Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэматычныя тэсты па раздзелу “Культура і царква вкл. Развіццё этнічных працэсаў.”

Да кожнага задання часткі А прапанаваны чатыры магчымыя адказы. Трэба выбраць усе правільныя адказы. Адкажыце на заданні часткі В (запішыце адпаведныя словы, літары ці спалучэнні літар і лічбаў). За кожны правільны адказ часткі А – 2 балы, часткі В – 4 балы.

А1. Царкоўны суд у ВКЛ разглядаў:

1) пазямельныя спрэчкі

2) крымінальныя справы

3) маёмасныя спрэчкі

4) сямейна-бытавыя справы

А2. Праваслаўная знаць і духавенства, паступова сталі губляць свае пазіцыі ў ВКЛ пачынаючы з:

1) Вітаўта

2) Альгерда

3) Ягайлы

4) Жыгімонта Кейстутавіча

А3. Да Крэўскай уніі насадзіць каталіцызм у ВКЛ спрабавалі:

1) князі ВКЛ

2) Ватыкан

3) Ордэн

4) Польшча

А4. Хуткае распаўсюджанне каталіцызму ў ВКЛ у канцы XIV – XVI стст. было абумоўлена:

1) падтрымкай з боку вялікага князя

2) ціскам з боку крыжакоў

3) ціскам з боку Польшчы

4) дзейнасцю езуітаў

А5. Адпаведнікам праваслаўнага прыходу у царкоўнайструктуры каталіцтва з’яўляецца:

1) ордэн

2) біскупства

3) дыяцэзія

4) парафія

А6. Віленскае біскупства было заснавана ў:

1) 1387 г.

2) 1413 г.

3) 1432 г.

4) 1447 г.

А7. Абсалютная большасць усходнеславянскага насельніцтва ВКЛ на пачатку XVI ст. была:

1) пратэстанцкай

2) язычніцкай

3) праваслаўнай

4) каталіцкай

А8. Першыя мітрапаліты ў Вялікім княстве Літоўскім прызначаліся з:

1) беларусаў

2) палякаў

3) грэкаў

4) балгар

А9. Крызіс праваслаўнай царквы ў другой палове XVI ст. быў выкліканы:

1) няздольнасцю успрымаць перамены

2) беднасцю

3) адсутнасцю доступа да ўлады

4) выкарыстаннем ў набажэнстве царкоўнаславянскай мовы

А10. Шырокі грамадскі рух за рэфармаванне каталіцкай царквы называецца:

1) антытрынітарызм

2) Рэфармацыя

3) Контррэфармацыя

4) пратэстантызм

А11. Пратэстанцкія цэрквы прыцягвалі людзей:

1) пурытанізмам храмаў

2) наяўнасцю індульгенцый

3) даверам да рэлігійнай сумленнасці веруючых

4) пышнасцю богаслужэнняў

А12. З’яўленню ідэй Рэфармацыі ў ВКЛ спрыялі:

1) стварэнне Маскоўскай патрыярхіі

2) дзейнасць езуітаў

3) вучоба жыхароў ВКЛ у еўрапейскіх універсітэтах

4) еўрапейскае кнігадрукаванне

А13. Магнаты ВКЛ падтрымлівалі Рэфармацыю таму што хацелі:

1) замацаваць адасобленасць ВКЛ ад Польшчы

2) развіваць асвету

3) аслабіць вялікакняжацкую уладу

4) аб’яднаць праваслаўную царкву з каталіцкай

А14. Асноўныя сродкі барацьбы каталіцкай царквы з Рэфармацыяй – гэта:

1) рух несцяжацелей

2) інквізіцыя

3) арыяне

4) езуіты

А15. Апошнім штуршком да рэалізацыі планаў царкоўнай уніі стала:

1) утварэнне Рэчы Паспалітай

2) стварэнне маскоўскай патрыярхіі

3) выхад у свет кнігі П.Скаргі “Аб адзінстве царквы божай”

4) пачатак Контррэфармацыі

А16. Асноўная саманазва насельніцтва Беларусі ў ХІІІ – XVI стст. – гэта:

1) беларусы

2) русіны

3) рускі люд

4) ліцвіны

А17. “Андарак” – гэта:

