Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гісторыя. Матэрыялы для падрыхтоўкі

.Pdf
Скачиваний:
220
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
618.24 Кб
Скачать

21. Люблінская унія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

Даты:

1558–1582 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна (ВКЛ супраць Маскоўскай

дзяржавы).

1 ліпеня 1569 г. – Люблінская унія. Стварэнне Рэчы Паспалітай.

Тэрміны:

Федэрацыя — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой федэральныя адзінкі, што ўваходзяць у склад дзяржавы, валодаюць пэўнай юрыдычнай і адміністрацыйна-палітычнай самастойнасцю.

22. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сейм і кароль Рэчы Паспалітай. “Залатыя вольнасці” шляхты. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Галоўны Трыбунал ВКЛ. ІІІ Статут ВКЛ.

Даты:

1588 г. – зацверджаны ІІІ статут ВКЛ.

Тэрміны:

Сойм – вышэйшы заканадаўчы саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 16 – 18 стст.; складаўся з дзвюх палат – Сената і Пасольскай

ізбы.

Сенат – верхняя палата Сойма Рэчы Паспалітай у 1569 – 1795 гг., у якую ўваходзілі вышэйшыя чыноўнікі цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату ВКЛ і Польскага каралеўства.

Пасольская Ізба – ніжэйшая палата сойма Рэчы Паспалітай; утваралася з выбраных на шляхецкіх павятовых сойміках паслоў.

“Генрыкавы артыкулы” 1573 г. (“залатыя шляхецкія вольнасці”) – акт,

які ўтрымліваў палажэнні, якія абмяжоўвалі каралеўскую ўладу ў Рэчы Паспалітай і павялічвалі ролю шляхты ў кіраванні дзяржавай.

Асобы:

Леў Сапега (1557-1633) – палітычны, грамадскі дзеяч ВКЛ, прадстаўнік вядомага магнацкага роду. Канцлер ВКЛ. Узначальваў камісію па складанні Статуту 1588 г. і фінансаваў яго выданне.

23. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы рэфармацыі (Мікалай Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі). Дзейнасць ордэна езуітаў у Беларусі. П. Скарга.

Тэрміны:

Рэфармацыя – агульнаеўрапейскі рэлігійны рух 16 ст., накіраваны на радыкальную трансфармацыю каталіцкай царквы і яе вучэння згодна з прынцыпамі першапачатковага хрысціянства. Вынікам Рэфармацыі стала ўзнікненне шэрагу новых канфесій: лютэранства, кальвінізму і г.д.

11

Пратэстантызм – абагуленая назва, якая пазначае сукупнасць веравызнанняў, якія ўтварыліся ў выніку Рэфармацыі (лютэранства, кальвінізм,

баптызм і г.д.).

Кальвінізм – кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў XVI ст. Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін

(1509-64).

Антытрынітарызм (арыянства) – рэлігіны накірунак у хрысціянстве, прадстаўнікі якога адмаўляюць дагмат аб Тройцы (адзінстве Бога ў трох асобах) і сцвярджаюць наяўнасць адной асобы Бога і чалавечую прыроду Ісуса Хрыста; быў

распаўсюджаны ў ВКЛ у другой палове 16 – першай палове 17 стст. Контррэфармацыя – агульнаеўрапейскі рух другой паловы 16 – першай

паловы 18 стст., накіраваны на аднаўленне пазіцый каталіцкай царквы ў рэлігійным і грамадскім жыцці пасля Рэфармацыі.

Езуіты – дзеячы каталіцкага манаскага ордэна, створанага ў 1534 г., які адыграў галоўную ролю ў барацьбе супраць Рэфармацыі ў межах контррэфармацыйнага руху, а таксама ва ўмацаванні сацыяльна-палітычных пазіцый папства ў другой палове 16 – першай палове 18 стст.

Асобы:

Сымон Будны (каля 1530–1593) – гуманіст, дзеяч рэфармацыі. У 1562 г. у Нясвіжы ў друкарні пры фінансавай падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага выдаў

першую на землях сучаснай Беларусі беларускамоўную кнігу "Катэхізіс".

Васіль Цяпінскі – беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік. Заснаваў на свае сродкі друкарню (верагодна, у радавым маёнтку Цяпіна каля Лепеля). Выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах Евангелле. Адзін з найбольш актыўных дзеячаў рэфармацыйнага руху. Быў прыхільнікам ідэі адзінства славянскіх народаў.

Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565) – мецэнат, прыхільнік пратэстантызму.

Пётр Скарга (1536–1612) – рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы паспалітай, адзін з галоўных ініцыятараў і абаронцаў Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Удзельнік рдэна езуітаў. Апанент пратэстанцызму ў Беларусі і Літве. Аўтар трактату «Аб адзінстве царквы Божай».

24. Брэсцкая царкоўная ўнія. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. і яго значэнне. І. Кунцэвіч. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.

Даты:

1596 г. – Брэсцкая царкоўная унія.

Тэрміны:

Уніяцтва – хрысціянская канфесія, у межах якой прызнаецца дагматыка каталіцкай царквы і кананічнае вяршэнства рымскага папы пры захаванні абраднасці і культу праваслаўнай царквы; на тэрыторыі Беларусі існавала ў 1596 – 1839 гг., аднавілася з 1990 г.

Асобы:

12

Іасафат Кунцэвіч – Віцебскі архібіскуп. Сілай укараняў уніяцтва. У 1623 г. жыхары Віцебску яго забілі падчас паўстання супраць гвалтоўнага пераводу іх з праваслаўя ва ўніяцтва.

25. Прычыны казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. на беларускіх землях. Багдан Хмяльніцкі. Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг. Беларусь у Паўночнай вайне. Бітва каля вёскі Лясная. Вынікі і наступствы войнаў другой паловы ХVII – пачатку ХVII стст.

Даты:

1648 – 1651 гг. – казацка-сялянская вайна на тэрыторыі Беларусі. 1654-1667 гг. – вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна.

Асобы:

Багдан Хмяльніцкі (1595 —1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч. У 1648 г. узняў паўстанне ўкраінскіх казакаў супраць палякаў. У 1648–1651 г. атрады казакаў актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі.

26. Эканамічны стан беларускіх зямель у XVII–XVIII стст. Аднаўленне сельскай гаспадаркі пасля ваеннага ліхалецця другой паловы ХVII – пачатку ХVII ст. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве (1740-1744 гг.), яго прычыны, ход і вынікі.

Даты:

1740–1744Крычаўскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.

Тэрміны:

Прыгоннае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўвалі асабістую феадальную залежнасць сялян, што ўключае ў сябе забарону для сялян пакідаць сваё месца жыхарства, спадчыннае падпарадкаванне судоваадміністрацыйнай уладзе пэўнага феадала, пазбаўленне сялян грамадзянскіх правоў, часам права феадала прадаваць і купляць сялян без зямлі.

Паншчына – павіннасць феадальна залежнага сялянства, якая выяўлялася ў

дармавой прымусовай працы з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала. Чынш – павіннасць феадальна залежнага сялянства, якая выяўлялася ў

выплаце пэўнай грашовай сумы на карысць феадала.

Мануфактура – тып прамысловага прадпрыемства, якое заснавана на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі.

Асобы:

Васіль Вашчыла — кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1743–44 гг.

27. Палітычны стан беларускіх зямель у XVII–XVIII стст. Пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфедэрацыі. Недзеяздольнасць сейма Рэчы Паспалітай. “Ліберум вета”. Дысідэнцкае пытанне.

Тэрміны:

13

Лібэрум вета – права на выказванне пратэсту і адзінагалоссе прыняцця рашэнняў, якое мелі соймавыя паслы ў Рэчы Паспалітай у другой палове 16 – 18 стст. Выкарыстанне яго вяло да спынення пасяджэння сойма і адмены ўсіх прынятых на ім пастаноў.

Канфедэрацыя – часовы палітычны саюз шляхты ў Рэчы Паспалітай,

арганізаваны для дасягнення пэўнай мэты.

Дысідэнты – назва для прадстаўнікоў некаталіцкіх хрысціянскіх вызнанняў

уРэчы Паспалітай у 17 – 18 стст.

28.Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Першы (1772 г.) і другі (1793 г.) падзелы Рэчы

Паспалітай. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі. Т. Касцюшка. Я. Ясінскі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.).

Даты:

1772 , 1793, 1795 гг. – падзелы Рэчы Паспалітай.

3 мая 1791 г. – абвяшчэнне Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1794 г. – нацыянальна-вызваленчае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам.

Тэрміны:

Дысідэнты – назва для прадстаўнікоў некаталіцкіх хрысціянскіх вызнанняў

у Рэчы Паспалітай у 17 – 18 стст.

Канфедэрацыя – часовы палітычны саюз шляхты ў Рэчы Паспалітай,

арганізаваны для дасягнення пэўнай мэты.

