Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпоры(1курс, 1семестр).docx
Скачиваний:
343
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
176.68 Кб
Скачать

43.Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.

Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партнаменклатуры прывялi да поунага адмаулення уласцiвых эканомiцы законау яе развiцця.У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпы-ніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфар-маванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Ініцыятарам гэтай па-літыкі з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў.У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашы-рылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіраванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы -арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развівалі-ся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Болын магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзей-насці. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення са-вецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказ-насць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Бачачы гэтыя негатыў-ныя з'явы, частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістчныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў. Палітычны крызіс працягваўся. Чернобыльская катастрофа. Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавiка 1986г. З гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс.га сельгасугоддзяу, а недабор сельгаспрадукцыi склау 3,5 млрд.руб. На сацыяльнае развiццё БССР непасрэдны уплыу аказвае i экалогiя. У пачатку 80-ых гадоу выкiды шкодных рэчау у атмасферу склалi 3млн.тон у год. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуу крытычнай мяжы.

44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай.

Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сгстэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быўдобраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь- суверэнная дзяржава, якая усталявана на аснове ажыццяулення беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін.

Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існавання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі заключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяр­жавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе. Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Бе­ларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку перайменавалі ў «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь стаў бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіравання. Былі створаны Узброеныя Сілы. Арганізавана мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэты па кіраванню Дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных сувязях.15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяшчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай. Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбраны А. Р. Лукашэнка.