Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istbel.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
241.76 Кб
Скачать

Гарады I мястэчкі

Агульнае становішча, катэгорыі, адміністрацыйныя i грамадскія функцыі гарадоў i мястэчак. Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў канца XVIII - 50-х гг. XIX ст. звязаны са змяненнем ix адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя i так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпаведную сістэму гарадскога кіравання i належны статус.

Шматлікія змены ў адміністрацыйным дзяленні беларускіх зямель вялі да істотных перамен у становішчы беларускіх гарадоў. Браслаў, Брэст, Мсціслаў i Навагрудак атрымалі статус павятовых гарадоў. Старажытны Полацк i Слонім, першапачаткова выдзеленыя як губернскія, у хуткім часе таксама апынуліся сярод павятовых. Нясвіж нядоўга прабыў павятовым горадам i перайшоў у разрад заштатных.

Захавалася значэнне Вільні як агульнага цэнтра Беларусі i Літвы. Гэтаму садзейнічаў статус Віленскага генерал-губернатарства, сканцэнтраванне там адміністрацыйнай улады i культурнага жыцця.

Натэрыторыі Беларусі царызм сустрэўся саз'явай, не вядомай расійскаму гарадскому жыццю з канца XVII ст., - існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў. Захоўванне часткі беларускіх гарадоў i большасці беларускіх мяс­тэчак у прыватнай уласнасці было адметнай рысай беларускай гісторыі. Спробы прыватных уладальнікаў, у асноўных новых, з вышэйшых колаў расійскага дваранства, наладзіць эканамічнае жыццё падуладных гарадскіх пунктаў мелі частковы поспех (Крычаў, Чачэрск, Шклоў). Выключэннем з'яўляўся толькі Гомель1.

Царскія ўлады праводзілі палітыку выкупу ў казну прыв&тнаўласніцкіх гарадоў, у першую чаргу тых, якія сталі афіцыйнымі адміністрацыйнымі адзінкамі. Гэта не заўсёды супадала з інтарэсамі ix уладальнікаў, якія імкнул іся захаваць магчымасць выкарыстоўваць феадальныя метады эксплуатацыі падуладных гараджан, што адмоўна адбівалася на гарадскім жыцці.

Як правіла, казна пры выкупе кампенсавала былому ўладальніку горада суму прыбытку ад яго. Да канца 30-х гг. XIX ст. толькі пяць з 43 гарадоў Беларуci заставаліся прыватнаўласніцкімі. У 1843 г. былi выкуплены Ашмяны, у 1846 г. - Слуцк, у 50-х гг. - Друя, Сянно i Нясвіж.

Разам з гарадамі істотную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі адыгрывалі мястэчкі. Ад вёсак ix адрознівала права на вядзенне гандлю, рамёстваў i кірмашную дзейнасць: ад гарадоў - адсутнасць сістэмы гарадскога самакіра-вання i гарадскіх правоў для местачковага насельніцтва.

Па рысах свайго эканамічнага жыцця мястэчкі некалькі нагадвалі велікарускія слабоды i пасады. Істотнай розніцай было тое, што болышасць беларускіх мястэчак знаходзілася ў прыватнай уласнасці памешчыкаў, улада якіх падмяняла ўсе спецыфічныя адміністрацыйныя гарадскія ўстановы.

У параўнанні з гарадамі мястэчкі наогул не адыгрывалі адміністрацыйнай ролі, значна саступалі ім па развіццю прамысловасці. Разам з тым местачковае рамяство ў агульным выглядзе магчыма параўнаць з гарадскім, а гандлёвае значэнне шэрагу мястэчак не толькі не саступала гарадам, a іншы раз i пераболынвала памеры гарадскога гандлю (напрыклад, у такіх мястэчках, як Бешанковічы, Зэльва, Прыборава, Свіслач, Стоўбцы, Целяханы).

Гарадское насельніцтва.Сярод гарадскіх жыхароў сустракаліся прад-стаўнікі практычнаўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. У табл. 5 адлюстравана сацыяльная структура гарадскога насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў (паводле даных адміністрацыйнага ўліку)1.

Існаванне купцоў i мяшчан было самым непасрэдным чынам звязана з гарадскім жыццём i нарождана ім. Менавіта яны складалі той пласт гарад­скога насельніцтва, які называўся "грамадзяне" або "гарадское грамадзянст-ва". Грамадзяне, хаця i не з'яўляліся самымі высокімі па свайму статусу сярод усіх катэгорый насельніцтва, што пражывалі ў гарадах, тым не менш вызначалі лад гарадскога жыцця.

У цэлым удзельная вага гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях была прыкладна ў паўтара раза вышэй, чым па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Аднак гэта не сведчыла аб больш высокім узроўні ролі гарадоў у беларускай эканоміцы, а гарадскога насельніцтва - у грамадскім жыцці. Колькасць беларускіх грамадзян складалася ў асноўным за кошт мяшчанства, а купецкая праслойка была нязначнай, намнога ніжэйшай, чым агульны паказчык па Еўрапейскай Расіі2. Гэта звязана з тым, што фарміраванне гарадскога насельніцтва Беларусі ішло не столькі шляхам эканамічнага развіцця гарадскога жыцця, колькі з'яўлялася вынікам юрыдычна-адміністрацыйнага прымусу з боку царскіх улад, адлюстраванага ў сістэме абмежаваных законаў для яўрэйскага насельніцтва.

Працэс вымывания оеларускага i наогул хрысціянскага насельніцтва гарадоў Беларусі, які пачаўся яшчэ ў Рэчы Паспалітай, працягваўся. Так, у Мінскай губерні ў 1803 г. сярод насельніцтва мужчынскага полу купцоў-хрысціян налічвалася 297 чалавек, купцоў-яўрэяў - 248, мяшчан i цэхавых адпаведна - 9367 i 13 989 чалавек1. Паводле даных 10-й рэвізіі (1857) у гэтай губерні з 2946 асоб купецкага звання было 2627 (89 %) яўрэяў. У1860 г. у дзесяці павятовых гарадах Мінскай губерні з 395 купецкіх крам яўрэі валодалі 377, з 1325 мяшчанскіх крам - 12492. Падобнае становішча назіралася i ў іншых беларускіх гарадах.

