Гісторыя. Матэрыялы для падрыхтоўкі
.Pdf1. Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”. Крыніцы. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
Даты:
Перыядызацыя гісторыі Беларусі:
100 тыс. г. да н. э. – V ст. н. э. – старажытнае грамадства на тэрыторыі
Беларусі
VІ – пач. ХІІІ ст. – Полацкі перыяд (ранняе сярэднявечча), калі на нашых землях з’яўляюцца племянныя саюзы (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), а потым узнікаюць і развіваюцца дзяржавы-княствы (Полацкае, Тураўскае і інш.).
Сярэдзіна ХІІІ –першая палова ХVІ ст. – утварэнне і росквіт ВКЛ.
1569 г. – канец ХVІІІ ст. – беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай Кан. ХVІІІ – пач. ХХ ст. – беларускія землі ў складзе Расійскай Імперыі. 1917 – 1991 гг. – Беларусь у перыяд савецкай эканамічнай і грамадска-
палітычнай сістэмы 1991 г. – па сённяшні дзень – суверэнная Рэспубліка Беларусь.
Тэрміны:
Гісторыя – навука (ці комплекс навук), якая займаецца вывучэннем
мінулага чалавечага грамадства ва ўсёй яго шматстатнасці.
Гістарыяграфія – навуковая дысцыпліна, якая вывучае развіццё гістарычнай навукі і гістарычнай думкі.
Фармацыйны падыход да вывучэння гісторыі – навуковы падыход да вывучэння гісторыі, сэнс якога заключаецца ў заканамернай змене грамадскаэканамічных фармацый – гістарычна вызначаных тыпаў грамадства. Быў
распрацаваны ў XIX ст. нямецкімі філосафамі Карлам |
Марксам і |
|||
Фрыдрыхам Энгельсам. |
Яны |
вылучалі |
наступныя |
фармацыі: |
першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную,
камуністычную.
Цывілізацыйны падыход да вывучэння гісторыі – навуковы падыход,
сутнасць якога заключаецца ў поглядзе на гісторыю як працэс фарміравання і развіцця некалькіх самастойных грамадскіх супольнасцяў (цывілізацый), кожная з
якіх мела сваю самастойную гісторыю.
Цывілізацыя – устойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, якая адрозніваецца агульнасцю эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, духоўнага
жыцця, наяўнасцю агульных геаграфічных межаў.
Перыядызацыя гісторыі – падзел усяго гістарычнага працэсу на пэўныя кавалкі часу згодна з вызначанымі крытэрыямі.
2. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель (каменны, бронзавы і ранні жалезны вякі).
Даты:
100 – 40 тыс. гг. да н.э. – з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Канец 3 – пачатак 2 тыс. да н.э. – засяленне тэрыторыі Беларусі
індаеўрапейцамі.
Тэрміны:
1
Родавая абшчына – тып сацыяльнай арганізацыі ў першабытным грамадстве, які ўяўляў з сябе калектыў, заснаваны на кроўнароднас ных сувязях, у
межах якога існавала агульная ўласнасць.
Індаеўрапейцы – плямены, якія ў пачатку ІІ тыс. да н. э. рассяліліся на вялікай тэрыторыі, у тым ліку і ў Еўропе. Пасля змешвання іх з мясцовым
насельніцтвам утварыліся групы плямён: балты, славяне, германцы.
Суседская (тэрытарыяльная) абшчына – тып сацыяльнай арганізацыі грамадства, для якога характэрныя ўладанне зямлёй калектывам, заснаваным на тэрытарыяльных сувязях, пры індывідуальным карыстанні зямлёй і прыладамі
працы асобнымі сем’ямі.
Патрыярхат – тып сацыяльнай арганізацыі грамадства, які прадугледжвае
галоўную ролю мужчын у кіраванні грамадскімі працэсамі.
Анімізм – вера ў існаванне душы, духаў у прыродзе і чалавеку.
Магія – вера ў магчымасць уздзеяння на прыродныя аб’екты і людзей з дапамогай асаблівых дзеянняў.
Фетышызм – вера ў звышнатуральныя якасці прыродных аб’ектаў (напр., пакланенне камяням, дрэвам), а таксама ў сувязь чалавека і прадмета.
Татэмізм – вера ў звышнатуральную сувязь паміж чалавекам і прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, паходжанне роду ад гэтых прадстаўнікоў.
3. Балты і славяне ў VІ – VІІІ стст. Паселішчы на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарка. Гандаль. Рамёствы. Жыццё і заняткі. Вераванні старажытных балтаў і славян.
Даты:
5 – 10 ст. н.э. – засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі.
Тэрміны:
Балты – злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія размаўляюць на балтыйскіх мовах. Сфарміраваліся ў 3 – 2 тысячагоддзі да н. э. на тэрыторыі Усходняй Еўропы. У канцы 3 тысячагоддзя да.н.э. – VI ст. н. э. складалі асноўную частку насельніцтва беларускіх земляў. Балты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, у большасці былі асіміляваныя славянскімі перасяленцамі. Сучаснымі нашчадкамі балцкіх народаў з’яўляюцца літоўцы і латышы.
Славяне – злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія размаўляюць на славянскіх мовах. Падзяляюцца на ўсходніх (беларусы, рускія, украінцы), заходніх (палякі, чэхі, славакі, лужыцкія сербы) і паўднёвых (балгары, сербы, харваты, македонцы, славенцы, баснійцы, чарнагорцы). Першасныя славянскія плямёны сфарміраваліся, відавочна, на тэрыторыі Паўднёвай Польшчы. Упершыню ўзгадваюцца у пісьмовых крыніцах у І–ІІ стст. н.э. У VI–VII стст. пачалі засяляць
тэрыторыю Беларусі.
Паганства (язычніцтва) – тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рэлігійных абрадаў, святаў і вераванняў, што існавалі да з’яўлення монатэізму (адзінабожжа).
2
4. Усходнеславянскія саюзы плямён (крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы).
Тэрміны:
Крывічы – аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён, якія насялялі верхняе Падзвінне і Падняпроўе, Пазней на гэтых тэрыторыях узніклі Полацкае,
Смаленскае і Пскоўскае княствы.
Дрыгавічы – аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён (VIII–XIІ стст.), якое займала тэрыторыю Паўднёвай (на усход ад Дняпра) і Цэнтральнай Беларусі. Першае дзяржаўнае ўтварэнне (Тураўскае княства) на землях дрыгавічоў
упершыню ўзгадваецца ў Х ст.
Радзімічы – аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён, якія насялялі землі ўздоўж р. Сож, паміж р. Днепр і Дзясна. На землях радзімічаў былі заснаваны гарады Крычаў, Прапойск, Гомель, Рагачоў, Чачэрск.
5. Старажытная (Кіеўская) Русь – супольная дзяржава ўсходніх славян. Полацкае княства ў Х – ХІІ стст. Адносіны з іншымі княствамі Кіеўскай Русі. Усяслаў (Брачыслававіч) Чарадзей.
Даты:
862 г. – першая ўзгадка ў летапісе аб Полацку.
Тэрміны:
Русь – шматзначны тэрмін; пад ім абазначалася: 1) у 9 – 10 стст. княжацкая дынастыя скандынаўскага паходжання, якая атрымала ўладу ў Кіеўскай дзяржаве;
2)у 11 – 14 стст. землі, на якія распаўсюджвалася ўлада князёў з Рускай дынастыі;
3)у 11 – 19 стст. праваслаўнае насельніцтва і заселеныя імі тэрыторыі ва Ўсходняй Еўропе.
Кіеўская Русь – прынятая ў гістарычнай навуцы назва дзяржавы, якая
ўтварылася ва Ўсходняй Еўропе ў 10 – 12 стст. пад кіраўніцтвам кіеўскай княскай
дынастыі.
Веча – народны сход у старажытнарускіх гарадах. Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ–ХІІ стст. у беларускіх гарадах, асабліва ў Полацку, веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя. Удзел у вечы прымалі толькі
дарослыя мужчыны.
Шлях “з вараг у грэкі” – міжнародны гандлёвы шлях, які звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам па рэках Зах.Дзвіна і Днепр у Сярэднія вякі.
Асобы:
Рагвалод - 1-шы летапісны князь Полацка (варажскага паходжання). Княжыў у 2-й палове Х ст. Быў забіты кіеўскім князем Уладзімірам.
Рагнеда – дачка Рагвалода. Каля 980 г. кіеўскім князем Уладзімірам была гвалтоўна вывезена ў Кіеў. Пасля няўдалага замаху на Уладзіміра разам з сынам Ізяславам была выслана ў Полацкую зямлю. Перад смерцю была пастрыжана ў манашкі пад імем Анастасія.
3
Уладзімір – кіеўскі князь, каля 980 г. забіў Рагвалода, захапіў Полацк і ўзяў у жонкі Рагнеду.
