Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpora_1_blok.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
174.59 Кб
Скачать

1.1. Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй. Слова Г. ўжыв. ў некалькіх значэннях. 1. лад мовы, г.зн.сістэма словаўтваральных і формаспалучальных сродкаў; 2. раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца сістэма форм слова (марфалогія) і правілы іх спалучэння (сінтаксіс). 3.сукупнасць прынятых для пэўнай мовы правілаў змянення слоў і пабудовы словазлучэнняў і сказаў; 4.падручнікі, дапаможнікі, у якіх разглядаюцца гэтыя правілы.

Тыпы граматык: навукова-апісальная, нарматыўная, гіст., параўнальная, тыпалагічная, структурная, трансфармацыйная. Калі гавораць пра грам. Бел., называюць 2 яе часткі: марфалогію, якая вывучае будову слова, і сінтаксіс, прадметам якога з’яўляюцца правілы спалучэння слоў у сказе; найгалоўнейшымі грам.адзінкамі з’яўляюцца слова і сказ. Слова (як і марфема, словазлучэнне, сказ) мае 2 планы: унутраны – семантычны і знешні – матэрыяльны, гукавы.

2.1 Суадносіны паміж лекс. і грам. значэннямі. Грам. значэнне і яго асн. крытэрыі. Семантыка слова неаднародная, у ёй можна вылучыць лекс.і грам. кампаненты. У лекс. знач. слоў - ўласцівасці рэальных прадметаў і з’яў, у грам. жа –ўласцівасці саміх моўных адзінак. Значэнні слова: 1. лекс. (індывід. уласцівасць слова; канкрэтнае/абстрактн.; неабавязковае; утв. адкрытае мноства). 2. Грам. (Надідывідуальнае; Матэр. падмурак – фармальныя паказчыкі; абавязковае; толькі абстрактнае; уяўл. сабой адкрыты клас). У кожнай грам. з’яве адрозніваюць грам. знач. і грам. спосаб яго перадачы: афіксацыя (стол-сталы), суплетывізм альбо змена слоў (я-мяне), службовыя словы (чытаў бы), рэдуплікацыя альбо падваенне (белы-белы), асноваскладанне, парадак слоў, інтанацыя. Грам. спосабы можна падзяліць на 2 тыпы ў залежнасці ад таго, дзе – у межах слова (сінтэтычны) ці па-за межамі – знаходзіцца грам. сродак перадачы грам. знач. (аналітычны). Слова разам з паказчыкам яго грам. знач. ўтварае грам. форму, што перадаюць змяненнне аднаго слова ў межах пэўных грам. значэнняў, утвараюць парадыгмы словазмянення. Існуюць поўныя парадыгмы, няпоўныя (паліто, метро) і збыткоўныя (чалавек-людзі). Усе адзінкі моўнага ладу (у т.л. словы) размяркоўваюцца па пэўных класах – грам. катэгорыях – найбольш агульнае грам. знач., уласцівае цэлым разрадам слоў. Грам. катэгорыя абавязкова мае план зместу і план выражэння. Граматыкалізацыя – функц. пераход лекс. адзінкі ў грам. (Мыць сябе – мыцца).

3.1. Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марф. формаў. Марфалогія – гэта грам. вучэнне аб слове. Аб’ектам М. з’яўл. асобнае слова, яго грам. формы. Слова існуе ў мове як сістэма форм. Уся сістэма форм аднаго слова – гэта адзінства, якое мае адно або некалькі цесна звязаных паміж сабою лекс. знач. Такое адзінства лічыцца лексемай. Асобна ўзятая форма канкрэтнага слова наз. словаформай. М. вывучае правілы ўтварэння словаф., адрозненні паміж словаф. адной і той жа лексемы, устанаўлівае мяжу паміж словаф., якія ўваходзяць у адну парадыгму, і словаф., якія ўтвараюць другую парадыгму. Марф. парадыгма – строга арганізаваная сістэма ўсіх словаформ слова. Існуюць поўныя парадыгмы, няпоўныя (паліто, метро) і збыткоўныя (чалавек-людзі). Часціны мовы – лексіка-грам. класы слоў, якія хар-ца: - адзінствам абагульнення значэння; - агульнасцю грам. катэгорый; хар-рам словазмянення; - пэўнай марф. структурай; - тоеснасцю сінт. ф-цый; - спосабамі словаўтв. У бел.мове вылучаецца 10 ч.м.: наз, прым, лічэбнік, займ, дзеясл, прыслоўе, прыназ, злучнік, часціца, выклічнік.

