Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение.История. ВМК.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
577.02 Кб
Скачать

Раздзел і. Узнікненне бібліяграфіі і напрамкі яе развіцця ў перыяды сярэдневякоўя, адраджэння і асветніцтва

(да XVIII ст.)

Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце

Вытокі бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічнай дзейнасці ў цывілізацыях Старажытнага Усходу, Грэцыі, Рыму. Генезіс тэрміна “бібліяграфія”, яго першапачатковы сэнс; аб’екты і суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці ў перыяд антычнасці. Спосабы вылучэння элементаў, якія неабходны для ідэнтыфікацыі дакументаў у старажытных тэкстах. Бібліяграфічнае абрамленне тэкстаў, інвентарныя спісы, каталогі бібліятэк і іншыя першапачатковыя віды і формы бібліяграфічных матэрыялаў. Каталог бібліятэкі Ашурбаніпала, бібліяграфічныя працы Калімаха і Іераніма Стрыдонскага як выдатныя помнікі культуры старажытнага свету.

Асаблівасці метадычных прыёмаў бібліяграфавання.

Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя

(VXV стст.)

Асаблівасці развіцця бібліяграфіі ў кантэксце гісторыка-культурных з’яў Сярэдневякоўя.

Асноўныя напрамкі развіцця бібліяграфіі ў Візантыі. Біябібліяграфічныя слоўнікі грэчаскіх аўтараў; бібліяграфічная інфармацыя ў энцыклапедыях; “Бібліятэка Фоція” – адзін з першых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў; бібліяграфічныя матэрыялы ў дапамогу прафесіянальнай дзейнасці юрыстаў.

Узнікненне бібліяграфіі на тэрыторыі старажытных усходнеславянскіх княстваў.

Развіццё бібліяграфіі на арыале арабскай культуры. Унікальнае бібліяграфічнае афармленне рукапісных кніг. Змястоўная і відавая дыферэнцыяцыя бібліяграфічных матэрыялаў; “Фіхрыст” ан-Надзіма – першы нацыянальны рэтраспектыўны паказальнік.

Прычыны заняпаду бібліяграфічнай работы ў Заходняй Еўропе ў V – ХI стст. Ажыўленне яе ў ХIІ ст. Уплыў кнігадрукавання на актывізацыю бібліяграфічнай дзейнасці і якасны ўзровень бібліяграфічных матэрыялаў, іх відавы і змястоўны склад. Бібліяграфаванне твораў хрысціянскіх пісьменнікаў. “Кніга аб знакамітых мужах” Іагана Трыценгемскага – першы друкаваны бібліяграфічны дапаможнік. Узнікненне бібліяграфічных прац рэкамендыцыйнага характару: “Кніга аб знакамітых мужах” Ісідара Севільскага, “Пералік многіх аўтараў” Гуга з Трымберга, старажытнарускія спісы сапраўдных і несапраўдных кніг.

Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (xvі – XVIII стст.)

Асаблівасці развіцця бібліяграфіі ў кантэксце гісторыка-культурных з’яў перыядаў Адраджэння і Асветніцтва.

Узнікненне і развіццё ў Еўропе выдавецкай і кнігагандлёвай бібліяграфіі. З’яўленне бягучай бібліяграфічнай інфармацыі ў аб кнігагандлёвым асартыменце. Франкфурцкія кірмашовыя каталогі. Значэнне каталогаў, створаных органамі ўлады і гарадскога самакіравання ў нямецкіх землях, (афіцыйныя каталогі). Лейпцыгскія кірмашовыя каталогі. Зводныя каталогі. Методыка бібліяграфавання ў кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможніках. Кірункі яе ўдасканалення.

Стварэнне кнігагандлёвымі цэнтрамі Велікабрытаніі бягучых і кумулятыўных крыніц бібліяграфічнай інфармацыі: “Каталогі на тэрмін” Р. Клевела, “Каталогі” У. і Р. Бентаў.

Развіццё крыніц агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі з міжнародным ахопам кніг: “Усеагульны еўрапейскі лексікон кніг” Т.Геаргі і “Універсальная бібліятэка” К.Геснера.

Узнікненне нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы (бібліяграфічныя дапаможнікі Д.Леленда, Д.Бейла, Э.Маунсела, дзю Мэна, дзю Вердзье і інш.)

Дыферэнцыяцыя навуковых ведаў, узнікненне прафесіянальных патрэбнасцей чытачоў як прычына фарміравання спецыяльнай бібліяграфіі. Бібліяграфічная інфармацыя ў навуковых часопісах.

Пачатак выкладання бібліяграфіі як вучэбнай дысцыпліны.