Новыя змены ў нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх гарадоў звязаны са з'яўлекнем пласта рускага насельніцтва - чыноўніцтва, афіцэрства, часткі дваранства i асобных прадстаўнікоў купецтва. Але спробы ца-рызму русіфікаваць беларускі горад асаблівага поспеху не мелі. Новыя ўладальнікі маёнткаў, як правіла, нядоўга затрымліваліся на беларускай зямлі. "Добранадзейных" рускіх чыноўнікаў катастрафічна не хапала. Вайскоўцы не з'яўляліся пастаянным гарадскім насельніцтвам i перамяшчаліся разам з войскамі. Шэраг указаў (ад 17 ліпеня 1832 г., 3 жніўня 1834 г., 24 снежня 1841 г., 28 сакавіка 1849 г.), накіраваных на прыцягненне на беларускія землі рускага i ўкраінскага купецтва, таксама не меў поспеху.

Нягледзячы на юрыдычную абарону i наяўнасць саслоўных правоў, становішча купецтва нярэдка знаходзілася ў залежнасці ад стаўлення да ix прадстаўнікоў мясцовых улад. Асабліва яскрава гэта праяўлялася ў адносінах да асоб, якія перайшлі ў купецтва з ніжэйшых саслоўяў.

Нярэдка яшчэ больш пакутвалі ад самавольства мясцовых улад мяшчане. Нездарма 22 лютага 1860 г. з'явіўся указ "О воспрещении подвергать, без судебного приговора, телесному наказанию однодворцев и граждан Запад­ных губерний".

Гараджане былі замацаваны за пэўным горадам i ix пераезд у іншы горад быў звязаны з працяглай i цяжкай працэдурай. Гэта значна абмяжоўвала вядзенне гандлёва-эканамічнай дзейнасці. Для атрымання пашпарта, які дазваляў часовае адбыццё з горада, гараджанін павінен быў заплаціць цалкам за ўвесь тэрмін адлучкі грашоаыя подаці, дзяржаўныя i мясцовыя. Такім чынам, стваралася супярэчнасць паміж правам купцоў вышэйшых (1-й i 2-й) гільдый на вольны гандаль ва ўсіх гарадах Расійскай імперыі i ix звязанасцю з пашпартнай сістэмай.

Аднак, нягледзячы на шматлікія абмежаванні, юрыдычна i фактычна правы гарадскога насельніцтва забяспечваліся значна лепш, чым правы ся-лян, асабліва сялян прыгонных. Галоўнае - прызнавалася недатыкальнасць нерухомай i рухомай маёмасці купцоў i мяшчан.

Гарадское самакіраваіше. Надаткі i павіннасці гараджан.

Яўрэйскае насельніцтва гарадоў i мястэчак Беларусі да 1844 г. падначальвалася кагалу, які ведаў усімі гаспадарчымі i адміністрацыйнымі спра­вамі яўрэйскай абшчыны. Існавалі i дадатковыя падаткі для яўрэяў.

У цэлым сістэма гарадскога самакіравання была вельмі складанай i цалкам знаходзілася ў падначаленні i пад кантролем адміністрацыі ўсіх рангаў, ад генерал-губернатара да квартальнага наглядчыка. Непасрэдную адказнасць за стан гарадоў неслі граданачальнікі i паліцмайстры, якім падпарадкоўваліся гарадскія чыноўнікі i паліцэйскія чыны.

Эканамічнае развіццё гарадскіх паселішчаў. У параўнанні з эпохай развітога феадалізму сярод стымулаў, якія абумоўлівалі эканамічнае развіццё гарадскіх паселішчаў у канцы XVIII - першай палове XIX ст., істотных змен не адбылося. Урбанізацыя не стала адной з асноўных рыс развіцця грамадства, гарадскі рынак абслугоўваў у асноўным толькі гарадскія патрэбы, гарадская эканоміка не прэтэндавала на вядучае месца ў эканамічным жыцці Беларусі.

Больш значнае развіццё ў гарадскіх паселішчах рамяства i дробнатавар-най вытворчасці было звязана не з глыбокімі эканамічнымі прычынамі, a ca штучнай канцэнтрацыяй у гарадах i мястэчках яўрэйскага насельніцтва. Гэты сегмент рынку, па-першае, не меў дастатковага капіталу для арганізацыі сярэдніх i буйных прадпрыемстваў; па-другое, спажываў тое, што вырабляў; па-трэцяе, меў патрэбу ў пашырэнні сістэмы пастаяннага гандлю. Менавіта гэтым тлумачыцца значны рост колькасці рамеснікаў i рамесных майстэрняў, выдачы пасведчанняў на права вядзення гандлю i адкрыццё но­вых крам.

Гарадскі кірмашовы гандаль па сваіх абаротах, тэрмінах правядзення, перыядычнасці i маштабах прыцягнення тавараў, гандляроў i пакупнікоў не складаў колькі-небудзь значную канкурэнцыю кірмашам, якія праводзіліся ў сельскай мясцовасці. Гэта вызначалася слабасцю гарадской вытворчасці, нязначным уплывам на месцы гандлю шляхоў зносін i пераважнай колькасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гандлёвым звароце. Толькі галоўны кірмаш губернскага горада Мінска значна адрозніваўся сваімі памерамі i год ад году пашыраў сваю дзейнасць. Паводле указу ад 23 студзеня 1806 г. тэрмін правядзення Мінскага кантрактавага кірмашу быў прадоўжаны амаль на дзесяць дзён. Указ ад 4 лютага 1832 г. вызначыў для правядзення Мінскага кірмашу цэлы месяц - з 25 мая па 25 чэрвеня. Але i гэта не сведчыла аб значным патэнцыяле горада. Па свайму характару Мінскі кантрактавы кірмаш прызначаўся ў болыпай меры для пакупкі, продажу i здачы у арэнду маёнткаў, а таксама ўзаемных грашовых разлікаў і фінансавых аперацый, а не для непасрэднага вядзення ганлёвай дзейнасці. Такім чынам, у якасці кірмашовага цэнтра Мінск быў абраны з-за свайго зручнага геаграфічнага становішча.

У 1858 г. у гарадах Беларусі налічвалася 15,6 тыс. рамеснікаў. З улікам местачковых рамеснікаў ix агульная лічба складала прыкладна 32-33 тыс.. пераважна яўрэяў (да 2/3 ад агульнай колькасці)1. Асноўная частка ра-меснікаў гарадоў і мястэчак працавала на заказ.

Развіццё гарадской прамысловасці было звязана або з гарадскімі патрэ-бамі (сілікатная, лесапільная і іншыя прадпрыемствы, што абслугоўвалі будаўніцтва), або з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны (гарбарная, мылаварная i свечкавая прамысловасць, буйныя млыны). Новай галіной прамысловасці, звязанай выключна з гарадамі, стала тытунёвая, ра­зам з яе спадарожнай вытворчасцю - гільзавай. Яна базіравалася на прывазной сыравіне i канцэнтравалася ў руках яўрэйскіх прадпрымальнікаў. Першае тытунёвае прадпрыемства было зарэгістравана ў Віцебску ў 1818 г.1 Затым назіраўся буйны рост гэтай галіны. Толькі ў Мінску ў 1849 г. налічвалася 18 тытунёвых "фабрык", якія належалі яўрэям з гадавой вытворчасцю ад 1 руб. 75 кап. да 116 руб. 90 кап.2

У адрозненне ад папярэдніх часоў выключна ў гарадах канцэнтравалася i друкарская справа.

