Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уступ.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
338.94 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят

Навуковая работа сувязь народнай песні з абрадам

(НА МАТЭРЫЯЛЕ ВЕСНАВОЙ ТРАДЫЦЫІ)

Навуковая праца

Студэнткі 514 гр. ФЗН

Кафедры рэжысуры свят і абрадаў

Міхаловіч Дар’і Расціславаўны

Навуковы кіраўнік: прафесар

Аляхновіч Алег Міхайлавіч

Мінск 2008

План

Глава І. Беларуская народная песня як неад’емная частка веснавога абраду.

&1. Шматфункцыянальнасць народных песень у веснавым цыкле.

&2. Пераасэнсаванне функцый абрадава-веснавых песень на сучасным этапе.

Глава ІІ. Асаблівасці народных песень веснавога цыкла.

&1. Адлюстраванне народнага асяроддзя і сімволікі (культаў, прадметаў, рэчаў) веснавых песень.

&2. Персанажы, вобразы, рытуальныя дзеі веснавых песень і іх спецыфіка.

Змест

Уступ ………………………………………………………………………3

ГЛАВА І. БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ПЕСНЯ ЯК НЕАД’ЕМНАЯ ЧАСТКА ВЕСНАВОГА АБРАДУ

&1. Шматфункцыянальнасць народных песень у веснавым цыкле…..10

&2. Пераасэнсаванне функцый абрадава-веснавых песень на сучасным этапе…………………………………………………………………………………

ГЛАВА ІІ. АСАБЛІВАСЦІ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ ВЕСНАВОГА ЦЫКЛА……………………………………………………………………………..

&1. Адлюстраванне народнага асяроддзя і сімволікі (культаў, прадметаў, рэчаў) веснавых песень……………………………………………….

&2. Персанажы, вобразы, рытуальныя дзеі веснавых песень і іх спецыфіка……………………………………………………………………………

Заключэнне………………………………………………………………….

Літаратура…………………………………………………………………...

Уступ

Актуальнасць тэмы

Народныя абрады і святы насычаны разнастайнымі рытуальнымі дзеяннямі, танцамі, прыказкамі і прымаўкамі, але асаблівае багацце выяўляецца ў песнях.

Значэнне вясны ў жыцці чалавека цяжка пераацаніць. Пара пачатку галоўных для селяніна работ (ворыва, сяўба, выган жывёлы на пашу). Таму ў песнях веснавога цыкла асабліва адлюстроўваецца працоўная дзейнасць чалавека, яго імкненні да добрага ўраджаю, паляпшэння жыццёва важных момантаў, дабрабыту і шчасця наогул. Жыццёва важная функцыя вясны і спарадзіла мноства веснавых абрадаў і свят, у якіх значную ролю адыгрывалі гульнёвыя моманты, драматызаваныя сцэнкі, магічна-заклінальныя і заклікальныя формулы і асабліва песні. Менавіта яны тлумачаць увесь сэнс тагачаснага земляроба, яго жыццёвыя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да розных яго праяў. Песня тлумачыць той ідэал, да якога імкнуўся на працягу ўсяго жыцця селянін. Яна прадстаўляе сучаснаму чалавеку, той вобраз, якому пакланяўся беларускі чалавек.

З усіх жанраў, якія ўтрымлівае беларуская веснавая песенная творчасць, можна вылучыць асабліва важную магічную функцыю. На ёй будавалася амаль уся песенная паэзія і абраднасць. Яна на працягу стагоддзяў зачароўвала сваёй багатай і разнастайнай паэтыкай, якая і да сённяшніх дзён бытуе ў беларускай веснавой абраднасці, нягледзечы на тое, што праз усю песенную творчасць прайшоў цяжкі працэс трансфармацыі.

Мэта даследавання

Мэта заключаецца ў тым, каб раскрыць спецыфіку ўзаемадзеяння народнай песні з абрадамі, вызначыць якім чынам у песні раскрываюцца элементы абраду, міфалагічная аснова абрадавай структуры.

Задачы

1. Ажыцявіць аналіз навуковай і метадычнай літаратуры па абранавай тэме.

2. Вызначыць функцыю песні ў абрадзе.

3. Вылучыць рытуальныя дзеі, заключаныя ў народнай песні.

4. Падкрэсліць працоўную аснову веснавых песень.

5. Прычыны пераасэнсавання магічнай функцыі веснавых песень.

6. Шматфункцыянальнасць веснавых песень у святах веснавога цыкла.

7. Паэтыка веснавых песень.

8. Вызначыць магічную функцыю веснавых песень.

9. Адлюстраванне сацыяльнага асяроддзя ў веснавых песнях.

