Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТРОПЫ.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

Метанімія

М е т а н і м і я (грэч. metonomadzo ‘пераймяноўваць’) – троп, заснаваны, у адрозненне ад метафары, не на падабенстве, а на сумежнасці паняццяў: На дом асадніцкі сярдзіта Глядзелі моўчкі Петрушы [жыхары вёскі]. (Я. Колас) На варту ў Верасаве выходзілі па дзве хаты засаб. (В. Адамчык) І гэты тупат, беганіна і нейкая глухая валтузня на калідоры. Што гэта значыць? Маўчала і наструнена слухала гэтую цішыню на калідоры, падазроную валтузню ўся камера. (В. Адамчык) У гэтых прыкладах лексемы Петрушы, хата, камера складаюць аснову прасторавай метаніміі: населены пункт, будынак, памяшканне – людзі, якія там знаходзяцца, жывуць. Дынамічнасць выяўлення патрабуе ад аўтараў скарыстання прыёму прасторавай сумежнасці, калі паняцце ‘людзі’ асацыюецца з паняццем ‘вёска, будынак, памяшканне’. Падобныя метаніміі найбольш пашыраныя ў беларускай літаратурнай мове. Яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях і часам зусім пазбаўлены экспрэсіі: клас уважліва слухаў настаўніцу; універсітэт праводзіць дзень адчыненых дзвярэй і г. д.

Вядомы таксама іншыя тыпы метаніміі:

1) перанос назвы дзеяння на яго вынік: праца (з самай раніцы пачынаецца праца і гэта выдатная праца – манаграфічнае даследаванне мовы беларускага народа);

2) перанос назвы матэрыялу на выраб з яго: крышталь – від свінцовага шкла і посуд (выстаўка крышталю завода “Нёман”);

3) перанос назвы дзеяння на месца, дзе адбываецца гэтае дзеянне: пераход (пераход вуліцы тут забараняецца і падземны пераход);

4) перанос назвы аб’екта ведаў на галіну ведаў: граматыка (граматычны лад мовы і навука аб граматычным ладзе);

5) перанос імя аўтара на яго твор: чытаць творы Максіма Багдановіча і чытаць Багдановіча;

6) перанос назвы прыроднай уласцівасці на таго, хто валодае ёю: тэнар – высокі мужчынскі голас (лірычны тэнар) і спявак з гэтым голасам (вядомы тэнар).

Тыпы метанімічных пераносаў разнастайныя, што дае прастор для творчага выкарыстання гэтага тропа.

Метанімія як сродак выяўленчай выразнасці часцей за ўсё сустракаецца ў мастацкіх творах, дзе яна звычайна ўжываецца для характарыстыкі дзеяння, стану людзей.

Асобны від метаніміі – антанамасія (грэч. antonomasia ‘перайменаванне’) – троп, заснаваны на ўжыванні ўласных імён у значэнні агульных назоўнікаў: Усе мяцяжы і паўстанні, усе пятлюры і калчакі, кулацкія бунты і банды крыміналістаў –работа адных рук. (С. Грахоўскі) Працы ў зорках – акіян бязмерны, Важна, што мы здолелі пачаць. Сотні новых Юрыяў і Германаў У калысках ярасна крычаць. (П. Панчанка) У мове замацавалася выкарыстанне ў пераносным значэнні слоў донкіхот, донжуан, лавелас і інш. Некаторыя імёны персанажаў могуць выкарыстоўвацца як выразны сродак мовы: Мікіта Зносак, Гарлахвацкі, Зёлкін, Туляга, Сотнікаў і інш.

Традыцыйна антанамасія папаўняецца за кошт антычнай міфалогіі і літаратуры. Антычныя вобразы шырока ўвайшлі ў мастацкія творы: Гермес, Гефест, Праметэй, Мельпамена, Арыядна, Пегас, Муза, Гаргона і інш. У сучаснай літаратурнай мове вобразнае ўжыванне імён герояў антычнай міфалогіі магчыма часцей за ўсё у гумарыстычных і сатырычных творах. Для прыкладу можна ўзгадаць пародыі М. Скоблы на вершаваныя радкі вядомых аўтараў:

Я б у любой кампаніі закіс –

Ніхто не прапаноўвае пад чарку:

-- Ну годзе прыхарошвацца, Нарцыс, --

Ідзі пад Трыумфальную пад арку!

(Пародыя на вершаваныя радкі С. Адамовіча)

Мяне хапала слава за каўнер,

Хоць я яшчэ не ездзіў на Пегасе.

І лазіў на слупы за мной Гамер,

Калі я быў манцёрам у калгасе.

(Пародыя на вершаваныя радкі Л. Галубовіча)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]