У астатніх галінах эканомікі гарадская прамысловасць не адыгрывала колькі-небудзь значнай ролі i не вытрымлівала канкурэнцыі з прамысловасцю, якая базіравалася ў сельскай мясцовасці, развівалася за кошт эканамічнай ініцыятывы дваран i была набліжана да тайных сыравінных i працоўных рэсурсаў. Разам з ліквідацыяй прыватнаўласніцкіх гарадоў i паслабленнем палітычнай i эканамічнай магутнасці магнацкіх родаў у поўны заняпад прыйшлі i тыя бакі гарадскога жыцця, якія былі разлічаны на абслугоўванне патрэб феадальнага двара (ювелірнае майстэрства, вытворчасць зброі i прадметаў раскошы).

Важным стымулам для развіцця гарадскіх паселішчаў з'яўлялася ix ге-аграфічнае знаходжанне i развіццё зручных шляхоў зносін. Аднак тэхнічны ўзровень транспартных сродкаў таго часу няшмат у чым адрозніваўся ад папярэдніх вякоў. Інтэнсіўнае будаўніцтва водных шляхоў у канцы XVIII -першай палове XIX ст. вялося ў маланаселеных i цяжкадаступных мясцінах. Ix сезоннасць, транзітнае становішча i характар грузаў - лес, прадукцыя сельскай гаспадаркі, імпартныя тавары - на некалькі месяцаў у год ажыўлялі жыццё буйных рачных прыстаней. Аднак для арганізацыі сталага гарадскога жыцця i гарадской эканомікі, незалежнай ад сезонных цыклаў, гэтага было мала.Бадай што адзіным выключэннем у гэтым сэнсе ў Беларусі з'яўляўся Пінск. Знаходзячыся на стыку дзвюх буйнейшых водных сістэм - Дняпроўска-Бугскага i Агінскага каналаў i маючы, такім чынам, падвоены стымул для свайго развіцця, Пінск зрабіўся важным эканамічным цэнтрам не толькі Беларускага Палесся, але i велізарнай тэрыторыі, дзе сустракаліся эканамічныя інтарэсы беларускіх, польскіх, прускіх i ўкраінскіх зямель. Па сваіх абаротах пінская прыстань з'яўлялася найбуйнейшай у Беларусі (у 1856 г. - 2,8 млн руб., прычым на долю тавараў, якія грузіліся ў Пінску, прыходзілася да 1,5 млн руб.)3.

Гараджане былі не толькі звязаны шляхам рачных адносін з эканамічнымі намаганнямі навакольнага сялянскага асяроддзя, але i самі прымалі ўдзел у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння як уласных патрэб, так i гарадскога рынку. Кожны беларускі горад меў значную колькасць ворнай, пашавай i сенакоснай зямлі (паводле даных на канец 50-х гг. ад 179 дзесяцін у Пружанах да 8759 дзесяцін у Бабруйску)4.Сельска-гаспадарчыя заняткі значнай часткі гараджан сведчаць аб адсутнасці рэзкай мяжы паміж гарадскім i сельскім жыццём. Яшчэ больш шчыльна з сельска­гаспадарчай вытворчасцю было звязана насельніцтва мястэчак.

Адным з асноўных паказчыкаў развіцця гарадоў i гарадской эканомікі з'яўляецца рост даходаў гарадскіх бюджэтаў. 3 1840 па 1861 г. яны ўзраслі амаль на 30 %, з 154 тыс. да 199 тыс. руб. Хутчэй павялічваліся даходы ў гарадах Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. На Віленшчыне крыніцай бюджэтных даходаў быў пераважна рост купецтва, на Гродзеншчыне - нас­тупление ад прамысловых прадпрыемстваў. Бюджэты павятовых гарадоў раслі адносна хутчэй, чым бюджэты губернскіх цэнтраў1. Гэта ў цэлым сведчыла аб агульнай тэндэнцыі выхаду дробных i сярэдніх гарадоў Беларусі з паласы заняпаду. Сярод 69 гарадоў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі ў 1848 г. па велічыні даходаў Вільня знаходзілася на 16-м месцы (43 456 руб.), Мінск - на 42-м (15 748 руб.), Віцебск - на 49-м (14 186 руб.), Магілёў - на 52-м (13 150 руб.), Гродна - на 59-м (954 руб.). Па сярэдніх памерах даходаў на аднаго жыхара Вільня была на 51-м месцы (78 кап.), Віцебск - на 53-м (76 кап.), Магілёў - на 54-м (71 кап.), Мінск - на 56-м (65 кап.) i Гродна - на 61-м месцы (55 кап.)2.

Змены ў знешнім абліччы гарадоў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. адбывалася карэнная рэканструкцыя гарадоў. У лютым 1778 г. Кацярына II зацвердзіла планы 22 гарадоў Магілёўскага i Полацкага намесніцтваў. На гарады Беларусі паступова распаўсюджвалася рэгулярная архітэктурна-планіровачная арганізацыя па ўзорах гарадоў Расійскай імперыі. Дзеля гэтага былі зруйнаваны крапасныя валы ў Мінску, Магілёве, Пінску i іншых гарадах, што садзейнічала стварэнню выразнай вулічнай сеткі.

Прынцып рэгулярнай прамавугольнай планіроўкі найболып паслядоўна ажыццяўляўся ў невялікіх гарадах, такіх, як Бабінавічы, Гарадок, Клімавічы, Мсціслаў, Сураж, Чавусы. Паказальныя ў гэтых адносінах Бабінавічы i Клімавічы, планы якіх уяўляюць сабой "ідэальныя" планіровачныя схемы таго часу3. Мноства планаў, асабліва ў канцы XVIII ст. i на ру-бяжы XVIII i ХІХстст., распрацоўваліся ў Пецярбургу, аднак былі i такія, якія складаліся на месцах губернскімі архітэктарамі i каморнікамі. Такія планы часта былі болып дасканалымі i выконваліся болыы паспяхова4.

Рэгламентацыя гарадской забудовы праводзілася з выкарыстаннем ты­ловых агульнаімперскіх найвысачэйша зацверджаных праектаў гарадскіх пабудоў. Агульны нагляд за ходам горадабудаўніцтва ажыццяўлялі губернатары i (з 1832 г.) губернскія будаўнічыя i дарожныя камісіі, якія падпарадкоўваліся Галоўнаму праўленню шляхоў зносін i публічных будынкаў у Санкт-Пецярбургу. У склад губернскай адміністрацыі ўваходзілі губернскі архітэктар i яго памочнік.