1) галаўны ўбор

2) спадніца

3) кашуля

4) кажух

А18. Намітка – гэта:

1) спадніца

2) кашуля

3) галаўны ўбор

4) безрукаўка

А19. Песні каляндарна-абрадавага цыклу, якія былі характэрны толькі для беларусаў:

1) калядныя

2) вясельныя

3) дажынкавыя

4) валачобныя

А20. Малітоўны дом мусульман – гэта:

1) збор

2) мула

3) мячэць

4) улус

А21. Цэнтральны орган самакіравання яўрэяў на тэрыторыі ВКЛ – гэта:

1) Кагал

2) Талмуд

3) Улус

4) Ваад

А22. Гады жыцця і дзейнасці Ф.Скарыны:

  1. каля 1490 – каля 1551

  2. каля 1590 – каля 1634

  3. каля 1390 – каля 1441

4) каля 1690 – каля 1751

А23. Друкарню Віленскай езуіцкай акадэміі заснаваў:

  1. Мікалай Радзівіл Чорны

  2. Мікалай Радзівіл Сіротка

  3. Пётр Мсціславец

4) Васіль Гарабурда

А24. С.Будны ў 1562 г. у нясвіжскай друкарні выдаў:

  1. “Прускую вайну”

  2. “Дэкатэрас”

  3. “Катэхізіс”

4) “Псалтыр”

А25. Заснавальнікамі новалацінскай рэнесансавай паэзіі ў ВКЛ сталі:

  1. М.Гусоўскі

  2. Ф.Скарына

  3. С.Будны

4) Я.Вісліцкі

А26. Аўтарам “Пасольства да вялікага князя маскоўскага” з’яўляецца:

  1. М.Гусоўскі

  2. Я. Вісліцкі

  3. Ф.Скарына

  4. Г.Пельгрымоўскі

А27. Кальвінісцкая гімназія, якая працавала з 1617 па 1918 гг., была заснавана ў:

  1. Смаленску

  2. Вільні

  3. Слуцку

4) Нясвіжы

А28. Асветніцкая паэма Ф.Іяўлевіча:

  1. “Псалтыр рыфмаваная”

  2. “Лабірынт, або заблытаныя шляхі Мудрасці”

  3. “Рыфмалагіён”

  4. “Каляндар праўдзівай царквы”

А29. Верш “Польска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною” належыць:

  1. Яну Казіміру Пашкевічу

  2. Фёдару Еўлашоўскаму

  3. Мацею Стрыйкоўскаму

4) Яну Цадроўскаму

А30. У Амстэрдаме ў 1650 г. манументальную працу “Вялікае мастацтва артылерыі” выдаў:

  1. К.Семяновіч

  2. Ю.Наронскі

  3. А.Дубовіч

4) Т.Макоўскі

В1. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) С.Собаль

2) К.Лышчынскі

3) Ю.Наронскі

4) М.Пачобут-Адляніцкі

А) прадмова да “Евангелля”

Б) “Буквар”

В) “Аб неіснаванні бога”

Г) “Геаметрыя, або трактаванне і майстэрства ўсялякага вымярэння”

Д) вывучэнне Меркурыя

В2. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Радзівілы

2) Сапегі

3) Агінскія

4) Тызенгаўзы

А) Гродна

Б) Нясвіж

В) Ружаны

Г) Свіслач

Д) Слонім

В3. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) пачатак Рэфармацыі ў ВКЛ

Б) Берасцейская царкоўная унія

В) стварэнне ордэна езуітаў

Г) утварэнне Маскоўскай патрыярхіі

В4. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім” Ігната Смаляніна

Б) прадмовы да Бібліі Ф.Скарыны

В) “Катэхізіс” С.Буднага

Г) “Трэнас” М.Сматрыцкага

Б5. Самая нізкая ступень у еўрапейскіх сярэдневяковых універсітэтах – гэта:

В6. Кіраўніком каталіцкай епархі з’яўляўся:

В7. Усведамленне сваёй прыналежнасці да пэўнага этнаса – гэта:

В8. Мастацкі стыль, які панаваў на Беларусі з XVII ст. – гэта:

В9. Народны лялечны тэатр – гэта:

В10. Аўтар “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі” – гэта: