Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

2. Бібліятэкар і чытач як партнёры ў зносінах,

успрыманне імі адно аднаго

Роля ўзаемнага ўспрымання партнёраў у бібліятэчных зносінах. Выбіральнасць, глабальнасць і праектыўнасць успрымання, іх праявы ў бібліятэчных зносінах. Закана­мернасці ўспрымання. Канстанты ўспрымання. Вытокі самаўспрымання і ўспрымання партнёра па зносінах. Ана­літычны, эмацыйны, асацыятыўны і сацыяльна-тыпалагічны спосабы ўспрымання і інтэрпрэтацыі знешняга выгляду партнёра-суразмоўніка.

Сувязь фарміравання ўяўленняў аб іншым чалавеку з узроўнем уласнай самасвядомасці. Тыповыя памылкі ўспрымання. Эфекты ўспрымання, іх роля ў зносінах і фарміраванні ўзаемаадносін бібліятэкара з чытачом. Паняцце атрыбуцыі. Законы атрыбуцыі і іх праявы ў бібліятэчных зносінах. Памылкі атрыбуцыі і спосабы іх пераадолення. Роля і месца міжасобаснай атракцыі ў бібліятэчных зносінах. Фактары, якія вызначаюць міжасобасную атракцыю, і іх спецыфіка ва ўмовах бібліятэчных зносін. Прыёмы фар­міравання атракцыі і межы яе ўжывання ў бібліятэчных зносінах.

3. Праблемы камунікатыўнага ўзаемадзеяння

бібліятэкара з чытачом у працэсе абслугоўвання

Гутарка як форма камунікатыўнага ўзаемадзеяння бібліятэкара з чытачом у працэсе абслугоўвання. Дзелавая размова як асноўная форма бібліятэчных зносін. Этапы дзелавой размовы: пачатак, абмен інфармацыяй, аргу­ментацыя, нейтралізацыя заўваг суразмоўніка, завяршэнне размовы. Аналіз вынікаў размовы як перадумова эфектыўнасці наступных кантактаў. Прыёмы і спосабы камунікатыўных паводзін у пачатку размовы. Пераадоленне псіхалагічных бар’ераў, этапы і спосабы.

Тыпы чытачоў-суразмоўнікаў і асаблівасці ўзаемадзеяння з імі ва ўмовах абслугоўвання. Асаблівасці ўзаемадзеяння з чытачамі інтравертнага і экстравертнага тыпаў. Рыгідныя і мабільныя чытачы ў зносінах з бібліятэкарам. Дамінантныя і недамінантныя чытачы і зносіны з імі бібліятэкара ў абслугоўванні. Умовы каардынацыі і сінхранізацыі суразмоўнікаў розных тыпаў. Выкарыстанне ў бібліятэчных зносінах заканамернасцей успрымання інфармацыі.

4. Камунікатыўная культура бібліятэкара,

яе значэнне і шляхі фарміравання

Змест паняцця “камунікатыўная культура бібліятэкара”. Кампетэнтнасць у зносінах і камунікатыўная культура. Роля і месца камунікатыўных якасцей у прафесіяграме бібліятэкара аддзела абслугоўвання. Аптымальнае спалучэнне асобасных і прафесійных якасцей бібліятэкара аддзела абслугоўвання.

Шляхі і спосабы фарміравання і ўдасканалення каму­нікатыўнай культуры бібліятэкара. Метады вывучэння біблія­тэчных зносін. Роля вынікаў даследавання зносін у фармі­раванні камунікатыўных якасцей бібліятэкара. Псіхалагічная карэкцыя бібліятэчных зносін. Сацыяльна-псіхалагічныя трэнінгі як сродак павышэння камунікатыўнай культуры. Дзелавыя і ролевыя гульні ў карэкцыі бібліятэчных зносін.

Бібліятэчная этыка аб камунікатыўнай культуры бібліятэкара. Этычныя правілы прафесійных паводзін і камунікатыўная культура бібліятэкара.

5. Сацыялагічныя даследаванні чытання: гісторыя і сучаснасць

Сацыялогія чытання: этапы станаўлення і развіцця. Першыя даследаванні чытання ў Расійскай імперыі. Уклад Л.М.Талстога, М.А.Корфа, А.П.Мічурына, В.І.Арлова, А.С.Пругавіна, Л.І.Шахоўскага ў вывучэнне чытача-селяніна. Роля Х.Д.Алчэўскай у развіцці методыкі вывучэння чытання жанчын-работніц. Праца “Што чытаць народу?”, яе значэнне. Уклад М.А.Рубакіна ў развіццё тэорыі і практыкі вывучэння чытання.

Вывучэнне чытання як дзяржаўная задача ў першыя гады Савецкай улады. Уклад Н.К.Крупскай, М.А.Смушковай, Л.Н.Трапоўскага, Б.В.Банка, Л.Я.Віленкіна, Я.М.Шафіра, А.М.Топарава, В.М.Сахарава і іншых у вывучэнне чытача 1920-х гадоў. Распрацоўка тэарэтычных і метадычных асноў сацыялогіі чытання ў 1930-я гады. Працы Д.А.Балікі, С.А.Вальдгарта, Л.Я.Віленкіна, А.А.Гайвароўскага, П.І.Гу­рава, А.А.Пакроўскага, Я.М.Шафіра і інш.

Характэрныя рысы даследаванняў чытання ў 1960-я гады. Праект “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”: роля ў развіцці тэорыі і методыкі вывучэння чытання. Дас­ледаванні “Кніга ў жыцці рабочай моладзі”, “Чытацкія інтарэсы ленінградскай рабочай моладзі”, “Бібліятэка і навукова-тэхнічная інфармацыя”, “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавых бібліятэках”.

Даследаванні расійскіх бібліятэк у канцы ХХ – пачатку ХХ1 стагоддзя “Чытанне ў вашым жыцці”, “Чытанне ў Расіі”. Міжнародныя даследаванні чытання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]