Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Назавіце рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі, якія дзейнічалі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.

2. Калі пачалася першая расійская рэвалюцыя? Якімі былі яе прычыны, мэты, характар?

3. Якія грамадска-палітычныя лагеры дзейнічалі ў рэвалюцыі 1905–1907 гг.? Ахарактарызуйце іх мэты, сацыяльны і партыйны склад.

4. Якія вынікі мела рэвалюцыя 1905–1907 гг.?

5. Ахарактарызуйце грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў 1908–1914 гг.

6. Якую ролю адыграла газета “Наша ніва” у развіцці беларускага нацыянальна-культурнага руху?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Складзіце параўнальна-абагульняючую табліцу: “Сацыялістычныя і рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.”. Запоўніце яе, зрабіце вывады.

2. Складзіце дыяграму (графік) “Дынаміка рэвалюцыйнай барацьбы ў Беларусі ў 1905–1907 гг.”. Зрабіце вывады, запішыце ў форме тэзісаў.

3. Вызначце істотныя прыкметы паняццяў, дайце іх азначэнні: рэвалюцыйная сітуацыя, буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, “заходнерусізм”.

4. Устанавіце прычынна-выніковую сувязь паміж падзеямі 1861 і 1905 гг. у Расіі.

Спіс ілюстрацый

1. Фатаграфія. Казачы патруль на рагу Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц. Кастрычнік 1905 г.

2. Фатаграфія. Дэманстрацыя на саборнай плошчы ля дома губернатара 18 кастрычніка 1905 г.

3. Фатаграфія. Мінскія чыгуначныя служачыя, асуджаныя за ўдзел у Кастрычніцкай агульнарасійскай забастоўцы 1905 г., са сваімі адвакатамі.

4. Фатаграфія. Газета “Наша ніва” і будынак, дзе яна друкавалася. 1914 г.

5. Фатаграфія. “Беларускі каляндар” газеты “Наша ніва”.

§ 21. Буржуазныя рэформы ў пачатку хх ст.

Успомніце. 1. Што такое рэформа? 2. Якія буржуазныя рэформы былі праведзены ў Расійскай імперыі ў 60–70‑я гады ХІХ ст.? 3. У чым заключаліся асаблівасці правядзення буржуазных рэформ 60–70‑х гг. ХІХ ст. у Беларусі? Чым яны былі абумоўлены?

Буржуазныя рэформы ў палітычнай сферы ў пачатку ХХ ст. Шырокі размах рэвалюцыйнай барацьбы прымусіў самадзяржаўе пайсці на палітычныя ўступкі. 6 жніўня 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест аб скліканні “законадарадчай” Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распрацаванага міністрам унутраных спраў А. Булыгіным, ад выбараў у Думу адхіляліся працоўныя масы горада і вёскі. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі выступілі супраць булыгінскай Думы і выставілі лозунг яе байкоту. У жніўні – верасні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай Думы ахапіў многія гарады і мястэчкі Беларусі. Выбары ў булыгінскую Думу былі сарваны.

Ва ўмовах Усерасійскай палітычнай стачкі ўрад пайшоў на далейшыя палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест, які абвяшчаў свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў і надзяленне Дзяржаўнай думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Але закон аб выбарах дэпутатаў у Дзяржаўную думу меў шмат саслоўных абмежаванняў. Выбары былі шматступеннымі, неўсеагульнымі і няроўнымі. Усе выбаршчыкі дзяліліся на 4 курыі: землеўладальніцкую (памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Значную перавагу мелі памешчыкі: 1 голас памешчыкаў адпавядаў 3 галасам гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых.

Першыя дзве Дзяржаўныя Думы былі выбраны і дзейнічалі яшчэ ў час рэвалюцыі (І Дзяржаўная Дума – 1906 г.; ІІ Дзяржаўная Дума – 1906–1907 гг.) і нават адзначаныя абмежаванні ў выбарчым законе не дапамаглі самадзяржаўю атрымаць жаданы склад дэпутатаў. Так, з 36 дэпутацкіх мандатаў, якія мелі пяць заходніх губерняў, у І Думе толькі 10 належалі памешчыкам, а ў ІІ Думе, дзе адбыўся яшчэ і падзел дэпутатаў па нацыянальнасцях, 11 месцаў атрымалі польскія памешчыкі і ксяндзы.

Увядзенне палітычных свабод з задавальненнем сустрэла буржуазія. Яна лічыла, што рэвалюцыя дасягнула сваіх мэт і павінна скончыцца. У 1905 годзе узніклі буржуазныя палітычныя партыі і арганізацыі.

Першымі з іх сталі Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты). Кадэты заявілі аб сваей апазіцыі самадзяржаўю. Яны выступалі за канстытуцыйную манархію, за знішчэнне саслоўных прывілеяў і іншых перажыткаў феадалізму, за палітычныя свабоды і поўнае раўнапраўе. Але кадэты не лічылі неабходным канчаткова ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалі толькі права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялі больш “правую” пазіцыю. Яны былі поўнасцю задаволены Маніфестам 17 кастрычніка, выступалі за падтрымку манархічнай улады і захаванне адзінай і непадзельнай Расіі.

