Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seminary (Автосохраненный).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

«Гісторыя беларускай літаратуры хх – пачатку ххі стагоддзя» Тэма 1. Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча

    1. Жыццяпіс У. Караткевіча. Шматграннасць і неардынарнасць асобы пісьменніка. Яго роля ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

    2. Паэзія Уладзіміра Караткевіча:

а) асаблівасці ранніх вершаў (зб. “Матчына душа”);

б) вершы-папярэджанні;

в) інтымная лірака;

г) зварот да гісторыі;

д) жанр балады ў паэзіі У. Караткевіча;

ж) эвалюцыя У.Караткевіча – паэта: параўнальная характарыстыкі зборнікаў “Матчына душа” і “Быў. Ёсць. Буду.”

    1. Апавяданні і аповесці У. Караткевіча. Ахарактарызаваць некалькі твораў (на выбар).

    2. “Ладдзя Роспачы”. Да якога жанру вы аднеслі б гэты твор У. Караткевіча? Вобраз беларуса ў творы.

    3. У. Караткевіч – майстар дэдэктыўна-прыгодніцкага жанру (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” і інш.).

    4. Раман “Каласы пад сярпом тваім”:

а) гісторыя напісання і публікацыі рамана;

б) ахарактарызаваць прадстаўнікоў шляхты і сялянства ў рамане, новая трактоўка ўзаемаадносін пана і мужыка ў рамане У. Ка­раткевіча;

в) праблема характараў і аўтабіяграфізму ў рамане. Вобраз Алеся Загорскага;

г) любімыя старонкі рамана.

    1. Гісторыя Беларусі ў драматургіі У. Караткевіча (“Званы Віцебска”, “Маці ўрагану”, “Кастусь Каліноўскі” і інш.). Вобраз К. Калі­ноўскага ў драматургіі і прозе У. Караткевіча.

    2. Публіцыстыка У. Караткевіча (“Званы ў прадоннях азёр”, “Казкі Янтарнай краіны”, “Родная мова” і інш.).

Творы

  1. Караткевіч У. Збор твораў: у 8-мі тамах. Мінск, 1987 – 1991.

Літаратура

  1. Караткевіч У. Дарогу, якую прайшоў (аўтабіяграфія) // У. Караткевіч: зб. твораў: у 8 т. Т. 1. Мінск, 1991. С. 5 – 10.

  2. Мальдзіс А. І. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьмен­ніка і чалавека. Мінск, 1987.

  3. Шынкарэнка В. Пад ветразем дабра і прыгажосці: жанрава-стылёвыя асаблі­васці прозы Уладзіміра Караткевіча. Мінск, 1995.

  4. Верабей А. Абуджаная памяць. Мінск, 1998.

Тэма 2. Жыццё і творчасць Міхася Стральцова

    1. Лірычны герой у ранняй прозе М. Стральцова (“Трыпціх”, “Восеньскі ўспамін”,“Двое ў лесе” і інш.).

    2. Тэма горада і вёскі ў апавяданнях М. Стральцова (“Сена на асфальце”, “Блакітны вецер” і інш.).

    3. Тэма вайны, ваеннага дзяцінства ў творчасці М. Стральцова (“На чацвёртым годзе вайны”, “На вакзале чакае аўтобус“, “Там, дзе зацішак, спакой”, “Перад дарогай” і інш.).

    4. Праблела дабра і зла ў аповесці М. Стральцова “Адзін лапаць, адзін чунь”.

    5. Творчыя пошукі пісьменніка ў аповесці М. Стральцова “Смаленне вепрука”.

    6. Асаблівасці паэзіі М. Стральцова.

    7. Міхась Стральцоў – крытык, эсэіст. Паняцце “лірычная крытыка” у адносінах да літаратурна-крытычнай спадчыны М. Стральцова (“Загадка Багдановіча”, “Чалавек з Малой Багацькаўкі”, “Шы­рокасць”, “Вясёлка і стрэчны вецер” і інш.).

Творы

  1. Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ / Прадмова А. Адамовіча. Мінск, 1987.

  2. Стральцоў М. Жыццё ў слове: літ.-крыт. артыкулы. Мінск, 1965.

  3. Стральцоў М. Пячатка майстра: літ.-крыт. артыкулы, эсэ. Мінск, 1986.

  4. Стральцоў М. У полі зроку: зб. літ.-крыт. артыкулаў, эцюдаў, эсэ. Мінск, 1976.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]