Ізяслаў – полацкі князь (988–1001 гг.). Сын Рагнеды і Ўладзіміра Кіеўскага.
Пачынальнік полацкай княжацкай дынастыі. Быў набожным хрысціянінам. Брачыслаў – полацкі князь (1003–1044 гг.). Ваяваў з Ноўгарадам за кантроль
над шляхам "з вараг у грэкі".
Ўсяслаў ("Чарадзей") – полацкі князь (1044–1101). Пры ім Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці. Адзін час быў князем Кіева. Пабудаваў Сафійскі сабор у Полацку.
6. Полацкая зямля ў ХІІ – сярэдзіне ХІІІ стст. Феадальная раздробленасць. Менскае княства. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель.
Даты:
1101 г. – падзел тэрыторыі Полацкага княства на ўдзельныя княствы: Віцебскае, Менскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Друцкае, Лукомскае. Пачатак перыяду феадальнай раздробленасці.
Тэрміны:
Веча – народны сход у старажытнарускіх гарадах. Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ–ХІІ стст. у беларускіх гарадах, асабліва ў Полацку, веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя. Удзел у вечы прымалі толькі дарослыя мужчыны.
Феадалізм – сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў (феода) вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі; асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы
(буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.
Даніна – натуральны падатак з залежнага насельніцтва ў эпоху Сярэднявечча.
Асобы:
Глеб – менскі князь (1101–1119 гг.). Сын Усяслава Чарадзея. Змагаўся за незалежнасць Менскага княства з кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.
7. Тураўскае княства ў Х - сярэдзіне ХІІІ ст. Адносіны з Кіевам. Тураўскі князь Юрый Яраслававіч. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Даты:
980 г. – першая ўзгадка ў летапісе аб Тураве.
Тэрміны:
Пасаднік –кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі ў Тураўскім княстве ў 11 – 14
стст., намеснік князя.
Тысяцкі – кіраўнік ваеннага апалчэння ў Тураўскім княстве ў 11–14 стст.
4
Феадалізм – сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў (феода) вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі; асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.
Асобы:
Тур - першы летапісны князь Турава. Згадваецца пад 980 г.
Святаполк - сын Уладзіміра Кіеўскага. У канцы Х ст. быў князем Турава, а затым і Кіева.
Юрый Яраславіч - тураўскі князь (1157-1162). Аднавіў незалежнасць Тураўскага княства ад Кіева.
8. Знешняя небяспека для беларускіх зямель ў першай палове ХІІІ ст. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.
Даты:
Пачатак ХІІІ ст. – з’яўленне крыжакоў у Прыбалтыцы, пачатак іх экспансіі на ўсходнеславянскія землі.
20-30-я гг. ХІІІ ст. – пачатак экспансіі мангола-татар на ўсходнеславянскія
землі.
Тэрміны:
Крыжакі – прадстаўнікі ваенна-манаскіх каталіцкіх ордэнаў, галоўнай мэтай дзейнасці якіх з’яўлялася распаўсюджанне хрысціянства паводле каталіцкага ўзору шляхам прымусу.
Асобы:
Уладзімір – полацкі князь у канцы ХІІ - пачатку ХІІІ ст. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі.
Якаў Палачанін - полацкі ваяр, адзначыўся сваёй мужнасцю ў бітве на Няве супраць шведаў у 1240 г.
9. Язычніцкія вераванні. Вынікі і значэнне ўвядзення хрысціянства на беларускіх землях.
Даты:
Каля 988 г. – хрышчэнне Русі кіеўскім князем Уладзімірам.
Тэрміны:
Язычніцтва (паганства) – тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рэлігійных абрадаў, святаў і вераванняў, што існавалі да з’яўлення монатэізму (адзінабожжа).
Асобы:
Уладзімір – кіеўскі князь, каля 980 г. забіў Рагвалода, захапіў Полацк і ўзяў у жонкі Рагнеду. Каля 988 г. па яго ініцыятыве адбылося прыняцце хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях.
5
10. Культура беларускіх зямель ІХ – сярэдзіны ХІІІ ст. Архітэктура. Мастацтва. Пісьменнасць. Помнікі пісьменства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі.
