Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
80.87 Кб
Скачать

Культура Беларусі ў пачатку XX ст.

15.09.2009

Першай легальнай газетай на беларускай мове была "Наша доля". Кароткі час, з верасня па снежань 1906 г., яна выдавалася ў Вільні групай сяброў Беларускай сацыялістычнай грамады. Усяго выйшла шэсць нумароў, пяць з якіх было канфіскавана паліцыяй. У газеце былі надрукаваны творы выдатных беларускіх пісьменнікаў: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Ядзвігіна Ш.

У цэнтры грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця Беларусі ў 1906 - 1915 гг. была газета "Наша ніва". Яна выходзіла штотыднёва ў Вільні. Ініцыятарамі і выдаўцамі "Нашай нівы" з'яўляліся кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, вядомыя дзеячы беларускага адраджэнскага руху браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, з 1914 г. рэдактарам "Нашай нівы" быў Янка Купала. У газеце знайшлі адлюстраванне матэрыялы пра народнае жыццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна адстойвала патрабаванні грамадзянскага і палітычнага раўнапраўя беларускага народа, выступала супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, за права свабодна карыстацца роднай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру і асвету. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадска-палітычных дзеячаў. У ідэйных адносінах яны не былі адзінымі. Паміж імі адбываліся жорсткія дыскусіі, яны па-рознаму глядзелі на хвалюючыя Беларусь праблемы. Але разам з тым усе гэтыя людзі аддавалі газеце ўвесь свой талент. Сярод іх - Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Каганец, Гурло, Журба, Ядзвігін Ш., М.Гарэцкі. "Наша ніва" адыграла вялікую ролю ў выяўленні і збіранні нацыянальных літаратурных сіл, развіцці беларускай мовы, выданні і прапагандзе беларускіх кніг.

У 1906 г. у Пецярбургу была створана першая легальная беларуская выдавецкая суполка, якая атрымала назву "Загляне сонца і ў наша ваконца". Яна дзейнічала да 1914 г. Тут было надрукавана больш за 100 тыс. экземпляраў кніг. Сярод іх першыя беларускія падручнікі - "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каганца, "Першае чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа.

Алесь Гарун - выдатны беларускі пісьменнік пачатку XX ст., паплечнік Янкі Купалы і Якуба Коласа, імя якога затым было надоўга выкрэслена з гістарычнай памяці беларускага народа. У 1904 г. Алесь Гарун звязаў свой лёс з партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і распачаў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. ён быў арыштаваны ў падпольнай друкарні і адпраўлены ў віленскую турму, а адтуль - на пасяленне ў Сібір. Пасля 10 гадоў ссылкі Гарун вярнуўся ў Мінск цяжка хворы. Сібір забрала ў яго не толькі маладосць, але і здароўе. Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў А. Гаруна "Матчын дар" убачыў свет у 1918 г. У 1920 г. Гарун памёр. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў яго імя і творчасць замоўчваліся. I толькі ў 1987 г. з выхадам артыкула Рагойшы "Судьба поэта" ў "Литературной газете" была прарвана блакада вакол яго імя і творчасці. Алесь Гарун выйшаў з небыцця і заняў у гісторыі беларускай літаратуры належнае яго таленту месца.

Карусь Каганец нарадзіўся ў сям'і ссыльнага шляхціца Кастравіцкага, удзельніка паўстання 1863 - 1864 гг. у Табольску. Праз 10 гадоў сям'я будучага паэта вярнулася на радзіму, бацька памёр і Карусь вымушаны быў пайсці ў наймы. Наогул, на працягу ўсяго жыцця нястача і вечныя пошукі работы былі пастаяннымі яго спадарожнікамі. Ужо з юнацтва Каганец вызначаўся разнастайнымі здольнасцямі. Ён пісаў вершы, добра апавядаў, маляваў, ляпіў з гліны, выразаў з косці і дрэва. Вучыўся спачатку ў Мінскім гарадскім вучылішчы, а затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Палітычна актыўны чалавек, Карусь Каганец стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. За рэвалюцыйную агітацыю неаднаразова пападаў у турму. У яго вершах, прозе, драмах знайшла адлюстраванне нацыянальна-гістарычная тэматыка ("Плач беларуса", "Старажавы курган", "Сын Даніла" і інш.). К. Каганец - аўтар шырока вядомай камедыі "Модны шляхцюк", дзе ён вывеў тып нацыянальнага нігіліста, які адракаецца ад усяго роднага ўзамен на панскае. Праявіў сябе і як збіральнік і знаўца беларускага фальклору. Памёр Каганец у 1918 г.

Максім Багдановіч пражыў кароткае жыццё - 26 гадоў. Зборнік паэзіі "Вянок" выйшаў у свет у 1913 г. у Вільні і з'яўляецца адной з вяршынь беларускай нацыянальнай лірыкі пачатку XX ст.

Заснавальнікам беларускай філалогіі і мовазнаўства лічыцца Яўхім Карскі. Пяру акадэміка Карскага належаць капітальныя працы па дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мове, гісторыі беларускай мовы і літаратуры, фальклору. Карскі - аўтар фундаментальнага трохтомнага даследавання "Беларусы", у першым томе якога змешчана "Этнаграфічная карта беларускага племя", якую ён пабудаваў на навуковых фактах.

Аўтарам першай "Кароткай гісторыі Беларусі" з'яўляецца Вацлаў Ластоўскі. Ён адзін з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі - БГС.

Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў Ігнат Буйніцкі. У 1907 г. ён стварыў у маёнтку Палівачы (Віцебская вобласць) аматарскі тэатр. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і атрымаў назву " Першая Беларуская трупа Ігната Буйніцкага". З твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К. Каганца, "Паўлінка" (упершыню пастаўлена ў Вільні ў 1913 г.), "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы.

Гісторыі Вялікага княства Літоўскага прысвяціў свае працы гісторык М. В. Доўнар-Запольскі.

У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрыпка беларуская", "Хрэст на свабоду"; Я.Купалы "Жалейка", "Гусляр"; Я.Коласа "Песні жальбы" і інш.

грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920-1930-я гады

Creation of totalitarian regime in Belarus in 1920-1930th is considered. The processes of concentrating power by the Communist party, liquidation other political parties in the Republic, mass repression, establishing strict control over activity of the Soviets, trade-unions and all public organizations are analyzed.