Важным паказчыкам змен у знешнім абліччы беларускіх гарадоў пер­шай паловы XIX ст. з'яўляўся рост будаўніцтва мураваных дамоў. У гэтых адносінах вызначаўся Мінск. У 1803 г. у ім налічвалася 1041 драўляная i 225 мураваных забудоў5. У 1861 г. з 1565 будынкаў Мінска 851 (больш за па-лову) былі мураванымі6. Па колькасці мураваных дамоў на 1 тыс. пабудоў сярод 50 губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Віленская губерня займала 8-е месца, Мінская - 27-е, Гродзенская - 32-е, Віцебская - 42-е, Магілёўская - 43-е.

Спецыфікай беларускага горадабудаўніцтва канца XVIII - першай паловы XIX ст. з'яўляецца праектаванне i будаўніцтва Бабруйскай i Брэсцкай крэпасцей i комплексная забудова шэрагу беларускіх гарадоў як гарадоў-рэзідэнцый. Новыя ўладальнікі беларускіх маёнткаў стваралі палацава-сядзібныя ансамблі, выразна змяніўшы воблік старажытных беларускіх гарадоў. У канцы XVIII ст. такія комплексы пабудавалГбылыя фаварыты Кацярыны II С.Зорыч у Шклове, Р.Пацёмкін у Крычаве, царскі намеснік у Беларусі граф З.Чарнышоў – у Чачэрску1.

Найбольш істотныя змены ў статусе сярод беларускіх населеных пунктаў адбыліся з Гомелем. У 1775 г. Кацярына II за перамогу над туркамі падаравала Гомель з наваколлем палкаводцу П. Румянцаву. Графы Румянцавы зрабілі Гомель сваёй рэзідэнцыяй, перапланавалі, нанава пабудавалі палац, гандлёвыя рады, жылыя забудовы, комплекс гаспадарчых, рэлігійных i культурных устаноў, мост праз раку Сож. Застаючыся афіцыйна мястэчкам Беліцкага навета Магілёўскай губерні, Гомель значна апярэджваў павятовыя гарады не толькі гэтай, але i іншых губерняў. Так, у 1828 г. у ім налічвалася 18 мураваных будынкаў, у той час як у 11 павятовых гарадах Магілёўскай губерні – толькі 24 (у Мсціславе – 7, Оршы – 5, Чавусах – 3, Клімавічах, Старым Быхаве i Чэрыкаве – па два, Беліцы, Копысі і Рагачове – па аднаму, у Сянно i Бабінавічах – ніводнага)2. Менавіта ў Гомелі з 1842 г. па распараджэнню новага ўладальніка Гомельскага маёнтка князя І.Паскевіча пачалі пракладку першых у Беларусі i адных з першых у Расійскай імперыі асфальтаваных тратуараў3.

У 1852 г. Гомель замест Беліцы быў прызначаны цэнтрам павета.

Лес Бабруйска i Брэста вызначыла будаўніцтва крэпасцей. Бабруйская крэпасць будавалася ў 1807 - 1836 гг. на месцы гістарычнага цэнтра горада. Паводле плана 1818 г. планіроўку Бабруйска вызначала сетка ўзаемна пер­пендикулярных вуліц, забудаваных двух-трохпавярховымі дамамі. На скрыжаванні галоўных вуліц знаходзілася Саборная плошча з домам каменданта, будынкамі шпіталя i штаба, саборам Аляксандра Неўскага. У сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці (праект зацверджаны ў 1830 г., будаўніцтва пачатаў 1833 г.) горад быў перанесены на3 км наўсход і пабудаваны нанава па строгаму рэгулярнаму плану.

Паступова ўзрастала значэнне Мінска. Горад развіваўся даволі ды-намічна. Вядомы беларускі публіцыст П.Шпілеўскі адзначаў: "Мінск належыць да ліку буйных i прыгожых гарадоў Заходняй Расіі i пры цяперашнім сваім добраўпарадкаванні i абноўленым выглядзе, пасля пажару ў 1835 г.. можа быць сталіцай Беларусі; ён больш вялікі i больш шляхетны, чым за Магілёў i Віцебск. За выключэннем Троіцкага прадмесця, татарскага канца i некаторых глухіх завулкаў па ўскраінах горада, у Мінску ўсе дамы мураваныя i з большага вельмі вялікія, a вуліцы добра брукаваныя i вельмі ахайна даглядаюцца"1. Аднак у поўнай меры значэнне Мінска як цэнтральнага го­рада беларускіх губерняў пакуль дастаткова не выявілася. Зручнае геаграфічнае становішча разам з адміністрацыйным статусам губернскага гора­да не было падмацавана значнымі памерамі гандлёва-прамысловай дзейнасці. Не спрыяла развіццю Мінска i яго аддаленасць ад асноўных шляхоу зносін таго часу.

Такім чынам, у канцы ХVШ-першай палове XIX ст. беларускія гарады, з аднаго боку, наоывалі тыповыя рысы правінцыйных губернскіх i павятовых гарадоў Расійскай імперыі, з другога боку, разам з мястэчкамі не страцілі адметных рыс беларускіх населеных месцаў папярэдняй эпохі.

Стан асветы ў 1830-1850-я гг. Беларуская навучальная акруга праіснавала да 1850 г., калі навучальныя ўстановы Беларусі зпоў былі падзелены паміж Віленскай i Пецярбургскай навучальнымі акругамі. У гэты перыяд праводзіліся ў жыццё патраоаванні мікалаеўскага школьнага статута 1828 г. Ён зафіксаваў існаванне трохступеннай сістэмы сярэдняй адукацыі, але больш жорстка, чым раней, замацоўваў саслоўны прынцып адукацыі. Гімназіі прызначаліся толькі для дваранства i чыноўніцтва, павятовыя вучылішчы - для мяшчан, купцоў i рамеснікаў, прыходскія - для ніжэйшых саслоўяў.

Гэта сістэма была прыстасавана для рускага грамадства. Яна не ўлічвала асаблівасці Беларусі, дзе большую частку мяшчан i купцоў складалі прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, для якога былі не прыдатнымі хрысціянскія навучальныя установы, а вялікая колькасць шляхты не мела сродкаў i магчымасцей аддаваць дзяцей у гімназіі. Да таго ж у той час пачалося планавае знішчэнне прыкляштарных вучылішч. Многія малалетнія беларускія шляхціцы вымушаны былі задавальняцца набыццём адукацыі ў прыходскіх i бясплатных ланкастарскіх школах разам з аднадворцамі i мяшчанамі ці карыстацца паслугамі танных хатніх настаўнікаў, такіх жа бедных, як i ix вучні1.