4.1. Часціны мовы як лекс.-грам. класы слоў. Сістэма часцін мовы. Часціны мовы – лекс.-грам. класы слоў, якія хар-ца: - адзінствам абагульнення значэння; - агульнасцю грам. катэгорый; хар-рам словазмянення; - пэўнай марф. структурай; - тоеснасцю сінт. ф-цый; - спосабамі словаўтв. Падзел слоў на ч.м. на аснове : -катэгарыяльнага лекс. знач.; -марф. прымет (зменнасць/нязм.слоў, тып і асаблівасці змянення (скланеннне, спражэнне); грам. катэгорыі слоў); -сінт. уласцівасцей; -спосабаў словаўтв.. У бел.мове вылуч. 10 ч.м.: наз, прым, лічэбнік, займ, дзеясл, прыслоўе, прыназ, злучнік, часціца, выклічнік. Па-за межамі ч.м. застаюцца гукаперайманні – служаць перадачы гукаў жывой і нежывой прыроды; і мадальныя словы – сродкі перадачы суб’ектыўных адносін да ўласнага выказвання. Усе ч.м., акрамя выкліч., падзяляюцца на 2 групы: 1. паўназначныя, альбо самаст. – наз., прым., лічэбнік, займ., дзеяслоў і прыслоўе. Яны выконваюць намін. ф-цыю, перадаюць паняцці, маюць фанетычны і лагічны націск, складаюцца з марфем, маюць грам. катэгорыі, у сказе члены сказа, можна задаць пытанне. 2. непаўн. - словы перадаюць адносіны паміж адзінкамі мовы: служб. сл. (прыназ., злучнікі,звязкі) і часціцы. Яны не выконваюць намін. ф-цыю, не выр. паняцці, не падае лагічны націск, няма марф. структуры, грам. катэгорыі, нязменны, не з’яўл. членам сказа, нельга задаць пытанне. Паўн.словы падзяляюцца на знамянальныя і ўказальныя (займ., няпэўныя лічэбнікі, займеннікавыя прыслоўі). Паміж ч.м. наглядаецца ўзаемадзеянне, словы з адной ч.м. могуць пераходзіць у другую (сінкрэтызм). Такі пераход абумоўлены зменай сінт. ф-цыі слова, ужываннем яго не ў звычайнай яму асноўнай ф-цыі. Гэты пераход (субстантывацыя (пераход у наз.), ад’ектывацыя (у прым.), нумералізацыя (у ліч.), пранаміналізацыя (у займ.), вербалізацыя (у дзеясл.), адвербіялізацыя (у прысл.) і інш.) разглядаецца звычайна як адзін са спосабаў словаўтварэння пры вылучэнні кожнай ч. м.

5.1. Семантыка-камунікатыўная і грам. адметнасць назоўніка як носьбіта значэння прадметнасці. Назоўнік - самастойная ч.м., якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае грам. катэгорыі роду, ліку, склону. Асаблівасці: мае азначэнне, нулявая суфіксацыя, абрэвіяцыя, пераноснае знач. Лексіка-грам. разрады: 1. Агульныя  і ўласныя. Аг. - назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў, асоб (трава, камень, святло). Ул. – індывід. назвы прадметаў, з’яў, паняццяў (імёны, прозвішчы, назвы геаграф. аб’ектаў, газет, і г.д.). Ул.наз. не спалучаюцца з лічэбнікамі і ўжыв. толькі ў адз. або мн. ліку: Мінск, Свіслач. 2. Канкрэтныя і абстрактныя. Аг. наз. падзяляюцца на канк. і абст.. Канкр. - назвы прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: дом, снег, дарога; яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках. Аб. абазначаюць розныя паняцці, пачуцці, дзеянні: страх, смеласць, гнеў; яны не спалуч. з колькаснымі ліч., але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: мала гонару, шмат злосці. Канк. могуць быць адуш. і неадуш., абстр.-толькі неад.. 3. Адуш. і неадуш.. Ад. - назвы людзей, жывых істот (маці, брат, заяц), назвы фантаст. і міфалагічных істот (гном, чорт, лясун); цацак  (вавёрка, ліса);  шахматных і картачных фігур (конь, ферзь, валет); страў: карп, шчупак; наз. нябожчык, тапелец, робат. Неад. - назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: бяроза, памяць, спрыт. + наз., што абазн. сукупнасць людзей і інш. істот: (калектыў, армія, маладняк). 4. Рэчыўныя – абазнач. рэчывы аданароднага саставу: азот, нафта, малако. 5. Зборныя – абазнач. сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: (студэнцтва, лісце, карэнне); ўжыв. толькі ў адз. ліку. Наз. народ, клас, атрад, калектыў зборнымі не з’яўл. Сінгулятывы – калі са зборнага наз. бяруць 1 прадмет (Грошы – купюра). Сінкрэтызм – сумяшчае ў сабе канкр. і неканкр. знач.