Касінеры – сяляне ў паўстанцкіх атрадах падчас паўстанняў 1794, 1830–1831 і 1863–1864 гг., узброеныя пераважна сякерамі і перакаванымі косамі.

Асобы:

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732–1798) – кароль Рэчы Паспалітай

(1764–1795). Карыстаўся падтрымкай расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Быў

вымушаны пагадзіцца на падзел Рэчы Паспалітай.

Тадэвуш Касцюшка (1746–1817). Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду, выхадзец з Беларусі. Нацыянальны герой ЗША і Польшчы. Ганаровы грамадзянін Францыі. Прыняў удзел у барацьбе паўночнаамерыканскіх асад за незалежнасць ад Англіі. Узначаліў паўстанне 1794 г., накіраванае супраць

падзелаў Рэчы Паспалітай.

Якуб Ясінскі (1761–1794) – адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 г., падчас якога загінуў

29. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Адукацыйная камісія. Развіццё навукі: К. Нарбут, М. Карповіч, А. Нарушэвіч, М. ПачобутАдляніцкі.

Тэрміны:

14

Асветніцтва – агульнаеўрапейскі грамадскі і культурны рух у 18 ст., накіраваны на перабудову ўсіх сфер сацыяльнага жыцця на аснове прынцыпаў

розуму і навукі.

Брацкія школы – навучальныя ўстановы сярэдняга тыпу, якія дзейнічалі пры праваслаўных і уніяцкіх брацтвах Рэчы Паспалітай у канцы 16 – 18 стст.

Калегіумы – навучальныя ўстановы сярэдняга тыпу ў ВКЛ у 16–18 стст.; найбольшая колькасць калегіумаў належала езуітам.

Адукацыйная камісія – дзяржаўная ўстанова па кіраванні і арганізацыі сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай у 1773–1795 гг.

Асобы:

Казімір Нарбут (1738–1807) – мысліцель-асветнік. Як член Адукацыйнай камісіі, займаўся рэформай школьнага навучання ў Беларусі. Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя, свецкую сістэму адукацыі,

развіццё навукі.

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728–1810) – астраном, матэматык, асветнік. Рэктар Галоўнай Віленскай школы (з 1803 г. Віленскі ўніверсітэт). Адзін з арганізатараў і кіраўнік Віленскай астранамічнай абсерваторыі.

30. Літаратура і мастацтва ў другой палове XVIII ст. Усталяванне польскай пісьмовай традыцыі ў літаратуры. Друк. “Газета Гродзенска”. Палацава-замкавае будаўніцтва. Прыгонны тэатр. Віленская мастацкая школа.

Тэрміны:

Класіцызм – накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы 17 – пачатку 19 стст., сутнасць якога палягала ў кананізацыі антычнай культуры як дасканалага ўзору і пераносу яе элементаў у сучаснасць (ордэры ў архітэктуры, сюжэты ў літаратуры і гд.). Як архітэктурны стыль характэрызуецца геаметрызмам і дакладнасцю формаў, лагічнасцю планіроўкі, стрыманым дэкорам.

Асобы:

Антоній Тызенгаўз (1733–1785) – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Мецэнат. Правёў шэраг пераўтварэнняў ў вобласці эканомікі, навукі і адукацыі. Арганізатар мануфактурнай вытворчасці. Стваральнік школ, тэатра ў Гродна. Заснавальнік Гродзенскай друкарні, ініцыятар выдання "Газеты Гродзенскай" – першага перыядычнага выдання на тэрыторыі Беларусі..

31. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Падзел тэрыторыі беларускіх зямель на губерні. Саслоўная палітыка расійскага ўрада. Падаткі і павіннасці сялян.

Даты:

1794 г. – увядзенне яўрэйскай мяжы аселасці, забарона яўрэям займацца земляробствам і высяленне іх у гарады.

Тэрміны:

Губерня – адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Расійскай імперыі.

15

Мяжа яўрэйскай аседласці – вызначаная тэрыторыя ў межах Расійскай імперыі, на якой дазвалялася пасяленне яўрэйскага насельніцтва; ахопл івала

беларускія, літоўскія, латышскія, польскія і часткова ўкраінскія губерні. Паншчына – павіннасць феадальна залежнага сялянства, якая выяўлялася ў

дармавой прымусовай працы з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала. Рэкруцкая павіннасць – павіннасць для прадстаўнікоў сялянскага і

мяшчанскага саслоўяў у Расійскай імперыі, якая заключалася ў абавязку пастаўляць пэўную колькасць асоб для вайсковай службы, якая ў той час працягвалася 25 год (скасавана паводле ваеннай рэформы 1874 г.).