Кіраўніцтва Беларускай навучальнай акругі неаднаразова звярталася да ўлад з просьбай дазволіць дзецям небагатых шляхціцаў атрымліваць адукацыю у мясцовых прыходскіх вучылішчах i выдаткаваць ім грашовую дапамогу2. Але расійская асвета пакутавала на хранічны недахоп сродкаў. 3 гэтай прычыны ў 1830-1840-я гг. рабіліся спробы перавесці павятовыя вучылішчы на танную ланкастарскую сістэму, a ў 1839 г. была закрыта Віцебская настаўніцкая семінарыя, якая праіснавала пяць гадоў. 3 гэтай жа пры­чыны не здзейсніўся намер усталяваць у Оршы Беларускі ліцэй3, хаця ідэя стварэння ў Беларусі напаўвышэйшай ці вышэйшай навучальнай установы як аплота "рускага пачатку" на далучаных землях ухвалялася ўладамі.

Менавіта русіфікацыя асветы на беларускіх землях складала галоўную мэту дзейнасці расійскіх улад у адносінах да мясцовых навучальных устаноў. Між тым у Беларускай навучальнай акрузе яўна не хапала настаўнікаў, якія свабодна валодалі рускай мовай. Да таго ж закрыццё Віленскага універсітэта пазбавіла акруговыя школы прытоку новых прафесійных настаўніцкіх кадраў. Таму першы папячыцель акругі Р. Карташэўскі шмат зрабіў для таго, каб выпускнікі гімназій Беларусі маглі атрымаць вышэйшую адукацыю ў рускіх сталічных універсітэтах i вярнуцца на радзіму настаўнікамі. Гэтыя педагогі, як правіла, ужо былі носьбітамі рускай культу­ры, здабыткі якой актыўна прапагандавалі.

У той час русіфікатарскія павевы закранулі i прыватныя школы Бела­русі у тым ліку і вельмі папулярныя тады жаночыя пансіёны. Абавязковым патрабаваннем да ўладальнікаў пансіёнаў было валоданне рускай мовай. Вучылішчнае начальства ў другой трэці XIX ст. дэманстратыўна падтрымлівала нешматлікія ў Беларусі прыватныя жаночыя ўстановы рускай арыентацыі. Такія, напрыклад, як дзявочы пансіён, які існаваў з 1825 г. у Прапойску, a ў 1832 г. быў перанесены ў Магілёў1. 3 канца 1830-х гг. у Беларусі пачалі стварацца дзяржаўныя жаночыя пансіёны ў Мінску, Гродне, Магілёве, Віцебску, Полацку. У 1841 г. у Беластоку пачаў дзейнічаць дзяржаўны інстытут высакародных дзяўчат2.

У 1840-1850-я гг. улады паспрабавалі ўсталяваць кантроль над дзейнасцю шматлікіх яўрэйскіх рэлігійных навучальных устаноў. У асяроддзі літвакоў (так заўжды называлі сябе яўрэі Беларусі i Літвы) здаўна рупліва захоўваліся тысячагадовыя рэлігійныя i культурна-побытавыя традыцыі, вялікая ўвага надавалася рэлігійнаму выхаванню i адукацыі, сістэма якой была выдатна распрацавана i выпрабавана на працягу стагоддзяў. Праз навучанне ў меламедаў i ў хедарах праходзіла ўсё яўрэйскае мужчынскае насельніцтва. Найбольш здольныя да навук юнакі мелі магчымасць працягваць адукацыю ў ешывах, якіх было нямала ў Беларусі. Найбольш папулярнымі ў той час лічыліся сусветна вядомыя Валожынская i Мірская ешывы.

У час царавання Мікалая I рускае заканадаўства, абмежавальнае ў сваёй аснове, у адносінах да яўрэяў стала яшчэ больш жорсткім i рэпрэсіўным. Галоўнай прычынай такіх адносін расійскай дзяржавы да іншавернага іудзейскага насельніцтва, як вызначалі вярхі імперыі, з'яўлялася яго куль­турная ізаляванасць i самаізаляванасць, якія павінны былі быць ліквідаваны. Ва ўрадавых колах быў распрацаваны маштабны план карэннага рэфармавання традыцыйнай яўрэйскай адукацыі. Ён не толькі прадугледжваў стварэнне дзяржаўных навучальных устаноў для яўрэяў з напаўсвецкімі праграмамі навучання, а, па сутнасці, пасягаў на асновы традыцыйнай яўрэйскай рэлігійнай асветы, з якой, на думку афіцыйнага Пецярбурга, неабходна было выцесніць - ні больш, ні менш - вывучэнне Талмуда.

Менавіта таму ў ствараемыя з 1847 г. у губернскіх i павятовых гарадах яўрэйскія казённыя вучылішчы 1-га i 2-га разрадаў яўрэйскія абшчыны накіроўвалі дзяцей, аплакваючы ix як рэкрутаў, i ў такой нязначнай колькасці, каб толькі гэтыя ўрадавыя вучылішчы лічыліся існуючымі3. Вельмі сціплая статыстыка колькасці навучэнцаў казённых яўрэйскіх вучылішч сведчыла: яўрэі дзяржаўныя школы, па сутнасці, байкатавалі i працягвалі аддаваць дзяцей на вучобу да меламедаў. Апошнія, паводле распараджэннк ўрада, павінны былі зарэгістраваць свае школы ў навучальнай акрузе, рэгулярна адсылаць вучылішчнаму начальству спісы вучняў, а таксама здаваць экзамены па рускай i нямецкай мовах. Аднак большасць меламедаў ад такога кантролю вырашыла ўхіліцца, працягваючы вучыць дзяцей па-старому, але ўжо тайна. Такім чынам яўрэйства абаранялася ад гвалтоўных наступаў імперскай улады на сваю культурную прастору. Гэта супрацьстаянне ўлады i яўрэйства некалькі паслабела ў пачатку царавання Аляксандра II, калі ўрад пайшоў на адмену некаторых асабліва жорсткіх палажэнняў рэпрэсіўнага расійскага заканадаўства ў адносінах да іудзеяў, адмовіўся ад грубага ўмяшальніцтва ва ўнутранае культурна-рэлігійнае жыццё яўрэяў i ліквідаваў яўрэйскія казённыя вучылішчы.

