Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

3. Асновынавукова-тэарэтычных ведаў.

«БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 1970–1985 ГАДОЎ»

3.1. Развіццё беларускай паэзіі ў перыяд 1970–1985 гадоў

Паэтычнае пакаленне 1970–1985 гг. – гэта ў большасці сваёй

пісьменнікі філалагічнага пакалення (С. Гаўрусёў, В. Зуёнак, Я. Сіпакоў,

Р. Барадулін і інш). У гэты час да іх далучаецца новае пакаленне паэтаў

61

(Я. Янішчыц, У. Някляеў, Т. Бондар, С. Панізнік і інш.), народжаных пасля

вайны, у мірны час.

Канешне, яны развіваліся пад уплывам савецкай паэзіі старэйшага

пакалення, прадстаўнікі якой працягвалі актыўна працаваць. Сярод лірыкі

апошніх і творчасць Максіма Танка з яе філасофскімі матывамі, жанравымі

пошукамі, і ўзоры класічнай паэзіі Аркадзя Куляшова, і публіцыстычная

паэзія Пімена Панчанкі. Трэба зазначыць таксама традыцыйны ўплыў на

беларускую паэзію фальклорнай плыні творчасці беларускага народа.

У гэты перыяд назіраецца ўстойлівасць эстэтычных прынцыпаў,

выпрацаваных літаратурнай практыкай 1950–1960-х гадоў. Перыяд адлігі

ўзняў старонкі палітычнай гісторыі, абудзіў пошукі духоўнасці ў гісторыі,

народзе, чалавеку. І ў 1970-ыя гады паэтычна засвойваецца тэма

сталінскага культу, масавых рэпрэсій, гістарычная тэма («Далёка да

акіяна», «Варшаўскі шлях» А. Куляшова; «Як нараджаўся новы свет...»

М. Лужаніна). Аднак нельга ні заўважыць і новыя рысы паэзіі перыяду

застою: публіцыстычнасць саступае месца рэтра бачанню, паэзія набывае

«другасны», сузіральны характар, больш жорсткай становіцца да

паэтычнага слова ідэалагічная цэнзура.

Новы сацыяльны этап ускладніў эстэтычныя сувязі з жыццём, таму

паэзія гэтага перыяду схільна да гістарычных аналогій, іншасказальнасці,

шматзначнасці. Час паставіў перад паэтам праблему маральнага

апусташэння ў грамадстве, засяродзіў увагу на павазе да чалавека,

актуалізаваў пытанні экалогіі. Паэзія гэтага перыяду шматжанравая. Гэта –

сатыра і іронія, эпічная і лірычная паэзія.

У літаратуры Беларусі нарадзіліся сапраўдныя паэтычныя індыві-

дуальнасці са сваёй індывідуальнай паэтычнай стылістыкай. Напрыклад,

меладычная, паўфальклорная, паэзія Ніла Гілевіча, патрыятычная,

нацыянальна каларытная паэзія Васіля Зуёнка («Сяліба» (1973), «Нача»

(1975), «Маўчанне травы» (1980), наватарская рэфлексійная паэзія А. Раза-

нава і інш.

Аб агульных тэндэнцыях паэзіі гаворыць і наяўнасць так званай

«ціхай лірыкі», скіраванай на інтымную, пачуццёвую, пейзажную

тэматыку. Паэзія набывае вызначэнне «другаснай» (сузіральнай) паэзіі, у

ёй пануе лірычнасць, філасафічнасць, умоўнасць. Гэтая тэндэнцыя

паспрыяла прыходу ў беларускую літаратуру шэрагу таленавітых паэтак

(Д. Бічэль, Я. Янішчыц, Р. Баравікова, Т. Бондар і інш.), чыя жаночая тэма

загучала ў поўны голас.

62

У разглядаемы перыяд, на фоне навуко-тэхнічнага прагрэса (калі

дыскусія паміж фізікамі і лірыкамі ўсё больш набывае моц на карысць

першых) ускладняюцца эстэтычныя сувязі паміж паэтычным словам і

рэальнасцю. Мова паэтычных твораў становіцца афарыстычнай, багатай на

метафарычнае выслоўе, адцягненна-умоўныя вобразы. Паэтаў прываблівае

складаная форма, танкаўскі верлібр выступае цяпер як жанр умоўнага

дапушчэння. Узнікаюць гістарычныя паэтычныя прытчы (У. Караткевіч),

наватарскія жанры і памеры (А. Разанаў), юмарыстычныя алегорыі

(П. Макаль, Н. Гілевіч, Р. Барадулін).

3.2. Творчасць Ніла Гілевіча (1946 г. нар.)

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч напісаў больш за 35 кніг паэзіі

(«Бальшак» (1965), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975),

«Актавы» (1976), «Святлынь» (1980), «Повязь: Вершы і песні» (1987),

«Незалежнасць» (1991), «Жыта, сосны, валуны» (1992), «Талісман» (1994),

«На высокім алтары» (1994), «Ёсць зямля» (1997) і інш.). Сярод яго твораў

паэма-хроніка «Сто вузлоў памяці», паэма-замова «Не хварэй»,

драматычная паэма «Паланез Агінскага», раман-паэма «Родныя дзеці»,

вершы і паэмы для дзяцей (зб. «Загадкі» (1971), «Дождж-грыбасей» (1966).

У 1991 г. выйшлі з друку «Выбраныя творы» паэта, у 1996 г. – Збор твораў

у 6 тамах, у 2001 г. – збор твораў у 3 тамах.

Ніл Гілевіч валодае ўсімі фарбамі жанравай паэтычнай палітры. Ім

напісаны гімны, малітвы, васьмірадкоўі («Святлынь»), санеты («Нарач»),

вершы-накцюрны, фугі («Актава»), сямірадкоўі (септымы). Яго лірыка

сюжэтна. Яго вершаваным творам характэрны палемічнасць, камічнасць,

дыдактычнасць, красамоўнасць. Яскравыя рысы творчасці паэта ўзяты з

фальклорнай спадчыны беларускага народа. Нездарма адзін з крытыкаў

заўважыў містычнае адзінства лірычнага героя паэзіі Гілевіча з Маці-

Зямлёю, сястрой-дзяўчынай (цыкл вершаў «Свята зямлі» за зб.

«Неспакой»). Гэта – лірыка шчырага кахання да свайго краю. Паэт валодае

і меладычнасцю, музыкальнасцю верша. Яго паэзію называюць класічнай,

песеннай. Назва першага зборніка – «Песню ў дарогу» (1957) – набыла ў

творчасці Гілевіча якасць замовы.

Адзін з самых інтымных лірычных зборнікаў яго паэзіі «Бальшак»

складаеццца з лірычных гімнаў, малітваў у гонар роднай Лагойшчыны,

вершаў-накцюрнаў, літаратурна-музыкальных рэмінісцэнцый і лірычных

эцюдаў біяграфічнага зместу (паэма-хроніка «Сто вузлоў памяці»).

Лірычным магістаралам да ўсяго цыкла стала песня «Вы шуміце,

63

бярозы…» (1963). Папулярны верш філосаф У. Конан трактуе наступным

чынам: «Псіхалагічна – гэта развітанне з першай маладосцю, «узнясенне» з

роднага кута ў шырокі свет, апошні пацалунак роднаму гнязду. Але не без

паэтычнай міфалагемы – спадзявання на «вечнае вяртанне» да родных

каранёў і крыніц, без якой чалавек зачарсцвее, завяне, згубіцца для творчай

справы. Адсюль парадаксальны элегічны экстаз, самотная радасць у

інтанацыі і мелодыі гэтай песні-малітвы роднаму краю» (Конан, У.М. Ніл

Гілевіч / У.М. Конан // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У

4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. – С. 421).

Ужо ў 1960-ыя гады Гілевіч уводзіць новы для сваёй паэзіі цыкл

васьмірадкоўяў, заснаваных на спецыфічна паэтычнай музычнасці, на

стварэнні элегічна-радасных матываў. У 1976 г. у кнізе «Актавы» Гілевіч

зноў звяртаецца да класічнай музычнай формы верша. У 1984 г. выходзіць

зборнік «Святлынь», складзены з вершаў у памеры актаў-васьмірадкоўяў і

названы крытыкай шэдэўрам мініяцюрнай кніжкі. Тым самым паэт

сцвярджае сваё імкненне да класічнай ладава-інтанацыйнай кампазіцыі.

