Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
57
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Вяселле.

Старажытны вясельны абрад мае эпікалірычны характар і надзвычайную разгорнутасць. Назіраецца падабенства вяселля з народнай операй: падрабязная распрацаванасць «сюжэта», абавязковы «спіс» дзеючых асоб, усталяванасць «лібрэта». Народ стагоддзямі дасканаліў лібрэта гэтай «оперы», надзвычайна багатай спевамі, музыкай, танцамі, вострым дыялогам, гумарам. Асаблівая роля надаецца хору – аднаму з актыўнейшых удзельнікаў тэатралізаванага дзейства і галоўнага «сведкі», замяняючага афіцыйны дакумент. Род даваў санкцыю на шлюб праз шэраг рытуалаў, якія узаконьвалі маёмастныя і этычныя правы новай сям'і. Галоўнымі прадстаўнікамі роду былі маці, брат, дзядзька з боку маці. Даследчыкамі адзначаюцца водгукі ў беларускім вяселлі татэмістычных (пасад на скуру казы, мядзведзя), фетышысцкіх (пасад на дзяжу) уяўленняў, культа продкаў, раслін, адлюстраванне гістарычных падзей (набегаў татар і літвы). Час святкавання вяселляў быў абмежаваны, найбольш папулярны – восень ад Пакроваў да піліпаўскага посту.

Вясельныя песні з'яўляюцца найбольш значнай часткай беларускага сямейна-абрадавага цыкла, якая паўнакроўна функцыяніруе і ў наш час. Традыцыйныя песні беларускага вяселля захавалі водгукі старажытных ініцыіруючых абрадаў (спецыяльна распрацаваных і разнастайна абстаўленых цырымоній, якія былі некалі звязаны з рытуальнымі выпрабаваннямі).

Уся абрадавасць вяселля падзяляецца на тры часткі: падрыхтоўчую (давясельную), якая носіць фармальна-бытавы характар; асноўную (уласна вясельную), найбольш святочная і насычаная цырымоніямі і заключную (паслявясельную), якая мае пераважна гульнёвы характар. У залежнасці ад таго, хто ўступае ў шлюб вылучаюць 5 тыпаў вяселля:

  • звычайнае – у шлюб уступаюць упершыню, жыць будуць у хаце мужа,

  • прымацкае - у шлюб уступаюць упершыню, жыць будуць у хаце жонкі,

  • удавецкае – выконвыецца толькі вянчанне – калі абодва ўдовыя, калі адзін – вяселле не праводзяць ў яго хаце,

  • пакрыцкае – калі ў шлюб уступае маючая пазашлюбнае дзіця ці цяжарная – не выконваецца пасад.

  • сіроцкае – сірата, які бярэ шлюб, абавязкова галасіць на могілках.

Падрыхтоўчая частка вяселля: выглядзіны, даведкі, сватанне, агледзіны, заручыны. У некаторых мясцовасцях яшчэ – зборная субота і каравайны абрад. Часам дзяўчыну перадшлюбнага ўзросту бацька вазіў на вазы і голасна крычаў «Паспялуха!»

«Выглядзіны». Пад выглядам падарожніка або шорніка бацька хлопца заяжджаў у хату дзяўчыны, і пад час гаворкі пра што-небудзь не звязанае з вяселлем, разглядаў яе.

«Даведкі» = «выведы» = «допыты» - бацькі хлопца з якой-небудзь старай сваячаніцай паслалі дзяўчыне і хлеб-соль, каб разведаць, ці згодна зяўчына пайсці замуж. Часам хлеб-соль адносіла будучвя свякрова, ці нават будучы жаніх (каб не атрымаць адказ прылюдна).

«Сватанне» = «сугляды» = «малыя запоіны» - прынцыповая згода бацькоў нявесты на ўступленне ў шлюб. Праходзілі ў аўторак, чацвер або суботу. Нярэдка прыходзілі нечакана, каб убачыць: ці парадак ў хаце, як выглядае штодзённа нявеста. Сваты ўваходзілі з прамовай: «Мы - купцы заморскія, шукаем тавару не ляжачага, а хадзячага. Калі ў вас ёсць – пакажыце ліцом, а мы пахвалімся сваім таварцом». Бацькі адгаворваюцца, але сват знаходзіць дзяўчыну і прыводзіць ў хату, часам рассцілае перад ёю сваю світку. Да наступнага абраду сваты пакідалі ў хаце гарэлку. Дзяўчына пачынае ткаць абрусы, вышываць кашулі, шыць бялізну.

«Заручыны» = «зговар» = «вялікія запоіны» - канчатковая дамова па ўсіх пытаннях (срок, госці, прыданае, падарункі). У абрадзе прымаюць ўдзел бацькі, жаніх з сябрамі («дружына»), нявеста з сяброўкамі. Нярэдка адбываецца агляд хаты і гаспадаркі жаніха. Калі агляд задавальняў сватоў і маладых, замацоўвалі згоду на шлюб: паціскалі рукі адзін аднаму або хросная маці нявесты біла сватоў па руках і казала: «Каб моцная была сям'я». За добрым сталом спяваюць, таньчаць. Пасля вялікіх запоін ні адна старана не можа парушыць слова.

«Зборная субота» = «вяночкі»= «дзявочы вечар» - лірычная кульмінацыя вясельнага абрада. У вечар напярэдадні вяселя да нявесты збіраюцца сяброўкі, ідуць у садок з рэшатам па кветкі. Калі якіх-небудзь кветак няма, нявеста з лустачкай хлеба ішла да суседзяў. Потым в'юць 2 вянкі. Вялікі (каркасны) ў дзень вяселля апраналі на галаву, маленькі вілі з руты на пярсцёнку, прышпільвалі на макушцы падчас пасаду, потым на намітку. Вянцы выкупаў брат, бацька нявесты або сват, дзяўчаты клалі вянцы на талерку з жытам, перадавалі маці. Спявалі песні, рабілі адмысловыя кветкі для дружыны маладога. Выконвалі пасад на дзяжу, пакрытую кажухом; рыхтавалі «елку» для вяселя (сімвал дзявоцтва маладой, маладога, іх яднання). Гэта невялікае дрэўца або галінка сасны, елкі, летам – яблыні, вішні, грушы, каліны. «Елку» рыхтавалі і ў маладой, і ў маладога: утыкалі ў адмыслова спечаны хлеб або падстаўку з дрэва, упрыгожвалі стужкамі, каляровай паперай, кветкамі, васкавымі свечкамі. На працягу вяселля елка стаяла на стале перад маладымі. Пачастункам на гэты вечар быў дзядзькаў пірог (брат маці маладога), разам з ім дзядзька прывозіў маладой чаравікі, вянок, іншыя падарункі. Узамен маладая дарыла маладому кашулю, якую апраналі толькі пасля смерці. Пад канец вечара прыходзілі і хлопцы. У некаторых мясцовасцях і ў маладога праводзіўся гэткі абрад, зваўся хлапечнік, быў карацейшы, не такі ўрачысты.

Амаль паўсюдна (а больш за ўсё – на Палессі) паралельна «вяночкам» праходзіў каравайны абрад, бо каравай – неабходны элемент благаслаўлення, пасада, сустрэчы маладых. Хросная маці нявесты запрашае 3-7 лепшых каравайніц вёскі. Шматлікія працоўныя дзеянні выконваюцца падкрэслена святочна, урачыста (паход за крынічнай вадою, замес цеста і г.д.) Каравайніцы па чарзе сыплюць муку, льюць ваду або ўсё робіць старэйшая каравайніца. Калі цеста падрыхтавана, мужчыны, узяўшы дзяжу, тройчы перакручваюць яе і ставяць на крыж супраць печы. Каравай лепяць, упрыгожваюць кветкамі, зорачкамі, шышачкамі, выпякаюць. І кожны этап выпечкі каравая суправаджаецца спецыяльна прызначанымі песнямі. Калі каравай гатовы, ў некаторых мясцовасцях (в.Моталь Брэсцкай вобласці) распачынаюць гульню ў кавалёў. Каб паказаць насколькі вялізным атрымаўся каравай, завуць кавалёў нібыта для таго, каб разабраць чалеснік. Адна з каравайніц апранае вывернуты кажух, бярэ сякеру і пачынае сімвалічна сячы печ. Кара вай дастаюць, ставяць на 10-15 хвілін на крышку ад дзяжы, спяваюць яму песню. Выкупае каравай брат нявесты ці яе хросны, высока падымае каравай над галавой і тройчы круціцца з ім па хаце пасалонь, адносіць у камору, пасля чаго ўсе спяваюць песню-заклінанне на дабрабыт. У каравайных песнях нярэдка сустракаецца выраз: «Каравай, мой, Раю». Гэта звяртанне да язычніцкага бога ўраджаю, імя якога трывала звязана з дабрабытам сялянскай сям'і. Напевы каравайных песень прыўзнята «буйнага» характару са звонкімі воклічамі. Вобраз каравая паэтызуецца, ачалавечваецца: «каравай ходзіць, каравайніц кліча», «прыпечак рагоча, печ каравая хоча», «каравай у печы іграе, заслонку адбівае», яго памеры гіпербалізуюцца: «30 бочак пшанічнай мукі, 3 бочкі крынічнай вады, 40 коп яец».