32. Беларусь у вайне 1812 г. Становішча насельніцтва Беларусі падчас вайны. Акупацыйны рэжым. Бітва на р. Беразіна. Вынікі вайны для Беларусі.

Даты:

1812 г. – вайна паміж Расіяй і Францыяй на тэрыторыі Беларусі.

Тэрміны:

Часовая ўрадавая камісія ВКЛ – грамадзянская адміністрацыя, якая была створана на тэрыторыі заходняй Беларусі і Літвы падчас французкай акупацыі 1812 г.; складалася з прадстаўнікоў мясцовай шляхты.

Асобы:

Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833) – грамадска-палітычны дзеяч ВКЛ, дыпламат, кампазітар. Аўтар больш 200 музычных твораў, у т. л. паланэза "Развітанне з Радзімай". У 1811 г. прапанаваў расійскаму імператару Аляксандру I праект аўтаноміі ВКЛ у складзе Расійскай імперыі, які застаўся нерэалізаваным.

33. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у першай трэці ХІХ ст. Філаматы. Філарэты. Дзекабрысты. “Таварыства ваенных сяброў”. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі і яго наступствы.

Даты:

1817-1823 гг. – дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў, філарэтаў. 1830-1831 г. – шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

Тэрміны:

Філаматы, філарэты – тайныя студэнцкія таварыствы прыхільнікаў польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якія дзейнічалі ў Віленскім ўніверсітэце ў 1817 – 1823 гг.

Дзекабрысты – рух ліберальнага дваранства ў Расійскай імперыі ў канцы 1810 – першай палове 1820-х гг., накіраваны на ліквідацыю самадзяржаўя і правядзенне ў грамадстве рэформ; разгромлены пасля няўдалага паўстання ў Пецярбургу 14 снежня 1825 г.

Касінеры – сяляне ў паўстанцкіх атрадах падчас паўстанняў 1794, 1830 – 1831 і 1863 – 1864 гг., узброеныя пераважна сякерамі і перакаванымі косамі.

“Разбор шляхты” – палітыка ўладаў Расійскай імперыі ў канцы 18 – 19 стст. адносна шляхты былога ВКЛ, якая заключалася ў скарачэнні яе колькасці і

16

наданні правоў расійскага дваранства толькі тым асобам, якія здолелі дакументальна засведчыць сваё шляхецкае паходжанне.

Русіфікацыя – палітыка, якая праводзілася ўладамі Расійскай імперыі (а затым і СССР), накіраваная на ўзмацненне рускага палітычнага, эканамічнага і культурнага ўплыву, укараненне рускай мовы.

Асобы:

Адам Міцкевіч (1798–1855) – польскі паэт беларускага паходжання. У дзяцінстве і юнацтве жыў у Навагрудку. У аснове яго паэм "Дзяды", "Пан Тадэвуш" – беларускія матывы. Адзін з ініцыятараў стварэння таварыства філаматаў (аматараў ведаў) падчас навучання ў Віленскім універсітэце.

34. Стан сельскай гаспадаркі Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Рэформа П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы (1840-1857 гг.). Правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы (1844-1857 гг.). Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі.

Даты:

1820-я гг. – заснаванне першых фабрык у Беларусі.

Тэрміны:

Прыгоннае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўвалі асабістую феадальную залежнасць сялян, што ўключае ў сябе забарону для сялян пакідаць сваё месца жыхарства, спадчыннае падпарадкаванне судоваадміністрацыйнай уладзе пэўнага феадала, пазбаўленне сялян грамадзянскіх

правоў, часам права феадала прадаваць і купляць сялян без зямлі.

Паншчына – павіннасць феадальна залежнага сялянства, якая выяўлялася ў

дармавой прымусовай працы з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала. Інвентары – апісанні феадальных уладанняў у ВКЛ, Рэчы Паспалітай і

Расійскай імперыі ў 16 – першай палове 19 стст.

Мануфактура – тып прамысловага прадпрыемства, якое заснавана на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі.

35. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Тыпы школ. Віленскі ўніверсітэт. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Жывапіс. Тэатр. Музыка.