Пачатак царавання Аляксандра II прынёс новыя павевы ў сістэму народнай адукацыі. У Беларусі адкрываліся новыя гімназіі, быў зроблены крок да пашырэння пачатковай адукацыі, у тым ліку i для сялян - да 1860 г. на беларускіх землях заснавана болын за 100 новых школ для сялянскіх дзяцей1. Узмацнілася цікавасць i да прафесійнай адукацыі - пры гімназіях працягвалі адкрывацца агранамічныя, землямерныя, каморніцка-таксатарскія класы. Плённа працаваў Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі вышэйшая навучальная агранамічная ўстанова, арганізаваная ў 1848 г. на базе створанай у 1840 г. земляробчай школы. Тут вучылася моладзь з усёй Расійскай імперыі. Адзін з яе студэнтаў беларускі шляхціц С. Дышкевіч у канцы 1850-х гг. арганізаваў у Горках першую вядомую на сёння беларускую, таемную, школу, у якой дзеці вучыліся "па букварах i кніжках на беларускай гаворцы"2.

Горы-Горацкі земляробчы інстытут, зразумела, не мог у поўнай меры кампенсаваць адсутнасць у рэгіёне такой шматпрофільнай вышэйшай навучальнай установы, як універсітэт. Пасля закрыцця Віленскага універсітэта юнакі з Беларусі адпраўляліся па веды ва універсітэты Пецярбурга i Масквы, радзей - у замежныя вышэйшыя навучальныя установи. Тады распачаўся працэс адцягвання з краю лепшых інтэлектуальных сіл, у тым ліку i навуковых.

Аднак гэта не азначала, што навуковыя даследаванні ў Беларусі не вяліся. Важныя пошукі праводзіліся ў Горы-Горацкім інстытуце, а ix вынікі публікаваліся ў "Записках Гори-Горецкого земледельческого института" (1852-1857). Дзякуючы працы таленавітых высокапрафесійных лекараў развівалася медыцынская навука3. У той час Беларусь стала аб'ектам пільнай увагі навукоўцаў, што стымулявала развіццё гістарычных, філалагічных, этнаграфічных даследаванняў.

Станаўленне беларусазнаўства.

Вялікую цікавасць да Беларусі пачынаючы з канца XVIII ст. праяўлялі польскія i рускія даследчыкі, што, несумненна, у значнай ступені тлумачы-лася як настальгічнымі пачуццямі польскага грамадства ў адносінах да бы­лых усходніх тэрыторый падзеленай i такім чынамі знішчанай Рэчы Паспалітай, так i імкненнем Расійскай дзяржавы бліжэй пазнаёмщца з новадалучанымі заходнімі тэрыторыямі. Першыя звесткі пра Беларусь руская на­вука атрымала ад публікацый вынікаў падарожжаў акадэмікаў І.Ляпёхіна i В.Севяргіна, і дзейнасці дзяржаўных устаноў, якія ажыццяўлялі генеральнае межаванне зямельнага фонду Беларусі.

Сярод першых даследчыкаў старажытнага беларускага пісьменства былі польскія вучоныя Т.Чацкі, С.Ліндэ, рускі бібліёграф В.Сопікаў. Пер­шая спроба даследавання жывой беларускай мовы належала рускаму вучонаму К.Калайдовічу. Беларускія фальклорныя i этнаграфічныя матэрыялы змяшчалі ў сваіх капітальных выданнях выдатныя польскія даследчыкі Л.Галамбёўскі, АТлінскі i рускія навуковыя славутасці І.Снегіроў, А.Афанасьеў. Беларускія фальклорныя запісы, сабраныя мясцовымі энтузіястамі для І.Кірэеўскага, склалі каштоўнейшы рукапісны "Беларускі архіў" знакамітага рускага вучонага.

Беларуссю i беларусамі цікавіліся i вядомыя еўрапейскія славісты. Знакаміты П.Шафарык у той час, калі многія яго калегі, у тым ліку польскія i рускія, вагаліся ў вырашэнні пытання самастойнасці i самабытнасці белару­скага этнасу, у сваёй манументальнай працы "Славянскае народапісанне" (1842) на аснове вядомых яму лінгвістычных i фальклорных даных, "прадказаў існаванне Беларусі, як астраном прадказвае існаванне новай, яшчэ невядомай планеты"1.

Найбольш вялікі i каштоўны уклад у станаўленне i развіццё беларусазнаўства таго часу ўнеслі прадстаўнікі самой Беларусі, тыя яе ўраджэнцы i жыхары, якія распачалі руплівую працу па збіранню вялікага гісторыка-этнаграфічнага, філалагічнага, фальклорнага матэрыялу, а потым i па яго сістэматызацыі i асэнсаванню. Значную дапамогу першым даследчыкам аказвалі праграмы вывучэння народнага жыцця, падрыхтаваныя Віленскім універсітэтам, Міністэрствам народнай асветы Расіі, Рускім геаграфічным таварыствам. Арганізацыю i фінансаванне даследаванняў бралі на сябе Віленскі універсітэт, Варшаўскае таварыства сяброў навук, Расійская Акадэмія навук, Маскоўскае таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх, асобныя мецэнаты.

Члены румянцаўскага гуртка, якіх аб'яднаў граф М.Румянцаў, атрымаўшы ў спадчыну ад бацькі Гомель, арганізавалі самую буйную на той час археаграфічную экспедыцыю па Беларусі з мэтай выяўлення мясцовых дакументальных гістарычных крыніц. Румянцаў фінансаваў складанне i вы-данне "Беларускага архіва" (1824) аднаго з першых беларускіх гісторыкаў І.Грыгаровіча. Князь А.Чартарыйскі аказаў значную дапамогу ўраджэнцу Случчыны З.Даленгу-Хадакоўскаму, чые даследаванні зрабілі моцны ўплыў наразвіццё сусветнай славістыкі, беларусазнаўстваў прыватнасці2.

На фарміраванне даследчыцкіх інтарэсаў піянераў беларусазнаўства ў першай трэці XIX ст. істотна паўплывала новае пакаленне выкладчыкаў Віленскага універсітэта, якія праяўлялі вялікую цікавасць да народазнаўства, а таксама гістарычныя даследаванні прафесараў І.Даніловіча, І.Анацэвіча, М.Баброўскага. Гісторыя, этнаграфія, фальклорныя пошукі былі вельмі папулярныя ў асяроддзі студэнтаў, многія з якіх былі ўраджэнцамі Беларусі. Вывучэннем народнага жыцця актыўна займаліся, напрыклад, віленскія філаматы.