Грамадска-палітычнае жыццё ў Савецкай Беларусі ў 1920-я-1930-я гады было складаным і супярэчлівым, як і сам разглядаемы перыяд. Усяго за некалькі гадоў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўстоі, на якіх стагоддзямі грунтавалася грамадскае жыццё, былі прызнаны памылковымі і адкінуты. Здавалася, што ўся Расійская імперыя, яшчэ ўчора маналітная краіна, цяпер падзеленая на часткі, рушыла ў шлях да нейкай новай мэты, якую кожны грамадзянін яе уяўляў па-свойму, а ўсе разам - даволі цмяна. Кожная палітычная партыя краіны прапаноўвала сваё бачанне шчаслівага будучага. Аднак трагедыяй часу стала тая акалічнасць, што папулярнасць палітычных праграм, іх прызнанне насельніцтвам правяраліся не ў літаратурных дыскусіях і парламенцкіх спрэчках, а на палях грамадзянскай вайны (што, на жаль, больш адпавядала расійскай гістарычнай традыцыі). У выніку перамагла тая палітычная ідэя, якая магла рэкруціраваць больш прыхільнікаў, гатовых ахвяраваць дзеля яе сваім жыццём. Прывабны лозунг бальшавікоў аб будаўніцтве ўжо ў хуткім часе грамадства ўсеагульнага дабрабыту, а таксама здольнасць хутка навесці парадак і вывесці краіну са стану анархіі сталі галоўнымі прычынамі іх перамогі ў грамадзянскай вайне. З заканчэннем вайны ў Расіі і іншых савецкіх рэспубліках, сярод якіх была і БССР, устанавілася новая форма палітычнай арганізацыі грамадства - "дыктатура пралетарыяту". У адпаведнасці з марксістскім вучэннем, гэты палітычны рэжым ствараўся на пераходны перыяд пры трансфармацыі грамадства ад капіталізму да камунізму. На гэты час уся ўлада ў дзяржаве пераходзіла да рабочага класу, а дакладней, да яго авангарду - кампартыі, якая за гады грамадзянскай вайны паспела манапалізіваць права дзейнічаць ад імя пралетарыяту і ўвогуле ўсяго народа. Лідэры бальшавікоў добра разумелі, што задача пабудовы новага бяскласавага грамадства прадугледжвала не толькі вырашанне пэўных вытворчых ці эканамічных задач (ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, нацыяналізацыя банкаў і буйных прамысловых прадпрыемстваў). Перш за ўсё, перад партыяй і яе правадырамі стаяла больш складаная і амбіцыёзная задача - стварэнне новага грамадства, новага чалавека. На сходзе камуністаў-культурнікаў горада Мінска ў сакавіку 1927 г. менавіта гэтая задача ставілася ў аснову. Выступаўшыя "камуністы-культурнікі" (члены партыі, якія працавалі на фронце культурнага адраджэння краіны) адзначалі, што "ў эпоху пераходнага перыяда нам неабходна прывіць сваю пралетарскую ідэалогію дробна-буржуазнай частцы нашага насельніцтва". Яшчэ адзін удзельнік пасяджэння выказаўся больш прама: "Мы цяпер прыступілі да самай складанай працы - перапрацоўкі людзей". Галоўным вынікам пасяджэння стаў вывад, што ўсю работу неабходна праводзіць праз партыйцаў . І такая работа па стварэнні новага чалавека праводзілася на працягу ўсёй савецкай гісторыі. Зрабіць гэта без устанаўлення татальнага кантроля над грамадска-палітычным жыццём краіны было немагчыма. Таму з першых дзён прыходу да ўлады кіраўніцтва бальшавікоў рабіла ўсё магчымае для таго, каб пашырыць свой кантроль за гэтай сферай жыцця грамадства. Тэндэнцыя татальнага паглынання грамадства дзяржавай, а дзяржавы партыяй, якая склалася яшчэ ў гады грамадзянскай вайны, у мірны час атрымала сваё далейшае развіццё . Першы свой удар бальшавікі нанеслі па палітычных партыях, паколькі наяўнасць апазіцыйных партый ці альтэрнатыўных праграм разглядалася імі як самая сур'ёзная пагроза неабмежаванай уладзе. З любым праяўленнем іншадумства вялася непрымірымая і бескампрамісная барацьба. Усе палітычныя партыі Расіі, нават тыя, з якімі на пачатковым этапе ў бальшавікоў існаваў альянс, былі адна за другой залічаны ў стан ворагаў. З пераходам краіны да мірнага жыцця палітыка нецярпімасці ў адносінах да іншых партый не толькі не змянілася, а, наадварот, узмацнілася. Бальшавікі працягвалі паступова і мэтанакіравана праводзіць зачыстку палітычнага поля краіны. Аналагічыя працэсы назіраліся і ў Савецкай Беларусі. Кампартыя БССР, як і Расійская ці Украінская камуністычныя арганізацыі, прэтэндавала на ролю адзінай палітычнай сілы ў беларускім грамадстве. Такія амбіцыі вызначалі і адпаведныя адносіны беларускіх бальшавікоў да іншых партый. На пачатку 1920-х гадоў у БССР акрамя камуністычнай партыі дзейнічалі наступныя найбольш уплывовыя і масавыя палітычныя арганізацыі: Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд), Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей-Цыён) і Партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). За выключэннем БКА, якая з самага пачатку заявіла аб сваім жаданні ўліцца ў КП(б)Б, астатнія арганізацыі імкнуліся не толькі супрацоўнічаць з кіруючай партыяй, падтрымліваючы ўсе яе рашэнні, але і выказвалі жаданне прымаць удзел у выпрацоўцы рашэнняў, якія датычыліся сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Гэтыя палітычныя партыі прадстаўлялі інтарэсы пэўнай часткі грамадства і прапаноўвалі свае варыянты нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Для КП(б)Б такая сітуацыя была непрымальнай. Беларускія бальшавікі, як і іх аднадумцы ў іншых савецкіх рэспубліках, катэгарычна не хацелі дзяліць палітычную ўладу з кім-небудзь яшчэ. Марксісцкае вучэнне, адэптамі якога яны з'ўяляліся, не давала магчымасці для сумненняў у сваёй праваце. Бальшавікі памыляцца не маглі апрыёры. Таму памылковымі былі названы пазіцыі, на якіх стаялі іншыя