6.1 Грам. катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне. Лік і род наз. Большасць наз. мае формы адз. і мн. ліку. Наз. адз. ліку абазначаюць адзін прадмет, мн. - мноства аднародных прадметаў. Некат. наз. маюць форму толькі адз. або мн. л. Толькі форму адз.л. маюць: а) уласныя імёны: Нёман, Купала; б) большасць абстрактных: гонар, смеласць; в) зборныя: настаўніцтва, зелле; г) рэчыўныя: золата, чарніла. Толькі форму мн. л. маюць: а)назвы парных і непадзельных прадметаў: акуляры, дзверы; б) назвы некат. дзеянняў, гульняў, нар. звычаяў: выбары, шашкі; в) некат. рэчыўныя: каноплі, апілкі; г) назвы прамежкаў часу: суткі,канікулы; д) нек. геаграф. назвы: Пухавічы, Карпаты. Наз.ў форме адз. л. належаць да аднаго з трох родаў: мужч. (ен мой), жан. (яна мая) ці ніякага (яно маё). Вылучаюць групу наз. агульнага р. з канч.-а(-я), якія могуць ужыв. ў значэнні м.і ж. р.:плакса, сірата, ціхоня. Не маюць катэгорыі р. множналікавыя наз.: паводзіны, дзверы, абцугі. Род наз. бел.м. не супадае з родам аналагічных наз. рус.м.: сабака, фальш, боль, подпіс, медаль у бел.м. м. р., у рус. – ж.; гусь, таполя, жырафа ў бел. м. ж. р., у рус.- мужч.. Склон – словазмяняльная катэгорыя наз., якая паказвае на адносіны наз. да іншых слоў у сказе. 1. Наз. (суб’ектнае знач., хто, што?); 2. Родны (суб’ектнае, аб’ектнае, азначальнае, акалічн., колькаснае, каго, чаго?); 3. Дав. (аб’ектнае, суб’ектн., азнач., каму, чаму?) 4. Він. (аб’ектн., суб’ектн., акалічн., каго, што?); 5. Творны (аб’ектн., акалічн., азнач., суб’ектн., кім, чым?); 6. Месны (аб’ектн., азнач., акалічн., аб кім, аб чым?).

7.1. Скланенне назоўнікаў. Асн. тыпы скланення назоўнікаў.

Скланенне наз. – змяненне наз. па склонах і ліках. У залежнасці ад склонавых канчаткаў і грам. роду падзяляюцца на 3 тыпы. 1 скл. наз. ж. р., з канч. -а (-я): хата, хваля. Да 2 скл. наз. м.р. з нулявым канч.: дом, дзень. наз. н. р. з канч. -а, -е, -о (-ё): мора, поле, і 5 наз. н.р. на -мявымя, семя, цемя, бярэмя, полымя. Да 3 скл. - наз. ж. р. з нулявым канч.: глыб, плынь, ноч. Не ўваходзяць ні ў адзін тып скланення: а) рознаскланяльныя наз.: птушаня, качаня, імя, племя; б) несклан.: метро, РБ, Скурко; в) субстантываваныя прым.: вартавы, дзяжурны, настаўніцкая; г) наз., якія маюць форму толькі мн. л.: сані, акуляры, цымбалы. Склонавыя канч. наз. у кожным тыпе скланення залежаць ад асновы слова,націску,у некат. выпадках ад лекс. знач. слоў (нап., у родным скл.: стаяць каля дуба (канкрэтны прадмет) і мэбля з дубу  (матэрыял). Субстантывацыя (марфолага-сінт. утварэнне) – адзін з актыўных спосабаў утварэння слоў у СБМ. Адны з прым. поўнасцю пераходзяць у наз., г.зн. маюць толькі прадметнае знач. (араты, пірожнае, дазорны), другія могуць ужыв. і як наз. і як прым. (малое – малое дзіця, старыя – старыя людзі).