У Беларусі больш спрыяльнымі аказаліся ўмовы для дзейнасці партыі акцябрыстаў. Тут яе падтрымлівалі рускія чыноўнікі-манархісты, памешчыкі, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасці ў Беларусі земстваў і вышэйшых навучальных устаноў не мелі тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейнасці. Яны знайшлі падтрымку толькі з боку яўрэйскай буржуазіі і інтэлігенцыі. Па агульнапалітычных і нацыянальных пытаннях кадэтаў у Беларусі падтрымалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл.

Да буржуазных арганізацый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, трэба аднесці сіяністаў. Пасля стварэння ў 1897 г. Сусветнай арганізацыі сіяністаў хутка пачалі ўзнікаць сіянісцкія гурткі ў Беларусі. Сіяністы адмаўлялі ўдзел яўрэяў у рэвалюцыйным руху краін дыяспары і мелі на мэце стварэнне самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая аб’яднала б усіх яўрэяў свету. У час рэвалюцыі 1905–1907 гг. сіяністы падтрымлівалі кадэтаў.

Правы ўрадавы палітычны лагер, каб абараняць інтарэсы самадзяржаўя ва ўмовах адкрытай палітычнай барацьбы, таксама пачаў фарміраваць свае палітычныя партыі. Самай уплывовай з іх быў “Саюз рускага народу”. Яго членаў рэвалюцыянеры называлі чарнасоценцамі. У канцы 1905 – пачатку 1906 г. арганізацыі “Саюза рускага народу” былі створаны ў Мінску, Гомелі, Віцебску і іншых гарадах Беларусі. Да партый правага кансерватыўнага накірунку адносіліся таксама “Партыя рускага сходу”, “Рускі ўскраінны саюз” і шэраг іншых. Усе яны стаялі на манархічных пазіцыях, абаранялі інтарэсы памешчыкаў і праваслаўнай царквы, выступалі за непарушнасць самадзяржаўнай улады, захаванне памешчыцкага землеўладання, за тэрытарыяльнае адзінства Расіі.

Змены ў царкоўным жыцці. Свабода веравызнання. У пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі існавала 5 епархій праваслаўнай царквы – Полацкая, Мінская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Па расійскаму заканадаўству праваслаўе мела статус дзяржаўнай рэлігіі. Адносіны расійскага ўрада да каталіцкай царквы ўскладняліся актыўным удзелам каталіцкіх святароў у паўстанні 1863–1864 гг. У гэтай сувязі пасля паўстання быў выдадзены шэраг дадатковых пастаноў, якія павінны былі не дапусціць антыдзяржаўнай прапаганды ў касцёлах. Для Беларусі гэтыя пастановы мелі асобнае значэнне, бо менавіта тут праходзіла “мяжа” паміж праваслаўем і каталіцызмам.

У ходзе расійскай рэвалюцыі 1905–1907 гг. рэлігійнае пытанне было пастаўлена ў парадак дня. Па гэтаму патанню быў прыняты шэраг законаў і ўказаў, важнейшым з якіх з’явіўся ўказ 17 красавіка 1905 г. аб свабодзе веравызнання. Фармальна “первенствующее и господствующее” значэнне заставалася за праваслаўем. Разам з тым указ ставіў у аднолькавае становішча ўсе рэлігійныя канфесіі імперыі і рабіў магчымым і беспакараным пераход з праваслаўя ў іншую веру. Фактычна гэты ўказ знаменаваў сабою ўвядзенне дэмакратычнага права свабоды веравызнання ў Расіі).

У Беларусі ўказ 17 красавіка 1905 г. выклікаў абвастрэнне міжканфесійных адносін, абумоўленае барацьбой за сферы ўплыву паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой. У мясцовым царкоўным друку з’явіліся артыкулы “о притеснении” праваслаўя і праваслаўных з боку католікаў. На тэрыторыі Беларусі пачала хутка развівацца каталіцкая царква, а таксама адбываўся пераход уніятаў, якія прынялі праваслаўе, у каталіцтва.

Сталыпінская аграрная рэформа. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. паказала асаблівую вастрыню ў Расіі аграрнага пытання і, як вынік, адсутнасць дастатковай сацыяльнай падтрымкі самадзяржаўя з боку сялянства. Вырашыць гэтыя праблемы павінна была сталыпінская аграрная рэформа (П.А. Сталыпін – старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў). Яна мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.

