- •2.Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •3.Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •6.Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •7.Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
- •8.Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •9.Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
- •10. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •11. Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія)
- •14.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •15.Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •19.Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •20.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.
- •22. Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •23.Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •24.Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •25.Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
- •27.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30 гг. 20 ст.
- •28.Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •29.Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2)
- •32.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •33.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •34.Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •35.Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •36.Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
- •37.Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •38.Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •39.Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •42.Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •43.Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •45.Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •47.Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •48.Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •49.Знешэканаічныя сувязі рб. Глядзець пытанне 47-48.
- •50.Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.
У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак. Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух. Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка. Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.