беларускія партыі. Яны былі ахарактарызаваны як дробнабуржуазныя і прасякнутыя нацыялістычнымі тэндэнцыямі. Як толькі на палітычных апанентаў быў навешаны ярлык, рукі кіруючай партыі аказаліся развязанымі. Нягледзячы на тое, што іншыя палітычныя партыі БССР дэкларавалі сваю лаяльнасць савецкай уладзе, КП(б)Б узяла курс на іх аслабленне, выяўленне варожай сутнасці і наступную ліквідацыю. Мэтанакіраваная дзейнасць бальшавікоў па дыскрэдытацыі сваіх палітычных апанентаў, выдзяленне ў палітычных партыях розных плыняў у спалучэнні з рэпрэсіўнымі метадамі супраць членаў і кіраўнікоў гэтых партый даволі хутка прывялі да спынення дзейнасці гэтых арганізацый. На пачатку 1921 г. самараспусціўся Бунд. У чэрвені 1924 г. мінскі з'езд членаў БПС-Р прыняў рашэнне аб самароспуску беларускай партыі эсэраў. У 1928 г. такі ж лёс напаткаў і Яўрэйскую камуністычную партыю. Частка членаў ліквідаваных партый, расчараваўшыся ў палітычнай дзейнасці, адышла ад яе, аднак значная колькасць улілася ў склад КП(б)Б. У сярэдзіне 1920-х гадоў выхадцы з іншых партый складалі ў КП(б)Б даволі высокі працэнт - больш чым кожны дзясяты. Прысутнасць членаў былых партый у рэспубліканскім і акруговым актыве была яшчэ больш значнай - 40% і 25% адпаведна. Такая сітуацыя не магла не турбаваць партыйныя ўлады, паколькі выхадцы з іншых партый ніколі не карысталіся поўным даверам цэнтральнага кіраўнітцва . Заклікі да пільнасці і барацьбы з дробнабуржуазнымі і нацыялістычнымі ўхіламі ў партыі гучалі рэфрэнам на працягу 1920-1930-х гадоў і ў значнай ступені вызначылі змест грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы. Партыйнае будаўніцтва, папаўненне партыйных шэрагаў новымі членамі, перш за ўсё, з рабочага і сялянскага асяроддзя, былі штодзённым клопатам вышэйшага кіраўніцтва партыі і дзяржавы. За міжваенны перыяд у гэтай справе былі дасягнуты значныя поспехі. Калі ў пачатку 1922 г., як сведчаць вынікі ўсерасійскага перапісу членаў РКП(б), беларуская партыйная арганізацыя налічвала менш пяці тысяч членаў і кандыдатаў у члены партыі разам, то праз дзесяць год колькасць членаў КП(б)Б без уліку кандыдатаў вырасла больш чым у дзесяць разоў. У 1933 г., КП(б)Б дасягнула сваёй найвялікшай у міжваенны перыяд колькасці - больш за 65 тысяч чалавек . У кампартыю беларусы ўступалі па розных прычынах. Не апошнюю ролю тут адыгрывалі масіраваныя кампаніі па ідэалагічнай апрацоўцы насельніцтва. Так, па ленінскім прызыве, аб'яўленым у сувязі са смерцю правадыра рэвалюцыі, ў КП(б)Б было прынята больш за 2 тысячы чалавек. 98% з іх складалі рабочыя . Падобныя кампаніі праводзіліся і пазней. З сярэдзіны 1920-х гадоў пачынае назірацца ўстойлівая тэндэнцыя да росту партыйных шэрагаў. Адначасова з ідэйнымі перакананнямі многія ўступаўшыя ў кампартыю кіраваліся больш меркантыльнымі інтарэсамі - членства ў партыі разглядалася як надзейны спосаб кар'ернага росту. Партыйны білет у кармане амаль аўтаматычна (асабліва ў першыя гады савецкай улады) даваў магчымасць заняць кіруючую пасаду пры наяўнасці нават самых мінімальных арганізацыйных здольнасцей і адукацыі. Па гэтай прычыне склад КП(б)Б, таксама як і іншых партыйных рэспубліканскіх арганізацый, быў даволі разнародны, што не магло задаволіць вышэйшае партыйнае кіраўніцтва. Перыядычныя чысткі былі прызваны выкараніць, па-першае, замаскіраваных "ворагаў" (так на мове таго часу называлі людзей з уласнай пазіцыяй). Часцей за ўсё ў гэтую катэгорыю траплялі выхадцы з іншых партый. Нягледзячы на свае здольнасці, вопыт і адукацыю, яны не карысталіся даверам Сталіна, бо з цяжкасцю падыходзілі на ролю беспярэчных выканаўцаў любых загадаў. Органы ўнутранай бяспекі не забыліся пра іх мінулыя "памылкі". У 1930-я гады для многіх членства ў некамуністычнай партыі стала смяротным прыгаворам ці прывяло да шматгадовага зняволення ў ГУЛАГу. Другой задачай партыйных чыстак было вызваліць партыю ад ні на што не здольных элементаў - паразітаў і баласту, якіх немала ўступіла ў кампартыю ў пагоне за пасадамі. Аб'ектыўна, многія прадстаўнікі і першай, і другой груп былі не вінаватыя ў тым, што ім прыпісвалася. Магчыма, яны ніколі нават у думках не здрадзілі правадыру ўсіх народаў. Аднак у той машыне дзяржаўнага кіравання пад назвай кампартыя, якую мэтанакіравана ствараў Сталін, гэтыя людзі былі ненадзейным элементам. Сапраўды, Сталіну партрэбна была партыя, якая б дзейнічала як адно цэлае, як адзіны арганізм, паслухмяны кожнаму руху рукі правадыра. Пра размах чыстак сведчаць наступныя лічбы. Усяго толькі за тры гады, з 1933 г., калі назіралася самая высокая колькасць членаў партыі, па 1936 г. партыйная арганізацыя рэспублікі зменшылася больш чым ў два разы - з 65.040 чалавек да 31.937 чалавек. А ў выніку рэпрэсій 1937 г., склад партыйнай арганізацыі скараціўся яшчэ на дзве тысячы . Месцы рэпрэсіраваных звычайна займалі маладыя камуністы, якія хоць і не мелі дастатковага вопыту, але затое былі цалкам абавязаныя сваім новым становішчам Сталіну. Заняўшы пост генеральнага сакратара ЦК партыі, Сталін не толькі пачаў рэгуляваць асабовы склад партыйнай арганізацыі, але істотным чынам памяняў ролю і значэнне яе структурных адзінак. Паступова партыйны аппарат узняўся над пярвічнымі ячэйкамі, самастойнасць якіх рэзка знізілася. Была створана сістэма наменклатуры - пералік пасад, назначэнне на якія (і зняцце з якіх) адбывалася толькі пасля ўзгаднення з адпаведным партыйным органам. Сакратары партыйных