Паэту харатэрна спалучаць універсальныя сімвалы (раю, неба, птушкі і

г.д.) з размоўнымі інтанацыямі, гутарковай лексікай. У. Конан называе

гэтую тэндэнцыю «паэтычнай сімфоніяй», якая адлюстроўвае «нябесны

рай і зямны аквітызм», «кантрастным супастаўленнем і дыялогам райскіх і

пякельных матываў» (Конан, У.М. Ніл Гілевіч / У.М. Конан // Гісторыя

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн.: Беларуская навука,

2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. – С. 431.).

Працай жыцця паэта можна лічыць раман-паэму «Родныя дзеці», над

ім ён працаваў 12 год. Вобразы паэмы-рамана народжаны роздумам над

лёсам свайго пакалення, пісьменнікаў, родных, сяброў, знаёмых з

асяроддзя беларускай інтэлегенцыі, гараджан першага пакалення. Яны

жывуць і працуюць у вялікім горадзе, а нарадзіліся на вёсцы. Яны

экзістэнцыянальна знаходзяцца там, у «родным куце» сваіх бацькоў і

дзядоў. Цэнтральнай тэмай рамана становіцца каханне, неспраўджанае,

былое. Але менавіта гэтыя мужчына і жанчына – паэтычна прыгожыя героі

твора, што не страцілі духоўных сувязяў з роднай зямлёй. Невыпадкова

пісьменнік робіць галоўнага героя Сяргея Вячорку кампазітарам. Яго

творчая музычная натура здольна адчуць роднасць, еднасць з Айчынай.

Гілевіч – паэт, які валодае кампазіцыйнымі драматургічнымі прыёмамі, ён

стварае і эпічнае, і лірычнае апавяданні, масавыя сцэны і ўнутраныя

маналогі, трапныя моўныя характарыстыкі і пейзажныя замалёўкі.

64

Гілевіч – паэт заклапочаны праблемамі беларускай рэчаіснасці. Пяць

гадоў ён займаўся дэпутацкай дзейнасцю (1990-я). І яго паэзія носіць

пафасны, нацыянальна ангажаваны і публіцыстычны характар (зборнік

«Незалежнасць» (1991), «Жыта, сосны і валуны» (1992). «Талісман», «Ёсць

зямля» (1997), артыкулы, вершы, выступленні і інтэрв’ю 1992–1994 гг.).

Паэзія 1990-х гадоў ахарактарызавана крытыкай, як лірычна-малітоўны

роздум пра лёс Радзімы. Пісьменнік паэтычным словам разважае аб лёсе

роднай зямлі, аб праблемах нацыянальнага шляху. Так, паэма-замова «Не

хварэй!» прысвечана праблемам постчарнобыльскай Беларусі.

Драматычная паэма «Паланез Агінскага» апавядае аб трагічным расколе

беларусаў на сваіх і ворагаў.

Многія творы Гілевіча маюць характар лірычных эцюдаў

біяграфічнага зместу. Пісьменнік дакрануўся і да біяграфічнай прозы. У

1988 г. ён піша «Перажыўшы вайну. Аўтабіяграфічная аповесць», а праз

пэўны час занатоўвае складаны перыяд сваёй грамадскай працы ў

Сакратарыяце Саюза пісьменнікаў Беларусі – «Між роспаччу і надзеяй.

Абрыс пройдзенага шляху ў святле адной мары» (2006). Аповесць

«Маленькая дзевачка» пісьменнік прысвяціў памяці жонкі. Н. Гілевіч

напісаў цыкл эсе пра пісьменнікаў (друкаваліся і ў кнігах «У гэта веру»

(1976), «Удзячнасць і абавязак» (1982), і ў «Выбраных творах»), пуб-

ліцыстычныя нататкі «Вяртанне і працяг. З публіцыстычнага дзённіка».

Драматургія Ніла Гілевіча аб’яднана ў зборніку п’ес «Начлег на

буслянцы». У выдадзеных у 1991 г. «Выбраных творах» – сем

драматычных твораў. Гэта і камедыі «Не кажы «гоп»…», «Формула

іржавіны» (ў вершаванай форме), «Першая ноч на курорце», і драма з

гадоў Айчыннай вайны «Мы скора завітаем зноў», і тры пьесы па матывах

бытавых канфліктаў «сярэдніх» інтэлігентаў і службоўцаў 1970-х гадоў

(«Патрыярхальны Дзядовіч», «Начлег на буслянцы», «Камень з магілы

продкаў»).

Асабліва трэба вызначыць сатырычныя творы пісьменніка,

паэтычныя і драматычныя («Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць»

(1974), «Русалка на Нарачы» (1974), «У добрай згодзе» (1979), «Кантора»

(1989) і інш.). Гілевіч, як чалавек, занепакоены сацыяльным, культурным

лёсам сваёй зямлі, востра перажывае заняпад беларускай мовы ў

грамадстве, распаўсюджванне прыватніцкай ідэалогіі сярод інтэлігенцыі.

Гэтым праблемам прысвечаны і паэтычны раман «Родныя дзеці», і «Сказ

пра Лысую гару», вершаваны памфлет, што набыў вялікую папулярнасць

сярод айчыннай грамадскасці як твор Ведзьмака Лысагорскага (псеўданім).

65

Паэту характэрны шырокі дыяпазон камічнага, ад добрай усмешкі да іроніі

і гратэску. Ён аўтар кніг сатыры і гумару («Званковы валет» (1961), «Да

новых венікаў» (1963), гратэскава-камічных кніг («Ці грэх, ці два», «Як я

вучыўся жыць», «Русалка на Нарачы»), камедый. Зборнік «Кантора»

(1989) – сатырыка-гумарыстычная анталогія паэзіі Гілевіча.

Ніл Гілевіч з’яўляецца кандыдатам філалагічных навук, прафесарам,

заслужаным дзеячам навукі. Яму належаць 16 кніг перакладаў і

літаратуразнаўчыя працы. Доўгія гады свайго жыцця Гілевіч вывучаў

фальклорную спадчыну беларускага народа, навучаў моладзь у Беларускім

дзяржаўным універсітэце. Яму належаць манаграфіі «Акрыленая

рэвалюцыяй» (1962), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі: Слова і

вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфмы» (1975), «Паэтыка беларускіх

казак» (1976), цыклы эсе пра пісьменнікаў («У гэта веру» (1976),

«Удзячнасць і абавязак» (1982). Навуковая дзейнасць Гілевіча і асабістае

паэтычнае майстэрства ўзаемна звязаны. Крытыка заўжды падкрэслівала

веданне і валоданне паэтам нацыянальных фальклорных матываў, прынцы-

паў эпічнага сказавага апавядання.

Актыўная дзейнасць Ніла Гілевіча па папулярызацыі, перакладу

балгарскай літаратуры была адзначана Міжнароднай прэміяй імя Хрыста

Боцева ў 1986 г.

3.3. Творчасць Рыгора Барадуліна (1935 г. нар.)

Прадстаўнік пакалення дзяцей вайны, Рыгор Барадулін прыходзіць у

беларускую літаратуру ў 1950-ыя гады. Народжаны на Вушаччыне,

выхаваны на філалагічным факультэце, ён застаецца верным у сваёй

паэтычнай творчасці беларускаму слову, традыцыям роднай культуры і

народнай вольнасці (зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Рунець,

красаваць, налівацца» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Лінія

перамены дат» (1969), «Рум» (1974), «Абсяг» (1978), «Белая яблыня грому»

(1979), «Амплітуда смерці» (1985), «Маўчанне перуна» (1986),

«Міласэрнасць плахі» (1992), «Евангелле ад мамы» (1995), «Здубавецьця»

(1996), «Ксты» (2005). Барадулін-лірык, ліра-эпік, ліра-сатырык. Калі і

гучыць у яго вершах самарэфлексія, трагічныя ці іранічныя словы, дык

яны заўсёды прапушчаны праз аўтарскія, эмацыянальныя, паэтычна-

вобразныя пачуцці.