Асноўная частка пачынаецца ў дзень вяселля са збораў нявесты, жаніха. Сяброўкі апранаюць нявесту да шлюбу, у апошні раз заплятаюць касу, надзяваюць вянок. Сват запрашае гасцей і пачынаецца благаслаўленне. На стале – хлеб-соль, авёс у кошыку. Сват кіруе: «Родныя бацька і маці! Станьце на постаці, дайце благаслаўленне свайму дзіцяці». Нявеста кідаецца ў ногі бацькам і галасіць. Галашэнні нявесты – драматычная кульмінацыя абраду, асабліва характэрна для Паазер'я. Нявеста звяртаецца да бацькоў як абаронцаў ад чужакоў (рэха захопу нявесты сілай). «Стукаюць, грукаюць на нашым двары, і дзверы ламаюць яны ў хату к табе, заграбуць, павязуць, мяне, младу, к сабе…» Вясельныя галашэнні ў музычна-стылявых адносінах валодаюць рытмічнай мабільнасцю, рэчытатыўным складам мелодыкі, ў іх ясна адчуваюцца гаротныя інтанацыі галашэння, а таксама моўная насычанасць меласу. Бацькі пасля гэтага ляманту бяруць са стала хлеб-соль і кажуць: «Благаслаўляем цябе хлебам, солю, шчасцем, доляй і добрым здароў'ем, не на адну гадзіну, а на ўвесь доўгі век». Благаслаўляючы нявесту, саджалі на дзяжу, пакрытую вывернутым кажухом. Пасад ўдавы, цяжарнай, ці маючай пазашлюбнае дзіця не праводзілі. Калі нехта з маладых стрціў цнатлівасць, саджалі не на кажух, а на голую калодку (зманіць нельга, бо пакаранне багоў будзе жорсткім).

Адначасова адбываюцца зборы, благаслаўленне жаніха, часам яго пасад на кораб з жытам, дзяжу, лаву, пакрытую кажухом; клятва на скаварадзе.

Стаўбавы абрад (традыцыя паўднёва-усходняга Паазер'я) адбываецца ў хаце жаніха перад ад'ездам за нявестай. У ім удзельнічае сельская абшчына пад кіраўніцтвам яе старшыні, пазней – дружкі. Садзіліся за стол разам з блізкімі сваякамі. Дружка, кланяючыся на ўсе бакі, тройчы пытаў: «Хто праспявае песню старую, дарагую». Часцей за ўсе гэта быў старонні мужчына або госць (стаўбавы або пачынальнік), хто ведаў прамову-зварот благаславіць вяселле і праспяваць пачынальную (стаўбавую) песню. Часам загадзя дамаўляліся хто будзе і ён апранаўся ў драную вопратку. Скончыўшы з дружкамі торг, ён, узяўшы две булкі ішоў да печы і сеўшы на стоўб (палок) прасіў благаслаўлення. Стаўбавая песня – прамова – формула, якая заклікала на раду людзей з'явіцца багоў і выканаць свае функцыі. Скончыўшы песню, кідаў булкі дзецям, што таўкліся ў парозе. Яму падносілі выпіць і закусіць. Пасля гэтага ўсе прысутныя частуюцца. Стаўбавя песні – з'ява выключна беларуская. Паэтыка і вобразнасць гэтых твораў мае сувязь з былінным эпасам і асабліва з духоўнымі вершам (тыя ж вобразы, песенны танічны верш з дзвума галоўнымі націскамі).

Сустрэча жаніха суправажджалася запіраннем варот і патрабаваннем выкупа (рэха куплі-продажу нявесты). Маладога з дружынай сустракае маці нявесты з караваем, талеркай мёду і каўшом вады. Сяброўкі прышпільваюць дружыне кветкі. Сядаюць. Адбываецца выкуп маладой.

Злучыны маладых у дахрысціянскія часы праходзіла ў хаце нявесты: сват абвязваў рушніком рукі, тройчы абводзіў па шляху сонца вакол стала, на якім стаяў каравай.

Потым замацаванне шлюба было перанесена ў царкву – вянчанне (але перад ім нярэдка выконвалася апісанае аб'яднанне). Пасля вянчання маладыя ехалі ў хату да маладой, дзе іх сустракала цешча з караваем і жытам: «Благаслаўляю і сустракаю вас, дзеткі, жытам, бытам, доўгім векам, добрым здароўем, каб доўга жылі, мяне не забылі, адно аднаго шанавалі, што маю – тым сустракаю» У некаторых мясцовасцях сустрэча праходзіць больш арыгінальна – цешча выходзцьу вывернутым кажуху з вядром вады з аўсом, зяць павінен дагнаць яе і адабраць вядро. Гасцей частавалі. Дзялілі каравай, дарылі падарункі, суправаджаючы іх пажаданнямі: Дару свёклу, каб угаджала свёкру. Дару маркову, каб паважала свякрову. Дару дайніцу, каб муж не бегаў за чужой спадніцай. Дару срэбра і медзі, каб дзеці былі, як мядзведзі.