8.1 І скланенне. – наз. ж. і м. роду з канчаткамі –а; -я у Н. скл. адз. л. (Краіна, сястра, мужчына).

Н. -а, -я.;

Р. -ы (вады), - і (задачы).

Д. -е (вадзе), -ы (задачы), -і (зямлі).

В. – у (ваду), -ю (зямлю).

Т. –ой, - ёй (вадой, зямлёй), - ай, -яй (песняй, кнігай).

М. –е (аб вадзе), -ы (аб задачы), -і (аб зямлі).

Мн. лік:

Н. -ы (-і)

Р. – оў (-ёў)/ -аў (-яў), нулявы, -ей (-эй)/ -ай.

Д. –ам (-ям)

В. як Н. ці Р.

Т. –амі (-ямі), -мі, -ыма (-іма).

Д. – ах (-ях)

Асаблівасці склонавых канчаткаў наз. 1 скл. (муж. і ніяк. роду). У Р. і В. скл. яны скланяюцца як наз. жан. роду на –а (-я). Р. – мужчыны, бацькі. В. – мужчыну, бацьку.

Цяжкасць у напісанні канчаткаў наз. 1 скл. выклікаюць формы Д і М склонаў. Канчаткі гэтых склонаў супадаюць і залежаць ад тыпу асновы і націску:  - а) пры аснове на цвёрды зычны: бульба -- бульбе, на бульбе; б) пры аснове на г, х, якія чаргуюцца з з, с: кніга - кнізе, у кнізе, страха - страсе, на страсе;  - а) пры аснове на зацвярдзелы зычны:  нара - нары, у нары; б) пры аснове на к, які чаргуецца з ц (націск падае на аснову): рэспубліка - рэспубліцы, у рэспубліцы;  - пры аснове на мяккі зычны: зямля - зямлі, на зямлі;  - пры аснове на к, які чаргуецца з ц (націск падае на канчатак): рака - рацэ, у рацэ, дачка - дачцэ, пры дачцэ.

9.1 ІІ скланенне. – наз. м.р. з нуляным канчаткам (стол, конь) і наз. ніякага р. з канч. –а (-е); -о (-ё). (мора, акно).

Мужчынскі род:

Н. нулявы

Р. –а (-я); -у (-ю)

Д. -у (-ю)

В. як Н. ці Р.

Т. –ом (-ам); -ём (-ем).

М. –е (-у); -ы(-э); -і.

Ніякі род:

Н. –о (-а); -ё (-е)

Р. –а; -я

Д. –у; -ю

В. як Н. ці Р.

Т. –ом (-ам); -ём (-ем).

М. –е (-у); -ы(-э); -і.

Мн. лік:

Н. -ы (-і)

Р. – оў (-ёў)/ -аў (-яў), нулявы, -ей (-эй)/ -ай.

Д. –ам (-ям)

В. як Н. ці Р.

Т. –амі (-ямі), -мі, -ыма (-іма).

Д. – ах (-ях)

Склонавыя канчаткі наз. 2 скл. залежаць ад хар-ру асновы. У Р. і М. скл. уплывае таксама значэнне наз. і месца націску, у Т. – месца націску. У Р. скл. выбар канчаткаў м. р. залежаць ад таго, да якога лекс.-семант. разраду яны аднос. Напр. адуш. наз. ўжыв. толькі з канчаткам –а (-я) (Міхася, вучня), неадуш. могуць мець канчатак –а (-я) або –у (-ю).

10.1. Ііі скланенне. Рознаскланяльныя наз. І іх групы.

3 скл. – жаночы род з нул. канч. (печ, гусь).

Н. – нулявы; Р. –і (-ы)

Д. –і (-ы); В. нулявы

Т. –ю (-у); М. –і (-ы).

Мн. лік:

Н. -ы (-і)

Р. – оў (-ёў)/ -аў (-яў), нулявы, -ей (-эй)/ -ай.

Д. –ам (-ям)

В. як Н. ці Р.

Т. –амі (-ямі), -мі, -ыма (-іма).