Яскрава заявіў аб сабе паэт яшчэ ў 1960-я гады. У 1968 г.,

напрыклад, Барадулін напісаў знакавую для сваёй творчасці ліра-эпічную

паэму «Блакада». Сімвалічная структура паэмы (тры часткі – «Блакада

66

цярпення», «Блакада маўчання», «Блакада сэрца») надае ваеннай тэме

падкрэслена трагедыйны характар. Тры балады як тры колы ваеннага

пекла. Дэталі той рэальнасці, пэўныя метафары паэтычна ўваскрасаюць

жудасныя карціны перажытага. Эмацыянальныя вобразы вайны паўстаюць

са старонак яго вершаў і паэм. У паэме «Брэсцкая крэпасць» (1974) ён

вернецца да трохчасткавай структуры, каб адлюстраваць паслядоўнасць

эмацыянальнага вопыту (тэмы смагі, гераічнай ахвярнасці, памяці) і

падкрэсліць універсальную апакаліптычнасць тых падзей.

Паэзію Барадуліна 1970-х гадоў крытыка лічыць эксперыментальнай у

творчасці паэта. Яна – шматтэмная, рознастылістычная. Ён спрабуе пісаць

і ў класічна вытрыманай строфіцы, і ва ўмоўных вобразных структурах.

Паэзія Барадуліна поўніцца і роднымі традыцыйнымі вобразамі, і

апісальнымі паэтычнымі занатоўкамі. Але паэт, быццам выпрабоўвае

асабісты паэтычны голас, каб адрадзіцца ў 1980-ыя гады.

Менавіта 1980-ыя гады, напрыклад, крытык М. Арочка і называе

«поўняй яго сталасці», «Адраджэннем» у яго творчасці. Яднае

Р. Барадуліна з дзеячамі Адраджэння яго адкрытая грамадзянская пазіцыя,

эмацыянальная ўзрушанасць. Верш Барадуліна «Беларусь на крыжы»,

напрыклад, становіцца вобразам, знакам Радзімы, яе гісторыі. Паэзія яго

вызначаецца зацікаўленым стаўленнем да гісторыі і сучаснасці Айчыны.

Яго лірыка становіцца па-грамадзянску, гістарычна асэнсаванай (вершы

«Торф гісторыі», «Працяг вякоў», «Дваццаць пятага сакавіка», «Слуцкім

паўстанцам» і інш.).

Паэзія Барадуліна прываблівае чытача свежасцю лексічна-вобразнага

маўлення, гуллівасцю слова. Аўтар часта выкарыстоўвае асацыяцыі,

алітэрацыі, гукапіс, метафары. Барадулінская творчасць – гэта паэзія

дэталей, канкрэтна адчувальных рэалій. Нездарма паэт аднойчы параўнаў

добры твор з «кавалкам жыцця». Яго творчасць – гэта жыццё яго народа

(вайна, пасляваенная разруха, падбудова мірнага жыцця, нацыянальнае

адраджэнне, біблейскае і язычніцкае светаадчуванне), убачанае з асабістага

ракурса. Менавіта перажытаму прысвечаны паэмы «Матчына хата»,

«Куліна», «Блакада», «Брэсцкая крэпасць», «Лінія перамены дат»,

«Смаргонская акадэмія». У творах апошніх гадоў паэт усё часцей

звяртаецца да вечных тэм, міфалагічных, біблейскіх, фальклорных («Ноч

мае форму яйка», «Псальмы Давідавы», «Палыновыя санеты», «Лісты ў

Хельсінкі да Васіля Быкава», «Біблейскія балады», «Песня над песнямі

Саламонава. Беларускі пераспеў»).

67

Паэзія Барадуліна шматжанравая. Гэта і верлібры, акрасанеты, пацеры,

навелы, лера-паэмы, ліпаграматычныя вершы і г.д. Барадуліну ўласцівы і аса-

бістыя, паэтычныя вызначэнні твораў. Напрыклад: «Песні матчыны з

Вушаччы. Хрэсьбіны, калыханкі. Гуллівы настрой. Запісаў Р.Б.».

Барадулін – паэт, які заклапочаны станам беларускай мовы (аб чым

ён шчыра пісаў у аўтабіяграфічных нататках «Аратай, які пасвіць аблокі»

(1995), які ведае, што значыць хараство мовы, і па-мастацку шчыра

«гуляе» моваю. У яго творах многа моўнай выразнасці, гукапісу. Паэт

валодае майстэрствам гукавой і сэнсавай густаты слоў. Ужо ў назвах

твораў Барадуліна, напрыклад, можна сустрэць аб’яднанне супрацьлеглых

сэнсаў («Маўчанне перуна», «Міласэрнасць плахі», «Евангелле ад мамы» і

інш.). Паэт валодае здольнасцю ствараць новыя ўражлівыя метафары для

ўвасаблення рэалій жыцця («мы адгароджаны ад свету белага, нібы ваўкі,

чырвонымі сцягамі», «як хранічныя алкаголікі закадзіраваны домам»).

Нездарма яго называюць «каралём» метафары.

Барадулін валодае талентам камічнага. Вытокі аўтарскага смеху – у

народнай смехавай культуры: «Паэт – уладар іскрамётнага досціпу,

сатырычнага адсцёбвання, «актор» камікавання і «смеханоша»,

імправізатар-перасмешнік» (Арочка, М.М. Рыгор Барадулін / М.М. Ароч-

ка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Мн, 2004. –

Т. 4, кн. 1: 1966–1985. – С. 610). Узорам сатырычнай творчасці Барадуліна

з’яўляецца паэма «Смаргонская акадэмія», творы з кнігі «Здубавецьця».

Рыгор Барадулін – востры публіцыст, заклапочаны крытык, неабыя-

кавы эсеіст. Доўгі час ён працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура»,

займаўся крытычнай дзейнасцю (артыкулы «О Беларусь, мая шыпшына»,

«Унучка Францыска Скарыны, альбо Зэк № 0-287»). Пісьменнік аналізаваў

і творчасць сваіх калег і асабістую дзейнасць (аўтабіяграфічныя нататкі

«Дзякуй роднаму слову», кніга «Аратай, які пасвіць аблокі»). Фактура яго

празаічных твораў таксама напоўнена трапнымі вызначэннямі,

неардынарнымі вобразамі, шчырымі праніклівымі назіраннямі.

3.4. Творчасць Анатоля Вярцінскага (1931 г. нар.)

Анатоль Вярцінскі – з пакалення дзяцей вайны. Ён атрымаў філала-

гічную адукацыю (аддзяленне журналістыкі філфака БДУ), працаваў у

журналістыцы, займаўся грамадскай дзейнасцю (абіраўся народным

дэпутатам). І адначасова многа працаваў над мастацкім паэтычным словам

(паэтычныя зборнікі «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966),

68

«Чалавечы знак» (1968), «З’яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976),

«Ветрана» (1979). Творчасць Анатоля Вярцінскага набыла характарыстыкі

як традыцыйнай, так і наватарскай. У яго творах існуюць і эпічныя

класічныя героі (Праметэй, Спартак, Аксіння, героі вайны), і лірычны

аўтарскі герой, сучаснік, інтэлектуал. Традыцыйным для творчасці

Вярцінскага з’яўляецца тэматычная прывязанасць да вясковых, працоўных

вытокаў гісторыі і сучаснасці свайго народа (паэмы «Песня пра хлеб»,

«Дажынкі», «Заазер’е»). А наватарскім – жанравая ўскладненасць паэтыч-

най мовы (паэма «Колькі лет, колькі зім. Паэма надвор’я з метэара-

лагічнымі звесткамі, гістарычнымі экскурсамі і лірыка-псіхалагічнымі

эцюдамі»).

Галоўнай тэмай творчасці А. Вярцінскага стала тэма чалавечай

годнасці, братэрства, гуманізму (паэмы «Даруйце» («Паэма віны»),

«Начны бераг», «Паэма мора»). Крытыка падкрэслівала талстоўскі

прынцып даследвання свету і людзей у паэзіі Вярцінскага, яго аналітычныя

і філасофскія падыходы да літаратурных вобразаў. Паэта параўноўвалі і з

празаікам А. Экзюперы з-за адзінства тэмы і ідэалогіі («Ратунак»,

«Хлопчык глядзіць», «Я любіў у дзяцінстве…», «Ідуць, за рукі ўзяўшыся,

дзеці», «Не знаходжу сябе, ранейшага…»).

