Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.07.2019
Размер:
28.78 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнАя распрацоўка для студэнтаў № 11

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль

75 хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Паняцце навуковага артыкула як першаснага навуковага даследавання.

  2. Асаблівасці арганізацыі тэксту навуковага артыкула.

  3. Структура навуковага артыкула.

  4. Аўтары і назва навуковага артыкула.

  5. Уводзіны да навуковага артыкула.

  6. Матэрыял і метады даследавання ў навуковым артыкуле.

  7. Вынікі і вывады ў навуковым артыкуле.

  8. Рэзюмэ, ключавыя словы і спіс літаратуры ў навуковым артыкуле.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ:

  1. Паняцце навуковага артыкула

Мэтай любога навуковага даследавання з’яўляецца публікацыя (навуковы артыкул).  Навуковы эксперымент, незалежна ад яго эфектыўных вынікаў, не завершаны да таго часу, пакуль яго вынікі не апублікаваны. Вучоны павінен не толькі “рабіць” навуку, але і “пісаць пра навуку”. Адпаведна, дрэнна напісаныя навуковыя тэксты нярэдка псуюць публікацыю вынікаў добра праведзенага даследавання.

На сённяшні час, у міжнародным навуковым супольніцтве маецца яснае ўяўленне пра паняцце навуковага артыкула, яго структуру і правілы напісання. Навуковы артыкул – гэта пісьмовая апублікаваная справаздача, якая апісвае вынікі арыгінальнага навуковага даследавання і адпавядае пэўным крытэрыям. Навуковы артыкул з’яўляецца правільнай, першаснай, прыгоднай для навуковага выкарыстання асноўнай публікацыяй. Гэта паняцце склалася пад уплывам трохсотгадовай традыцыі публікацый навуковых даследаванняў, рэдактарскай практыцы і навуковай этыцы. Савет рэдактараў біялагічнай літаратуры ў ЗША (The Council of Biology Editors, CBE) - самая ўплывовая навуковая арганізацыя ў свеце - вызначае паняцце навуковага артыкула як “прыемлімую першасную навуковую публікацыю – першае публічнае прадстаўленне істотнай інфармацыі пра даследаванне ў форме, якая дазваляе, па-першае, ацаніць калегам навуковую работу, па-другое выкласці ў пісьмовай форме сутнасць эксперыменту, па-трэцяе, ацаніць інтэлектуальны працэс, які прывёў да пэўных вывадаў навукоўцу. Гэта публічнае прадстаўленне інфармацыі аб даследаванні павінна даступным для ўспрыняцця з дапамогай органаў пачуццяў, размешчана на пастаянным носьбіце, даступна для навуковага супольніцтва без абмежаванняў, даступна для ўключэння ў адну ці больш бібліяграфічных сістэм рэферавання навуковых публікацый”.

Акрамя артыкулай пра арыгінальныя навуковыя даследаванні (арыгінальных артыкулаў), якія размяшчаюцца ў навуковых часопісах, выдаюцца ў вялікай колькасці навуковыя тэксты іншых тыпаў, якія не адпавядаюць крытэрыям першаснай навуковай публікацыі, а таму не з’яўляюцца навуковымі артыкуламі. напрыклад, большасць апублікаваных справаздач, прац інстытутаў і ўніверсітэтаў, навуковыя паведамленні, артыкулы, якія друкуюцца ў карпаратыўных часопісах і прызначаны для абмежаванага службовага карыстання. Паняцце навуковага артыкула таксама не ўключае аглядавыя артыкулы ў часопісах, якія прысвечаны разгляду раней апублікаваных артыкулаў, звязаных агульнай тэматыкай. Такога роду навуковая літаратура мае на мэце абагульненне, суміраванне, аналіз, ацэнку ці сінтэз апублікаванай інфармацыі.