Д. – ах (-ях)

Рознаскланяльныя: 1) маладыя істоты (дзіця, цяля, кураня); 2) назоўнікі на –мя (імя, племя, стрэмя); 3) назоўнік маці.

11.1 Скланенне наз., якія паходзяць ад прым. і дзеепрым.. Скланенне наз. pluralia tantum. Нескланяльныя наз. Наз., якія маюць форму прым. або дзеепрым. (вартавы, сталовая), адносяцца да ад’ектыўнага скланення, г.зн. скланяюцца як прым. і дзеепрым. Pluralia tantum— разрад наз., якія ужыв. толькі ва мн. ліку. Нескл. наз. - ва ўсіх склонах маюць нязменную форму. Да неск. наз. адносяцца словы замежнага паходжання на -а, -о, э, -і, -у, -ю: пано, мэтро, мэню, факсыміле, трыё, інтэрвію, журы; скарачэнні складаных словаў: БНР, РБ, ДАІ і інш. Род складанаскароч. словаў вызначаецца па родзе апорнага слова на падставе якога ўтварылася дадзенае скарачэнне – іншамоўныя жан. імены (Элізабет, Элен); - славянскія прозвішчы на –о і –ых (Сядых, Гурло).

12.1.Семантыка-камунікатыўная і грам. адметнасць прым. як носьбіта непрацэсуальнай прыметы. Прым. - самастойная ч. м., абазначае прымету прадмета і дапасуецца да наз. ў родзе, ліку і склоне: сіняе мора, братаў аўтамабіль. Ф-цыі: намінатыўная, ацэначная. Разрады прым. Паводле лекс. знач. і грам. асаблівасцей прым. на 3 разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.1. Якас. прым - прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы. Ужыв. звычайна ў поўнай форме і могуць мець грам. асаб.: утв. формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш мяккі, самы мяккі; маюць формы ацэнкі: мілы - міленьк; ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -угучны - гучна, беларускі - па-беларуску; спалуч. з прысл. меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады. Некат. як. пр.могуць ужывацца і ў кар. формевесел, міл, рад. Кар. ф. пр. не скланяюцца, яны змяняюцца толькі па родах і ліках. 2. Адн. пр. - прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў (матэрыялу, месца, часу і інш.): жалезны мост, гарадскі пейзаж, сённяшняе мерапрыемства, студэнцкая аўдыторыя. Некат. ад. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне як.: жалезныя дзверы - жалезны характар. 3. Прын.пр. - прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо. Асаблівасць (Мележаўскі раман – мележаўскі стыль). Некат. пр. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне як.: лісіная нара - лісіная хітрасць, курыны грэбень - курыны почырк.

13.1. Якасныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.

Якас. прым - прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы. Ужыв. звычайна ў поўнай форме і могуць мець грам. асаб.: утв. формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш мяккі, самы мяккі; маюць формы ацэнкі: мілы - міленькі; ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -угучны - гучна, беларускі - па-беларуску; спалучаюцца з прысл. меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады. Некат. як. пр.могуць ужывацца і ў кар. формевесел, міл, рад. Кар. ф. пр. не скланяюцца, яны змяняюцца толькі па родах і ліках. + Сцягнутыя (дзявочу красу). Ступені параўнання: а) вышэйная ступень (кампаратыў) пры дапамозе прыназ. за, злучн. чым, як; найвышэйшая ступень (элятыў). Простыя формы (сінтэтычныя), складаныя формы (аналітычныя). Не з’яўл. кампаратывам: тэрміналагічныя спалучэнні (малодшы лейтэнант, старэцшы навуковы супрацоўнік); малодшы брат, старэйшае пакаленне. Не маюць ступені параўнання: 1) масці жывел (вараны, буланы); 2) колер праз адносіны да інш. прадметаў (вішневы, бэзавы); 3) прыметы колькасна нязменныя (глухі, лысы, нямы і г.д.) і інш.

14.1. Адносныя прым.. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Адн. пр. - прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў (матэрыялу, месца, часу і інш.): жалезны мост, гарадскі пейзаж, сённяшняе мерапрыемства, студэнцкая аўдыторыя. Некат. ад. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне як.: жалезныя дзверы - жалезны характар. Прын.пр. - прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо. Асаблівасць (Мележаўскі раман – мележаўскі стыль). Некат. пр. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якас.: лісіная нара - лісіная хітрасць, курыны грэбень - курыны почырк. Прыналежныя (уласнапрынал. і агульнапрынал.)

15.1. Скланенне прыметнікаў. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя. Поўныя прым. у адз. л. змяняюцца па родах, ліках, склонах, г. зн. скланяюцца. У мн. л. прым., як і наз., па родах не змяняюцца і склонавыя канчаткі ўсіх 3-ох родаў супадаюць: новыя (сталы, кнігі, вокны). Адрозніваюць 2 тыпы скланення: 1) скланенне якасных і адносных прым.; 2) скланенне прыналеж. прым. (ва ўсіх склонах, апрача В. і Н. маюць канчаткі аднолькавыя з канч. якасн. і аднос. прым. Там яны маюць кароткую форму.).

Прым. ўтв. практычна ад усіх самастойных ч.м., але найбольш актыўна ад наз. і дзеясл. Найбольш прадуктыўныя пры ўтварэнні прым. афіксацыя (прыстав. і прыст-суф.) і словаскладанне. Наз., якія маюць форму прым. або дзеепрым. (вартавы, сталовая), адносяцца да ад’ектыўнага скланення, г.зн. скланяюцца як прым. і дзеепрым.

16.1. Семантыка-камунікатыўная і грам. адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі знач.. Ліч. - самастойная ч.м., якая абазн. абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: восем, пяцьдзесят, трое. Разрады ліч. Паводле структуры падзяляюцца на простыя, якія маюць 1 корань: два, дзесяцьскладаныя, утвораныя з 2 або нек. асноў: пяцьдзесят, двухсотмільённысастаўныя, у якіх спалучаюцца 2 і больш словы-лікі: шэсцьдзесят пяць, дзве тысячы шэсць. Паводле значэння і грам. асаблівасцей падзяляюцца на колькасныятры, сорак пяць; парадкавыясёмы, пяцьдзесят трэці. 1. Кольк. ліч. падзяляюцца на пэўнаколькасныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя і зборныя. Пэўнакольк.. ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы. Няпэўнаколькасныя ліч. абазначаюць няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, крыху, некалькі.. Дробавыя ліч. абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, дзевяць дзесятых. Зборныя ліч. абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве. 2. Парадкавыя ліч. – абазн. парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які?, каторы?трэці год, сорак дзевятая старонка. Парадкавыя – вытворныя, яны утв. ад адпаведных кольк. ліч. (тры-трэці). Выключэнне – першы, другі. Яны маюць суплетыўную аснову.

17.1. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінт. сувязь лічэбнікаў з наз. Кольк. ліч. падзяляюцца на пэўнаколькасныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя і зборныя. Пэўнакольк (36 слоў). ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы, шаснаццаць. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках, акрамя лічэбнікаў адзін, два, тысяча, мільён, мільярд. Ліч. адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад роду назоўніка, з якім спалучаецца: адзін дзень, адна дарога, адно поле. Яму ўласцівы формы адз. і мн. л.: адзін дом, адны вароты. 90 і 40 не склан. Няпэўнаколькасныя абазн. няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, некалькі. Яны не маюць катэгорый роду і ліку, спалучаюцца з наз. ў род. скл. мн. л. : шмат дзён, некалькі хвілін. Дробавыя абазн. частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, сем цэлых і дзевяць дзесятых. Паводле структуры дроб. ліч.састаўныя. Выдзяляюцца словы паўтара, паўтары. Ліч. паўтара - пры наз. м. і н. р, паўтары - пры наз. ж. р.: паўтара кілаграма, паўтары тоны. Зборныя  абазн. пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве. Зб. не маюць роду і ліку. Зб. ўжыв.: з наз., што называюць маладых істот: двое ягнят, сямёра парасят; з множналікавымі наз.: двое акуляраў, трое сутак; з наз., якія наз. асоб м. полу: чацвёра сяброў, шасцёра хлопцаў; з наз. людзі, дзеці, коні,трое дзяцей, пяцёра коней; з займ. мы, вы, яны, усемы абое, яны абодва,; з субстантываванымі прым.: трое незнаёмых, васьмёра ваенных. Ужыв. зб. ліч. з інш. наз. не з’яўл. літ-най нормай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]