Тэрміны:

Русіфікацыя – палітыка, якая праводзілася ўладамі Расійскай імперыі (а затым і СССР), накіраваная на ўзмацненне рускага палітычнага, эканамічнага і культурнага ўплыву, укараненне рускай мовы.

Асобы:

Браты Тышкевічы, Канстанцін (1806-1868) і Яўстафій (1814-1873)

беларускія археолагі, гісторыкі, этнографы, фалькларысты. У 1842 г. Канстанцін заснаваў у родным Лагойску першы ў Беларусі гістарычны музей, а Яўстафій разам з братам у 1855 г. - Віленскі музей старажытнасцяў.

17

Адам Міцкевіч (1798-1855) – польскі паэт беларускага паходжання. У дзяцінстве і юнацтве жыў у Навагрудку. У аснове яго паэм "Дзяды", "Пан Тадэвуш" - беларускія матывы. Адзін з ініцыятараў стварэння таварыства філаматаў (аматараў ведаў) падчас навучання ў Віленскім універсітэце.

Паўлюк Багрым (1812-1891) – адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання. За распаўсюджанне антыпрыгонных вершаў быў аддадзены ў рэкруты. Вярнуўшыся на Радзіму, працаваў кавалём. Захаваўся толькі адзін верш паэта-самародка "Зайграй, зайграй, хлопча малы...", напісаны ім у юнацкія гады.

Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч (1808–1884) –першы класік новай беларускай літаратуры, беларускі пісьменнік, драматург. Пастаноўка яго оперы "Сялянка" ("Ідылія") стала значным крокам наперад на шляху стварэння беларускага прафесійнага тэатра. Яго камедыя "Пінская шляхта" ўвайшла ў залаты фонд

беларускага тэатральнага мастацтва.

Валенцій Ваньковіч (1807–1842) – беларускі мастак. Працаваў у партрэтным жанры і жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны "Напалеон у вогнішча" і інш. Да лепшых твораў мастака ставіцца партрэт "Міцкевіч на скале Аюдаг",

створаны падчас спасылкі паэта ў Расію (у Крым).

Міхал Клеафас Агінскі (1765–1833) – грамадска-палітычны дзеяч ВКЛ, дыпламат, кампазітар. Аўтар больш 200 музычных твораў, у т. л. паланэза "Развітанне з Радзімай". У 1811 г. прапанаваў расійскаму імператару Аляксандру I праект аўтаноміі ВКЛ у складзе Расійскай імперыі, які застаўся нерэалізаваным.

36. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г. , парадак іх прымянення ў Беларусі. Рэакцыя сялянства на рэформу. Вынікі і значэнне рэформы 1861 г. Сельская гападарка і прамысловасць Беларусі пасля адмены прыгоннага права.

Даты:

19 лютага 1861 г. – аграрная рэформа, адмена прыгоннага права.

Тэрміны:

Прыгоннае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўвалі асабістую феадальную залежнасць сялян, што ўключае ў сябе забарону для сялян пакідаць сваё месца жыхарства, спадчыннае падпарадкаванне судоваадміністрацыйнай уладзе пэўнага феадала, пазбаўленне сялян грамадзянскіх правоў, часам права феадала прадаваць і купляць сялян без зямлі.

Выкупныя плацяжы – дзяржаўныя плацяжы, якія выплочвала сялянства Расійскай імперыі ў 1861 – 1906 гг. у якасці пагашэння грашовай сумы, выдаткаванай царскім урадам на выкуп сялянскіх надзелаў, падчас аграрнай рэформы 1861 г.

Пралетарыят – сацыяльны клас, які пазбаўлены ўласнасці на сродкі вытворчасці і асноўнай крыніцай існавання якога з’яўляецца продаж уласнай працоўнай сілы.

18

37. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Прычыны і характар паўстання. “Чырвоныя і белыя”. К. Каліноўскі. Уплыў паўстання на ўмовы вызвалення сялян беларускіх губерняў ад прыгону.

Даты:

1863–1864 гг. – нацыянальна-рэвалюцыйнае паўстанне ў Беларусі пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

Тэрміны:

Касінеры – сяляне ў паўстанцкіх атрадах падчас паўстанняў 1794, 1830 – 1831 і 1863 – 1864 гг., узброеныя пераважна сякерамі і перакаванымі косамі.

Асобы:

Канстанцін Каліноўскі (1838–1864) – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве. Выдаваў першую ў Беларусі рэвалюцыйна-дэмакратычную газету "Мужыцкая праўда". Пасля падаўлення паўстання быў павешаны расійскімі ўладамі.

