Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
60143.doc
Скачиваний:
137
Добавлен:
19.08.2019
Размер:
978.94 Кб
Скачать

1.6. Змітрок бядуля

(1886—1941)

Феномен творчай асобы Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка).

Біяграфія. Умовы фарміравання і асаблівасці таленту. Уплыў Бібліі, Талмуду, Кабалы, хасідызму, беларускага фальклору і міфалогіі на яго творчасць.

Лірычнае і рамантычнае ў паэзіі З. Бядулі нашаніўскага перыяду (“На горне душы”, “Пяюць начлежнікі”, “Мары паэта” і інш.). Сувязь з паэтыкай сімвалізму, імпрэсіянізму і акмеізму. Захапленне прыгажосцю жыцця, сацыяльная і гістарычная тэматыка. Антываенны цыкл вершаў (“Ад крыві чырвона”, “Юда жэніцца”, “Кат” і інш.).

Зборнік “Абразкі” (1913), яго месца ў гісторыі беларускай прозы. Рамантычны характар і матывы лірычных імпрэсій і мініяцюр З. Бядулі (“Плач пралескаў”, “Прытуліся ка мне”, “Кветка”). Выяўленне ў іх фальклорных, біблейскіх, кніжных традыцый, раскрыццё ідэальнага, прыгожага. Імпрэсіянізм і алегарызм абразкоў.

Трагедыйнае, сацыяльнае і рэалістычна-побытавае, філасофскае і “змрочны гумар” (М. Багдановіч), псіхалагізм і праблема мастацкіх талентаў з народа, вера ў лепшую будучыню Беларусі і асуджэнне рэнегацтва часткі нацыянальнай інтэлігенцыі ў апавяданнях 1912—1915 гг. (“Ашчаслівіла”, “Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”, “Велікодныя яйкі”, “На Каляды к сыну”, “Летапісцы” і інш.).

Публіцыстыка З. Бядулі, яго ўдзел у грамадска-культурным жыцці.

Праблемы красы і беларускага Адраджэння ў творчасці З. Бядулі 1918—1922 гг. Узлёт мастацкага таленту пісьменніка, узмацненне ў яго творчасці гэтага часу ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі. Актыўная публіцыстычная і палітычная дзейнасць з дэмакратычных незалежніцкіх пазіцый у 1918—1920 гг. Паглыбленне філасафічнасці і майстэрства ў вершах і паэмах зборніка “Пад родным небам” (1922).

Выяўленне духоўнага надлому ў лірыцы З. Бядулі першай паловы 20-х гг. Фалькларызм, рыторыка, схематызм, дэкларатыўнасць у яго зборніках паэзіі “Буралом” (1925), “Паэмы” (1927).

Аповесць “Салавей” (1927). Тры рэдакцыі. Фальклорна-рамантычны характар у асэнсаванні падзей далёкай мінуўшчыны. Праблемы мастака і мастацтва. Сюжэт, кампазіцыя і мова твора.

Спрашчэнне пры паказе савецкай рэчаіснасці ў аповесцях “Год за годам”, “Таварыш Мінкін”, апавяданнях “Дэлегатка”, “Тры крыжыкі”, “Рунь”.

“Язэп Крушынскі” (1928—1932) як сацыяльна-псіхалагічны раман пра складаныя працэсы грамадскага жыцця 1920-х гадоў у Беларусі. Праўдзівы паказ рэчаіснасці ў першай кнізе рамана. Стварэнне яскравага вобраза прадстаўніка заможнай часткі сялянства Язэпа Крушынскага. Імкненне Крушынскага да лідэрства на вёсцы, яго станоўчыя і адмоўныя рысы. Праблематыка, сістэма вобразаў. Мастацкія асаблівасці твора.

Спрашчэнні і скажэнні ў духу ідэйных абвінавачванняў афіцыйнай палітыкі канца 20-х — пачатку 30-х гадоў пры паказе пярэдадня калектывізацыі, сялянскай масы, інтэлігенцкага асяроддзя і нацыянальна-культурнага руху на Беларусі ў другой кнізе рамана. Выдаткі ў змесце і форме. Моўна-выяўленчыя сродкі.

Аўтабіяграфічныя аповесці З. Бядулі “Набліжэнне” (1935) і “У дрымучых лясах” (1939).

З. Бядуля — дзіцячы пісьменнік. Паэма-казка “Мурашка-Палашка” (1940), паэма “Хлопчык з-пад Гродна” (1940), вершы для дзяцей.

Аповесць-казка “Сярэбраная табакерка” (1940), глыбіня яе філасофскага зместу. Праблематыка і алегарычнасць твора. Фальклорныя і міфалагічныя сродкі ў выяўленчым ладзе і стылі аповесці.

Месца і значэнне З. Бядулі ў гісторыі беларускай літаратуры.

Бібліяграфія беларускіх выданняў З. Бядулі.

З. Бядуля ў крытыцы і літаратуразнаўстве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]