Вярцінскі паказаў сябе і як лірык, тэме кахання прысвечана нямала

паэтычных радкоў (цыкл «Перахопленае дыханне», паэма «Кэты-мэней»).

Паэтычнае слова А. Вярцінскага дасягае сваёй індывідуальнасці за

кошт ужывання размоўнай лексікі, выкарыстання прынцыпу контрапункту.

Асаблівасцямі паэтычнага стылю сталі дыялогавасць (дыялагічны

маналог), палемічнасць, дыдактычнасць, пафас пропаведзі. Аўтар шукае

паэтычную форму, ён звяртаецца да плачу, малітвы, прытчы, элегіі, оды,

міні-вершаў (філасофскіх мініяцюр).

У разглядаемы перыяд Анатоль Вярцінскі – ужо сталы майстра. Адна

за другой выходзяць з друку яго кнігі паэзіі («Выбранае» (1973), «З’яўленне»

(1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное»

(1981), «Хлопчык глядзіць» (1991). Ён піша п’есы для дзяцей («Дзякуй,

вялікае дзякуй» (1978), «Скажы сваё імя, салдат» (1977), «Гефест – друг

Праметэя» (1983), займаецца перакладамі п’ес, вершаў. Выходзяць і

зборнікі крытычных і публіцыстычных артыкулаў пісьменніка («Высокае

неба ідэала» (1980), «Нью-Йоркская сірэна», «Трывожны досвітак» (1994).

Галоўнай тэмай гэтага часу для паэта застаецца тэма маральнага

выбару. Паэт шукае класічныя формы суіснавання чалавецтва – брацтва і

гуманізм – у грамадстве. Яго паэтычная ідэалогія па-высокаму раманты-

69

завана. Выказаная паэтычная фраза, перафразіраваная з вядомага

вяргіліеўскага радка, «Давайце дары, данайцы! / А я не хачу падазраваць. /

Давайце, данайцы, сябраваць!» на доўгі час замацавалася за паэтам, як яго

крэда ў адносінах да свету, да чалавека. Творы Вярцінскага маюць

філасафічны характар, нават пафасны, дыдактычны. Паэт верыць у

таямнічае хараство чалавечай душы, сцвярджае значнасць Чалавека, як

меры ўсіх каштоўнасцей.

У вершах сталага перыяду для паэта ўзнікаюць праблема слова,

праблема суседства слоў («не называйце ракеты крылатымі…»). Лірычны

герой часам шукае «згубленае слова». Псіхалагізм паэтычнай думкі

Вярцінскага вымушае аўтара рабіць формай многіх вершаў «дыялагічны

маналог». Так, драматычныя падзеі, паміж жыццём і смерцю, і ўнутраны

маналог гераіні, перадавой калгасніцы Аксінні, складаюць змест паэмы

«Дажынкі». Вярцінскі, апісваючы працоўны канфлікт, нячуласць, недавер

да працаўнікоў, праз паэтычны роздум гераіні, стварае ліра-эпічную паэму.

Паэма «Заазер’е», прысвечаная памяці маці Аляксандры Рыгораўны,

таксама мае ліра-маналагічны характар. Першая частка паэмы называецца

«Прадчуванне», таму што грунтуецца на народным светаўяўленні, твор

напоўнены народнымі прыкметамі, аўтарскімі высновамі жыцця. Аўтару

характэрна, дзякуючы паэтычнай мове, выносіць канкрэтную з’яву, лёс да

ўсенароднага абагульнення, глабальнага кантэксту. Лірычны герой паэта –

асоба інтэлектуальная, яго вершы насычаны тэрмінамі з фізікі, хіміі,

медыцыны і г.д. Рацыянальнае верхаводзіць у паэзіі Вярцінскага, што

выклікала ў свой час папрок крытыка Р. Бярозкіна, маўляў, не паэтычна:

пасылка – вывад, факт – мараль. Але Вярцінскі схільны да публіцы-

стычнага, праблемнага выказвання, да раманнага мыслення, да паказу

жыцця ў рэалістычных вобразах.

У паэме «Начны бераг» узняты сацыяльныя экалагічныя праблемы.

Знакавымі робяцца рака Сож і гасцініца «Сож» у паэтычным аповедзе. На

рытарычнае пытанне, «як быць, каб аставацца ў сваім рэчышчы, да свайго

мора вольна плыць, спакойна плыць да сваёй вечнасці?», паэт сам і

адказвае заклікам быць, як сонца – «высокім узорам служэння,

велікадушнага свячэння», узорам алтруізму. Ён стварае эпічных герояў,

такіх, як Спартак, Праметэй, героі вайны. Крытыка ў свой час асуджала

пасіўнасць Праметэя. Але Вярцінскі стварае новую трактоўку класічнага

вобраза, сіла яго Праметэя – у любві.

Праблемы часу лірычны герой паэзіі Вярцінскага звязвае з паняццем

праўды і справядлівасці. Добры мудры Час ставіць усе кропкі над «і»

70

(вершы «Навагодні тост», «Поезд справядлівасці»). Паэта непакояць

сацыяльныя і палітычныя тэмы (сацыяльнае надвор’е, палітычны клімат у

свеце…), таму палемічнасць становіцца адной з галоўных характарыстык

яго паэзіі. Вярцінскі даследуе свет і людзей праз прызму ўспрыняцця іх

тым ці іншым персанажам, аб чым гавораць назвы раздзелаў зборніка

«Ветрана»: «Экскурс першы. Голас Францішка Багушэвіча», «Экскурс

другі. Урок другі. Урок мінулага» (аб А.М. Радзішчаве), «Экскурс трэці.

Маналог Напалеона», «Маналог навальніцы, што адбылася ў Мінску 26

чэрвеня 1972 года», раздзел «Абмен надвор’ем – жартам і ўсур’ёз» (аб

сяброўскіх сустрэчах з балгарскім паэтам Андрэем Германавым, аб

духоўным узаемаразуменні нацый). Паэме «Колькі лет, колькі зім!»

(«Паэма надвор’я з метэаралагічнымі звесткамі, гістарычнымі экскурсамі і

лірыка-псіхалагічнымі эцюдамі») характэрны размоўныя інтанацыі,

пытальныя, клічныя, кантрапунктавае будаванне сюжэту.

У 1970-ыя гады ў паэзіі Вярцінскага існуе цяга да ўмоўнасці,

прытчавасці, дыдактычнасці. У вершы «Мы, мёд і пчала» усіх хваляць

госці за добры мёд, толькі забылі на пчалу. Яго паэзія часам нават –

сатырычная, але найчасцей – з гумарам, усмешкай, псіхалагізмам (цыкл

«Смешныя вершы» са зборніка «Ветрана»).

Асобна стаяць творы Вярцінскага на тэму вайны. Літаратуразнаўца

А. Лойка гаварыў пра раўналежнасць прозы Быкава і паэзіі Вярцінскага:

адны і тыя ж ідэалы, вернасць прынцыпам маральнага максімалізму, паказ

суровай праўды жыцця, схільнасць да трагічнага і драматычнага

апавядання. Верш «Рэквіем» (пазнейшая назва «Рэквіем па кожным

чацвёртым») называюць «маленькай паэмай» (складаецца з уступу, трох

частак і эпілога). Своеасаблівы дыялог паэмы пачынаецца з эпіграфаў

(дакумент «Кожны чацвёрты беларус загінуў…» і песня «Ой, хацела мяне

маці за чецвёртага аддаці…»). Потым гэты паралелізм працягваецца

паэтычным паралелізмам паміж высечаным лесам і «высечаным» народам.

Вярцінскі разважае ў паэтычных творах (вершы «Вяртанне», «Дрэва

жыцця», «Вершы мае – пісьмы…») аб творчым метаде пісьменніка. Ён

заклікае звярнуцца да паказу народнага жыцця, агітуе за паэзію

аналітычную, псіхалагічную. У 1973 г. выходзіць зборнік «Выбранае», дзе

паэт дэманструе свой метад даследавання жыцця. Яго паэтычнае слова

робіцца амаль празаічным, некаторыя вершы набліжаюцца да зарыф-

маваннай сказавай формы («Расказ напярэдадні лета», «Успамін былога

вяскоўца», «Скарга добрых»), іншыя будуюцца на дыялогах («Размова з Ду

Фу», «Варыяцыі на тэму «Гефест – друг Праметэя» і інш.).

