Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ ТЭАТРАЛЬНАЙ ДРАМАТУРГІІ (раздрукоўка).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

Эпоха адраджэння

Тэатральнае мастацтва эпохі Адраджэння адрозніваецца ад сярэднявечнага перш за ўсё свецкім характарам. Цікавасць да мастацтва Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма прыводзіць да адраджэння форм антычнага тэатра, у прыватнасці такіх жанраў, як камедыя і трагедыя. Пры гэтым вялікае значэнне ў гэты час мае памкненне да народных традыцый. Дасягненне гэтага перыяду – стварэнне новай драматургіі (ХV – ХVI стст.).

Вытокі тэатра Адраджэння – у Італіі, аднак сапраўдных вышынь тэатр дасягнуў у Англіі і Іспаніі.

Італьянскі тэатр эпохі Адраджэння

Першапачаткова мастацтва сцэны стваралі комікі-пацешнікі, акцёры і блазны, якія паказвалі простыя па сюжэту прадстаўленні. Паступова ў спектаклях з’яўляюцца пастаянныя персанажы-маскі: Арлекін, Брыгелла, Каламбіна, П’еро і іншыя – тэатр атрымаў назву камедыя дэль артэ (камедыя масак). Кожны персанаж меў сваю маску – характар і сапраўдную маску – частку касцюма.

Маскі закрывалі твар напалову, і акцёр, калі выбраў свайго героя, як правіла, заставаўся верным яму да канца жыцця. На сцэне камедыі дэль артэ дзейнічалі дзесяткі масак. Аднак галоўнымі заставаліся чатыры – так званы “квартэт”. На поўначы і поўдні Італіі склаліся розныя квартэты. У паўночнай частцы: Панталоне, Доктар, Брыгелла, Арлекін – венецыянскі квартэт. Паўднёвы: Кав’елла, Пульчынелла, Скарамучча, Тарталья – неапалітанскі квартэт. На поўдні, пад час ігры неапалітанскіх масак – энергічных, шумных, было шмат смешных момантаў, жартаўлівасці, трукаў, якія часам не адносіліся да зместу сцэнак; паўночныя – больш салідныя і стрыманыя, у некаторых сюжэтах нават драматычныя. Аднак, венецыянскія маскі часта выкарыстоўваліся і пазней – нават да нашых дзён. Паўднёвыя ж аказаліся не такімі папулярнымі, як паўночныя і не такімі доўгажыхарамі.

Любімцам паўночнага квартэту стаў Арлекін. Першапачаткова – просты, сялянскі хлопец, які не сумаваў нават у самых складаных сітуацыях, часам закаханы. З цягам часу характар персанажа ўскладніўся. З’явіўся сапернік у каханні – П’еро, але вынаходлівы, а часам і нахабны Арлекін заўсёды перамагаў летуценніка П’еро і ўводзіў ад яго Каламбіну. Арлекін насіў капялюшык з хвастом труса і касцюм у латках. Пазней у Францыі лахманы і латкі пераўтварыліся ў святочныя трохвугольнікі і ромбікі. Маску Арлекіна выбіралі самыя лепшыя акцёры.

З 1508 года, калі паэт і драматург Лудавіка Арыёста (1474 – 1533 гг.) паказаў у палацы герцага Ферара “Камедыю аб куфары”, нараджаецца іншы тэатр – прадстаўленне вучоная камедыя. У вучонай камедыі відавочна перайманне антычнай драматургіі, дзе перамагаюць заўсёды тыя, хто здольны на сапраўдныя і моцныя пачуцці, хто не баіцца перашкод і любіць жыццё, бясстрашныя і дзёрзкія, гатовыя на рызыку.

Пад уплывам антычнага мастацтва ўзнікае жанр пастараль (пастуховы) – пра няхітрыя забавы пастухоў і пастушак, дзе распавядаецца пра чыстае каханне, пра мары аб духоўнасці і ідэале.

Англійскі тэатр эпохі Адраджэння

Уільям Шэкспір (1564 – 1616 гг.) – яго драматычныя дзеянні дынамічныя і эфектныя, важная роля надаецца слову. Яго тэатр абыходзіўся без дэкарацый, але вялікая роля адводзілася музыцы, спевам і танцам. Галоўны ў тэатры эпохі Адраджэння – акцёр, яго голас, пластыка, міміка, тэмперамент. Шекспір – геніяльны творца чалавечых характараў.

Шэкспіраўскія трагедыі, камедыі і хронікі шлі ў памяшканні тэатра “Глобус” (пабудаваны ў 1599 г.). Назва тлумачыцца знешнім падабенствам: глядацкая зала ахоплівала сцэнічную пляцоўку з трох бакоў і нагадвала глобус. Аднак ёсць і іншы, сімвалічны сэнс назвы тэатра: тэатр – гэта свет, а ў п’есах прадстаўлены ўсе асноўныя сюжэты чалавечага жыцця.

Над сцэнай “Глобуса” была заслона, а над галовамі гледачоў – адкрытае неба. Падобным чынам былі ўсталяваны і іншыя англійскія тэатры.

Шэкспіраўскі тэатр сам усталёўваў умоўнасці і правілы: усё, што трапляла ў ігравую прастору пераўвасаблялася – дрэва ў кадцы станавілася лесам, крэсла – каралеўскім тронам, звычайная вопрадка – тэатральным касцюмам.

Жаночыя ролі выконвалі маладыя мужчыны. Менавіта ў тэатры Шекспіра быў пераадолены разрыў паміж літаратурнай драмай і сцэнай, у адрозненні ад Італіі.

Іспанскі тэатр эпохі Адраджэння

У першую чаргу звязаны з іменем Лопе Фелікса дэ Вега Карпьо (1562 – 1635 гг. Яго п’есы ставіліся і ў публічных тэатрах і на прыдворнай сцэне, на гарадскіх плошчах і ў вёсках пад час святаў. Жыццёвыя і радасныя камедыі выклікалі веру і аптымізм, сцвярджалі, у сугучнасці з эпохай Адраджэння, здольнасць чалавека да гераізму, самаахвяравання незалежна ад паходжання. Лопе дэ Вега стваральнік арыгінальнай нацыянальнай драматургіі і адзінай сістэме нацыянальнай паэтычнай камедыі.

Іспанскі тэатр даказаў, што менавіта ў паўсядзённым жыцці нараджаюцца моцныя, светлыя і высокія пачуцці – і героі адстойвалі правы на гэтыя пачуцці. Аснова творчасці Лопе дэ Вега – ігра ў імя жыцця, гэта свята, якое ствараецца на вачах у гледача.