У першай трэці XIX ст. у віленскім i пецярбургскім перыядычным друку з'явіліся першыя публікацыі апісанняў беларускіх народных абрадаў – плён даследчыцкай працы першых беларускіх аматараў навукі М.Чарноўскай, І.Шыдлоўскага, К.Фалютынскага i інш. У 1840-1850-я гг. колькасць i даследчыкаў, i публікацый па пытаннях беларускай гісторыі, этнаграфіі i фальклору значна павялічылася, што сведчыла пра ўзрастанне цікавасці да беларусазнаўства, найперш сярод адукаванай грамадскасці самой Беларусі. У той час выйшлі ў свет працы беларускіх даследчыкаў, якія сталі этапнымі ў гісторыі развіцця беларускай этнаграфіі i фалькларыстыкі: "Беларусь" (1840) А.Рыпінскага, "Сялянскія песні з-пад Нёмана i Дзвіны"

(1837—1846) Я.Чачота, "Народныя песні пінскага люду" (1851) Р. Зянькевіча, "Апісанне Барысаўскага павета" (1847) Я.Тышкевіча, "Падарожжа па Палессю i беларускаму краю" (1853-1855) i "Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных яе казках" (1853—1856) П.Шпілеўскага, "Беларускія народныя песні" (1853) Л.Паўлоўскай, "Беларускія прыказкі i прымаўкі" (1852) I. Насовіча.

Здабыткі пачатковага этапу развіцця беларусазнаўства сведчылі: у першай палове XIX ст. быў закладзены трывалы падмурак вывучэння матэрыяльнай i духоўнай культуры Беларусі. У навуковы ўжытак былі ўведзены значныя i каштоўныя этнаграфічна-фальклорныя i лінгвістычныя матэрыялы, якія прадстаўлялі амаль усе рэгіёны этнічнай Беларусі, зафіксавалі асаблівасці побыту i духоўнага жыцця беларускага сялянства - захавальніка мовы i традыцыйнай культуры i часта незалежна ад суб'ектыўнай пазіцыі аўтараў публікацый яскрава сведчылі аб арыгінальнасці i самастойнасці беларускага этнасу.

Публікацыя этнаграфічных i фальклорных матэрыялаў садзейнічала i таму, што нацыянальныя традыцыі, якія да таго часу захоўваліся на побыта-вым узроўні станавіліся здабыткам усяго беларускага грамадства, а гэта спрыяла ўзмацненню кансалідацыі, працэсаў унутры нацыі. Калі да таго ж прыгадаць, што першыя даследчыкі, прадстаўнікі шляхты i разначынцаў, адносіліся да вывучэння сялянскіх традыцый як да пазнання ўласных куль­турных каранёў, то беларусазнаўства без перабольшвання можна лічыць тым стрыжнем, вакол якога пачалося збіранне культурных сіл народа ў той час, калі распачыналася фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці. Працэс гэты адбываўся ў неспрыяльных гістарычных умовах, вызначаўся маруднасцю і супярэчлівасцю і ў немалой ступені абцяжарваўся шэрагам перашкод, сярод якіх немалае месца займалі праблемы нацыянальнага друку.

Фальклор. Літаратура..

Набіралася моцы новая беларуская літаратура. Рабілі першыя крокі нацыянальны тэатр i музыка. У адукаванай частцы грамадства краю, якая выхоўвалася на суседніх культурах - польскай i рускай, мацнела i пашыралася цяга да выяўлення ўласных гістарычных і культурных каранёў, асэнсавання ўласных нацыянальных традыцый, расла цікавасць да вывучэння матэрыяльнага i духоўнага жыцця сялянства, якое захавала родную мову, самабытныя звычаі i абрады.

Асновай духоўнага нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў, якое пачалося ў першай чвэрці XIX ст., з'явіўся найбагацейшы фальклор, што ўзнік у старажытнасці, дасягнуў росквіту ў часы Сярэднявечча, дайшоў да XIX ст., працягваў існаваць пазней. Аснову беларускага фальклору складалі каляндарна-абрадавая, сямейна-абрадавая i пазаабрадавая паэзія, празаічныя эпічныя творы (казкі, паданні, легенды), прыказкі, прымаўкі, Іншыя віды вуснай народнай творчасці.

Менавіта збор, даследаванне i мастацкая апрацоўка фальклорных твораў садзейнічалі зараджэнню новай беларускай літаратурнай мовы i станаўленню нацыянальнай літаратуры.

Ля вытокаў нацыянальна-культурнага адраджэння стаялі інтэлігенты - пераважна выхадцы з акаталічанай i апалячанай у часы Сярэднявечча бела­рускай шляхты. Многія з ix былі выхаваны ў польскім патрыятычным духу. Пры гэтым яны з дзяцінства добра ведалі i "простую" (беларускую) мову, а пазней, вывучаючы гісторыю роднага краю, даведаліся i аб яе багатай мінуўшчыне. Відавочным быў у пачатку XIX ст. i глыбокі заняпад гэтай мовы, амаль палкам выключанай са сферы пісьмовага, грамадскага i культурнага ўжытку. Не выпадкова таму для значнай часткі беларускай інтэлігенцыі, што толькі нараджалася, галоўнай заставалася польскамоўная творчасць, а таксама ідэя Польшчы як айчыны ў шырокім сэнсе слова. Бела­русь успрымалася як "малая радзіма". Любоў да роднай зямлі, узмоцненая ідэямі рамантызму, з уласцівай для яго цікавасцю да нацыянальных своеасаблівасцей, з'явілася асновай для захаплення фальклорнымі творамі. Даследаванне вуснай народнай творчасці, а таксама гісторыі краю прыводзіла да высновы аб існаванні самастойнага беларускага народа, садзейнічала пераходу да творчасці на беларускай мове.

Вядучай сферай праяўлення беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння з самага пачатку стала мастацкая літаратура. Ля яе вытокаў стаял i А.Міцкевіч, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, А.Вярыга-Дарэўскі, У.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч.

Адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры па праву лічыцца Я.Чачот (1796 - 1847). Ніколі не страцяць сваёй эстэтычнай вартасці сабраныя ім беларускія народныя песні i прыказкі. Выданне ix у 1837-1846 гг. у шасці зборніках "Вясковыя песні з-над Нёмана i Дзвіны" былі першымі па часе. Такім чынам, Я. Чачот - адзін з першаадкрывальнікаў беларускага фальклору. Упершыню пасля двух стагоддзяў маўчання са старонак добра аформленых друкаваных кніг загучала жывое беларускае слова. Два фаль-клорныя зборнікі паэта (1844 i 1846 гг.), у якіх ён змясціў уласныя беларускія вершы, засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры. Пяру Я.Чачота належаць i поўныя маладогу запалу беларускія студэнцкія вершы i песні, якія былі папулярныя сярод яго сяброў-філаматаў, а таксама цікавыя, заснаваныя на народных паданиях рамантычныя балады, што істотна паўплывалі на А.Міцкевіча1. Арыгінальныя творы Я. Чачота на бе­ларускай мове, ix арыентацыя на дэмакратычнага чытача, грамадзянскі пафас i лірызм уздзейнічалі на далейшае развіццё беларускай літаратуры.