71

Вярцінскі шукае паэтычную выразнасць і на сумежжы жанраў. Так,

верш «Апошні аўтарскі вечар Еўдакіі Лось» – гэта ўспаміны тых, хто

рыхтаваў яе апошні літаратурны вечар. А цыкл вершаў пра каханне

«Перахопленае дыханне» ў зборніку «Чалавечы знак» складаецца і з міні-

раманаў, і з гісторыі кахання ў адценнях пачуццяў з драматычным

фіналам. У паэзіі Вярцінскага адраджаюцца старыя забытыя літаратурныя

формы і жанры – плач, малітва, прытча, элегія, напаўняючыся свежым,

сучасным зместам. Так, «Варыяцыі на тэму «Гефест – друг Праметэя»,

звязаныя з класічнай антычнай вершаванай драматургіяй прадстаюць і

дыялогам-допытам, і анкетай. Пры гэтым аўтар выкарыстоўвае прыём

паўтору, і адказ гучыць як рэха. Вярцінскі звяртаецца і да оды: «Ода добрым

людзям», «Ода магчымасцям мірнага жыцця, або штрых да партрэта Васі-

ля Быкава». Паэт шукае новых паэтычных форм. Нязвыклая для беларускай

паэзіі і саркастычная форма верша «Уціраемся?» – горкі роздум аб лёсе

«нацдэмаў».

Вярцінскаму характэрны пошукі ў галіне музычнай арганізацыі

паэтычнага радка. Ён нярэдка звяртаўся да каламбуру, запытальный

інтанацыі. Яго вершы разлічаны на дыялог з чытачамі. Зборнік «Ветрана»

узбагаціў паэзію Вярцінскага гумарыстычнымі сродкамі досціпу, смеху,

іроніі. Паэт шырока ўжывае размоўную лексіку.

У 1970–1980 гг. Вярцінскі піша п’есы для дзяцей (кнігі дзіцячых п’ес

«Дзякуй, вялікі дзякуй!» (1983), выпускае кнігу перакладаў выбранай лірыкі

балгарскага паэта А. Германава «Касцёр на вяршыні» (1975), кнігу

літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «Высокае неба

ідэала» (1980), кнігу публіцыстычных нататкаў «Нью-Йоркская сірэна»

(1987). У 1990-я гады паэт задумваецца над становішчам у беларускім

грамадстве, над самапрадчуваннем беларуса на Беларусі. Псіхалогію

роднага беларускага люду паэт закранае і ў міні-вершах, філасофскіх

мініяцюрах (зборнік артыкулаў «Трывожны досвітак» (1994).

1.5. Творчасць Яўгенні Янішчыц (1948–1988)

Нізка вершаў у калектыўным зборніку студэнтаў філалагічнага

факультэта БДУ «Натхненне» (1967) лічыцца дэбютам паэтэсы Яўгенні

Янішчыц. Яна пачынае пісаць вершы ў юнацкім узросце, натхнёная

краявідамі роднага Палесся, уражаная ад лёсаў яго жыхароў,

перажываючы юнацкія пачуцці закаханасці ў свет. Неўзабаве з’яўляюцца і

аўтарскія зборнікі вершаў («Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы»

(1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю»

(1983), «Каліна зімы» (1987). Пасля смерці паэткі выходзіць кніга творчай

72

спадчыны «У шуме жытняга святла” (1988) і «Выбранае» (2000). Янішчыц

з’яўлялася прадаўжальніцай нацыянальных мастацкіх традыцый – лірызму,

духоўнасці, псіхалагізму. У яе – маляўнічая і пластычная паэтычная мова,

музычна-песенная прасодыя верша. Паэтка выкарыстоўвае фальклорныя

вобразы і тэмы, дыялектную лексіку. Асноўнай тэмай лірыкі Янішчыц

з’яўляецца паэтызацыя родных краявідаў. Архетыпамі і топасамі яе паэзіі

выступаюць балота, лес, поле, Ясельда, зямля, кладка, шляхі-дарогі,

бярозка, рака, вёска, Палессе, шыпшына, каліна, вярба. Вясковы свет, з яе

жыхарамі-працаўнікамі, з яе гарманічным суіснаваннем з прыродай для

Янішчыц існуе як сфера ідэальнага. Таму паэтка не прымае горад, востра

рэагуе на чарнобыльскую трагедыю. Янішчыцкую паэзію насялілі вобразы

землякоў (цётка Воля, дзед Сымон, цётка Матрона, Марыся, салдаткі),

людзей з няпростым сялянскім лёсам. Пасівелыя нявесты, салдаткі, удовы,

інваліды, дзядзькі і цёткі, дзяды і бабулі – героі лірычна-драматычнага

летапісу янішчыцкага Палесся.

Паэзія Янішчыц кранае ваенную тэму як памяць народа, у яе шмат

патрыятычнай лірыкі (мажорнай, святочнай). Але асобную старонку

творчасці складае любоўная лірыка паэткі. У Янішчыц паяднаны любоўная

і філасофская, інтымная і грамадзянская тэмы. На пачатку творчасці ў

вершах Янішчыц гучыць рамантычна-ўзвышаная паэтызацыя саду

кахання, у які часам надыходзіць лірыка-філасофскі роздум пра сэнс

жыцця. Потым паэтка ўсё часцей звяртаецца да любоўнай споведзі.

З’яўляюцца элегіі, вершы-роздумы, песні-плачы, лірычныя вершы-драмы.

Творчасць Янішчыц часам называюць лірычным дзённікам паэтэсы,

настолькі яна спавядальна ў сваіх вершах. Часам яе паэтычныя разважанні

кранаюць экзістэнцыяльныя праблемы існавання чалавека, пытанні асэн-

савання жыцця, пошукаў свайго жыццёвага наканавання. У вершах паэткі

адлюстраваны розныя душэўныя станы закаханай, павольна адбываецца

духоўна-творчая эвалюцыя лірычнай гераіні і паэтесы. Кантрапунктам

любоўнай паэзіі Янішчыц выступаюць дзве тэмы – шчаслівае і

неспраўджанае каханне. Нездарма крытыка падкрэслівала ўстойлівасць

хранатопу кладкі («Ода кладцы», паэмы «Ягадны Хутар», «Акно ў

дождж», «Прызнанне вачамі», «Зорная паэма» і інш.) – паэтка балансуе

паміж шчасцем і трагедыяй. На жаль, у жыцці апошняя перамагла.

Асаблівасць жанравай спецыфікі апавяданняў Я. Янішчыц можна

вызначыць, як непасрэднасць, паэтычнасць, гумар. Пісьменніца перакладае

творы С. Ясеніна і Л. Кастэнкі. Менавіта гэтыя аўтары, здаецца, блізкія

ідэалагічна самой Янішчыц.

73

3.6. Творчасць Раісы Баравіковай (1947 г. нар.)

Паэзіі Раісы Баравіковай (зборнікі паэзіі: «Рамонкавы бераг» (1974),

«Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам

жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990),

«Люстэрка для самотнай» (1992), «Сад на капялюшыку каханай» (1998),

«Васьмірадкоўі апошніх пацалункаў» (2001) характэрны лірызм і

настраёвасць. Вершы паэткі напоўнены энергіяй пачуцця. Творчасць

Баравіковай – рамантычная, яна адлюстроўвае свет летуценняў, спадзя-

ванняў, надзей.

Традыцыйным для беларускай жаночай паэзіі становіцца біяграфізм

інтымнай лірыкі. Таксама і для паэзіі Раісы Баравіковай. Але ў яе лірыцы

можна адчуць і парадаксальнасць, адметнасць жаночага мыслення. Паэтка

разважае аб прыродзе кахання, ідэі самаахвярнасці ў адносінах да другога

чалавека. Архетыповым для творчасці аўтаркі з’яўляецца вобраз саду. Сад

уяўляецца ідэальным светам узаемаадносін чалавека і прыроды. Сад

прадстае як вобраз Радзімы, вобраз кахання. Як прадстаўніцы

нацыянальнай паэзіі, Баравіковай характэрна захоўванне топасаў Радзімы,

асабліва ў пейзажнай лірыцы.

