Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык, КР №1 [2 вариант]

.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
39.9 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

Спецыяльнасць “ПЗІТ

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па курсу: “Беларуская мова”

Варыянт №2

Студэнт-завочнік 1 курса

Групы №

Адрас:

Тэлефон

Мінск, 2011

І. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:  1. Паходжанне беларускай мовы.  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.  4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.  5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Беларуская мова ў XX стагоддзі.  Пачатак ХХст. азнаменаваўся пашырэннем нацыянальна-вызваленчага руху, ажыўленнем кнiгавыдавецкай дзейнасцi. 24 лiстапада 1905г. ўступiў у дзеянне так званы закон аб свабодзе друку, якi дазваляў друкаваць творы беларускай лiтаратуры i пераклады на беларускую мову з iншых моў. Аднак беларускую мову па-ранейшаму забаранялi выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага i палiтычнага жыцця, не мела яна доступу i ў школы.  У 1906г. ў Пецярбургу было заснавана беларускае выдавецкае таварыства «Загляне сонца i ў наша аконца», якое праiснавала да першай сусветнай вайны. Выдавецтва пачало выпускаць першыя буквары на роднай мове: «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання» К.Каганца (1906г.), «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906г.), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа (1909). У 1907г. ў Вiльнi пачынае работу выдавецтва «Наша нiва», пазней узнiкаюць выдавецкiя суполкi «Мiнчук», «Наша хата», «Палачанiн». З 1906г. пачынаецца гiсторыя беларускай легальнай прэсы, калi з’яўляюцца газеты «Наша доля», «Наша нiва», «Гоман», «Дзяннiца», «Bielarus». На беларускай мове таксама выдавалiся сельскагаспадарчы часопiс «Саха», лiтаратурна-навуковы штомесячнiк для беларускай моладзi «Лучынка», студэнцкi часопiс «Ранiца». У 1918г. былi надрукаваны першыя падручнiкi па беларускай мове, сярод якiх найбольшае значэнне мела «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевiча. Аўтар яе паслядоўна вызначыў граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы i правiлы беларускай арфаграфii. «Граматыка» паклала пачатак навуковай распрацоўцы правапiсных i граматычных нормаў беларускай мовы.  З 20-х гадоў ХХ ст. беларуская мова набывае шырокiя грамадскiя функцыi, што запатрабавала стварэння нацыянальнай тэрмiналогii, здольнай абслугоўваць важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця. У 1921г. да ажыццяўлення гэтай задачы прыступiла Навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, а ў 1922г. заснаваны на яе базе Iнстытут беларускай культуры. На працягу 1922-1930-х гадоў было апрацавана i выдадзена 24 тэрмiналагiчныя галiновыя слоўнiкi.У гэты перыяд разгарнулася шырокая дыскусiя па пытаннях нармалiзацыi беларускай лiтаратурнай мовы. Для ўпарадкавання нормаў роднай мовы ў лiстападзе 1926г. была склiкана Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi. Для апрацоўкi матэрыялаў канферэнцыi i канчатковай выпрацоўкi праекта правапiсу была створана спецыяльная камiсiя ў складзе С.Некрашэвiча, А.Багдановiча, Я.Лёсiка, В.Ластоўскага, П.Бузука, Я.Бялькевiча, Я.Купалы, У.Чаржынскага. У 1933г. быў выдадзены «Праект спрашчэння беларускага правапiсу», на аснове якога Саўнарком БССР прыняў пастанову «Аб зменах i спрашчэннi беларускага правапiсу», якая ўпершыню ў гiсторыi беларускай лiтаратурнай мовы заканадаўча абвясцiла агульнадзяржаўнымi, г.зн. абавязковымi для кнiгадрукавання, радыёвяшчання, школьнага выкладання, справаводства i г.д. пэўныя нормы беларускага правапiсу i граматыкi. З улiкам гэтай пастановы ў 1934г. быў выдадзены разгорнуты i дэталёвы звод арфаграфiчных правiлаў «Правапiс беларускай мовы». Арфаграфiчная рэформа 1933г. ў гiсторыi беларускага мовазнаўства – з’ява неадназначная. З аднаго боку, яна ў значнай ступенi абагульнiла i рэалiзавала здабыткi беларускага мовазнаўства 20-х гадоў, пэўным чынам сiстэматызавала правапiс, спрыяла стабiлiзацыi арфаграфiчных нормаў беларускай мовы. З другога боку, рэформа падпала пад моцны палiтыка-iдэалагiчны ўплыў. Ва ўмовах узятага кiраўнiцтвам краiны курса на барацьбу з «нацдэмамi», на зблiжэнне народаў i злiццё iх культур у адну культуру з адной агульнай мовай важным стала не так адлюстраваць нацыянальную спецыфiку беларускай мовы, як прывесцi правапiс у адпаведнасць з рускай арфаграфiчнай традыцыяй. Таму i пасля рэформы ў беларускiм правапiсе заставалася шмат нявырашаных пытанняў, супярэчлiвых напiсанняў.  З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапiсу была створана Арфаграфiчная камiсiя на чале з Я.Коласам i К.Крапiвой, якая распрацавала «Праект змен i ўдакладненняў беларускага правапiсу» (апублiкаваны ў 1951г., дапрацаваны ў 1956г.), якi быў зацверджаны ў маi 1957г. спецыяльнай пастановай Савета Мiнiстраў БССР «Аб ўдакладненнi i частковых зменах iснуючага беларускага правапiсу». З улiкам гэтай пастановы ў 1959г. быў выдадзены збор правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi.  Са зменай палiтычнай сiтуацыi ў канцы 1980-х гадоў, калi Беларусь стала суверэннай дзяржавай, калi сталi пашырацца сферы выкарыстання беларускай мовы, павялiчвацца кола яе носьбiтаў, пытаннi аб новым удакладненнi i ўдасканаленнi правапiсу зноў сталi на парадак дня. 19 -- 20 лiстапада 1992г. у Мінску была праведзена канферэнцыя «Праблемы беларускага правапiсу». Удзельнiкi канферэнцыi прынялi пастанову, у якой адзначаецца, што рэформа правапiсу 1933г. ёсць факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс.  26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афiцыйна-справавога ўжытку, у адукацыi.  На жаль, 14 мая 1995г. адбыўся агульнарэспублiканскi рэферэндум, дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн., што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця краiны, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн. 

