Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агляд методыка.doc
Скачиваний:
91
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
2.83 Mб
Скачать

Памятка ўрок

Дыдактычная задача настаўніка

Змест дзейнасці настаўніка

Умовы станоўчых вынікаў

Паказчыкі выканання дыдактычнай задачы.

метады і прыёмы

1 этап. АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЧАТКУ ЎРОКА

Падрыхтоўка вучняў да працы на ўроку.

Прывітанне; вызначэнне адсутных; праверка гатоўнасці вучняў да ўрока; гатоўнасць наглядных дапаможнікаў, дошкі і г.д.

Патрабавальнасць, сабранасць, добразычлівасць настаўніка; адсутнасць шматслоўя; выразнасць, яскрава выражаная накіраваная педагогіка.

Кароткачасовасць аргмоманту, хуткае ўключэнне ўсіх вучняў у дзелавы рытм, поўная гатоўнасць класа і абсталявання да ўрока.

гутарка

2 этап. ПРАВЕРКА ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ

Высвятленне правільнасці і асэнсаванасці выканання д/з усімі (ці большасцю) вучняў, ліквідацыя высветленых прабелаў; правядзенне ўдасканалення ведаў і ўменняў вучняў.

Выяўленне ўзроўню ведаў вучняў па д/з; вызначэнне тыповых недахопаў у ведах і прычын іх з’яўлення, ліквідацыя прабелаў.

Аператыўнасць настаўніка, якая забяспечваецца мэтанакіраванасцю; выкарыстанне сістэмы прыёмаў, якія дазваляюць праверыць выкананне задання ўсімі (ці большасцю) вучняў.

Праверка настаўнікам за кароткі час ведаў і выяўленне тыповых недахопаў у ведах і па д/з, развіццёвы характар праверкі.

гутарка, тэсты, заданні, чытанне, пераказ і г.д.

3 этап. ПАСТАНОЎКА МЭТ І ЗАДАЧ УРОКА

Падрыхтоўка вучняў да таго віду вучэбна-пазнавальнай дзейнасць (ВПД), якая будзе дамініраваць на асноўным этапе ўрока. Актуалізацыя апорных ВУНаў, фарміраванне пазнавальных матываў.

Вызначэнне трыадзінай мэты ўрока (адукацыйная, выхаваўчая і развіццёвая); арганізацыя дзейнасці вучняў па яе ўсведамленню.

Уменне настаўніка вызначаць і фармуляваць трыадзіную мэту ўрока; валоданне прыёмамі арганізацыі дзейнасці вучняў па ўсведамленні мэты.

Фармуляванне мэты разам з вучнямі; актыўнасць кожнага вучня, г.зн. яго дзейнасць па ўсведамленню мэты.

слова настаўніка, гутарка

4 этап. ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ

Сфармуляваць у вучняў канкрэтныя ўяўленні аб фактах, падзеях, паняццях, іх сутнасці, вызначыць асноўнае, на аснове ведаў выпрацоўваць уменні.

Тлумачэнне настаўнікам новага матэрыялу (ці самастойная работа вучняў); успрыманне вучнямі гэтага матэрыялу, яго асэнсаванне, сістэматызацыя, канкрэтызацыя.

Апора на жыццёвы вопыт вучняў; індывідуальны падыход па дапамозе; арганізацыя вучняў на аперыраванне засвоенымі ведамі.

Пры выкарыстанні тлумачальна-ілюстрацыйнага метаду выкладання крытэрыем поспеху будзе ўключэнне вучняў ў актыўную ВПД і якасць адказаў на наступным этапе.

слова (лекцыя) настаўніка, самастойная работа

5 этап. ПЕРШАСНАЯ ПРАВЕРКА РАЗУМЕННЯ ВУЧНЯМІ НОВАГА ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Высветліць асэнсаванасць засваення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу: засваенне сувязей і адносін паміж фактамі, з’явамі, працэсамі; высветліць выяўленыя прабелы і на гэтай аснове вырашыць, ці можна пераходзіць да наступнага этапа.

Праверка настаўнікам таго, ці зразумелі вучні, што з’яўляецца асноўным зместам урока, што трэба засвоіць; праверка цэласнасці і асэнсаванасці засваення новых ведаў.

Выкарыстанне настаўнікам пытанняў, якія патрабуюць мысленчай і практычнай актыўнасці вучняў; пастаянны зварот да класа; высвятленне прабелаў у ведах і поспехаў вучняў у ходзе праверкі.