У творчасці Баравіковай назіраецца гісторыка-культуралагічная

тэма, паэтка стварае вобразы мінулага (Саламеі Прушынскай, Кастуся

Каліноўскага, Барбары Радзівіл). Драматургічнае майстэрства Раісы

Баравіковай відавочна ў паэме «Барбара Радзівіл» (1992) і ў п’есах «Пятля

часу» (1996), «Цётка Малання з Асаўца» (1984).

Тэма творчасці ў пазіі Р. Баравіковай адлюстравана як рамантычны

занятак, ёй блізкія праблемы ўзаемаадносін мастака і Радзімы.

Аўтарка схільна да нацыянальнай вобразнасці. Адметна каляровая

гама твораў Баравіковай, яе вабяць натуральныя фарбавыя характарыстыкі.

Асаблівасцю лірыкі з’яўляецца тэма музыкі (нізка вершаў «Музыка»,

лірыка Чыкагскіх вечароў у форме «пацалункавых» актаваў). Яе вершы

вылучае рытміка-музычная інструментоўка радка, гукапіс. Паэтка

выкарыстоўвае скразны вобраз птушкі і сонца для стварэння вобразнай

сістэмы бачання свету. Так, паэзія ўяўляецца крыламі, жаночая натура

адпавядае птушынай, лірычная гераіня імкнецца да вышыні, да

пераадолення звыклых межаў, вырастаюць сонечныя кветкі, бела-

залацісты колер фарбуе наваколле і г.д.

Раіса Баравікова займаецца прозай і перакладамі. Яна працуе ў

складаным жанры псіхалагічнай фантастыкі (кніга «Вячэра манекенаў»).

74

Стварэнне твораў для дзяцей стала ўжо традыцыяй у творчасці

беларускіх пісьменніц. Баравікова стварыла рознажанравую дзіцячую

літаратуру, дзе спалучыліся і фантазія, і гумар, і паэзія. «Галенчыны «Я»,

альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), дзве аповесці пра

«Міжпланетнага Пажарніка» і «Казка пра жабяня Квыш-Квыш» (1997).

3.7. Творчасць Дануты Бічэль-Загнетавай (1938 г. нар.)

Прадстаўніца гародзенскай літаратурнай школы, сакратар абласнога

аддзялення Саюза пісьменнікаў, Данута Бічэль выступае ў друку як паэтка з

1958 г. За гэтыя гады выдадзена шмат зборнікаў паэзіі («Дзявочае сэрца»

(1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта

ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец»

(1989), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа мой, Божа»

(1993), «Крэсавякі» (1993, у сааўт.), «Ты не самотны» (1997, у сааўт.),

«Нядзелька» (1998). Рамантычны свет лірычнай гераіні сінтэзуе

традыцыйна прыгожае і звычайнае. Аўтарка ўпэўнена прытрымліваецца

дэмакратычнай пазіцыі, апявання «прозы жыцця». Яе паэзія расказвае пра

нялёгкія гісторыі людзей (паэмы «Буслянка», «Жыта», верш «Людзі без

смерці»). Дамінантнай жа тэмай творчасці Д. Бічэль-Загнетавай з’яўляецца

тэма Радзімы, тэма нацыянальнай гісторыі. Ёй прысвечаны лірычныя ма-

налогі, паэтычныя хронікі, балады, прытчы. Паэтка стварае вобразы

Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Вітаўта.

На творчасць Д. Бічэль-Загнетавай уплывала фальклорнае мастацтва

Беларусі. У ёй адлюстроўваліся сямейна-родавыя сувязі беларусаў і

каляндарна-гаспадарчы рытм жыцця. Народныя рытуалы прадстаўлены ў

творах Бічэль як кандэнсатар маральнага вопыту, памяці. І тэма кахання ў

паэзіі Дануты Бічэль-Загнетавай рэалізавана як сарамліва-жартаўлівае,

паўфальклорнае пачуццё. Як і ў народных песнях гучаць развітальныя

словы, вобраз таямнічага пачуцця, апяваецца духоўная прыгажосць

закаханых, над усім валадарыць жыццялюбства.

Дануце Бічэль характэрны аналітычная і інтанацыйна раскаваная,

апавядальна вольная манера паэтычнага выказвання, язычніцкае

светаадчуванне (зборнік «Ты – гэта я»).

Яна піша паэмы і кніжкі вершаў для дзяцей: «Перапёлка» (1968),

«Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на

кані» (1973).

3.8. Творчасць Алеся Разанава (1947 г. нар.)

Паэзія Алеся Разанава (зборнікі паэзіі: «Адраджэнне» (1970),

«Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981),

75

«Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992),

«Паляванне ў райскай даліне» (1995), «Рэчаіснасць» (2002), «Гановерскія

пункціры», «Wortdichte» (2003), «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць»

(2006) – асобная старонка беларускай паэзіі з-за сваёй наватарскай і

вызначальнай для наступнага пакалення літаратараў ролі.

Паэт звяртаецца да філасофскай лірыкі і стварае яе аўтарскі жанравы

(пункціры, версэты, квантэмы і г.д.) варыянт. Вобразная сістэма Разанава –

абноўленая сістэма поглядаў сучасніка, філасофскі пошук адказаў на

адвечныя пытанні. На свядомасць паэта аказала ўплыў усходняя філасофія,

хрысціянская міфалогія. У творчасці Разанава з’яўляюцца вобразы герояў

нацыянальнай і сусветнай гісторыі. Яго паэзія мае рамантычны пафас.

Вершы паэта зноў уздымаюць праблему класічнай традыцыі (міфалогіі).

Разанаў стварыў у беларускай паэзіі жанр філасофскай паэмы

(«Першая паэма шляху», «Другая паэма шляху», «Паэма рэха», «Паэма

пераадолення», «Паэма каментарыя», «Паэма вяхі», «Было балота»,

«Паэма рыбіны», «Паэма калодзежа», «Паэма сланечніка»), на

ўзаемасувязі паэтыкі і фанетыкі распрацаваў такія жанры, як квантэмы,

версэты, вершаказы. Яшчэ адна паэтычная форма – зномы – прадстаў-

ляецца жанрам своеасаблівай разанаўскай эсэістыкі. Жанравае вынаход-

ніцтва паэта цесна ўзаемазвязана з пошукамі сэнсу жыцця, духоўнай апоры

ў гісторыі, архетыпаў беларускай ментальнасці праз выяўленне

анталагічных высноў беларускага слова. Паэт быццам бы задае чацвёртае,

метафізічнае, вымярэнне трохмернай (фальклорная, пабытовая, псіхала-

гічная) беларускай паэзіі.

Алесь Разанаў працаваў і ў галіне публіцыстыкі, журналістыкі,

выдавецкай і папулярызатарскай справы. Вядомай стала яго эсэістыка

(«Васілёк і жыта», «Сёе-тое пра карані і пра ісціну», «Нататкі на дубовых

лістах», «Медытацыі наўзбоч «Шляху-360»). Разанаў шмат працаваў як

перакладчык, ён з’яўляецца ўкладальнікам анталогій замежнай паэзіі.

Разанава заўжды вызначалі як фармаліста, бо размова ішла аб

нетрадыцыйнай паэтычнай мове. Ён жа настойліва ішоў па шляху

спасціжэння духоўнасці ў паэтычным слове, і тады калі пісаў паэмы гораду

і шляху, і тады калі ствараў версэты і пераклады. А сёння пісьменнік піша

нацыянальны эпас. Сам паэт вызначыў пэўную рэдакцыю старых тэкстаў

ад прамоў Кірылы Тураўскага да лістоў Льва Сапегі, як беларускі кніжны

эпас. «Кніга ўзнаўленняў» Алеся Разанава зроблена як паэтычная

рэканструкцыя літаратурных помнікаў беларускай духоўнай думкі на

працягу гісторыі. Яна з’явілася прыкладам сучаснай міфалагізацыі.

Філосаф Уладзімір Конан назваў такі пераклад герменеўтычным.

