Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Пашыральны блок

У 1960-х гадах географы разгарнулі дыскусiю па праблемах "адзi-най", цi "агульнай", геаграфii. Штуршком для яе стала кнiга Усевалада Анучына "Теоретические проблемы географии" (М., 1960). Многiя на-вукоўцы, зыходзячы з палажэнняў марксiсцка-ленінскай тэорыi аб тым, што прырода i грамадства развiваюцца па розных законах, адмаўлялi iснаванне геаграфii як адзiнай комплекснай навукі, "узводзілi сцяну" памiж фiзiчнай i эканамiчнай геаграфiяй. У цяперашнi час можна лiчыць агульнапрызнаным пункт гледжання на геаграфію як адзiную комплексную навуку. Агульнагеаграфічны падыход да вывучэння тэрыторыі – адзін з дамінуючых накірункаў у геаграфічных даследаваннях. Любая тэрыторыя ўяўляе сабой цэласную сiстэму ўзаемадзейных у яе межах прыродных, вытворчых i сацыяльных аб’ектаў i працэсаў. Можна толькi абстрактна гаварыць аб чыста прыродных цi, наадварот, чыста вытворчых тэрытарыяльных сiстэмах. У рэальнасцi ж існуюць тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя (прыродна-грамадскія) сістэмы. Яны і з’яўляюцца прадметам вывучэння геаграфіі.

Разам з тым сацыяльна-эканамічная геаграфія цесна ўзаемазвязана з іншымі грамадскімі навукамі, у першую чаргу з сацыялогіяй і эканомікай. Але СЭГ вывучае тэрытарыяльныя спалучэнні са-цыяльных і эканамічных аб’ектаў – сістэмы рассялення, тэры-тарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамічныя раёны, агульнымі словамі, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы. Гэта і адрознівае СЭГ ад іншых грамадскіх навук і робіць яе навукай геаграфічнай, аб’ядноўвае з іншымі геаграфічнымі навукамі.

У савецкай геаграфіі да той падсістэмы навукі, якая вывучае размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркі, працяглы час ужываўся тэрмін "эканамічная геаграфія". У цэнтры ўвагі эканомікагеографаў знаходзіліся вытворчыя аб’екты. Даследаваліся пераважна асаблівасці размяшчэння прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. На II з’ездзе Геаграфiчнага таварыства СССР было дадзена такое выз-начэнне сутнасці эканамiчнай геаграфіі: экана-мічная геаграфія – навука аб асаблівасцях размяшчэння вытворчасці, умовах яе развiцця ў розных краiнах і рэгіёнах свету.

Аднак пазней, асаблiва ў 70-х гадах, кола даследаванняў паступова стала пашырацца. Эканомікагеографы сталі займацца не толькі вывучэннем асаблівасцей размяшчэння насельнiцтва, вытворчасці, але і сацыяльнай сферы – гандлю, бытавога абслугоўвання, культуры, навукі. У якасці самастойнай галіны стала фарміравацца геаграфія сферы абслугоўвання. Узмацнялася сацыяльная накiраванасць і ў традыцыйных галінах эканамічнай геаграфіі: геаграфіі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. Павышэнне ўвагi ў тэрытарыяльных даследаваннях да чалавека, умоў яго жыцця, г. зн. да сацыяльнай сферы, атрымала назву "сацыялагiзацыя геаграфіі".

Такім чынам, пашырэнне кола даследаванняў эканамiчнай геаграфіі, iх сацыялагізацыя абумовілі перарастанне (трансфармацыю) эканамiчнай геаграфii ў сацыяльна-эканамічную. СЭГ – гэта не новая галiна ў сiстэме геаграфiчных навук, яна сфармiравалася ў выніку самаразвіцця эканамічнай геаграфii. Да такой высновы прыйшлі ў сваіх працах многія географы (Э. Алаеў, С. Лаўроў, В. Пакшышэўскi, Ю. Саушкін). Толькі асобныя навукоўцы (напрыклад эстонскія географы У. Мэрэстэ, С. Ныммік) спрабавалi трактаваць СЭГ у якасцi новай навукі з самастойным аб’ектам даследавання.

Дарэчы зазначым, што ў краiнах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе i iншых у дачыненнi да дадзенай падсiстэмы геаграфiчнай навукi ўжываюць назвы, "грамадская геаграфiя", "геаграфiя чалавека".

Па Э. Алаеву, СЭГ – комплекс навуковых дысцыплiн, якiя вывучаюць заканамернасці размяшчэння грамадскай вытворчасцi і рассялення людзей, іншымі словамі, тэрытарыяльную арганiзацыю грамадства, асаблiвасцi яе праяўлення ў розных краiнах, раёнах, мясцовасцях.

Заўвага: яшчэ ў 1981 г. Вышэйшая атэстацыйная камiсiя (ВАК) СССР устанавiла афіцыйную назву спецыяльнасцi "эканамiчная i сацыяльная геаграфiя". Яна i цяпер iншы раз ужываецца ў назвах вучэбных дапаможнiкаў. Гэта даволі няўдалая назва. Складаецца ўражанне, быццам размова iдзе аб дзвюх навуках. "Сацыяльна-эканамічная геаграфія" больш правільная па сутнасці і зручнейшая.

Структура СЭГ. Ужо адзначана, што СЭГ – адна з дзвюх галоўных падсістэм геаграфii. З’яўляючыся падсiстэмай, СЭГ, у сваю чаргу, уяўляе сабой складанае шматгалiновае ўтварэнне. Вывучаюцца самыя разнастайныя бакі жыцця людзей: тэрытарыяльныя асаблiвасцi ўзроўню жыцця, ладу жыцця, умоў працы, быту, адпачынку; розныя галiны гаспадаркі, рассяленне i iнш. У залежнасцi ад аб’ектаў даследавання атрымалi развiццё цi развiваюцца асобныя напрамкі СЭГ i адпаведныя iм вучэбныя дысцыплiны. У гэтых адносiнах усю СЭГ можна падзялiць на наступныя групы галін:

а) геаграфія насельнiцтва i населеных пунктаў;

б) геаграфiя галiн невытворчай сферы;

в) геаграфія галін матэрыяльнай вытворчасцi: прамысловасцi, сельскай гаспадаркі, транспарту;

г) геаграфія галін, што займаюць прамежкавае становішча паміж вытворчай і невытворчай сферамі: гандлю, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.

Апрача галіновага падзелу, прынята вылучаць агульную i рэгiянальную СЭГ. Агульная СЭГ – гэта тэарэтычныя палажэннi навукi, гiсторыя яе развiцця, метады даследаванняў, геаграфiя сусветнай гаспадаркi. Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя асобных мацерыкоў, рэгiёнаў, краiн – гэта рэгiянальная СЭГ (напрыклад СЭГ Лацінскай Амерыкi, СЭГ Еўропы, СЭГ Польшчы i iнш.). Асобнае месца сярод рэгiянальных курсаў належыць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii Беларусі.