План:  1.Закон аб свабодзе друку, якi дазваляў друкаваць творы беларускай лiтаратуры.  2. Пачатак навуковай распрацоўцы правапiсных i граматычных нормаў беларускай мовы.  3. 1922-1930г.. - нармалiзацыя беларускай лiтаратурнай мовы.  4. Упарадкаванне беларускага правапiсу.  5. Факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс.  6. Закон «Аб мовах у Беларускай ССР».  7. Большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалогічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіначнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.  Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):  1. Отказаться от капитализма – адмовіцца ад капіталізму.  2. Амплитуд колебания - Амплітуд вагання.  3. Испугаться большой собаки – спужацца вялікага сабакі 4. Наличие кражи - Наяўнасць крадзяжу.  5. Частота пульса – частата пульсу  Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):  1. Оценка в дневнике – адзнака ў дзенніку 

2. Находится в квартире - Знаходзіцца ў кватэры.  3. Постоянно в движении – заўседы ў руху  4. Говорить о купюре - Казаць пра купюру.  5. Поехать на трамвае – паехаць на трамваі  Сінтаксічная інтэрферэнцыя:  1. Указать на входные характеристики - Паказаць на ўваходныя характарыстыкі.  2. Благодарить сына - дзякаваць сыну  3. Вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку  4. Она сходила за грибами - Яна сыходзіла за грыбамі.  5. Шутить над ребенком – жартаваць з дзіцяці.  Заданне 3. Падбярэце па трывыразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.  Навуковы стыль:  Нанатэхналогіі, адгезія, пратон.  У наш час нанатэхналогія з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў навукі.  Адгезія істотна ўплывае на прыроду трэння датыкальных паверхняў.  Ядро атама складаецца з дадатна зараджаных пратонаў і незараджаных нейтронаў  Публіцыстычны стыль:  Звычайная карціна, выяўленае мастацтва, вам прыналежыць голас  Звычайная карціна, аднак яна адносіцца да міфаў, у якіх мы не знойдзем ні простых рашэнняў, ні адных толькі шчаслівых завяршэнняў.  З усіх відаў выяўленчага мастацтва менавіта графіка развіваецца дынамічна.  Вам прыналежыць голас, вам прыналежыць права дзеяць на зямлі закон.  Афіцыйна-справавы стыль:  Пастаўшчык адмовіўся, iнструктажу, выканаў план.  Пастаўшчык адмовіўся ад рэкамендаваных прапаноў.  За невыкананне інструктажу пакараны кухар Мазуренка Дзмiтрый.  Завод выканаў план,прапанаваны ў сакавіку 2011 гады.  Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.  1.Компьюютерная программа.  Кампутарная праграма -паслядоўнасць інструкцый, прызначаная для выканання прыладай кіравання вылічальнай машыны.  2. Микросхема .  Мікрасхема-электронная схема адвольнай складанасці ,вырабленая напаўправадніковай крышталі (або плёнцы) і змешчаная ў неразборны корпус, або без такога, у выпадку ўваходжання ў склад мікразборкі.  3. Модем – мадэм  электронная прылада для пераўтварэння лічбавай інфармацыі сігнала ў аналагавую (Мадуляцыя) для перадачы па аналагавым лініям сувязі і адваротнага пераўтварэння прынятага аналагавага сігнала зноў у лічбавы (Дэмадуляцыя).  4. Стек - стэк  структура даных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO (last in – first out): апошні прыйшоў – першы выйшаў. 