У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. кожны селянін мог выйсці з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары. Такім чынам знішчалася сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, разбураліся населеныя пункты (вёскі), а разам з імі традыцыйны лад жыцця сельскіх жыхароў і калектывісцкая традыцыя ўсходнеславянскай вёскі. Селяніну патрэбна было разабраць і перавезці на хутар хату, гумно, хлеў, свіран і іншыя гаспадарчыя пабудовы, скласці іх на новым месцы. З‑за трухлявасці многія пабудовы сялян маглі наогул рассыпацца, а на новыя не было грошай. Трэба было на хутары выкапаць студню, падвесці дарогу, выканаць іншыя гаспадарчыя работы. Сродкаў для выканання гэтых работ у большасці сялян не было. Узяць грошы ў банку яны таксама не маглі, бо не было чым потым разлічвацца за крэдыт.

Зямля на палях вакол вёскі была рознай па якасці. Селянін хацеў атрымаць хутар на тым полі, дзе зямля была лепшай якасці. Для гэтага яму прыходзілася дагаджаць мясцовым чыноўнікам, землеўпарадкавальнікам і землямерам, даючы ім хабар. На гэта таксама ў большасці сялян не было грошай.

Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі у выглядзе адруба. У гэтым выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы было неабавязкова пераносіць у поле, на месца знаходжання адруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы. Але тут узнікалі іншыя цяжкасці, звязаныя з якасцю зямлі адруба, яе ўдаленасцю ад вёскі, адсутнасцю дарогі для пад’езда да адруба і г.д.

Матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы пры перасяленні на хутары і пры карыстанні зямлёй у выглядзе адрубоў сялянства не атрымлівала. Нязначныя сродкі, выдзеленыя на гэтыя патрэбы, чыноўніцтва пакрала. Хутарызацыя ажыццяўлялася за кошт саміх збяднелых сялян.

У сувязі з гэтым вялікай актыўнасці ў перасяленні на хутары сялянства Беларусі не праяўляла. У 1907–1914 гг. у пяці заходніх губернях толькі 12% ад усіх сялянскіх двароў стварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Астатнія сялянскія двары праігнаравалі сталыпінскую хутарызацыю.

Ахвотна выходзілі з абшчыны сяляне-беднякі, якія з‑за немагчымасці весці гаспадарку прадавалі свой надзел і пераходзілі ў стан батракоў ці перасяляліся ў гарады. З 1907 да 1914 г. у беларускіх губернях прадалі зямлю 35,8% усіх хутарскіх і адрубных двароў. Сяляне-беднякі ператвараліся ў сельскагаспадар-чых рабочых, пралетарыяў.

З другога боку, ахвотна высяляліся на хутары заможныя сяляне. Яны куплялі за бясцэнак зямлю беднякоў, а таксама землі памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, павялічвалі памеры сваіх гаспадарак і ператвараліся ў сельскую буржуазію. Калі да рэформы сяляне, у валоданні якіх было ад 15 да 25 дзесяцін зямлі, складалі толькі 8,1%, то ў выніку рэформы іх колькасць павялічылася да 37,3%.

Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне “лішніх” сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію. З 1907 па 1914 г. з Беларусі перасяліліся 335 тыс. бедных сялян. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11%) вярнуліся канчаткова збяднелымі.

Адначасова ў заходніх губернях стымулявалася пашырэнне рускага землеўладання. За кошт казённых зямель быў створаны спецыяльны фонд для рускіх пасяленцаў. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі па стварэнні хутароў і адрубоў стала дзейнасць Сялянскага банка, які выдаваў крэдыты для куплі зямлі.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі аграрнага сектару расійскай эканомікі, росту сельскай буржуазіі і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай самадзяржаўя ў вёсцы. У 1914 г. заможных сялян у Беларусі стала 12%, а беднякоў – 68%. Сталыпінская хутарызацыя – шлях умацавання капіталістычных адносін у вёсцы.

Разам з тым спроба разбурыць абшчыну і выселіць сялян на хутары, знішчыць традыцыйны лад жыцця і калектывісцкую традыцыю ўсходнеславянскай вёскі пры захаванні памешчыцкага землеўладання поспеху не мелі. Ініцыятар рэформы П.А. Сталыпін у 1911 г. трагічна загінуў. У лістападзе 1915 г. расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды выклікалі супраціўленне з боку сялян.

Земская рэформа ў Беларусі. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях 14 сакавіка 1911 г. ствараліся земскія ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпін імкнуўся прыцягнуць заможнае сялянства да правядзення зямельнай рэформы, абаперціся на сельскую буржуазію і ўзняць яе палітычную ролю ў сістэме мясцовага кіравання. Выбары ў земскія ўстановы ажыццяўляліся па “рускай” і “польскай” курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам, прычым праваслаўных сялян залічвалі ў “рускую”, а католікаў – у “польскую”. Адначасова гэта павінна было аслабіць у краі палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання або каталіцкага веравызнання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян.

Увядзенне земскіх устаноў садзейнічала развіццю мясцовай гаспадаркі, стварэнню кааператыўных таварыстваў, сельскагаспадарчых гурткоў, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы шмат зрабілі для развіцця адукацыі і аховы здароўя насельніцтва. Аднак у Беларусі земствы не адыгралі той ролі, якую яны мелі ў цэнтральных губернях Расіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]