Адбываліся распляценне касы, апрананне галаўнога ўбора замужняй жанчыны (які маладая двойчы скідвае і толькі на трэці раз пакідае на галаве) і выкуп касы. Вясельны поезд рушыў у хату да маладога, часам у варотах запальвалі куль саломы каб коні праехалі праз полымя.

Вясельны баль (пір вясёлы). Госці за стол садзіліся ў строгім парадку. Пад час застолля выконвалі шмат песень (лірычных, жартоўных, віншавальных). Квінтовая «святочная» інтанацыйнасць, рытмаформула 5+3 складаюць мелодыка-рытмічныя асаблівасці вясельных песень. Выключнай яскравасцю вылучаюцца “песенныя спаборніцтвы”(песні з адказам) паміж родам жаніха і нявесты, прадстаўнікі якіх выказваліся ў максімальна імператыўным плане:

Наша поле шырэй, наша свечка ярчэй, наша Танечка крашэ! – спявае род нявесты.

Наша поле шырэй, наша свечка ярчэй, наш Ванечка крашэ! – адказвае ім род жаніха.

Скончвалася вясельнае застолле падзелам каравая, які суправаджаліся арацыямі (рацэямі) – вершаванымі пажаданнямі «Дай Бог вам жыць у раскошы, мець торбу грошай. каб багатыя былі і сто год жылі».

Заключная частка вяселля. Камора. Хросныя рыхтавалі маладым пасцель ў клеці (каморы, гумне), пад пасцель, вывезеную ад маладой, клалі зярняты, хмель, зёлкі, ніткі. Вывернутым кажухом засцілалі парог, часам і пасцель. З песнямі і жартамі, у якіх чуліся адкрытыя намёкі на мэты першай ночы, маладых, цягнучы за ручнік, адводзілі спаць. Маладая разувала маладога і брала з яго ботаў грошы. Зачыніўшы маладых, вясельнікі спявалі жартоўныя песні, пляскалі ў далоні, скакалі, білі ў бубен.

Раніцай маладых будзілі (свацця ці сястра маладога), пераконваліся ў цноце нявесты. Калі гэта было не так, хроснай маці, бацьку ці брату надзявалі на шыю лашадзіны хамут і вадзлі па вёсцы, пакуль жаніх у знак даравання не падносіў чарку. Родную маці паілі з дзіравага чарпака, маладому абмазвалі вароты дзёгцем, маладую аблівалі вадой, білі. Калі ж нявеста была цнатлівая, ім з маладым падносілі смажаную курыцу або яешню, прыносілі вады памыцца, апраналі ў чыстую бялізну. У гонар маладой у хаце вывешвалі чырвоны пояс або хустку, каля варот ставілі куст каліны. Бацькі маладой, падпярэзаўшысь чырвонымі паясамі, ехалі да маладых, дзе іх з вялікай пашанай частавалі. Вясельнікі (т.зв.каліннкі) спявалі песні пра добрую нявесту і яе «чырвоную каліну». Іншы раз сваякі маладой скакалі на лавах, білі посуд, а бацькі маладога ім выбачалі.

Маладая ішла да калодзежа, упрыгожвала яго, на край клала грошы. Хадзіла па мясцінах будучай працы і развешвала вышытыя паясы.

Пярэзвы звычай, паводле якога сваты, іншыя вясельныя чыны або суседзі маладых запрашалі маладых і найбольш паважаных удзельнікаў вяселля да сябе ў госці. Узяўшы з вясельнага стала лустачку хлеба ці пірог, старшы дружка пераводзіў «бяседу» да сябе ў хату. І далей пераход ад адных да другіх гасцей адбываўся з гэтай лустачкай. І нарэшце ўсе вярталіся(з той жа лустай хлеба) да бацькоў маладой.

Гасціна ў першую суботу пасля вяселля бацькі маладога і маладыя прыязджалі да яе бацькоў. Звычай захаваўся да нашага часу: праз тыдзень пасля вяселля бацькі маладога запрашаюць да сябе бацькоў маладой паглядзець, як жыве іх дачка.

Назіраецца шматжанравасць вясельных песень – ад журботных нявесціных галашэнняў, лірычных сяброўчыных песень да жартоўных і велічальных застольных. Вызначальная роля квінтовага інтанацыйнага комплексу для беларускіх вясельных песень. Дэкламацыйна свабодная і ўстойліва перыядычная рытміка песень.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]