Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

10. Войны з Маскоўскім княствам к. 15-п.П.16 ст.

Вайна 1492—1494 гадоў (Памежная вайна) — першая адкрытая вайна Вялікага княства Маскоўскага, у саюзе з Крымскім ханствам, супраць Вялікага княства Літоўскага, Рускага й Жамойцкага за «отчину» — усходнеславянскія землі, якія знаходзіліся ў складзе Літвы.

Да 1480-х гг. Вялікае княства Літоўскае падпарадкавала сабе Наўгародзкую рэспубліку, Вялікае княства Цьвярское, а ў 1487 г. маскоўскія войскі ўзялі Казань і зрабілі сваім васалам Казанскае княства. Адначасова ў Маскве фармуецца дактрына «Трэцяга Рыму» маскоўскія князі пачынаюць актыўна «зьбіраць рускія землі», якія раней належалі да Кіеўскай Русі.

Вайне папярэднічалі памежныя канфлікты, якія пачасьціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі i абрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства. Вясною 1492 году Іван ІІІ накіраваў да польскага караля й вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганьняў, аднак той вярнуўся назад, даведаўшыся пра раптоўную сьмерць Казіміра (7 чэрвеня 1492 году ў Горадні). Склалася спрыяльная сытуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, а баяр і жыхароў забрала ў палон. Увосень маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі занятыя Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазьней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэньня ваенных дзеяньняў, вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове й Цьверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесьці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 годзе маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага й магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатовае да абароны, таму вялікі князь Аляксандар накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду i да свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перамоваў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.

«Вялікае пасольства» вялікага князя Аляксандра, у склад якога ўваходзілі троцкі ваявода П. Яновіч, жмудзкі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хвэдар Грыгор’еў, прыбыло ў Маскву ў студзені 1494 году. У выніку складаных перамоваў было дасягнутае пагадненьне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства й землі ў басэйне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначаная, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзіяў на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цьвер, Разань, прызнала ўсе «ад’езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства ВКЛ правяло таксама перамовы аб сватаньні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.

11. Фарміраванне беларускай нацыі.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва. Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Тэрыторыя, на якой фарміравалася беларуская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў(лiнiя Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск)Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII. ст. прыкладна па лініі Мерач — Трабы (каля Ашмян) — воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна - Заходняй Беларусі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага — прусы, яцвягі, жэмайты) і цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р", "дзеканне" і "цеканне", "аканне" і "яканне", прыстаўныя гукі на пачатку слова. Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траплялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што надавала ёй спецыфічную афарбоўку. У XV — XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка ; фальварак (цэнтр гаспадаркі феадала); засценак (у якiм жыла шляхта); ваколіца (невялікае пасяленне шляхты за межамі вёскі, абнесенае агароджай). Гэтаму ў значнай ступені спрыяла правядзенне аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землекарыстанне і распаўсюдзіўся размяшчэнне пабудоў у адзін рад. Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з'яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, сукаватка, матыка, серп, цэп і інш. Для захавання ўраджаю існавалі клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчастай ці паласатай тканіны, безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі. З'явіліся андарак, фартух. У гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення. У XV — XVI стст. складваецца і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору- чарадзейныя казкі ;абрадавая паэзія; купальскія песні,. гістарычныя песні і паданні. З`явiуся народны лялечны тэатр — батлейка. I распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты — скрыпка, цымбалы, ліра, дудка. Дудка і скрыпка сталі характэрнымi інструментамi для беларускай народнасці і выкарыстоўваліся падчас народных свят. Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвядомасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называласябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы. Такім чынам, у другой палове XIII — першай палове XVI ст. працягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - беларускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прыкметы гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агульнасць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.