Асобы:
Еўфрасіння Полацкая (1104–1167) – асветніца і рэлігійны дзеяч. Пры нараджэнні атрымала імя Прадслава. Была ўнучкай полацкага князя Ўсяслава Чарадзея. У манастыры атрымала імя Еўфрасіння. Па яе ініцыятыве была пабудавана ў Полацку царква Святога Спасу (Спаса-Еўфрасіньеўская царква). Была першай жанчынай на Русі, якую праваслаўная царква абвясціла святой.
Лазар Богша – па замове Еўфрасінні Полацкай зрабіў крыж Еўфрасінні Полацкай. Копію крыжа ў наш час зрабіў брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч.
Кірыла Тураўскі (нар. каля 1113 г.) – беларускі асветнік і рэлігійны дзеяч. Быў тураўскім Біскупам. Аўтар вядомых царкоўна-асветніцкіх і царкоўналітаратурных твораў. Сучаснікамі быў называны Залатавустам. Праваслаўнай царквой далучаны да ліку святых.
11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Навагрудскае княства. Міндоўг. Барацьба з крыжакамі.
Даты:
Сярэдзіна ХІІІ ст. – княжанне Міндоўга ў Новаградку, стварэнне ВКЛ.
Тэрміны:
Крыжакі – прадстаўнікі ваенна-манаскіх каталіцкіх ордэнаў, галоўнай мэтай дзейнасці якіх з’яўлялася распаўсюджанне хрысціянства паводле каталіцкага ўзору шляхам прымусу.
Асобы:
Міндоўг – 1-шы вялікі князь ВКЛ (1230-я гг. – 1263). Заснавальнік ВКЛ.
12. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх ў ХІV ст. Рост тэрыторыі ВКЛ. Гедымін. Альгерд.
Даты:
1362 г. – перамога войскаў ВКЛ над татарамі на рацэ Сінія Воды (тэрыторыя сучаснай Украіны), у выніку якой украінскія землі былі вызвалены ад татарамангольскага іга і далучаны да ВКЛ.
Асобы:
Віцень – вялікі князь ВКЛ (1293-1316). Дабіўся адзінства дзяржавы. Гедзімін – брат Віценя, вялікі князь ВКЛ (1316-1341). У 1323 г. перанес
сталіцу з Наваградка ў Вільню.
Альгерд – сын Гедзіміна, вялікі князь ВКЛ (1345-1377). Разбіў у 1362 г. татар у бітве на рацэ Сінія Воды, што дазволіла ВКЛ замацаваць сваю ўладу на большай частцы украінскіх зямель.
Кейстут – сын Гедзіміна і брат Альгерда. Кіраваў дзяржавай разам з Альгердам.
6
13. Дынастычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХІV ст. Крэўская ўнія. Ягайла. Кейстут. Вітаўт.
Даты:
1385 г. – Крэўская унія.
1392–1430 гг. – княжанне ў ВКЛ Вітаўта.
Асобы:
Кейстут – сын Гедзіміна і брат Альгерда. Кіраваў дзяржавай разам з
Альгердам.
Ягайла – сын Альгерда, вялікі князь ВКЛ (1377-1392), з 1386 г. – польскі
кароль.
Вітаўт – сын Кейстута, вялікі князь ВКЛ (1392-1430).
14. Дзяржаўны лад і кіраванне ў ВКЛ у ХІІІ - ХІV стст. Гаспадарчае жыццё. Гарады. Рамёствы.
Тэрміны:
Шляхта – прывілеяванае саслоўе ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 14–18 стст., якое валодала выключным правам валодання зямлёй, займання дзяржаўных пасад і ўдзелу ў палітычным жыцці, вызвалялася ад абавязковых падаткаў; пасля падзелаў Рэчы Паспалітай асноўная яе частка ўлілася ў склад дваранства Расійскай імперыі.
Магнаты – буйныя землеўласнікі, найбольш заможная частка магнацкага саслоўя. У ВКЛ магнаты як група феадальнай арыстакратыі з’явіліся прыкладна ў канцы XIV ст. з узнікненнем буйных феадальных маёнткаў. Вядомыя магнацкія роды ВКЛ: Радзівілы, Гальшанскія, Гаштольды, Алелькавічы, Глінскія, Астрожскія, Сапегі, Кішкі інш.
Феадалізм – сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў (феода) вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі; асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы
(буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.
Мяшчанства – гарадское саслоўе ў XIV – пачатку ХХ ст. Складалася з купцоў, рамеснікаў, дробных гандляроў, а часам і гараджан, якія займаліся сельскай гаспадаркай, выконвалі вайсковы абавязак і г. д. Былі асабіста свабоднымі і карысталіся рознымі прывілегіямі, у тым ліку магдэбургскім правам.
