Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Узор дакументацыі па азнаямл. практыцы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
131.07 Кб
Скачать

Справаздача па азнаямляльнай практыцы (метадычныя рэкамендацыі)

1. Справаздача – асноўны дакумент студэнта, у якім адлюстравана выкананая ім праца падчас практыкі, атрыманыя ім арганізацыйныя і практычныя веды, уменні і навыкі.

2. Справаздачу па практыцы студэнт рыхтуе самастойна і прапануе для праверкі кіраўніку практыкі ад арганізацыі не пазней, чым за 3-4 дня да яе заканчэння.

3. Структура справаздачы:

  • Тытульны ліст.

  • Уводзіны:

– Мэта, месца і час праходжання практыкі;

– Агульная характарыстыка навучальнай установы, асаблівасцяў

арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.

  • Асноўная частка:

– Агульная характарыстыка класнага калектыву(-аў);

– Колькі ўрокаў і па якіх прадметах было наведана за час практыкі;

– Якую карысць прынесла знаёмства з метадычнай працай настаўнікаў школы. Якія метадычныя прыёмы і ў якіх настаўнікаў вартыя для выкарыстання пры правядзенні ўрокаў;

– Колькасць наведанных урокаў, у тым ліку з прымяненнем тэхнічных сродкаў навучання;

– Якія наглядныя сродкі выкарыстоўваліся на ўроку, іх мэтазгоднасць;

– Якія формы арганізацыі працы на ўроку былі найбольш эфектыўныя;

– Якія факультатыўныя і пазакласныя заняткі былі наведаны, спецыфіка іх арганізацыі і правядзення, вынікі.

  • Заключэнне:

– Апісанне навыкаў, вопыту, набытага за час практыкі;

– Пытанні, праблемы, важныя для далейшага развіцця прафесійных кампетэнцый.