камітэтаў любога ўзроўню абавязкова зацвярджаліся вышэйстаячымі партыйнымі арганізацыямі. Усе гэтыя меры спрыялі яшчэ большаму павышэнню ролі кампартыі ў грамадстве, яе зрошчванню з дзяржаўным апаратам, устанаўленню кантролю партыі над усімі сферамі жыцця. Разам з тым змены ў грамадстве, звязаныя з усталяваннем таталітарнай улады Сталіна, не маглі не паўплываць на месца і ролю самой партыі ў дзяржаве. Наўрад ці ў пачатку 1930-х гадоў можна было весці размову пра дыктатуру партыі. Савецкую палітычную сістэму гэтага часу хутчэй можна характарызаваць як дыктатуру Сталіна, які ўзняўся над партыяй і дзяржавай. У яго руках партыя ператварылася хоць і ў самы магутны, але ўсяго толькі інструмент для ўтрымання улады. І ў гэтай якасці яна стала ў адзін шэраг з іншымі грамадска-палітычнымі інстытутамі, такімі, напрыклад, як НКВД ці Саветы . Пасля "з'езда пераможцаў" у 1934 г. партыйныя з'езды праводзіліся пры жыцці Сталіна толькі двойчы - ў 1939 і 1952 гадах. І ні адно больш-менш значнае пытанне на іх не абмяркоўвалася. Такім чынам, нягледзячы на тое, што вонкава партыя захавала сваё пануючае становішча ў краіне, аб'ектыўна ў 1930-х гадах адбылося зніжэнне яе статусу, абмежаванне самастойнасці, падмена ўлады партыі ўладай аднаго чалавека. Разглядаючы ролю партыі ў грамадска-палітычнай сістэме савецкай краіны, варта сказаць і аб маладзёжным камуністычным руху, які займаў важнае месца ў іерархіі савецкіх грамадскіх арганізацый. Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі (ЛКСМБ) быў амаль дакладнай копіяй арганізацыі старэйшых таварышаў, як па задачах і мэтах сваёй дзейнасці, так і па метадах іх дасягнення. У першай палове 1920-х гадоў ЛКСМБ вёў актыўную барацьбу з іншымі маладзёжнымі арганізацыямі рэспублікі. Ужо да канца 1922 г. па ўказанні КП(б)Б беларускія камсамольцы ліквідавалі ўсе найбольш буйныя маладзёжныя арганізацыі: "Беларуская моладзь", "Югенд-Бунд", яўкамол, "Макабі" і інш. Беларускую моладзь пазбаўлялі выбару, нягледзячы на тое, што скасаваныя арганізацыі былі цалкам лаяльныя савецкай уладзе. Так, напрыклад, гурток "Беларуская моладзь" аб'ядноўваў нацыянальна свядомых мінскіх студэнтаў, якія ставілі сваёй задачай выхаванне нацыянальнай свядомасці ў грамадстве, пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы і г.д. Гурток быў афіцыйна зарэгістраваны ў Наркамаце асветы БССР, а яго сябрамі з'яўляіся такія вядомыя дзяржаўныя і культурныя дзеячы, як Я. Лёсік, Ц. Гартны, Я. Купала і інш. Дзейнасць гуртка, яго мэты і задачы рэзка крытыкавалася партыйнымі і камсамольскімі органамі, і ў канцы 1922 г. "Беларуская моладзь" была спачатку пазбаўлена памяшкання, а вясной 1923 г. рэгістрацыя гуртка была ўвогуле скасавана . Паколькі альтэрнатыўных маладзёжных арганізацый у рэспубліцы не было, рады ЛКСМБ хутка раслі. У маі 1923 г. саюз аб'ядноўваў 3743 членаў. Прыблізна праз тры гады (люты 1926 г.) колькасць членаў павялічылася больш чым у дзесяць разоў (42 тысячы членаў і кандыдатаў). А на пачатак 1941 г. у склад камсамольскай арганізацыі рэспублікі ўваходзілі 263 тыс. юнакоў і дзяўчат . Камсамольцы актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях. ЛКСМБ шэфстваваў над будаўніцтвам найбольш важных прадпрыемстваў і аб'ектаў рэспублікі, дапамагаў кампартыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, ліквідацыі непісьменнасці, ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. У 1930-я гады многія члены ЛКСМБ сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. У 1936-1938 гадах была сфабрыкавана некалькі "маладзёжных працэсаў". З арганізацыі выключалі ненадзейных - тых, хто раней хоць нечым сябе скампраметаваў альбо меў рэпрэсіраваных блізкіх ці сяброў. За два гады - 1937-1938 - актыў ЛКСМБ поўнасцю абнавіўся. У выніку камсамол, як і кампартыя, ператварыўся ў дзейсны механізм правядзення рашэнняў правадыра. Пры выкананні гэтай ролі магчымасці партыйных органаў былі проста неабмежаваныя. Як было з усёй адкрытасцю заяўлена на XVI з'езде ВКП(б) (чэрвень 1930 г.), "Наша партыя - хрыбет пралетарскай дыктатуры. Наша партыя кіруе ўсімі арганізацыямі пралетарыяту і ўсімі бакамі дзейнасці пралетарскай дыктатуры, пачынаючы з прыдушэння класавага ворага і заканчваючы пытаннямі канаплі, лёну і свінагадоўлі". У абставінах, калі партыя ператварылася ў скелет палітычнай сістэмы дзяржавы, няпэўнымі аказаліся роля і месца саветаў у савецкай дзяржаве. Між тым, у адпаведнасці з Канстутыцыяй БССР, менавіта Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў быў асновай нацыяльнальнай дзяржаўнасці рэспублікі. З'езд Саветаў з'яўляўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў краіне, а ў перыяд паміж з'ездамі ўся паўната ўлады належала Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту. З'езд Саветаў прымаў важнейшыя рашэнні, якія тычыліся ўсёй рэспублікі. Мясцовыя саветы выконвалі гэтыя ж функцыі ў межах сваёй кампетэнцыі. Так структура дзяржаўнай улады выглядала на паперы. У рэальным жыцці функцыі саветаў былі істотна абмежаваны на карысць кампартыі. Гэта сітуацыя пачала складвацца яшчэ ў гады грамадзянскай вайны. Як паказала практыка, саветы былі даволі маруднымі органамі кіравання. Між тым, у абставінах грамадзянскай вайны, калі становішча на франтах мянялася кожны дзень, а часам і кожную гадзіну, патрэбна было хуткае рэагаванне на ўсе падзеі, што адбываліся ў краіне і за яе межамі. Таму ўжо з першых месяцаў і нават дзён існавання