15. Войска і вайсковая справа ў ВКЛ. “Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва. Вынікі і значэнне Грунвальдскай бітвы. Суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
Даты:
1409–1411 гг. – “Вялікая вайна” паміж ВКЛ і Польшчай супраць Ордэна
(крыжакоў).
15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская бітва, у якой аб’яднаныя войскі Польшчы
і ВКЛ разграмілі крыжакоў.
Канец ХV ст. – пачатак барацьбы паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай за першынство ва ўсходнеславянскіх землях.
7
8 верасня 1514 г. – перамога ВКЛ над маскоўскім войскам пад Оршай. 1558–1582 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна (ВКЛ супраць Маскоўскай
дзяржавы).
Асобы:
Ягайла – сын Альгерда, вялікі князь ВКЛ (1377-1392), з 1386 г. – польскі
кароль. Падчас Грунвальдскай бітвы ўзначальваў польскае войска.
Вітаўт – сын Кейстута, вялікі князь ВКЛ (1392-1430). Падчас
Грунвальдскай бітвы ўзначальваў войска ВКЛ.
Канстанцін Астрожскі – гетман ВКЛ, разбіў маскоўскае войска ў бітве пад
Оршай у 1514 г.
Стэфан Баторый – у 1575–1586 гг. кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Па паходжанні – венгр. Умацаваў армію Рэчы Паспалітай. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняючага для Рэчы Паспалітай выніку. Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе.
16. Дзяржаўны лад ВКЛ у ХV – сярэдзіне ХVІ стст. Рада і сойм. Вышэйшыя дзяржаўныя і мясцовыя пасады ў ВКЛ. Заканадаўства. Статуты ВКЛ.
Даты:
1588 г. – выданне 3-га статута ВКЛ.
Тэрміны:
Саслоўна-прадстаўнічая манархія – форма дзяржаўнага праўлення,
паводле якой дзейнічае прынцып сумеснага кіравання дзяржавай манарха і саслоўных прадстаўнікоў, найперш прадстаўнікоў шляхты.
Паны Рада – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВКЛ у другой палове 15 –
першай палове 16 стст.; складаўся з саноўнікаў-магнатаў.
Сойм – цэнтральная ўстанова прадстаўнічага і саслоўнага характару у ВКЛ,
галоўнай функцыяй сойма былі справы заканадаўства і дзяржаўных падаткаў. Статуты ВКЛ – зборнікі норм розных галін права, дзейнасць якога
распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю ВКЛ; выдадзены тры Статуты ВКЛ: 1529, 1566 і 1588 гг.
Асобы:
Леў Сапега – дзяржаўны дзеяч ВКЛ, у 1589–1623 гг. займаў пасаду канцлера. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Статута ВКЛ 1588 г.
17. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё на беларускіх землях у ХV – першай палове ХVІІ ст. Землеўладанне і землекарыстанне. Станаўленне фальварка-паншчыннай сістэмы гаспадарання. “Валочная памера” 1557 г. Этапы запрыгоньвання сялян.
Даты:
1557 г. – аграрная рэформа “Валочная памера” ў ВКЛ.
Тэрміны:
Валока – надзел зямлі памерам 21,3 га.
8
Валочная памера – аграрная рэформа ў дзяржаўных уладаннях ВКЛ у 1557 г., сутнасць якой заключалася ў падзеле ўсёй зямельнай уласнасці на фіксаваныя адзінкі плошчы (валокі) і вызначэнні дакладнай колькасці павіннасцяў з боку сялян за карыстанне зямельнымі надзеламі.
Фальварак – таварная гаспадарка феадала ў 16 – 19 стст. арыентаваная на
продаж прадукцыі, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа.
Людзі непахожыя – сяляне ў ВКЛ, якія выконвалі павіннасці і былі асабіста залежнымі ад землеўладальніка; без яго дазволу яны не мелі права змяняць месца жыхарства.
Людзі пахожыя – сяляне ў ВКЛ, якія з’яўляліся асабіста свабоднымі, выконвалі павіннасці на карысць уладальніка зямлі, але мелі права змены месца
жыхарства.
Прыгоннае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўвалі асабістую феадальную залежнасць сялян, што ўключае ў сябе забарону для сялян пакідаць сваё месца жыхарства, падпарадкаванне судова-адміністрацыйнай уладзе пэўнага феадала, пазбаўленне сялян грамадзянскіх правоў, часам права феадала прадаваць і купляць сялян без зямлі.