Ці выяўляюць слабыя і моцныя вучні ў ходзе апытання разуменне асноўнага зместу матэрыялу; ці дапаўняў і ацэньваў клас адказы вучняў; ці ліквідаваліся выяўленыя прабелы або нацэльваліся вучні на іх ліквідацыю на наступных этапах урока.

гутарка

6 этап. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ

Арганізацыя дзейнасці вучняў па прымяненню атрыманых ведаў да вырашэння заданняў.

Арганізацыя дзейнасці вучняў па ўзнаўленню, вызначэнню істотных прыкмет матэрыялу, канкрэтызацыя ведаў.

Уключэнне вучняў у дзейнасць не толькі па ўзнаўленню, але і па аперыраванню ведамі; арганізацыя дзейнасці вучняў па ўключэнню атрыманых ведаў у сістэму раней вывучанага.

Уменне вучняў распазнаваць і ўзнаўляць новы змест; прымяняць новыя веды да вырашэння заданняў; выяўленне і ліквідацыя прабелаў у ведах і ўменнях.

гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г.д.

7 этап. АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ

Засваенне сістэмы паняццяў па курсу.

Арганізацыя дзейнасці вучняў па пераводу асобных ведаў і ўменняў у цэласную сістэму ўнутрыпрадметных і міжпрадметных.

Уменне настаўніка задаваць пытанні ,даваць заданні, накіраваныя на абагульненне і ўключэнне часткі ў цэлае.

Веданне вучняў не толькі асобных фактаў, паняццяў, тэорый, але і сфарміраванасць у іх цэласнай карціны свету.

слова настаўніка, гутарка

8 этап. КАНТРОЛЬ І САМАПРАВЕРКА ВЕДАЎ

Глыбокая і ўсебаковая праверка ВУНаў некалькіх вучняў; выяўленне недахопаў і прычын іх з’яўлення; стымуляванне вучняў на самаадукацыю.

Праверка паўнаты, асэнсаванасці, дзейнасці і трываласці ВУНаў; высвятленне станоўчых і адмоўных бакоў у ведах; рэкамендацыі вучням па ліквідацыі прабелаў шляхам самастойнай работы або з дапамогай таварышаў.

Пастаноўка дадатковых пытанняў для высвятлення асэнсаванасці і дзеснасці ведаў; выкарыстанне нестандартных (праблемных) сітуацый па прымяненню атрыманых ведаў. Апора на дапамогу вучням класа на аснове рэцэнзавання адказаў.

Усебаковасць праверкі ВУНаў; рэцэнзаванне адказаў настаўнікам і вучнямі з выяўленнем адмоўнага і станоўчага ў ведах; канкрэтнасць прапаноў па ліквідацыі прабелаў.

гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г.д

9 этап. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

Даць аналіз паспяховасці авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці; паказаць тыповыя недахопы.

Даць агульную характарыстыку работы класа; паказаць паспяховасць авалоданнем зместам урока; вызначыць недахопы і паказаць шляхі іх ліквідацыі.

Уменне аператыўна вызначаць тыповае ў паспяховасці засваення ведаў і недахопы, уменне ўлічваць рэальныя магчымасці.

Сцісласць і змястоўнасць аналіза, вызначэнне далейшых спосабаў работы з тымі, каму складана.

слова настаўніка

10 этап. ІНФАРМАЦЫЯ ПА ДАМАШНІМ ЗАДАННІ, ІНСТРУКТАЖ ПА ЯГО ВЫКАНАННІ

На аснове выяўленых вынікаў засваення вучэбнага матэрыялу даць д/з, якое накіравана на развіццё і замацаванне ведаў, падрыхтоўку да далейшага навучання.

Паведаміць д/з, даць інструктаж па яго выкананні.

Уменне даваць метадычныя парады па выкананню д/з.

Работа па інструктажу ў межах часу ўрока; запіс на дошцы заданняў.

слова настаўніка

11 этап. РЭФЛЕКСІЯ

Дапамагчы вучням асэнсаваць сваю дзейнасць (паспяховасць або недахопы).

Выкарыстаць метады рэфлексіі (Астравы, адказы на пытанні, Мішэнь, Шкала самаацэнкі і г.д.)

Уменне карэктна фармуляваць пытанні, выкарыстоўваць дарэчныя метады.

Павышэнне эфектыўнасці авалодання вучнямі ВУНамі, стварэнне ўмоў для ўнутранай матывацыі на дзейнасць.

розныя метады