Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебный план 2008-2009.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
172.54 Кб
Скачать

Глава 5

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ШКОЛАХ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМІ ПСІХІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ

(ЦЯЖКАСЦЯМІ Ў НАВУЧАННІ)

65. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) прадугледжвае пяцігадовы тэрмін навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

66. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Беларуская мова“ (вусны моўны курс) у школах з рускай мовай навучання і вучэбнага прадмета ”Руская мова“ (вусны моўны курс) у школах з беларускай мовай навучання пачынаецца з ІІ класа.

67. У ІV класе пачынаецца вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“.

68. Карэкцыйныя заняткі ўключаюць спецыяльныя прадметы, якія накіраваны на фарміраванне розных бакоў псіхічнай дзейнасці. Заняткі праводзяцца на аснове індывідуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улікам стану асобасных асаблівасцей кожнага вучня і ўзроўню яго пазнавальнай дзейнасці.

69. Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І і ІІ ступенях АСА ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях адну чвэрць і больш ажыццяўляецца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 2 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 2 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

70. Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі на І і ІІ ступенях АСА, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 6 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

71. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома на І і ІІ ступенях АСА ажыццяўляецца згодна з дадаткам 10 да дадзенай Тлумачальнай запіскі і можа быць зніжана са згоды бацькоў.

Карэкцыйныя заняткі (акрамя заняткаў па рытміцы і танцы) праводзяцца настаўнікам-дэфектолагам.

72. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах для вучняў з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) V-ІХ класаў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 24, 25 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Глава 6

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Ў ШКОЛАХ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМІ ЗРОКУ

73. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з парушэннямі зроку прадугледжвае чатырохгадовы або пяцігадовы тэрміны навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

74. На навучанне грамаце ў І класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін, з іх 3 вучэбныя гадзіны – на чытанне і 3 вучэбныя гадзіны – на пісьмо.

75. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Беларуская мова“ ў школах з рускай мовай навучання і ”Руская мова“ ў школах з беларускай мовай навучання ў школах з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пачынаецца з І класа, а ў школах з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі – з ІІ класа.

76. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“ ў школах з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пачынаецца з ІІІ класа, а ў школах з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі – з IV класа.

77. Карэкцыйныя заняткі накіраваны на пераадоленне магчымых адхіленняў у фізічным і псіхічным развіцці вучняў з парушэннямі зроку. Заняткі праводзяцца на аснове індывідуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улікам узроўню пазнавальнай дзейнасці, стану асобасных асаблівасцей кожнага вучня і маюць практычную накіраванасць.

Карэкцыйныя заняткі “Арыентацыя і мабільнасць” прадугледжваюць фарміраванне магчымасці свабодна арыентавацца і перамяшчацца ў памяшканні, па тэрыторыі школы, ведаў аб агульных прыметах прадметаў, якія служаць арыенцірамі ў памяшканні і на вуліцы, уяўленняў аб горадзе (пасёлку, вёсцы), перакрыжаваннях, транспарце, валодання тэхнікай выкарыстання тросткі і гукавога лакатара.

Карэкцыйныя заняткі “Сацыяльнае арыенціраванне” складаюцца з дзвюх частак: у I-VІ (І-V) класах праводзяцца заняткі па сацыяльна-бытавой арыенціроўцы, накіраваныя на практычную падрыхтоўку вучняў да самастойнага незалежнага жыцця і працы, фарміраванне ведаў і ўменняў, якія садзейнічаюць сацыяльнай адаптацыі. Паглыбляюцца і ўдасканальваюцца навыкі і ўменні, неабходныя для вядзення хатняй гаспадаркі, даюцца асновы эканамічнай адукацыі. У VII-XII (VI-XI) класах праводзяцца заняткі па сацыяльнай арыенціроўцы, накіраваныя на фарміраванне навыкаў зносін і сацыяльных паводзін. Вучні ўключаюцца ў сацыяльнае ўзаемадзеянне, у іх паглыбляюцца ўменні карыстацца паслугамі розных арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, службаў быту, гандлю, транспарту, медыцынскай дапамогі.

Карэкцыйныя заняткі “Развіццё зрокавага ўспрымання” накіраваны на стымуляцыю і павышэнне функцыянальнай актыўнасці зроку, карэкцыю парушэнняў успрымання асноўных якасцей прадметаў і вобразаў, развіццё аналізу і сінтэзу сенсорнай інфармацыі.

Карэкцыйныя заняткі «Сучасныя сродкі камунікацыі» прадугледжваюць агульнае знаёмства з тэарэтычнымі і практычнымі асновамі і прынцыпамі работы з персанальным камп’ютэрам, сучаснымі тэхнічнымі сродкамі (электроннымі запіснымі кніжкамі, мабільнымі тэлефонамі, смартфонамі, спецыялізаваным праграмна-апаратным забеспячэннем і інш.), магчымасцямі выкарыстання электроннай пошты, Internet. Асноўная мэта гэтых заняткаў – навучыць вучняў з парушэннямі зроку найбольш лёгкім і камфортным для іх спосабам прымянення сучаснай камп’ютэрнай тэхнікі ў розных сферах дзейнасці.

78. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях ажыццяўляецца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 1 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 1 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях ажыццяўляецца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 2 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 2 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

79. Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі класаў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 5 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі класаў з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 6 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

80. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома для вучняў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца згодна з дадаткам 9, а для вучняў з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 10 да дадзенай Тлумачальнай запіскі і можа быць зніжана са згоды бацькоў.

Карэкцыйныя заняткі (акрамя заняткаў па рытміцы і танцы) праводзяцца настаўнікам–дэфектолагам (тыфлапедагогам).

81. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучняў з парушэннямі зроку, якія маюць інтэлектуальную недастатковасць, ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 16, 17 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.