76

3.9. Творчасць Уладзіміра Някляева (1946 г. нар.)

Творчасць Уладзіміра Някляева (кнігі паэзіі: «Адкрыццё» (1976),

«Вынаходцы вятроў» (1979), «Знак аховы» (1983), «Наскрозь» (1985), кніга

выбраных вершаў «Галубіная песня» (1987, «Бібліятэка беларускай

паэзіі»), «Прошча» (1996) можна падзяліць на некалькі перыядаў, у якіх,

пад уплывам сацыяльных і жыццёвых перамен, мяняецца манера пісьма,

духоўны свет лірычнага героя. Рамантычна-публіцыстычная і лірыка-

апавядальная манера пісьма адпавядае пачатку творчасці. Лірычны герой

выступае тут як выключная, узвышаная асоба. Пералом светаадчування

выразна бачны ў зніжэнні самаацэнкі лірычным героем, у нарастанні

філасофскіх рэфлексійных адносін да падзей, узмацненні нігілістычных

адносін да гісторыі асабістай і нацыянальнай.

Някляеў адразу заявіў аб сабе як паэт неардынарнага мыслення. Яго

паэтычная палемічнасць ужывала іронію і сарказм. Ён схільны да

эстраднага прамаўлення: выкарыстанне маналогаў, дыялогаў па ралях,

гутарковага стылю. У вершах Някляева выкладаецца бінарная апазіцыйная

думка, ствараюцца вобразы-антонімы («Вадэвіль у двух актах»,

«Тэатральная балада», «Балада пакінутага сэрца», «Паэма – вера», паэма

«Дарога дарог»).

Многа твораў паэта прысвечана тэме кахання («Аповесць пра

каханне» (паэма) «Маланка», вершы «Разрыў», «Трэці трамвай», «Не

дазволь пайсці мне...»). Большасць з іх перадаюць боль, драматызм

неспраўджанага кахання.

Паэзія Уладзіміра Някляева гістарычна на столькі, на колькі ў ёй

адбіты рухомы сацыяльны час, гісторыя ўрываецца ў сучаснасць.

Грамадскае становіцца для паэта асабістым (балада «Дыктант»). Таму яго

творы носяць ліра-эпічны характар. Увогуле, Някляеў, як сапраўдны

рамантычны аўтар, шырока стылёва праяўляе сябе. Ён і рамантык

(«Маланка», «Прошча»), і публіцыстычны, пафасны паэт («Дарога дарог»,

«Наскрозь», «Зона»), і рэалістычны, аналітычна псіхалагічны («Даведка аб

нараджэнні», «Гарбун»), і філасофска-інтэлектуальны аўтар («Індыя»,

«Саракавіны»).

Някляева займаюць пошукі рытміка-інтанацыйнай разнастайнасці

твораў (верлібр, дольнік, белы верш). У вершах сустракаюцца вобразныя

знаходкі, нечаканая метафарычнасць. Канешне, на творчасць Някляева

ўплывае творчасць Я. Купалы, А. Куляшова, Я. Коласа, М. Танка,

Р. Барадуліна. Ён звяртаецца да фальклорных, літаратурных рэмінісцэнцый

(«Балада гусляў», паэмы «Прошча», «Наскрозь»). Крытыка заўважала

77

блізкасць творчай манеры Някляева і да паэзіі французскіх рамантыкаў і

сімвалістаў (Ш. Бадлера, П. Верлена, С. Малармэ).

У апошні перыяд сваёй творчасці Уладзімір Някляеў звярнуўся да

прозы, рэалістычнай сучаснай і фантастычна-дакументальнай (прыпавесць

«Вежа»). Тут ён спрабуе сінтэзаваць жанры або ўтварыць універсальную

форму (аповесць «Прага»).

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

Рэтра (ад лац. – зварот назад) – шырокае разуменне выкарыстання

ў мастацтве былых тэм, стылістычных прыёмаў.

Рэфлексійная паэзія лірыка, скіраваная на разважанне, назіранне за самім

сабою, пазнанне сябе ў пачуццях і дзеяннях.

«Ціхая лірыка» абазначэнне паэзіі, скіраванай на інтымную, пачуццёвую,

пейзажную тэматыку. Выкарыстоўваюць і другое, падобнае

паняцце – «другасная» (сузіральная) паэзія – паэзія, дзе

пануе лірычнасць, філасафічнасць, умоўнасць.

Афарыстычнае

выслоўе

мастацкі вобраз выкладаецца ў лаканічнай яркай форме,

адрозніваецца яскравай выразнасцю і нечаканасцю думкі.

Метафарычнае

выслоўе

вобразнасць, заснаваная на пераносе значэння слова, на

ўвасабленні аднаго прадмета або з’явы ў другім.

Танкаўскі верлібр у беларускай літаратуры адзін з першых прыёмаў

выкарыстання свабоднага вершаскладання, адмаўлення ад

рыфмы, пастаяннага памера, назіраецца ў лірыцы Максіма

Танка. Таму імя Танка стала выкарыстоўвацца для

абазначэння верлібра наогул.

Прытча мастацкі твор дыдактычнага зместу ў іншасказальнай або

алегарычнай форме.

Акрасанет пачатковыя літары кожнага радка санета складаюць слова

або імя.

Юмарыстычныя

алегорыі

выяўленне агульных камічных паняццяў праз канкрэтныя

індывідуальныя вобразы.

Квантэмы створаны А. Разанавым паэтычны жанр па прынцыпах

узаемасувязі паэтыкі і фанетыкі.

Версэты, вершасказы аўтарскія, разанаўскія, варыянты верлібраў, паэтычных

твораў вольнай вершаванай формы.

Пункціры мініяцюрныя паэтычныя творы, аўтарскі, разанаўскі,

жанравы варыянт філасофскай лірыкі.

Зномы жанр своеасаблівай разанаўскай эсэістыкі, дзе празаічныя

сказы кампануюцца па прынцыпах музыкальных і

жывапісных кампазіцый.

Архетып правобраз, ідэя, якія складаюць аснову агульначалавечай

сімволікі.

78

5.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ ДА ЛЕКЦЫЙ

1. Хто з сучасных беларускіх паэтаў мае званне Народнага паэта

Беларусі?

2. Назавіце імёны беларускіх паэтак, якія ўвайшлі ў літаратуру

напрыканцы 1960-х гадоў.

3. Хто з беларускіх паэтаў пачынае актыўную форматворчасць,

ужывае ўласныя паэтычныя жанры?

4. Што такое «другасная» ці «чыстая» паэзія?

5. Чыя творчасць паўплывала на паэзію 1970–1985 гадоў?

6. Якія тэмы ўздымаюцца ў паэзіі ў 1970–1985 гадоў?

6.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

6.1. Тэматыка курсавых прац

1. «Кніга ўзнаўленняў» Алеся Разанава як прыклад сучаснай

міфалагізацыі ці нацыянальны эпас.

2. Любоўная лірыка Яўгенні Янішчыц: тэматычная і жанравая

эвалюцыя.

3. Гумар у паэзіі Рыгора Барадуліна.

4. Фальклорныя традыцыі паэзіі Ніла Гілевіча.

5. Біблейскія тэмы ў паэзіі Рыгора Барадуліна.

6.2. Заданні

1. Зрабіць слоўнік неалагізмаў паэзіі Рыгора Барадуліна.

2. Многія вершы сучасных беларускіх паэтаў былі пакладзены на

музыку. Якія? Зрабіце энцыклапедыю песень на словы сучасных

беларускіх паэтаў

7.МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

7.1 Творчасць Ніла Гілевіча

Пытанні:

1. Тэматыка твораў Ніла Гілевіча.

2. Жанравыя, стылістычныя асаблівасці паэзіі Н. Гілевіча.

3. Драматургія і проза Н. Гілевіча.

79

Мастацкія тэксты для прачытання:

1. 15–20 вершаў са зборнікаў «Бальшак», «Лісце трыпутніку», «А дзе

ж тая крынічанька», «Актавы», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім

алтары».

2. Раман у вершах «Родныя дзеці».

3. Вершы і публіцыстыка на выбар з кнігі «Любоў прасветлая».

4. Сатырычная паэма «Сказ пра Лысую гару» (па жаданні).