савецкай улады цэнтр прыняцця рашэнняў перамясціўся ў ЦК РКП(б), тым больш, што ўсе яго члены займалі тыя ці іншыя пасады ва ўрадзе ці Выканаўчым камітэце Саветаў. Было відавочна, што палітычна няспелыя і малаграматныя дэпутаты рабочых і сялян не маглі справіцца з задачамі дзяржаўнага кіравання, затое штучна адабраныя дэпутаты былі паслухмяным і легкім аб'ектам для маніпулявання. Хутка саветы ператварыліся з органа заканадаўчага ў орган, які выконваў легітымізуючую ролю. Галоўнай яго функцыяй стала адабрэнне рашэнняў, якія прымаліся па партыйнай лініі. Абмежаванне ролі саветаў не спрыяла росту іх аўтарытэту сярод насельніцтва. На пачатку 1920-х гадоў актыўнасць беларусаў пры правядзенні выбараў у саветы была надзвычай нізкая. Так, у выбарах мясцовых саветаў у 1924 г. у сярэднім прынялі ўдзел прыкладна 35% выбаршчыкаў. Пры гэтым у 17 раёнах актыўнасць выбаршчыкаў склала не больш за 15%. У 737 саветах (пераважна сельскіх) з 1208 выбары па прычыне нізкай актыўнасці насельніцтва былі прызнаны неадбыўшыміся, і ў наступным годзе ўладам давялося праводзіць паўторныя выбары . Нізкая актыўнасць насельніцтва падчас выбараў у саветы дыскрэдытавала савецкую дзяржаўнасць. У прынцыпе, байкот выбараў быў сродкам пратэсту грамадзян краіны супраць палітыкі кіруючай партыі. Для павышэння ўдзелу насельніцтва ў выбарах партыйныя органы ўжывалі самыя розныя захады. Работа вялася ў агульнадзяржаўным маштабе. Ад рэспубліканскіх улад Масква патрабавала лічбаў і нарошчвання актыўнасці насельніцтва ў выбарах. Разам з шумнымі агітацыйна-прапагандыскімі кампаніямі на месцах пачалі шырока ўжывацца камандна- адміністрацыйныя метады. Пры гэтым роля апошніх у дзеяннях улад узрастала разам са згортваннем НЭП і ўзмацненнем сталінскага адзінаўладдзя. Існавала практыка, калі кіраўніцтва мясцовых партыйных арганізацый несла персанальную адказнасць за арганізацыю выбараў у саветы ў сваім раёне. З Масквы спускаліся дэталёвыя і скрупулёзна распрацаваныя дырэктывы, невыкананне якіх пагражала дысцыплінарнымі санкцыямі. Даволі тыповай з'яўляецца рэзалюцыя пасяджэння бюро ЦК КП(б)Б ад 3 кастрычніка 1939 г. па пытанні аб падрыхтаванасці да выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы па Бабруйскаму сельскаму раёну. ЦК КП(б)Б прыйшоў да высновы "што райком партыі не забяспечыў выкананне дырэктывы ЦК КП(б)Б аб вылучэнні ў склад кандыдатаў у дэпутаты раённага і сельскага саветаў беспартыйных і жанчын. Пры падборы кандыдатаў у дэпутаты ў раённы сельсавет лік беспартыйных склаў усяго 28%, а жанчын - 9%, у той час як ЦК ВКП(б) абавязаў забяспечыць вылучэнне ў раённыя саветы беспартыйных не менш як 40%, а жанчын - 30-35%" . Разам з кампаніяй па прыцягненні насельніцтва да выбараў КП(б)Б надавала шмат увагі таму, хто пройдзе ў саветы. Мясцовыя партыйныя арганізацыі заклікаліся да пільнасці. У цыркуляры райкомам і гаркомам КП(б)Б у сувязі з кампаніяй перавыбараў саветаў у 1924 г. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі загадвала "рабіць усё, каб у саветы не трапілі прадстаўнікі варожых класаў ці іншых партый". Перад акружнымі камітэтамі партыі ставілася задача дабіцца, каб на перавыбарах "кіруючыя пасады ў буйных сельсаветах занялі камуністы" . Што датычыць выбараў у гарадскія саветы, то мясцовым камуністам нагадвалася пра рост палітычнай актыўнасці гарадской буржуазіі і буржуазнай інтэлігенцыі і іх спробы трапіць у саветы. Каб не дапусціць гэтага, акружкамам загадвалася сачыць за састаўленнем спіскаў выбаршчыкаў . Націскныя метады прыносілі плён. Так, падчас выбарчай кампаніі 1929г. яўка рабочых на выбары гарадскіх саветаў перавысіла 79%. На вёсцы на выбарчыя дзяльніцы прыйшлі 58,7% выбаршчыкаў. Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, расла і ў наступныя гады. Нават падчас складанай выбарчай кампаніі 1931 г., якая супала з правядзеннем калектывізацыі, уладам удалося захаваць узровень актыўнасці мінулай выбарчай кампаніі. Актыўнасць насельніцтва ў БССР была на ўзроўні іншых савецкіх рэспублік. У 1930-31 гадах у РСФСР у выбарах у сельсаветы удзельнічала 69,3% выбаршчыкаў, а ў гарсаветы - 80%, у БССР адпаведна 66,3% і 77,4%. На Украіне ў выбарах у Саветы прынялі ўдзел 76% выбаршчыкаў. У цэлым па СССР прагаласавала 70% выбаршчыкаў . У сярэдзіне 1930-х гадоў, калі ў асноўным аформілася сталінская таталітарная мадэль кіраўніцтва, яўка насельніцтва на выбары пераўзышла дзевяностапрацэнтны рубеж. На выбары ў мясцовыя саветы БССР у 1934 г., як сведчыла дзяржаўная статыстыка, прыйшло 92,3%. І нарэшце, сваеасаблівы рэкорд быў пастаўлены ў 1938 г., калі на выбарах дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР прагаласавала 99,65% выбаршчыкаў. Пры гэтым 99,19% прагаласаваўшых аддалі свае галасы за кандыдатаў ад блоку камуністаў і беспартыйных. Гэта быў час, калі таталітарная сістэма знаходзілася на сваім узлёце. Людзі былі настолькі запалоханыя ці апрацаваныя савецкай прапагандай, што нават падчас таемнага галасавання галасавалі так, як гэта было патрэбна ўладам . У такім жа становішчы знаходзіліся прафсаюзныя арганізацыі рэспублікі. У адпаведнасці з Х з'ездам РКП(б), на якім была прынята платформа партыі па прафсаюзным пытанні, прафсаюзы разглядаліся ў якасці не столькі абаронцаў і прадстаўнікоў працоўных, колькі школы камунізму і кіравання ў перыяд сацыялістычнаага будаўніцтва. Хуткі рост прафсаюзных радоў дазваляў ім прэтэндаваць на сур'ёзную ролю ў грамадскім жыцці. У