Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
білеты зе бест.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
8.73 Mб
Скачать

БІЛЕТ № 1.

1. Жыццё і заняткі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі.

Перыядызацыя першабытнай гісторыі. Пранікненне першабытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Каменны век: заняткі і прылады працы. Першыя стаянкі людзей на беларускіх землях. Жыццё ва ўмовах ледавіка. Бронзавы век: пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі; фарміраванне калектываў першабытных людзей. Жалезны век: змяненні ў занятках людзей; пераход да суседскай абшчыны; узнікненне маёмаснай няроўнасці. Зараджэнне рэлігійных вераванняў. Узнікненне мастацтва.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Першабытны чалавечы статак, родавая абшчына, племя, спажывецкая і вытворчыя гаспадарка, курган, гарадзішча, міф, рэлігія. Перыяды першабытнага ладу: храналагічныя рамкі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў; час пранікнення чалавека на тэрыторыю Беларусі, першыя стаянкі на тэрыторыі Беларусі.

2. Унутрыпалітычнае становішча вкл у першай палове хvi ст.

Мяцеж Міхаіла Глінскага: прычыны, мэты, удзельнікі, ход, вынікі. “Залаты век” ВКЛ. Праўленне вялікага князя Жыгімонта І Старога. Статут ВКЛ 1529г. Ураўнаванне правоў шляхты і магнатаў. Замацаванне верацярпімасці ў дзяржаве. Адносіны з Маскоўскай дзяржавай. Развіццё культуры. Бона Сфорца.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Мяцеж, “залаты век”, талерантнасць, статут. 1508 г., 1529 г.

БІЛЕТ № 2

1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V – іx ст.

Аб’яднанні ўсходніх славян. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Заняткі насельніцтва. Характар гаспадаркі. Развіццё земляробства. Прылады працы. Сельскагаспадарчыя культуры. Пераход ад родавай да суседскай абшчыны. Распад патрыярхальнай сям’і. Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу. Расслаенне абшчыннікаў. Узнікненне залежных сялян. Фарміраванне ваеннадружыннай знаці. Князі. Баяры. Даніна і палюддзе. Формы феадальнага землеўладання.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Славянізацыя, старажытнаруская народнасць, прысвойваючая і вытворчая гаспадарка, суседская абшчына, верв, феадальны гаспадарчы ўклад, палюддзе, вотчыннае землеўладанне, памеснае землеўладанне, раннефеадальная дзяржава.

2. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.

Раскол хрысціянскай царквы. Спробы аб’яднання каталіцкай і праваслаўнай царквы. Любленская ўнія і пашырэнне ролі каталіцкай царквы. Крызіс праваслаўнай царквы. Пётр Скарга. Іпацій Пацей. Прычыны і ўмовы стварэння ўніяцкай царквы. Берасцейскі царкоўны сабор і стварэнне ўніяцкай царквы. Распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі. Праваслаўныя брацтвы. Мялецій Сматрыцкі. Іасафат Кунцэвіч. Выступленні праваслаўных вернікаў. Пашырэнне ўніяцтва на беларускіх землях.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Унія, канфесія, каталіцтва, брацтвы.1623, 1596г.

БІЛЕТ №3.

1. Полацкае княства ў IX-XI ст. Княжацка-вечавы лад.

Кіеўская Русь - дзяржава ўсходніх славян.”Аповесць мінулых гадоў”. Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі. Геаграфічнае палажэнне княства. Рагвалод і Рагнеда. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Яраполк і Уладзімір. Полацкая княжацкая дынастыя. Брачыслаў і Усяслаў Брачыслававіч, іх унутраная і знешняя палітыка. Бітва на Нямізе. Княжацка-вечавы лад. Веча і яго роля ў жыцці Полацкага княства. Абавязкі князя і войска. Законы ва ўсходнеславянскіх землях. “Руская праўда”.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Дзяржава, зямля-княства, князь, дружына, веча, феадальная раздробленасць, вусобіцы, волакі; 862г., 980г., 1067г.