Паншчына – павіннасць феадальна залежнага сялянства, якая выяўлялася ў дармавой прымусовай працы з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы памешчыка.
Чынш – павіннасць феадальна залежнага сялянства, якая выяўлялася ў выплаце пэўнай грашовай сумы на карысць феадала.
Магдэбургскае права – феадальнае гарадское права. Узнікла ў Магдэбургу (Германія) у ХІІІ ст. Было шырока пашырана ў краінах Еўропы. У канцы XIV– XVIII стст. вядома на Беларусі. Гарады і мястэчкі, якія карысталіся магдэбургскім правам, мелі самакіраванне, уласны суд, права мець герб і валодаць зямлёй,
падатковыя і іншыя льготы.
Цэхі – карпаратыўныя аб’яднанні ў гарадах Сярэднявечча і ранняга Новага часу, якія аб’ядноўвалі гарадскіх рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў і абаранялі іх ад канкурэнцыі.
18. Гарады і замкі на беларускіх землях у ХV – першай палове ХVІІ ст. Магдэбургскае права. Гарадское рамяство. Цэхі. Унутраны і знешні гандаль.
Тэрміны:
Магдэбургскае права – феадальнае гарадское права. Узнікла ў Магдэбургу (Германія) у ХІІІ ст. Было шырока пашырана ў краінах Еўропы. У канцы XIV– XVIII стст. вядома на Беларусі. Гарады і мястэчкі, якія карысталіся магдэбургскім правам, мелі самакіраванне, уласны суд, права мець герб і валодаць зямлёй,
падатковыя і іншыя льготы.
Цэхі – карпаратыўныя аб’яднанні ў гарадах Сярэднявечча і ранняга Новага часу, якія аб’ядноўвалі гарадскіх рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў і абаранялі іх ад канкурэнцыі.
9
19. Царква і рэлігія на беларускіх землях у канцы ХV – першай палове ХVІ ст. Рэлігійная талерантнасць. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры. Архітэктура. Мастацтва. Літаратура. Рэнесанс. Мікола Гусоўскі. Францыск Скарына.
Даты:
1517 г. – выданне ў Празе Францыскам Скарынам першай кнігі на старабеларускай мове.
Тэрміны:
Талерантнасць – рэлігійная верацярпімасць, паважлівыя адносіны да
вернікаў розных канфесій (кірункаў і плыняў).
Адраджэнне (Рэнесанс) – агульнаеўрапейскі культурны рух 14-16 стст., фармальна накіраваны на ўзнаўленне антычнай культурнай спадчыны, у межах яго сцвярджаліся прынцыпы гуманізму, годнасці чалавечай асобы.
Гатычны стыль – мастацкі, пераважна архітэктурны стыль у Еўропе (ХІІ – ХVІ стст.), адметны ўзнёслымі формамі, ажурнымі ўпрыгожваннямі, стральчатымі
аркамі, вітражамі.
Барока – вядучы накірунак у архітэктуры Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст.; адзначаецца ўрачыстасцю, кантраснасцю, ускладненасцю форм, параднасцю, пышным дэкорам.
Асобы:
Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551 г.) – беларускі асветнік, першадрукар. У 1517 заснаваў у Празе першае ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў выдавецтва, абсталяваў друкарню і на працягу трох гадоў выдаваў там ілюстраваныя кнігі. Выдадзеная ў 1517 г. Францыскам скарынам кніга Бібліі
“Псалтыр” была першай друкаванай кнігай для ўсходнеславянскіх народаў. Мікола Гусоўскі (каля 1470 — каля 1533 г.) – беларускі паэт, пісьменнік,
асветнік. Аўтар паэмы “Песня пра зубра”.
20. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыі ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці). Паходжанне назвы “Белая Русь”.
Тэрміны:
Этнас – гістарычна склаўшаяся, устойлівая супольнасць людзей для якой характэрныя агульная тэрыторыя пражывання, мова і самасвядомасць. Звычайна вылучаюць наступныя стадыі развіцця этнічнай супольнасці – племя, народнасць,
нацыя.
Этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да
пэўнага народа; адной з форм выражэння з’яўляецца саманазва (этнонім) народа. Народнасць – аб’яднанне людзей на пэўнай тэрыторыі, з агульнай
гісторыяй, мовай і культурай, умовамі жыцця, але пры гэтым адсутнічала моцная агульная самасвядомасць.
10