сярэдзіне 1924 г. у прафсаюзах БССР састаяла 113,1 тыс. членаў, па стану на 1 кастрычніка 1932 г. яны налічвалі 357 тыс. чалавек, а ў 1937 г. прафсаюзы аб'ядноўвалі больш за паўмільёна рабочых і служачых (84,1% усіх працуючых) . Аднак устанаўленне партыйнага кантролю і кіраўніцтва прафсаюзамі прывяло да страты прафарганізацыямі самастойнасці і ў значнай ступені вызначыла змест іх работы. Асноўнымі задачамі і формамі дзейнасці прафсаюзаў былі: барацьба з беспрацоўем, удзел у аднаўленні і рэканструкцыі вытворчасці, размеркаванне фондаў матэрыяльнага забеспячэння працоўных, умацаванне дысцыпліны і павышэнне прадукцыйнасці працы, ліквідацыя непісьменнасці, культурна-асветная праца і інш. Ва ўмовах сталінскага дыктату магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы - абароне правоў сваіх членаў - былі істотна абмежаваныя. Затое прафсаюзы часта выконвалі неўласцівыя ім функцыі, такія як арганізацыя сацыялістычнага спаборніцтва ці агітацыйна-прапагандысцкая работа сярод працоўных. Важная роля ў грамадска-палітычным жыцці Беларускай Савецкай рэспублікі адводзілася грамадскім арганізацыям - дабраахвотным аб'яднанням грамадзян, утвораным з мэтай найбольш спрыяльнага развіцця асабістых здольнасцей, схільнасцей, агульных інтарэсаў іх членаў. Аднак у БССР, як і ў цэлым у Савецкім Саюзе, грамадскія аб'яднанні, акрамя пералічаных, выконвалі таксама яшчэ і функцыю выхавання сваіх членаў у патрэбным дзяржаве і партыі накірунку. У СССР, дзе ў адносінах да грамадскіх арганізацый дзейнічаў класавы падыход, працэс іх стварэння не пускаўся на самацёк, а лічыўся важнай дзяржаўнай справай. За дзейнасцю грамадскіх арганізацый ажыццяўляўся пільны адміністрацыйна-палітычны нагляд. Дзяржаўныя ўстановы былі абавязаны "сачыць за тым, каб гэта дзейнасць адпавядала класавым інтарэсам працоўных, каб шырокія масы далучаліся да работы таварыстваў, выбіраліся ў іх працуючыя органы" . Рэгістрацыю ў Наркамаце ўнутраных спраў рэспублікі маглі прайсці толькі тыя грамадскія арганізацыі, якія ставілі сабе за мэту ўдзел у сацыялістычным будаўнітцве. Такім чынам, дзейнасць усіх грамадскіх арганізацый, у тым ліку і тых, што знаходзіліся далёка ад вялікай палітыкі - навуковых, краязнаўчых, культурных і г.д., разглядалася, перш за ўсё, у палітычным кантэксце. Грамадскія арганізацыі павінны былі садзейнічаць умацаванню савецкага рэжыму і выхаванню сваіх членаў у адпаведным духу. Усе астатнія функцыі грамадскіх арганізацый, на думку партыйнага кіраўніцтва, былі другаснымі. Ідэалагічны кантроль за дзейнасцю грамадскіх арганізацый ажыццяўляў агітацыйна-прапагандысцкі аддзел ЦК КП(б)Б. Інфармацыя пра арганізацыю, яе мэты і склад удзельнікаў накіроўвалася таксама ў сакрэтны аддзел ДПУ. Менавіта ад гэтай установы ў многім залежала, ці будзе грамадская арганізацыя зарэгістравана. Гісторыя з рэгістрацыяй МІнскага педагагічнага таварыства ў многім тыпічная для таго часу. У 1924 г. сакрэтны аддзел ДПУ выступіў супраць рэгістрацыі гэтага таварыства, нягледзячы на тое, што свае жаданне стаць яго членамі выказалі больш за 100 мінскіх настаўнікаў і навуковых работнікаў, у тым ліку і нарком асветы БССР У.Ігнатоўскі. Аднак нават прысутнасць члена беларускага ўрада сярод тых, хто падпісаў заяўку на рэгістрацыю таварыства, не дапамагла ў вынясенні станоўчага рашэння. Прычынай адмовы стаў нездавальняючы склад членаў таварыства. Па інфармацыі ДПУ, таварыства ўключала "ўсё старое рэакцыйнае настаўніцтва" . Чым больш масавым і шырокім па прадстаўніцтву ў рэгіёнах было таварыства ці грамадскае аб'яднанне, тым большы кантроль з боку партыйных і дзяржаўных органаў адчувалі яны на сабе. Рэспубліканскія і масавыя таварыствы маглі быць адкрыты толькі з дазволу вышэйшых партыйных органаў. Нягледзячы на тое, што з першага дня прыходу да ўлады бальшавікі імкнуліся ўстанавіць татальны кантроль над дзейнасцю грамадскіх арганізацый, зрабіць гэта атрымалася далёка не адразу. Новая эканамічная палітыка суправаджалася адноснай лібералізацыяй не толькі ў эканамічнай, але і ў палітычнай сферы. Першая палова 1920-х гадоў стала часам з'яўлення вялікай колькасці таварыстваў, саюзаў, гурткоў, аб'яднанняў і г.д. Многія з іх узнікалі па ініцыятыве знізу. Такія грамадскія арганізацыі ўтвараліся па прафесійнай ці рэлігійнай прыкмеце, на аснове агульных інтарэсаў і захапленняў і дзейнічалі на аснове статутаў, распрацаваных ініцыятыўнымі групамі. На правах грамадскіх арганізацый утвараліся і рэлігійныя абшчыны, ад якіх патрабавалася рэгістрацыя ў райвыканкомах. Мясцовыя саветы перадавалі рэлігійным таварыствам у бясплатнае часовае карыстанне цэрквы і царкоўную маёмасць. Адзіны тып грамадскіх арганізацый, якія не рэгістраваліся, - гэта дабрачынныя грамадскія арганізацыі. Дабрачынная дзейнасць дазвалялася толькі Таварыству Чырвонага крыжа. Імклівы рост колькасці грамадскіх арганізацый адлюстроўваў павышэнне палітычнай актыўнасці насельніцтва краіны, цікавасць да падзей, якія адбываліся ў дзяржаве. Аднак разам са з'яўленнем грамадскіх арганізацый, якія ўтвараліся па ініцыятыве саміх членаў, назіралася і супрацьлеглая тэндэнцыя - стварэнне грамадскіх арганізацый па загаду зверху. Такія аб'яднанні павінны былі саставіць канкурэнцыю арганізацыям, што ствараліся на добраахвотнай аснове, і паставіць пад кантроль партыі грамадскую актыўнасць насельніцтва. Нярэдка членства ва ўтворанай па партыйным загадзе арганізацыі было абавязковым для