5. Электро́нная вычисли́тельная маши́на (ЭВМ).  Электронная вылічальная машына (ЭВМ) — вылічальная машына, пабудаваная з выкарыстаннем у якасці функцыянальных элементаў электронных прылад замест механічных. Тэрмін ужываўся ў якасці гістарычнага пераемніка (механічнай) вылічальнай машыны.  6.Оборудование.  Абсталяванне - усовокупностьзвязаных паміжсабойчастакіпрыладаў, з якіх, па меншаймеры, аднорухаецца,атаксамаэлементпрывада, кіравання і энергетычныявузлы, якія прызначаныдля вызначанагапрымянення,у прыватнасці дляапрацоўкі, вытворчасці, перамяшчэння або ўпакоўкіматэрыялу.  7. Компьютерный вирус – камп’ютарны вірус  праграма, якая можа ўсталёўвацца ў сыстэму, памнажацца і інфікаваць камп’ютар, тым самым замінаючы працу.  8. Клавиатура.  Клавіятура — прылада, якое ўяўляе сабой набор кнопак (клавіш), прызначаных для кіравання якой-небудзь прыладай ці для ўводу інфармацыі. Як правіла, кнопкі націскаюцца пальцамі рук. Бываюць аднак і сэнсарныя.  9. Интэрфейс пользователя - інтэрфэйс карыстальніка  графічная, тэкставая і гукавая інфармацыя, якую праграма падае карыстальніку, а таксама такія кіруючыя паслядоўнасці, як націсканні клавішаў, перамяшчэнні мышы, якія карыстальнік ужывае для кіравання праграмай.  10.Алгоритм.  Алгарытм - дакладны набор інструкцый, якія апісваюць парадак дзеянняў выканаўца для дасягнення выніку рашэння задачы за канчатковы час. У старой трактоўцы замест слова "парадак" выкарыстоўвалася слова "паслядоўнасць", але па меры развіцця паралельнасці ў працы кампутараў слова "паслядоўнасць" сталі замяняць больш агульным словам "парадак".  11.  Скаляр – скаляр  называецца зменная ці поле, якое можа ўмяшчаць у сябе толькі адно значэнне ў нейкі момант часу 

12. Провод.  Провад - злучальныправаднік, службовец праводзяцьзлучэннемпаміж крыніцайэлектрычнагатокуіспажыўцом,атаксамапаміжкампанентамі.  13. Печатная плата.  Друкаваная плата - пласціна, выкананая з дыэлектрыка, на якой сфармавана (звычайна друкаваным метадам) хоць бы адна эектраправадны ланцуг.  14. Моделирование – мадэляванне  даследаванне аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў і з’яў.  15.Процесс.  Працэс (лат. processus — плынь, ход, пасоўванне) — паслядоўная змена станаў чаго-небудзь, стадый развіцця разгляданай з'явы, а таксама вызначаная сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне некаторай мэты.  16.Система.  Сістэма- мноства ўзаемазлучаных элементаў, адасобленае ад асяроддзя і якое ўзаемадзейнічае з ёй, як цэлае.  17. Жесткий диск.  Жорсткі дыск – прылада захоўвання інфармацыі, заснаванае на прынцыпе магнітнай запісу. З'яўляецца асноўным назапашвальнікам дадзеных у большасці кампутараў.  18.Код.  Код — правіла (алгарытм) супастаўленні кожнаму пэўнаму паведамленню строга вызначанай камбінацыі знакаў (знакаў) (ці сігналаў). Кодам таксама завецца асобная камбінацыя такіх знакаў (знакаў) — слова. Для адрознення гэтых тэрмінаў, код у апошнім значэнні яшчэ завецца кодавым словам.  19.Интернет.  Інтэрнэт - сусветная сістэма аб'яднаных кампутарных сетак, пабудаваная на выкарыстанні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў дадзеных.  20. Массив – масіў  Паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя. 