Галоўнай жа яго працай сталі шэсць выпускаў кнігі "Вясковыя песні з-над Нёмана i Дзвіны". У ix увайшло каля тысячы народных песень. Асаблівую каштоўнасць уяўляе апошні выпуск (1846). У ім змешчаны аўтэнтычны беларускі фальклор. Народныя песні ў зборніку (у адрозненне ад папярэдніх) не перакладзены на польскую мову. Сярод ix - валачобныя, юр'еўскія, калядныя, жніўныя, вясельныя, дзіцячыя. У прадмове да зборніка Я.Чачот адзначыў: "Даручаючы гэту маю працу добразычлівай прыхільнасці чытачоў, чулых да лёсу сялян чалавечых сэрцаў i ласкавай увазе даследчыкаў славяншчыны, малю цябе, Божа, каб ты таксама, як даў мне час i магчымасць для яе завяршэння, меў ласку i благаславіць"2.

Свой след у айчыннай літаратуры пакінуў і А.Рыпінскі (1811-1900). У канцы 1839 г. напасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства ў Парыжы ён прачытаў даклад аб беларускіх народных песнях, а пазней дапоўніў яго гісторыка-літаратурнымі i этнаграфічнымі звесткамі, апісаннямі i ха-рактарыстыкамі абрадаў, выслоўяў беларусаў Віцебшчыны. Усе гэтыя матэрыялы ляглі ў аснову этнаграфічна-фальклорнай кнігі "Беларусь", якая пабачыла свет у Парыжы ў 1840 г.

Ілюструючы сваё даследаванне шматлікімі цытатамі, А.Рыпінскі зрабіў агляд розных жанраў беларускага фальклору. На яго думку, народная паэзія валодае "чароўнай сілай". Ён зазначыў, што ў вуснай народнай творчасці тояцца "новыя невычарпальныя крыніцы мовы, гісторыі i паэзіі". На думку А.Рыпінскага, менавіта на фальклоры можна даследаваць "сапраўды нацыянальную, свабодную ад чужаземшчыны літаратуру". Паэт выкарыстоўваў беларускі фальклор i ва ўласных паэтычных творах.

Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Я.Баршчэўскага (1794-1851), у якім шырока выкарыстаны народныя казкі i паданні. Крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам "Тысяча i адна ноч". На прыкладзе гэтага аўтара бачна, з якімі цяжкасцямі сустракалася на сваім шляху маладая беларуская літаратура. Яны не ў малой ступені заключаліся ў тым, што значная частка адукаваных беларусаў лепш валодала польскай i рускай, чым роднай мовай. Менавіта з такой акалічнасцю давялося лічыцца аднаму з пачынальнікаў беларускай літаратуры Я. Баршчэўскаму. Названы твор напісаны ім на беларускім матэрыяле, але па-польску. Аўтар тлумачыць гэта наступным чынам: "Не ўсім чытачам можа быць зразумела беларуская мова, таму мясцовыя апавяданні, якія я пачуў з вуснаў народа, я вырашыў, наколькі змог, перадаць у даслоўным перакладзе па-польску". Тут Я.Баршчэўскі мог мець на ўвазе чытачоў не толькі карэнньгх польскіх, але i беларускіх зямель, тым больш што i сама кніга выйшла з друку не ў Варшаве, a ў Пецярбургу.

I ўсё ж беларускую нацыянальную ідэю, якая нараджалася i выспявала менавіта ў XIX ст., наймацней успрыняў В.Дунін-Марцінкевіч (1807-1884). Хоць ён, як i яго папярэднікі, быў выхаваны на узорах польскай літаратуры i культуры i па-польску пісаў больш, чым па-беларуску, але першым глыбока зразумеў, што беларуская літаратура можа ўзнікнуць толькі на грунце духоўнага народнага жыцця.

Па тэматыцы, ахопу з'яў сучаснай яму рэчаіснасці спадчына В.Дуніна-Марцінкевіча найшырэйшая i найбагацейшая ў беларускай літаратуры XIX ст. У адрозненне ад іншых пісьменнікаў ён не абмінае ў сваіх творах жыцця дваранства, шляхецкага, дробнамаёнткавага асяроддзя ("Сялянка", "Вечарніцы", Тапон", "Шнская шляхта"), а таксама гістарычнай тэматыкі ("Славяне ў XIX стагоддзі", "Люцынка, або Шведы на Літве"), чым значна пашырае межы айчыннай літаратуры. Але, як i ў іншых беларускіх пісьменнікаў, большая частка напісанага прысвечана жыццю вёскі, яе побыту, апісанню характару селяніна. Вясковы чалавек, яго праца, кола этычных, маральных, эстэтычных уяўленняў - усё гэта складае асноўны змест творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Менавіта яму айчынная літаратура абавязана глыбокім мастацкім пранікненнем у душу свайго на­рода. Пасля азнаямлення з яго творамі няўмольна змяншалася колькасць людзей, што адмаўлялі арыгінальны характар, самабытнасць беларускай мастацкай літаратуры, якая стваралася толькі на ўласцівым для яе адной моўным матэрыяле.

Гаворачы пра беларускую літаратуру першай паловы XIX ст., варта падкрэсліць, што яна з'яўлялася найважнейшым сродкам i формай развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы. Апошняя пачала фарміравацца на аснове жывой шматдыялектнай народнай гаворкі без непасрэднай апоры на здабыткі i традыцыі старабеларускага пісьменства. Нанова, вядома, склаліся правапісныя i граматычныя нормы, грамадска-палітычная, навуковая i іншая лексіка. Пры гэтым пісьменнікі выкарыстоўвалі ў сваёй твор-часці дыялекты роднай ім мясцовасці i ў залежнасці ад паходжання i культу­ры выхавання - розны алфавіт: ці лацінскі - польскагаўзору, ці кірылічны -рускага. Так, аўтарамі выдатных твораў нацыянальнай літаратуры "Энеіда навыварат" i "Тарас па Парнасе", імёны якіх засталіся невядомымі, былі прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі, выхаванай у рускай культу­ры. Першая паэма напісана ў 10-20-я гг. XIX ст., другая - не пазней сярэдзіны стагоддзя. Упершыню яны з'явіліся ў друку адпаведна ў 1845 i 1889 гг. Гэтыя творы - выдатныя ўзоры літаратурнай апрацоўкі сярэднебеларускай гаворкі, якая i стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]