Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
659068_8E078_shpory_po_etnografii_mifologii_fol...doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
233.47 Кб
Скачать

10.Стравы:класіфікацыя, разнастайнасць.

Ежу можна падзяліць на раслінную і мясную, посную і скаромную. Таксама раздзяляецца на паўсядзённую, святочную і абрадавую. Асартымент шырокі і быў у залежнасці ад эканамічнага стану сям’і, народнага календара і сезона года.

Посная - ўсе стравы расліннага паходжання, а таксама рыба.

Абрадавая - хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно.

Бабіна каша –абр.страва на радзіны (варыла бабка-павітуха на малаце, з цукрам, мёдам, маслам).

На памінкі – салодкая каша з ячнай крупы. Канун – рытуал. страва.

На каляды – куцця.

На вялікдзень – яйкі.

На дзяды – боршч з мясам, каўбасы.

Кожнаму святу – свой стол. На посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 –аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы.

Традыцыйныя стравы:

Мучныя – клёцкі (з грэцкай,пшанічнай,жытняй,ячнай), зацірка, кушеш.

Аусяныя мучныя - талакно, кісель.

З жытняй мукі – саладуха, кулага.

З крупяных вырабаў – кашы.

Бульбяныя – адварная, тушаная, у мундзірах, тоўчанка, бабка, клёцкі, аладкі, супы, поліўкі.

Гародніну - капусту, буракі, морку,акуркі – і пра запас.

Малочныя прадукты - тварог, смятана і інш.

Мясная - з свініны, бараніны, гавядіны і птушкі –каўбасы, мачанка, халадзец.

Рыбныя-смажаная,у супах, вяленая, сушаная, фаршыраваная.

Пітво-хлебны квас, бярозавы і кліновы сокі, сокі і напіткі з лясных ягад, яблык, груш, рабіны, мядовы квас,піва.

11.Беларускі жаночы строй.

Традыцыйнае адзенне выраблялася з сваёй сыравіны - ільну, валокан канапель, жывёльнай скуры, воўны. Шлях да гатовага вырабу быў досыць працяглы. Так, сцябліны льну ці канаплі мачылі, мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі, часалі, пралі. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, почасту - бялілі, снавалі і пачыналі ткаць. Фарбавалі самі.

Традыцыйная апранка падзяляецца сезоннную, будзённую і святочную.

Аснову склала кашуля (сарочка, рубаха) (кашуля – тунікападобная, даўжыню мела зазвычай ніжэйшую за калена). Упрыгожвалі яе досыць сціпла: арнамент размяшчалі ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях — пераважна арнамент чырвонага колеру.

У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, хвартухом, кароткай камізэлькай, галаўным уборам і абуткам.

Спадніцы шыліся з ваўнянай ці паўваўнянай тканіны — андаракі. Паверх спадніцы заззвычай павязваўся хвартух (пярэднік), які прымацоўваўся на стане паўразамі. Рабілі яго з адной, дзвюх, зрэдку — трох, полак, і даўжыня ягоная ў беларусак амаль супадала з даўжынёю спадніц. Безрукаўка, ўпрыгожвалася вышыўкамі.Верхняе адзенне вясковай жанчыны - сярмяга і кажух.

Світа (сярмяга) —халатападобнага крою, мела белы ці шэры, зрэдзь часу чорны колер (больш уласцівы для шляхты), упрыгожвалі яе сціпла. Кажух - з нядубленых белых аўчын.

Галаўныя ўборы. Яны таксама падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя і адрозніваліся залежна ад полу, сямейнага становішча ды ўзросту. На непакрытых валасах, косах — вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном; улетку — кветкавы), а таксама галаўная павязка, зазвычай завязаная вузлом на патыліцы, былі адзнакамі дзяўчыны. Адзін з старажытных жаночых галаўных убораў - намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры), што павязваўся на чапец (чапец - з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду, і глыбокія, з завязкай пад падбародак (“каптур”). Абутак - плецёныя з лыка ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Валёнкі.