10. Вызначыць ролю вобразаў, персанажаў у веснавых песнях і іх сімволіку.

Аб’ект даследавання

Веснавыя традыцыі беларусаў.

Прадмет даследавання

Асаблівасці ўзаемасувязі народнай песні з веснавымі абрадамі і святамі.

Навуковая значымасць

Заключаецца ў тым, што магічная функцыя абрадавай песні ўступае месца эстэтычнай, мастацкай, што дазваляе выкарыстоўвываць яе ў гульнёвым накірунку.

Метады напісання

Аналіз навуковай і метадычнай літаратуры, бяседы са знаўцамі абрадавых песень, асабістыя назіранні, інтэрв’ю.

Гіпотэза

Вывучэнне сувязей веснавых песень з абрадам дазваляе зразумець іх спецыфіку, жанравую акрэсленасць, функцыянальныя асаблівасці.

Агляд выкарыстанай літаратуры

Літаратура, выкарыстаная ў навуковай працы разнастайная і вельмі змястоўная. Творы даследчыкаў і навукоўцаў такіх як: Барташэвіч Т.А., Лозка А.Ю., Ліцьвінка В.Д., Ліс А.С., Ул. Сысоў, Аляхновіч А.М., Шэйн П., Гілевіч Н., Карскі Я.Ф., Сакалова В.К. і інш., з’яўляюцца выдатным сродкам для напісання, а таксама добрай падставай для ўласных назіранняў і даследаванняў. Каласальная інфармацыя, змешчаная ў працах гэтых для гісторыі важных навукоўцаў, увабрала ў сябе ўсё багацце беларускай народнай традыцыйнасці і абраднасці. Асноўныя з іх разгледзім падрабязней.

Г.А. Барташэвіч “Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя”. У кнізе даследуецца тыпалагічная агульнасць веснавой паэзіі беларусаў з фальклорам славян, у першую чаргу ўсходніх. Веснавая паэзія разглядаецца на шырокім этнаграфічным фоне,што дазваляе зразумець і растлумачыць мастацкія вобразы веснавых песень, іх паэтычную сістэму. Аналіз веснавых песень вядзецца ў сувязі з народным працоўным календаром.

Ліс А.С. “Валачобныя песні”. Вытокі валачобнай паэзіі – у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіваліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У іх услаўляюцца розум і працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень, іх генезіс і ідэйна-мастацкая своеасаблівасць.

Аляхновіч А.М. “Беларуская традыцыйная музычная спадчына”. У кнізе сабраны лепшыя ўзоры песеннага, інструментальнага, танцавальнага і вусна-паэтычнага фальклору як у традыцыйных запісах, так і ў апрацаваным выглядзе. Асаблівая ўвага надаецца разгляду выхаваўчай ролі музычнай спадчыны, тэатралізацыі традыцыйнага матэрыялу. Змешчаны метадычныя рэкамендацыі і парады для вывучэння вытокаў і глыбіннага сэнсу музычнага фальклору.

Аляхновіч А.М. “Беларускі музычны фальклор”. Сабраны лепшыя здабыткі музычнай і вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа. Апрацаваны мелодыі для дзіцячых аркестраў і інстументальных ансамбляў. У дапаможніку багата прадстаўлена песенная творчасць, запісаны народныя танцы, да кожнага жанру пададзены навуковыя і метадычныя каментарыі і рэкамендацыі.

Аляхновіч А.М. “Народная песня ў мастацкай самадзейнасці”. Кніга прысвечана адраджэнню песеннай традыцыі на самадзейнай cцэне. Распрацоўваюцца метады і формы работы з народнай песняй.

Ліцьвінка В.Д. “Святы і абрады беларусаў”. У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх – упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура.

БНТ “Земляробчы каляндар”. Упершыню выданне выйшла ў 1990 годзе. У кнізе найбольш поўна дадзены апісанні традыцыйных абрадаў і звычаяў гадавога кола беларускага земляробчага календара. Матэрыялы, уключаныя ў том, запісаны этнографамі і фалькларыстамі ў асноўным у XIX і XX ст.

Івахненка Т.А. Дысертацыйная праца на тэму: “Генэзіс беларускіх абрадавых песень перыяду каляндарных пераходаў”. Беларускія абрадавыя песні (масленічныя, траецкія, куставыя і русальныя). Іх значнасць праяўляецца ў тым, што з’яўляючыся своеасаблівым адбіткам тых часоў, калі ў свядомасці чалавека ўладарыла вера ў душу ўсяго існага на зямлі, на небе, як структурныя формы на нейкім этапе свайго развіцця яны закансерваваліся, не рэалізаваўшы закладзеных у іх магчымасцей. Дзякуючы даволі моцнай спеўна-абрадавай традыцыі яны захаваліся як запатрабаваныя адзінкі (зразумела, у часткова змененым выглядзе), што робіць магчымым іх выкарыстанне ў якасці фактычнага матэрыялу.