камуністаў, залічвалася ім як грамадская нагрузка. Увогуле, у партыйным асяроддзі лічылася праяўленнем "дрэннага густу", калі член партыі не састаяў адначасова ў дзвух-трох грамадскіх арганізацыях. Такі падыход прыводзіў да фармалізацыі дзейснасці грамадскіх арганізацый. Нягледзячы на тое, што многія з іх карысталіся дзяржаўнай, у тым ліку і фінансавай, падтрымкай, уся іх праца існавала толькі на паперы. З сярэдзіны 1920-х гадоў у палітыцы кампартыі адносна грамадскіх арганізацый пачала назірацца тэндэнцыя да іх цэнтралізацыі і уніфікацыі. У пачатку 1926 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову, якая рэгламентавала дзейнасць усіх грамадскіх арганізацый. Галоўнай мэтай новага дакумента было ўзмацненне партыйнага кіраўніцтва дзейнасцю ўсіх дабраахвотных таварыстваў. Ва ўсіх структурных адзінках і прадстаўніцтвах грамадскіх арганізацый ствараліся камуністычныя фракцыі, якія павінны былі накіроўваць і кантраляваць форму і змест дзейнасці арганізацыі. Адначасова пачалося закрыццё пад рознымі прычынамі грамадскіх арганізацый. Быў узяты курс на стварэнне ў краіне адзінай цэнтралізаванай сістэмы грамадскіх арганізацый. Так, у дырэктыве, разасланай у сакавіку 1925 г. райкомам КП(б)Б, гаварылася, што на вёсцы вакол добраахвотных таварыстваў аб'ядноўваюцца антысавецкія элементы, а самі таварыствы ўносяць разнабой у адзіную сістэму палітычных устаноў . Крыху раней, у лістападзе 1924 г., партыйнымі ўладамі рэспублікі быў распрацаваны спецыяльны цыркуляр для нізавых партыйных органаў, выкананне якого павінна было забяспечыць уплыў партыі ў сельскагаспадарчых гуртках. У ім, у прыватнасці, адзначалася, што "райком намячае хату-чытальню, дзе арганізуецца гурток; райком зацвярджае кіруючую тройку гуртка; райком і ячэйкі вядуць кантроль за станам і работай гуртка…". Асобны пункт быў прысвечаны гурткам, якія ўтварыліся самастойна. Адносна такіх гурткоў райкомы павінны былі праверыць іх дзейнасць, даць "патрэбныя ўказанні і толькі тады ўжо зарэгістраваць і весці над імі неаслабны нагляд". У выпадку, калі гурткі не адпавядалі патрабаванням, іх трэба было закрываць . Якім патрабаванням павінны былі адпавядаць грамадскія арганізацыі і якім павінен быў быць змест іх дзейнасці, добра відаць з іншага цыркуляра, які датычыўся клубаў. Партыйнае кіраўнітцва бачыла галоўныя задачы клубаў у тым, каб: "накіроўваць клубную работу па лініі ўзмацнення партыйнага ўплыву і ажыццяўлення задач камуністычнага выхавання працоўных мас; правядзенне праз клубную работу задач партыйнай агітацыі і прапаганды" . Гэтыя ж задачы былі першаснымі і для ўсіх астатніх грамадскіх арганізацый рэспублікі. Іншыя мэты і задачы дзейнасці адыходзілі на другі план. Палітыка рэспубліканскіх улад адносна грамадскіх арганізацый не была іх уласнай ініцыятывай, а накіроўвалася з цэнтра. Аб гэтым сведчыць той факт, што падобныя пастановы прыблізна адначасова з'ўяляліся і ў іншых рэспубліках. Пры гэтым беларускае кіраўніцтва нават трохі спазнялася. Так, у Украіне "Палажэнне пра рэгістрацыю суполак і таварыстваў" было прынята на паўтары гады раней (7 жніўня 1924 г.), чым адпаведная пастанова ў БССР . Паступова на аснове прынятага заканадаўства аб грамадскіх арганізацый у БССР фарміруецца "алігархія" гіганцкіх таварыстваў-манапалістаў, падпарадкаваных дзяржаве і пазбаўленых сацыяльнай канкурэнцыі. У канцы 1920-х гадоў у Беларусі і ў іншых савецкіх рэспубліках засталіся ў асноўным толькі масавыя, цалкам падкантрольныя ўладзе грамадскія арганізацыі. Так, беларуская секцыя Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) налічвала ў 1929 г. каля 180 тысяч членаў. У БССР працавалі яе 8 акруговых, 102 раённыя і 3 тысячы нізавыя арганізацыі . Па 26 тысяч аб'ядноўвалі ў сваіх шэрагах шэфскія таварыствы і таварыства "Прэч непісьменнасць". Разам з ростам колькасці членаў грамадскіх арганізацый, партыйнымі ўладамі прадпрымаліся захады, каб не дапусціць уступлення ў гэтыя арганізацыі "ненадзейных" элементаў. Так, кіраўніцтва адной з буйнейшых арганізацый рэспублікі МОПР у сваіх планах асобна адзначала неабходнасць захавання класавага характару ячэек МОПР, дзеля чаго загадвала нізавым органам "прыняць меры, каб у арганізацыю не трапілі кулакі" . Грамадскія арганізацыі, якія карысталіся падтрымкай дзяржавы, прымалі актыўны ўдзел у прапагандысцкіх кампаніях, што праводзіліся ў краіне. Так, напрыклад, Саюз ваяўнічых бязбожнікаў (СВБ) уносіў свой уклад у правядзенне калектывізацыі. Цалкам апраўдваючы сваю назву, СВБ шырока выкарыстоўваў гвалтоўныя метады. Члены СВБ закрывалі храмы і малітоўныя дамы, не спыняючыся перад актамі вандалізму і абражэннем пачуццяў вернікаў. Такія дзеянні Саюза ваяўнічых бязбожнікаў выклікалі больш моцны пратэст, чым прымусовая калектывізацыя, і атрымалі рэзка негатыўную ацэнку нават партыйнага кіраўніцтва ў Маскве. Уладам БССР было загадана нармалізаваць становішча і супакоіць насельніцтва, а членам СВБ БССР было рэкамендавана засяродзіцца на культурна-масавай рабоце і выкарыстоўваць толькі метады агітацыі . У 1930-я гады залежнасць грамадскіх арганізацый ад дзяржавы яшчэ больш ўзрастае. У 1932 г. было прынята "Палажэнне аб дабраахвотных таварыствах і саюзах", якое абавязвала дзяржаўныя ўстановы ажыццяўляць пільны кантроль за дзейнасцю грамадскіх арганізацый. З гэтага часу колькасць грамадскіх арганізацый скарачаецца, у тым ліку і шляхам аб'яднання арганізацый, дзейнасць якіх перасякалася ці дубліравала адна другую. Так, таварыствы "Саюз бязбожнікаў", "Прэч непісьменнасць" і Таварыства барацьбы з алкагалізмам былі аб'яднаны ў адну арганізацыю "За здаровы быт". Усе пісьменніцкія арганізацыі былі рэарганізаваны ў Саюз пісьменнікаў, мастацкія - у Саюз мастакоў і г.