4) ліваў

А14. У сярэдзіне ХІІ ст. на Полаччыне разгарэлася міжусобная барацьба паміж:

1) Расціславам Глебавічам і Рагвалодам Барысавічам*

2) Расціславам і Валадарам Глебавічамі

3) Расціславам Глебавічам і Васількам Святаславічам

4) Рагвалодам Барысавічам і Васількам Святаславічам

А15. У 988 г. князь Уладзімір аддаў Тураў свайму сыну:

1) Святаполку*

2) Ізяславу

3) Яраславу

4) Расціславу

А16. Ці праўда, што ўсходнеславянскія протадзяржаўныя ўтварэнні Нестар называў:

а) княствамі;

б) княжаннямі?

1) правільна а)

2) правільна б)*

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А17. Ці праўда, што знатных “мужоў” Рурыка, якія перамаглі нашчадкаў Кія і сталі кіраваць Кіевам звалі:

а) Аскольд;

б) Алег?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А18. Ці праўда, што сухапутны шлях зносін, які ляжаў паміж рэкамі называўся:

а) перацяг;

б) валока?

1) правільна а)

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя*

А19. Ці праўда, што формай зямельнай рэнты будзе з’яўляцца:

а) даніна;

б) паншчына?

1) правільна а)

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя*

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А20. Ці праўда, што крэпасці Кукенойс і Герцыке належалі:

а) Полацкаму княству;

б) Тураўскаму княству?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А21. Дрыгавічы займалі тэрыторыю:

1) Пасожжа

2) Панямоння*

3) Прыднястроўя

4) Папрыпяцця*

5) Паволжа

А22. Усходнеславянскія княжанні ў ІХ ст. плацілі даніну:

1) варагам*

2) хазарам*

3) мангола-татарам

4) крыжакам

5) прусам

А23. Паходы кіеўскіх князей на радзімічаў адбываліся ў:

1) 880 г.

2) 885 г.*

3) 980 г.

4) 984 г.*

5) 1021 г.

А24. Для грамадства ўсходніх славян характэрна суіснаванне наступных эканамічных укладаў:

1) родаплемяннога*

2) капіталістычнага

3) феадальнага*

4) рабаўладальніцкага*

5) таварнага

А25. Адметнасцямі гродзенскай архітэктурнай школы ў ХІ-ХІІІ стст. былі:

1) вонкавая дэкарыраванасць адшліфаванымі камянямі*

2) вежападобны выгляд

3) какошнікі

4) гліняныя збаны-галаснікі*

5) “паласатая” кладка

А26. Да помнікаў полацкай архітэктурнай школы адносяцца храмы:

1) Спаская царква*

2) Барысвглебская царква

3) Дабравешчанская царква*

4) Дзесяцінная царква

5) Каложская царква

А27. Прадстаўнікамі дынастыі полацкіх Ізяславічаў з’яўляліся:

1) Брачыслаў*

2) Усяслаў Чарадзей*

3) Яраслаў Мудры

4) Святаполк Акаянны

5) Рагвалод

А28. Пасля бітвы на р. Судамір Полацкаму княству былі перададзены гарады:

1) Віцебск*

2) Орша

3) Веліж

4) Усвят*

5) Копысь

А29. Летам 1203 г. полацкае войска пад кіраўніцтвам Уладзіміра аблажыла нямецкія крэпасці:

1) Рыгу

2) Кукенойс

3) Гольм*

4) Ікскюль*

5) Герцыке

А30. Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны, якія дапамагаюць вывучаць старажытнае пісьменства:

1) нумізматыка

2) сфрагістыка*

3) эпіграфіка*

4) фалерыстыка

5) геральдыка

В1. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) крывічы

2) дрыгавічы

3) радзімічы

4) паляне

А) Кіеў

Б) Полацк

В) Гомель

Г) Тураў

Д) Ноўгарад

1Б2Г3В4А

В2. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) “Ярополче вино”

2) шахматная фігура караля на троне

3) Тоума

4) грэбень-алфавіт

А) Берасце

Б) Віцебск

В) Полацк

Г) Пінск

Д) Слуцк

1Г2Д3В4А

В3. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) паход Усяслава Чарадзея на Пскоў

Б) бітва на р. Альта

В) паход Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад

Г) паход Уладзіміра Манамаха супраць Глеба Менскага

БВАГ

В4. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) пачатак пахода Батыя на Русь

Б) захоп крыжакамі Герцыке

В) Неўская бітва

Г) першы паход Уладзіміра Полацкага супраць крыжакаў

ГБАВ

В5. Працэс засялення і асваення незанятых або новых зямель перасяленцамі – гэта:

каланізацыя

В6. Манументальны жывапіс вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы – гэта:

фрэска

В7. Школа-майстэрня, дзе перапісвалі кнігі:

скрыпторый

В8. Навука, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання:

сфрагістыка

В9. Сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культа:

пантэон

В10. Сельская абшчына на Русі ў ІХ-ХІІІ стст. называлася:

верв