Анічкаў Я.В. “Веснавая абрадавая песня на Захадзе і ў славян”. Фундаментальная двухтомная праца, якая па ахопе рознанацыянальнага матэрыялу, узята для параўнання, не мае сабе роўных, уводзіць у арбіту, а даследаванні даволі значны, вядомы па тагачасных друкаваных крыніцах пласт беларускай веснавой песні і зафіксаваныя збіральнікамі апісанні абрадаў. Даследчык тэарэтычна абгрунтаваў такі шырокі ахоп разнастайнага матэрыялу, зварот да фальклорнай творчасці розных народаў у тым ліку і да беларускага фальклору. Я.В. Анічкаў паднімае шэраг пытанняў, якія датычаць розных этапаў веснавых свят, пачынаючы ад гукання вясны, і канчаючы ваджэннем “куста” і траецкімі абрадамі. Асобны вялікі раздзел ён прысвячае валачобным песням, дзе шырока прадстаўлены беларускі матэрыял.

У агульнай сістэме народнай творчасці аналізуе веснавыя песні Я.Ф. Карскі ў сваёй працы “Беларусы”. Ён падкрэслівае старажытнасць гэтых твораў і падабенства іх з народнай творчасцю іншых славян. Пры характарыстыцы звычаяў, веснавых абрадаў і фальклору Я. Карскі прыцягвае разнастайны славянскі матэрыял, праводзяць аналогію яго з беларускім.

Спецыяльна вяснова-летнім абрадам прысвечана праца В.К. Сакаловай “Вяснова-летнія каляндарныя абрады рускіх, украінцаў і беларусаў”. У кнізе апісваюцца каляндарныя святы і абрады веснавога і летняга цыкла ў усходнеславянскіх народаў XIX – пачатку XX ст., паказваецца глыбокая старажытнасць земляробчых абрадаў, сувязь народнай каляндарнай абраднасці з земляробствам. Асабліва вылучаюцца гульнёвыя элементы абрадаў, іх каляровае афармленне, святочны каларыт.

П.М. Шпілеўскі ў сваіх белетрыстычна-этнаграфічных нарысах “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”, намаляваў шырокую панараму духоўнага жыцця беларускага народа ў мінулым. Сярод наібольш характарных праяў гэтага жыцця апісаў і валачобны звычай, прысвяціўшы яму асобны нарыс.

Крыху папоўніла скарбніцу валачобных песень творамі, сабранымі на Барысаўшчыне, кніга К. Тышкевіча “Вілія і яе берагі”. У раздзеле народныя святы сялян Барысаўскага павета” змешчана шэсць валачобных, з якіх дзве прысвячаюцца адпаведна гаспадару і гаспадыні, тры адрасуюцца дзяўчыне і адна кавалеру (хлопцу).

П. Бяссонаў “Беларускія песні”. Яго зборнік адкрывалі валачобныя песні, амаль трыццаць. Былі гэта пераважна класічныя ўзоры жанру, у якіх з усёй паўнатой выявілася велічная эпічнасць, раскошша паэтычных малюнкаў, вобразаў, мастацкая яскравасць народнай беларускай мовы. Сустракаюцца ў песнях усе віды прысвячэнняў: гаспадару, гаспадыні, паненцы, кавалеру. Песенныя тэксты вызначаюцца распрацаванасцю ўступаў-зачынаў і канцовак, непаўторнасцю паасобных сюжэтаў – адным словам, даюць належнае ўяўленне аб валачобнай песня-творчасці як выдатнай старонцы беларускай народнай паэтычнай культуры.

Матэрыялы валачобнай паэзіі паступова назапашваліся навукай. У след за Бяссонавым значную калекцыю іх увёў у навуковы ўжытак П.В. Шэйэн у двух сваіх кнігах. У зборніку “Беларускія народныя песні” збіральнік апублікаваў трыццаць валачобных песень і змясціў этнаграфічны накід пра валачобнікаў свайго карэспандэнта М.Я. Нікіфароўскага.

У фундаментальнай працы “Народны каляндар” Е. Раманаў зрабіў грунтоўнае апісанне велікоднага свята, звязанных з ім звычаяў, абрадаў, а пры падачы ўзораў валачобнай песня-творчасці пастараўся ахапіць без мала ўвесь этнічна беларускі абшар.

З.Я. Мажэйка надрукавала “Песні беларускага Палесся” у двух выпусках. У першы выпуск увайшлі песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыкла.