Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история реф.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
71.41 Кб
Скачать

4 Паражэнне паўстання

Пасля гэтых падзей у Беларусі пад кантролем паўстанцаў фактычна заставалася толькі Гародня з часткай Гародзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Пад Гародню сцягваліся ўцалелыя паўстанцкія аддзелы Т.Ваўжэцкага з Жамойці, А.Хлявінскага і П.Грабоўскага з-пад Вільні. Тут знаходзіўся і Я.Ясінскі, які так і не паспеў цалкам сфарміраваць па загаду Т.Касцюшкі "надпушчанскую" паўстанцкую дывізію. 29 верасня 1794 г. у Гародню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т.Касцюшка разам са сваім сакратаром Ю.Нямцэвічам для азнакамлення з сітуа- цыяй. Касцюшка пераканаўся, што горад утрымаць не ўдасца. Ён аддаў загад пакінуць Гародню і ўсе сілы накіраваць на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія аддзелы пакінулі Гародню.

Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстанцаў і ў Польшчы. Яшчэ ў пачатку чэрвеня аб'яднаныя расійска-прускія войскі ў бітве каля мястэчка Шчаканіцы прымусілі армію Касцюшкі адступіць. 15 чэрвеня прускія войскі занялі Кракаў, а Касцюшка вымушаны быў адступіць да Варшавы. Там ён арганізаваў абарону горада і прымусіў ў жніўні-верасні 1794 г. адысці ад яго прускія войскі і расійскі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. 10 кастрычніка пад Мацяёвіцамі каля 15 тыс. паўстанцаў на чале з Т.Касцюшкам далі бой колькасна большаму корпусу генерала Ферзена. Скончыўся ён на карысць расійскага боку. Тысячы паўстанцаў загінулі або трапілі ў палон. Трапіў у палон і сам цяжка паранены Т. Касцюшка. Начальнікам узброеных сіл паўстання 12 кастрычніка 1794 г. Найвышэйшая Нацыянальная Рада прызначыла замест Касцюшкі яго земляка Тамаша Ваўжэцкага.

4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмацаваным прадмесцем Варшавы - Прагай, Толькі пасля гэтагабыло принята рашэнне аб капітуляцыі Варшавы. Штурм Прагі Суворавым увайшоў у гісторыю як "пражская разня". Падчас яго загінулі тысячы мірных жыхароў, каля 10 тыс. паўстанцаў. Сярод абаронцаў Прагі было да 5 тыс. прадстаўнікоў ВКЛ. На барыкадах Прагі загінуў і легендарны Я.Ясінскі.

Шансаў на перамогу ў паўстанні 1794 г. было няшмат. Яго не падтрымалі асноўныя масы сялянства, гараджане, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем імкнуліся да таге, каб не дапусціць шырокага вы­ступления гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Т.Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстанцаў.

У пачатку паўстання Т. Касцюшка і іншыя яго кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстанцаў па прычыне ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай «двух народаў» і тым са­мым не далі магчымасць тут вызваленчаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі памяняць састарэлыя парадкі. Больш за ўсё суседнія манархіі палохала магчымасць узнікнення новай, рэфармаванай, не выключна шляхецкай, а ўсесаслоўнай Рэчы Паспалітай, у якой сапраўды маглі б запанаваць воля, роўнасць і незалежнасць.