38. Буржуазныя рэформы (земская, гарадская, судовая і інш.) 60–70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Палітыка расійскага ўрада па нацыянальна-рэлігійным пытанні. Заходнерусізм.

Тэрміны:

Русіфікацыя – палітыка, якая праводзілася ўладамі Расійскай імперыі (а затым і СССР), накіраваная на ўзмацненне рускага палітычнага, эканамічнага і культурнага ўплыву, укараненне рускай мовы.

Заходнерусізм – гісторыка-ідэалагічны накірунак у грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 стст., асновай якога з’яўляецца пастулат аб тым, што Беларусь з’яўляецца часткай Расіі, а беларусы – галіной рускага народу.

39. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Сялянскі і рабочы рух. Рэвалюцыйныя народнікі. Група “Гоман”. Сацыялдэмакраты. Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады.

Даты:

1860-я– пачатак 1880-х гг. – фарміраванне і развіццё народніцкага руху у беларусі.

1881 г. – забойства Аляксандра ІІ народавольцам Ігнатам Грынявіцкім. 1898 г. – першы з’езд РСДРП у Мінску.

1903 г. – заснаванне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

Тэрміны:

Паўночна-заходні край – афіцыйная назва Беларусі і Літвы ў Расійскай імперыі ў 1840 – 1917 гг.

Русіфікацыя – палітыка, якая праводзілася ўладамі Расійскай імперыі (а затым і СССР), накіраваная на ўзмацненне рускага палітычнага, эканамічнага і

культурнага ўплыву, укараненне рускай мовы.

Народнікі – прыхільнікі грамадска-палітычных ідэй, заснаваных на думцы, быццам бы грамадства можа перайсці да сацыялістычнага развіцця, мінуючы

19

капіталізм. Вучэнне народнікаў узнікла ў другой палове ХІХ ст. ў Расіі. Сярод беларускай інтэлігенцыі народніцкія ідэі пачалі распаўсюджвацца з 1860-х гг. У 1880-я гг. з’явіліся народніцкія гурткі, падпарадкаваныя расійскім арганізацыям “Чорны перадзел” і “Народная воля”. У пачатку 1880-х гг. у Пецярбурзе І. Грынявіцкі заснаваў “беларускую плынь” народніцкага руху. Яго ідэі паўплывалі на студэнцкую групу “Гоман”, якая мела сувязі ў беларускіх гарадах і выдавала на беларускай мове часопіс “Гоман”. Многія прадстаўнікі народніцтва на Беларусі шчыра цікавіліся жыццём народа, удзельнічалі ў палітычнай і асветніцкай рабоце. У асноўным яны арыентаваліся на сялянскія масы і бачылі ў сялянскіх

абшчынах і арцелях правобраз будучага сацыялістычнага грамадства.

Марксізм – накірунак еўрапейскай філасофіі другой паловы 19 – 20 стст., у межах якога галоўная ўвага надаецца крытычнаму аналізу сацыяльнай рэальнасці праз прызму эканамічных працэсаў, пошуку перспектыў яе пераўладкавання на

пачатках сацыялізму.

Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ) — створаная ў 1902 г.

беларуская нацыянальная палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская палітычная партыя. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш. Сваёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, а бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, у складзе якой беларусы павінны былі атрымаць правы культурнанацыянальнай аўтаноміі.

Асобы:

Ігнат Грынявіцкі (1856 — 1 сакавіка 1881) — беларускі рэвалюцыянэрнарадаволец. Нарадзіўся ў Бабруйскім павеце. 1 сакавіка 1881 году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, быў забіты цар Аляксандар II, а сам ён смяротна паранены.

40. Беларусь у часы першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гг. Прычыны, пачатак і ход рэвалюцыі. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. і яго вынікі для Беларусі. Дзяржаўная Дума. Беларускі нацыянальны рух.

Даты:

1905 – 1907 гг. – першая рэвалюцыя ў Расіі.

Тэрміны:

“Крывавая нядзеля” (9 студзеня 1905) – падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбурзе: расстрэл шматтысячнага шэсця рабочых да цара. Гэта ўскалыхнула

краіну і стала пачаткам рэвалюцыі 1905–1907 гг.

Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ) — створаная ў 1902 г.

беларуская нацыянальная палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская палітычная партыя. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш. Сваёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, а бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, у складзе якой беларусы павінны былі атрымаць правы культурнанацыянальнай аўтаноміі.

20