Літаратура:

1. Конан, У.М. Ніл Гілевіч / У.М. Конан // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – Т. 4,

Кн. 1: 1966–1985 – С. 412–438.

7.2. Творчасць Рыгора Барадуліна

Пытанні:

1. Архетыповыя вобразы і асноўныя тэмы барадулінскай паэзіі.

2. Метафарычнасць, асацыятыўнасць і парадаксальнасць паэтычнага

мыслення Рыгора Барадуліна.

3. Паэтычнае пераўвасабленне фальклорных тэкстаў Р. Барадуліным.

Мастацкія тэксты для прачытання:

1. 15–20 твораў з Выбраных твораў: у 2 т. (1984).

2. 15–20 твораў (на выбар) са зборнікаў «Маўчанне перуна», «Самота

паломніцтва», «Міласэрнасць плахі», «Евангелле ад вамы», «Ксты».

Літаратура:

1. Арочка, М.М. Рыгор Барадулін / М.М. Арочка // Гісторыя беларус-

кай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – Т. 4,

кн. 1: 1966–1985. – С. 594–619.

7.3. Жаночая беларуская лірыка

Пытанні:

1. «Чыстая» лірыка: тэматыка, асаблівасці ідэалогіі.

2. Жаночая лірыка як лірыка кахання: споведзь ці гісторыя.

3. Асаблівасці паэтыкі твораў беларускіх паэтак.

Мастацкія тэксты для прачытання (тры-чатыры аўтары на выбар):

Я. Янішчыц «Каліна зімы»; Д. Бічэль «А на Палессі», «Снапок»;

Р. Баравікова «Каханне», «Люстэрка для самотнай»; Н. Мацяш «Паміж

80

усмешкай і слязой»; Л. Рублеўская «Замак месячнага сяйва»; Г. Булыка

«Сінтэз», «Турмалін» і інш.

Літаратура:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн.:

Беларуская навука, 2005. – Т. 4, кн. 2: 1985–2000.

7.4. Творчасць Алеся Разанава

Пытанні:

1. Ідэйна-мастацкія прыярытэты «новай паэзіі» Алеся Разанава.

Класічныя традыцыі і наватарства.

2. Паэмы А. Разанава: тэматычна-жанравыя асаблівасці, моватворчасць.

3. Паэтычнае пераўвасабленне тэкстаў старажытнай літаратуры.

Мастацкія тэксты для прачытання:

1. 5–10 твораў (на выбар) са зборнікаў «Каардынаты быцця»,

«Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў

райскай даліне».

Літаратура:

1 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.:

Беларуская навука, 2005. – Т. 4, кн. 2: 1985–2000. – С. 240–256.

8. ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.:

Беларуская навука, 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.:

Беларуская навука, 2005. – Т. 4, кн. 2: 1985–2000.

3. Арочка, М.М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М.М. Арочка,

П.К. Дзюбайла, С.С. Лаўшук. – Мн., 1993.

4. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і

развіццё творчых індывідуальнасцяў (80–90-ыя гады): Дапам. для настаў-

нікаў / А.І. Бельскі – Мн., 1997.

5. Гарадніцкі, Я.А. Думка і вобраз: праблема інтэлектуалізму ў

сучаснай беларускай лірыцы / Я.А. Гарадніцкі. – Мн., 1986.

6. Гарэлік, Л. Зямля дала мне права: станаўленне творчай

індывідуальнасці Р. Барадуліна / Л. Гарэлік. – Мн., 1983.

7. Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. – Мн., 1987.

81

8. Кісліцына, Г. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці /

Г. Кісліцына. – Мн., 1997.

9. Лойка, А.А. Паэзія і час / А.А. Лойка. – Мн., 1981.

10. Мішчанчук, М.І. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: жанрава-

стылявая разнастайнасць сучаснай беларускай лірыкі / М.І. Мішчанчук. –

Мн., 1992.

9. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

8.1. Кантрольная работа

Варыянт 1

1. Хто з беларускіх паэтаў стварыў у перыяд «застою» эпічную паэму пра

савецкі час жыцця?

1) Р. Барадулін; 3) А. Куляшоў;

2) А. Разанаў; 4) А. Вярцінскі.

2. Растлумачце паняцце «другасная» паэзія. Прывядзіце прыклады.

Варыянт 2

1. Хто з беларускіх паэтаў стварыў зборнік вершаў пад уражаннем паездкі

на цаліну?

1) Р. Барадулін; 3) А. Куляшоў;

2) А. Разанаў; 4) А. Вярцінскі.

2. Якую падназву мае паэма Анатоля Вярцінскага «Колькі лет, колькі зім»?

1) Паэма сустрэчы і развітання.

2) Паэма надвор’я з метэаралагічнымі звесткамі, гістарычнымі экскурсамі і

лірыка-псіхалагічнымі эцюдамі.

3) Лірычная гісторыя, што адбылася ў маленькім беларускім горадзе.

Варыянт 3

1. Выберыце з названых твораў Ніла Гілевіча твор, які пазначаны як

раман:

1) «Родныя дзеці»;

2) «Сказ пра Лысую гару»;

3) «Харошая дзевачка».

2. Якой тэме прысвечана «Паэма шляху» Алеся Разанава?

1) гісторыі Беларусі;

2) выбару шляху жыцця маладымі людзьмі;

3) асабістаму лёсу паэта.

Варыянт 4

1. У якім жанры створаны Нілам Гілевічам вершы ў зборніку «Залаты

адвячорак»?

1) сямірадкоўі; 2) раман; 3) эпіграмы.

82

2. Растлумачце назву зборніка і аднайменнага верша Рыгора Барадуліна

«Ксты».

Варыянт 5

1. Які зборнік Рыгора Барадуліна мае сатырычны напрамак?

1) «Маўчанне перуна»; 3) «Здубавецьця»;

2) «Міласэрнасць плахі»; 4) «Вастрыё стралы».

2. Хто з беларускіх паэтаў стварыў паэму «Дарога дарог» пад уражаннем

паездкі на БАМ (будаўніцтва Байкала-амурскай магістралі)?

1) А. Вярцінскі; 3) Р. Барадулін;

2) У. Някляеў; 4) А. Разанаў.

8.2. Мастацкія тэксты для абавязковага чытання

1. Ніл Гілевіч: раман-паэма «Родныя дзеці», кнігі паэзіі «А дзе ж тая

крынічанька», «Запаветнае», «Актавы», «Святлынь», «Повязь: Вершы і

песні».

2. Рыгор Барадулін: зборнікі паэзіі «Рум», «Абсяг», «Белая яблыня

грому», «Амплітуда смерці», «Маўчанне перуна», «Міласэрнасць плахі»,

«Евангелле ад мамы», «Ксты».

3. Алесь Разанаў: зборнікі паэзіі «Адраджэнне», «Назаўжды»,

«Каардынаты быцця», «Паляванне ў райскай даліне», «Шлях-360»,

«Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод».

4. Анатоль Вярцінскі: кнігі паэзіі «Выбранае», «З’яўленне», «Час

першых зорак», «Ветрана», «Святло зямное», «Хлопчык глядзціь».

5. Яўгенія Янішчыц: зборнікі паэзіі «Снежныя грамніцы», «Дзень

вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна

зімы», кніга творчай спадчыны «У шуме жытняга святла».

6. Раіса Баравікова: зборнікі паэзіі «Рамонкавы бераг», «Слухаю

сэрца», «Каханне», «Пад небам першага спаткання», «Люстэрка для

самотнай», «Сад на капялюшыку каханай», «Васьмірадкоўі апошніх

пацалункаў».

7. Данута Бічэль-Загнетава: зборнікі паэзіі «Ты – гэта ты», «Браткі»,

«Дзе ходзяць басанож», «Загасцінец», «А на Палессі», «Божа мой, Божа»,

«Нядзелька», «Ты не самотны» (у сааўтарстве).

8. Уладзімір Някляеў: кнігі паэзіі «Адкрыццё», «Вынаходцы вятроў»,

«Знак аховы», «Наскрозь», «Прошча», кніга выбраных твораў «Галубіная

песня».

83

Модуль 4

«БЕЛАРУСКАЯ ДРАМАТУРГІЯ 1970–1985 ГГ.»