- •Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена (2 г.)
- •Актуалізацыя ведаў па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена” Пытанні для самакантролю
- •Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы
- •Пытанні для самакантролю
- •Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена
Лабараторная работа 2
Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена (2 г.)
Пасля вывучэння тэмы студэнт павінен:
ведаць прыстасаванні, матэрыялы і інструменты, используемые в ткацтве міні-габелена; асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы;
умець запраўляць ткацкі станочак.
План
Актуалізацыя ведаў па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена”
Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты
Тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі рамы-станка да работы
Запраўка ткацкага станочка (рамы) для ткацтва міні-габелена
Метадычныя ўказанні:
Адкажыце на пытанні для самакантролю па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена”.
Уважліва прачытайце змест другога і трэцяга пытання, пасля іх вывучэння адкажыце на пытанні для самакантролю.
Запраўце ткацкі станок.
Актуалізацыя ведаў па тэме “Мастацтва шпалер, габелена. Выкананне эскіза габелена” Пытанні для самакантролю
Назавіце паходжанне слова габелен?
У якіх месцах Беларусі ў ХVII, ХVIII ст. ст. былі створаны ткацкія мануфактуры?
Што спачатку майстры адлюстроўвалі на шпалерах?
Кардоны якога французскага мастака пасля 1945 значна садзейнічалі развіццю мастацтва габелена?
Назавіце мастакоў, якія адрадзілі на Беларусі ў канцы 1960-х гадоў мастацтва габелена?
Назавіце прадпрыемствы Беларусі, на якіх ажыццяўляюць выраб дываноў.
У якім горадзе Беларусі працуе камбінат прыкладнога мастацтва, пры якім створаны габеленавы цэх?
Назавіце асноўныя этапы працы над эскізам.
Які габелен прынята лічыць міні-габеленам?
З якіх сюжэтаў варта пачынаць стварэнне эскіза міні-габелена?
Для чаго неабходна пачынаць выкананне эскіза з невялікіх па памерах варыянтаў?
Назавіце асноўныя прыёмы стылізацыі, якія неабходна выкарыстоўваць у дэкаратыўным малюнку.
Для чаго неабходна работа па збору творчага матэрыялу?
Для чаго выконваецца манахромны схематычны рабочы эскіз?
Як завецца эскіз будучай мастацкай работы, які выкананы ў натуральную?
Колькі колераў бярэцца для выканання дэкаратыўнай работы?
Назавіце асаблівасці малявання пейзажу.
Як неабходна маляваць ў пейзажы пярэдні і задні план?
Як неабходна маляваць ў пейзажы аб'екты, якія свецяцца?
Якім чынам можна дасягнуць у дэкаратыўнай кампазіцыі выкананне каляровай раўнавагі?
Як уплывае тэхналогія ткацтва габелена на выкананне эскіза?
Якіяі мастацкімі матэрыяламі карыстаюцца ў выкананні эскіза габелена?
Якая паслядоўнасць выканання эскіза габеленаў колеры?
Назавіце сродкі мастацкай выразнасці, якія выкарыстоўваюцца ў эскізе міні-габелена.
Прыстасаванні, матэрыялы і інструменты
Прыстасаванні. На працягу шматвяковай гістоpыі развіцця габелена канструкцыя станкоў для ткацтва дываноў зведала вельмі малаважныя змены.
|
Рысунак 2.1 — Вертыкальны станок для ткацтва дываноў |
|
1- корпус; 2, 3 – паваротныя грабёнкі; 4 – упоры; 5 – гняздо; 6 – прыціскны грэбень; 7 – прывадны грэбень; 8 – вось
|
Рысунак 2.2 — Станок ткацкі ТС-2 |
У сталярнай майстэрні навучальнай установы можна вырабіць драўляныя станкі (рамачкі) (рыс. 2.3). У дадзеным станку недахоп, вылучаны раней у прамысловым, адсутнічае. Станок канструктыўна просты. Ён складаецца з дзвюх бакавін памерам 40х2,5х1 см і двух перакадзін 33х2,5х1 см. Гэтыя дэталі злучаюцца з дапамогай клею і шруб, унакладку. Па вонкавых баках перакадзін зроблены надрэзы для моцнага і раўнамернага ўтрымання нітак асновы на станку. Для ўтварэння зеву, які ўтворыцца падчас ткацтва, вырабляецца п-падобная перакладзіна. Усе дэталі выраблены з дрэва. На станку можна выканаць тканую работу памерам 20х20 см (максімальны памер міні-габелена), аднак пры павелічэнні параметраў дэталяў і адпаведна памераў станка можна выткаць большае палатно.
|
1,2 – перакладзіны; 3 – бакавіна; 4 – п-падобная перакладзіна
|
Рысунак 2.3 — Драўляная рамачка: а) вонкавы выгляд (фота), б) чарцёж мадэлі станка |
Матэрыялы. Тканае палатно складаецца з перапляцення нітак асновы (вертыкальныя ніткі вырабу) і качка (гарызантальныя ніткі вырабу).
Нітка асновы нацягваецца на раму і павінна быць дастаткова трывалай. У якасці ніткі асновы можна выкарыстоўваць баваўняныя (№ 10) і льняныя ніткі (тыпу "Фіялка", "Мак", "Цюльпан") светлых тонаў.
Нітка утку – гэта рабочая каляровая нітка, якая, пераплятаючыся з ніткамі асновы, стварае ў тканым палатне малюнак. Для нітак утку можна выкарыстоўваць шэрсць, шоўк бавоўняную, напаўваўняную і сінтэтычную пражу, сізаль і т. д. Магчыма выкарыстанне нетрадыцыйных матэрыялаў: стужкі, шнура, дроту, газеты, тканіны, поліэтылену, разрэзаных на кавалачкі.
|
Рысунак 2.4 — Прылады. для ткацтва |
Прылады. Для ткацтва нам спатрэбяцца наступныя прылады:
палоска кардону памерам 15 х 250 мм (яе можа замяніць драўляная рэйка, вузкая лінейка) служыць прыстасаваннем для фіксацыі асновы ў адну плоскасць з нітак ніжняга і верхняга рада (рыс. 2.3);
калатушка, ёю прыбіваюць ніткі ўтку(мал. 2.4). Замест калатушкі можна выкарыстоўваць сталовы відэлец, грабянец для расчэсвання валасоў;
чаўнок, на яго намотваюць рабочую нітку ўтку і выкарыстоўваюць для палягчэння яе пракідвання паміж ніткамі асновы (можна абыходзіцца і без яго, пракладаючы ўток уручную). Чаўнок вырабляюць са шчыльнага кардону, ДВІІ, драўлянай лінейкі і інш. (Замест чаўнака, калі малюнак габелена складаецца са мноства невялікіх каляровых плям, зручней карыстацца кручком, вырабленым самастойна са сталёвага дроту сячэннем 1 мм.