д. Праведзеная рэарганізацыя аблегчыла партыйным і дзяржаўным органам кантроль за дзейнасцю грамадскіх арганізацый, забяспечыла ўсталяванне ў грамадстве афіцыйнага татальнага аднадумства, стала важнай умовай існавання бальшавіцкага таталітарнага рэжыму. Аб'яднанне сялян у калгасы і саўгасы, канцэнтрацыя працоўных на буйных фабрыках і заводах, абавязковае членства савецкіх грамадзян у шматтысячных грамадскіх арганізацыях стварала шырокія магчымасці для ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва ў патрэбным Сталіну духу. Важным элементам савецкай рэчаіснасці і праяўленнем псеўдаактыўнасці беларусаў у грамадска-палітычным жыцці краіны сталі шматтысячныя мітынгі і сходы. Раз-два на тыдзень для рабочых праводзіліся абавязковыя для наведвання палітінфармацыі. У тысячах бясконцых выступленняў выкрывалася варожая дзейнасць унутраных і знешніх ворагаў. Слухачоў заклікалі да большай пільнасці і самаахвярнасці ў працы. Безумоўна, што ў большасці з тых, хто прысутнічаў на мітынгах і сходах, такая агітацыя выклікала толькі сум. Аднак усе разам формы прапагандыскай работы - паказы вандроўных тэатраў, публічныя чыткі газет, выступленні партыйных агітатараў, яўная і схаваная ідэалагічная апрацоўка праз часопісы, радыё, кіно, мастацтва і літаратуру - марудна, але пэўна прыносілі плён, ствараючы новы тып савецкага чалавека. Тып чалавека, які не мог самастойна думаць і размаўляў мовай ідэалагічных клішэ. Разам з тым, нават у самыя цяжкія гады сталінскага тэрору ў краіне знаходзіліся людзі, якія ведалі альбо здагадваліся, што адбываецца нешта жудаснае. Аднак формы пратэсту былі даволі абмежаваныя. Таталітарная сістэма імкнулася падавіць усялякае іншадумства яшчэ ў зародышы. Менавіта ў 1930-я гады НКВД рэкруціравала агромную армію сакрэтных агентаў, якія сачылі за сваімі суседзямі, калегамі па працы, сябрамі і нават блізкімі. Тым не менш, нават у атмасферы ўсеагульнай падазронасці, якая панавала ў краіне, адбываліся акцыі пратэсту. Часцей за ўсё яны насілі адзінкавы, ізаляваны характар. Найбольш пашыранай формай пратэсту было распаўсюджванне лістовак. Антысавецкія лістоўкі ў вялікай колькасці з'яўляліся ў 1920-я гады. Як правіла, гэта была рэакцыя на згортванне НЭП, гвалтоўную калектывізацыю, рэпрэсіі супраць царквы. У меньшай колькасці трапляліся лістоўкі ў 1930-я гады - барацьба з іншадумствам дала свае вынікі . Яшчэ адной формай пратэсту супраць рэпрэсій быў, мабыць, самы адчайны ўчынак, які мог зрабіць чалавек у жыціі - самагубства. Нягледзячы на тое, што самагубства цалкам супярэчыла марксісцкай тэорыі з яе культам барацьбы і непазбежнай перамогі, у 1930-я гады менавіта камуністы даволі часта зводзілі рахункі з жыццём. Так скончылі жыццё многія вядомыя (А.Чарвякоў, Зм. Галадзед) і невядомыя члены партыі. Самагубства было апошняй магчымасцю выступіць супраць несправядлівасці і адначасова паспрабаваць уратаваць ад рэпрэсій родных і блізкіх. У 1920-1930-я гады ў Савецкім Саюзе быў усталяваны таталітарны рэжым у яго класічным выглядзе. Яго фарміраванне ў БССР суправаджалася ўстанаўленнем татальнага кантроля над грамадска-палітычным жыццём насельніцтва рэспублікі. Неабходнай умовай такога кантроля стала насаджэнне ў грамадстве камуністычнай формы таталітарнай ідэалогіі; манапалізацыя ўлады кампартыяй; ліквідацыя ў рэспубліцы іншых палітычных партый; зрошчванне правячай партыі з дзяржаўным апаратам; адзяржаўленне грамадскіх арганізацый; масавыя рэпрэсіі супраць апазіцыйных сіл і магчымых праціўнікаў таталітарнай сістэмы.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вай- ной эканоміку. У1921 г. было прынята рашэнне абзамене харч- развёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку і аб'яўляўся сялянам загадзя, на- пярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніназ'явіліся лішкі прадук- таў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог пра- даць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць ся лянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла поўнасцю ад- навіць да 1927 г. сельскую гаспадарку.

Элементам НЭПа стала развіццё сельскагаспадарчай ка-аперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вы-рошчванні ўраджаю і арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Раз-віццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквіда-цыі розных грашовых адзінак і ўвядзення ў 1924 г. новай гра-шовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў.

У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфі-кацыі Расіі (ГОЭЛРО). На тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Пер-шай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выка-рыстоўвала торф.

3. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыя-нальнага пытання. Пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэт-ных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкла-рацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыяліс-тычных Рэспублік — СССР. Такім чынам, БССР на раўна-праўнай аснове аб'ядналася з іншымі рэспублікамі.

У1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічы-лася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР1927г.