Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Беларускі песенны эпас.

У вуснай творчасці народаў сусвету асабіста вылучаецца группа твораў, распавядаючых пра з'яўленне сусвету, людзей, краін, гор і рэк. У культурную спадчыну ўвайшлі старажытнагрэчэская «Іліяда» і «Адысея», французская «Песня аб Роландзе», карэльская «Калевала», нямецкая «Песня аб нібелунгах» і шмат іншых эпічных твораў.

Беларускі эпас развіваўся на аснове здабыткаў эпічнай паэзіі агульнаславянскай эпічнай спадчыны. Эпічная паэзія стваралася ў IX–XII стагоддзях на ўсёй прасторы Кіеўскай Русі. “Бясспрэчным доказам існавання ўжо ў XII стагоддзі быліннай традыцыі ў Полацкім княстве з’яўляецца ўключаная ў “Слова аб палку Ігаравым”, у новай апрацоўцы яго аўтарам, эпічная песня пра князя полацкага Ўсяслава” Ускоснае сведчанне існавання ў мінулым традыцый быліннага эпасу з’яўляюцца разнастайныя варянты беларускіх казак пра асілкаў Іллю Мурамца, Мікулу Селянінавіча. “Ёсць дакументальныя звесткі аб тым, што на тэрыторыі Беларусі быліны бытавалі ў XYI ст”*Але ва ўмовах нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, якому падвяргаліся беларусы ў эпоху пазнейшага сярэднявечча, традыцыі быліннага эпасу сталі мізэрнець. З яго адміраннем на Беларусі казкі і легенды пра асілкаў-волатаў увабралі ў сябе матывы былін. Паданні і казкі пра волатаў, выхываных ляснымі звярамі: Гарыню (варочаў вялізныя горы), Дубыню (вырываў з каранём магутныя дубы), Вусыню (вусы на сем вёрст), Барадыню (барада накрывала цэлую рэчку), якія перамаглі змея, былі надзвычай распаўсюджанымі. Фантастычныя асобы і падзеі ў гэтых творах спалучаліся з сапраўднымі героямі старажытнасці – князямі Алегам, Уладзімірам, Усяславам-Чарадзеем. Пра шырокую папулярнасць багатырскага эпасу расказваюць летапісы (смаленская быліна “Багатыры на заставе”, “Пра Шчалкана Дудзенцьевіча”, “Быліна аб градзе Себежы”, “Сяўрук”, “Каструк”)

Наступны этап фарміравання эпасу звязаны з гістарычнымі песнямі, якія адлюстроўвалі барацьбу беларусаў у перыяд феадальнай раздробленасці з татара-манголамі, польска-каталіцкай агрэсіяй (“Ой, у горадзе Магілёве”, “Із-за Слуцка, із-за Клецка”). Пазней вельмі распаўсюджаны быў цыкл пра Бандароўну, песні пра Пятра I (“Была дзела пад Палтавай”), вайну 1812 (“Разароная дарожка”) Гістарычны эпас вылучаецца патрыятызмам, асуджэннем захопніцкіх войн.

Шырока разросшуюся галіну беларускага эпасу склалі гістарычныя балады. Балады ўваходзяць у лік усіх асноўных груп беларускай народнай песеннасці, арганічны жывуць як у масіве раннетрадыцыйнага пласта (веснавыя, траецкія, купальскія, талочныя, жытныя), так і ў сучаснай песнятворчасці. У эпічных баладах гістарычныя падзеі раскрываюцца праз лёс канкрэтнага чалавека. Вельмі часта гэтыя творы мелі маральна-назідальны вынік. Разгорнутасць займальнага сюжэту, абвостраная канфліктнасць і трагедыйнасць зместу, жыццёвасць сітуацый, наяўнасць дыялогаў, тэатралізаванасць балад надзвычай вабілі нашых продкаў. Найбольш значную групу скаладаюць балады пра татарскі палон. Характэрны прыёмы фальклорнага паралелізму, ланцужковага счаплення куплетаў, меладычная разгорнутасць. Музычная форма балад вельмі неустойлівая, меладычны выгляд залежыць ад асяроддзя, у якім бытуе гэты твор.

Духоўныя вершы”(песні старэцкія) – эпчныя і ліраэпічныя творы народна-паэтычнай творчасці, якія заснаваны на рэлігійнай вобразнасці, часцей за ўсё па матывах біблейскіх прытч. Рэпертуар духоўных вершаў складаўся як агульнаславянскі на працягу стагоддзяў, з сяр XYII ст.(часу царкоўнага расколу) аднаўляўся пераважна ў асяроддзі стараабрадцаў. Асноўная тэматычная група - пра ветхазаветных асоб, падвіжніках, пакутнікаў, праведнікаў, гэта духоўныя вершы эпіка-філасофскага складу. Старажытнейшыя па часе ўзнікнення звязаны з народнай міфалогіяй. Самы распаўсюджаны сюжэт пра асілка Юр’ю, якія вызваляе прыгажуню-царэўну ад Цмока. Мастацкі свет духоўных вершаў – свет дзівосны, дзе адбываецца немагчымае. Музычную структуру вызначае інтанацыйнае і рытмічнае багацце знаменных распеваў. Асноўнымі носьбітамі духоўных вершаў былі старцы, часцей за ўсё сляпыя, якія з хлопчыкам-павадыром, абыходзілі храмы і манастыры, спявалі пакаянныя песні падчас царкоўных свят, паміналі за здароўе і супакой.

Беларускія духоўныя вершы разам з рускімі і украінскімі складаюць велізарны фонд эпічнай творчасці усходнеславянскай супольнасці, у заходніх славян і заходнееўрапейскіх народаў духоўныя вершы практычна не прадстаўлены.

Жанравая разнастайнасць песеннага эпасу Беларусі такім чынам наступная: гістарычныя песні, балады, духоўныя вершы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]