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі-ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову 

При определённой частоте (составляющей около 100 Гц) происходит механический резонанс подвижной системы.  Второй особенностью механической колебательной системы является то, что резонансная частота, сохраняющаяся с высокой степенью постоянства, независимо от изменяющихся условий, например температуры. Для этого нужно сделать детали механической колебательной системы из материала с малым температурным коэффициентом расширения. В качестве примера электромеханической системы, рассмотрим систему с камертоном.  Электромагнит воздействует на одну из ножек стального камертона. В камертоне возникают вынужденные колебания, происходящие симметрично. Колебания второй ножки изменяют магнитный поток, пронизывающий обмотку электромагнита, и в этой обмотке находится ЭДС, поступающая на выход.  Пераклад:  Пры вызначанай чашчыні (складніку каля 100 Гц) адбываецца механічны рэзананс рухомай сістэмы.  Другой асаблівасцю механічнай вагальнай сістэмы з'яўляецца тое, што рэзанансная чашчыня, якая захоўваецца з высокай ступенню сталасці, незалежна ад зменлівых умоў, напрыклад тэмпературы. Для гэтага трэба зрабіць дэталі механічнай вагальнай сістэмы з матэрыялу з малым тэмпературным каэфіцыентам пашырэння. У якасці прыкладу электрамеханічнай сістэмы, разгледзім сістэму з камертонам.  Электрамагніт уздзейнічае на адну з ножак сталёвага камертону. У камертоне ўзнікаюць змушаныя ваганні, якія адбываюцца сіметрычна. Ваганні другой ножкі змяняюць магнітны струмень, які працінае абмотку электрамагніта, і ў гэтай абмотцы знаходзіцца ЭРС, што паступае на выйсце. 

Заданне №6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці 

Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы: Вучоб. для вну / пад. рэд. С.Н. Князева, С.В. Решетникова.-Мн.: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.-2004.- 690с.  У кнізе на аснове сістэмнага падыходу расчыняецца ўтрыманне такіх найважных кампанентаў ідэалогіі беларускай дзяржавы, як тэорыя, гісторыя і метадалогія ідэалагічных працэсаў, дынаміка ідэалагічных працэсаў, ідэалагічныя аспекты дзейнасці дзяржаўных інстытутаў, дзяржаўная палітыка ў ідэалагічнай сферы. Утрыманне падручніка адпавядае навучальнай праграме спецкурсу для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кніга прызначаецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам вну. Адрасуецца таксама прафесійным палітыкам і ідэолагам, будзе карысная ўсім, хто цікавіцца ідэалагічнымі працэсамі, якія адбываюцца ў сучасным беларускім грамадстве 

Заданне №7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). 

Заява:

Дырэктару IIТ БДУІР

Назаранка Валерыю Рыгоравічу

нав. гр. 181021

Бажанкова Яўгена Валер’евіча

Заява

Прашу прадаставіць мне, Бажанкову Яўгену Валер’евічу , навучэнцу 1 курса групы 181021, акадэмічны адпачынак з 12 лістапада 2012 года ў сувязі з прызывам на тэрміновую вайсковую службу.

«10» верасня 2012 г

Cуправаджальны ліст:

Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, 1/1

Дырэктару па персанале кампаніі «EPAM»

Паляковай Н.А.

Паважаная Наталля А., учора на сайце www.epam.by я прачытаў аб'яву аб праграме набору маладых спецыялістаў у Вашу кампанію. Адзін з маіх сяброў па інстытуце стажыраваўся і зараз працуе ў вас. Ён высока адклікаецца аб кампаніі і яе дачыненні да маладых спецыялістаў.

Я адпавядаю патрабаванням для ўдзелу ў дадзенай праграме. Навучанне ў БДУІР на факультэце «Інфармацыйных тэхналогій і кіравання» дало мне неабходныя веды ў галіне распрацоўкі, тэставанні і эксплуатацыі электронных прылад і сістэм, якія я магу паспяхова ўжыць у Вашай кампаніі.

Па заканчэнні ВНУ я цвёрда вырашыў працаваць у мультынацыянальнай кампаніі і вельмі зацікаўлены ў працы ў Вашай паспяховай і творчай кампаніі.

Я добра валодаю камп’ютарам, свабодна кажу і пішу на англійскай мове, легка навучаемы, ініцыятыўны і крэатыўны.

Загадзя дзякую Вас за разгляд маёй кандыдатуры для ўдзелу ў праграме набору маладых спецыялістаў.

Ахвотна адкажу на ўсе Вашы пытанні па тэлефоне 8-29-569-7*-**.

З павагай, Бажанкоу Яўген.

Дадатак:

• Рэзюмэ

• Рэкамендацыйныя лісты - 2 шт.

Спiс лiтаратуры.

  1. Бірыла М.В. Беларуская антрапамія: Уласныя імёны – мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн., 1966.

  2. Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. № 11-12.

  3. Лаўрэль Я. Мова –найважнейшы сродак зносін // Роднае слова. 1996. № 3. С. 110-121.

  4. Малажай Г. Лінгвістычны аналіз тэксту // Роднае слова. 1998. № 3. С. 70-72.