Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа 1 по белорусскому языку ЭИОП ФЗО 1 вариант,2012 год.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
78.85 Кб
Скачать

2. Марфалагічная інтэрферынцыя ( форма меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення):

- ехать в поезде – ехаць у цягніку ; - оценка в дневнике – адзнака ў дзённіку ; - сидеть на песке – сядзець на пяску ; - в художественном музее – у мастацкім музеі; - поехать на трамвае – паехаць на трамваі . 3. Сінтаксічная інтэрферэнцыя: 

- путешествие по странам Европы – падарожжа па краінах Еўропы; - благодарить сына - дзякаваць сыну ; - спорить о выводе – спрачацца пра вывад ;  - вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку ; - шутить над ребенком – жартаваць з дзіцяці.  Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.  1. Творчы пошук – публіцыстычны стыль.

Чалавек няўрымслівага характару, паэт і рамантык, Максім Багдановіч заўсёды знаходзіўся ў творчым пошуку.

Метадычнае аб’яднанне – публіцыстычны стыль. Увага! 20 лістапада 2011 года адбудзецца метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Прысутнічаць абавязкова павінен кожны.  Спартыўнае спаборніцтва – публіцыстычны стыль. Усяго гадзінай раней адбылося вялікае ў гісторыі беларускай каманды спартыўнае спаборніцтва, дзе яе удзельнікі атрымалі залаты медаль і паездку ў Парыж.  2. Сетка NGN – навуковы стыль.  Сетка NGN дазваляе праз адну абаненцкую лінію прадастаўляць шэраг сучасных паслуг, напрыклад, інтэрактыўнае тэлебачанне, скарасны доступ у інтэрнэт, якасную тэлефонную сувязь і дадатковыя віды паслуг.

  Праграмная мадэль мікрапрацэсара – навуковы стыль.  Праграмная мадэль мікрапрацэсара мае некалькі груп рэгістраў, даступных для выкарыстання ў праграмах. 

Атрыманы раствор - навуковы стыль.

Наяўнасць кіслаты правяраецца апусканнем індыкатара ў атрыманы раствор.

3. Аплаціць за папярэднія перыяды - афіцыйна-справавы стыль.

Абанент павінен аплаціць ужытую электраэнергію за папярэднія перыяды.

Навучальны год – афіцыйна-справавы стыль.  У школе ў 2011-2012 навучальным годзе навучалася 325 вучняў у 16 класах: 4 пачатковых класы з колькасцю 94 вучні і 12 класаў базавай і сярэдняй школы з колькасцю 231 вучань.  Закупка капіравальнай тэхнікі – афіцыйна-справавы стыль.  Усе сродкі, выдзеленыя з дзяржаўнага бюджэту, былі пераведзены на закупку капіравальнай тэхнікі. 

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1) Модем – мадэм:

Прылада для абмену дадзенымі паміж камп’ютарамі па тэлефонных каналах.

2) Прокси-сервер - проксі-сервер : паслуга ў камп’ютарных сетках, якая дазваляе кліентам выконваць ўскосныя запыты да іншых сеткавых паслуг.  3) Байт – байт:

інфармацыйны запіс, які складаецца з васьмі бітаў і ўяўляецца сабой адзінае цэлае.

4) Виртуальная память - віртуальная памяць : схема арганізацыі памяці камп’ютара, пры якой праграмнае забеспячэнне ўяўляе адрасную прастору камп’ютара бесперапыннай і аднастайнай.  5) Клавиатура – клавіятура:

прылада, якая служыць для ўводу ў камп’ютар сімвольнай інфармацыі.

6) Микроскоп - мікраскоп : прылада, прызначаная для атрымання павялічаных выяваў, а таксама вымярэння аб’ектаў або дэталяў структуры, нябачных няўзброеным вокам.  7) Микросхема – мікрасхема:

Складаны электронны прыбор, реалізаваны ў выглядзе паўправадніковага крыстала.

8) Интэрфейс пользователя - інтэрфэйс карыстальніка : графічная, тэкставая і гукавая інфармацыя, якую праграма падае карыстальніку, а таксама такія кіруючыя паслядоўнасці, як націсканні клавішаў, перамяшчэнні мышы, якія карыстальнік ужывае для кіравання праграмай.  9) Компьютерный вирус – камп’ютарны вірус : праграма, якая можа ўсталёўвацца ў сыстэму, памнажацца і інфікаваць камп’ютар, тым самым замінаючы працу.  10) Список - спіс : структура даных, якая змяшчае лінейна ўпарадкаванае мноства элементаў, кожны з якіх мае спасылкі на даныя і на наступны і папярэдні элементы.  11) Алгоритм - алгарытм : паслядоўнасць пэўных каманд-інструкцый, паводле якіх выконваецца некаторая задача за канечны час.  12) Программа - праграма : пэўная паслядоўнасць каманд, якія выконвае мікрапрацэсар, каб рэалізаваць алгарытм і ад зыходных даных прыйсці да выніку.  13) Скаляр – скаляр : называецца зменная ці поле, якое можа ўмяшчаць у сябе толькі адно значэнне ў нейкі момант часу . 14) Плагин – плагін : адносна невялікая праграмная частка, якая можа па патрэбе быць далучаная да асноўнай праграмы і дадаць ёй больш магчымасцяў.  15) Очередь – чарга: працэс, арганізаваны згодна прынцыпу FIFO (first in – first out): першы прыйшоў – першы выйшаў; стуктура даных, якая мадэлюе такія працэсы.  16) Амплитуда – амплітуда : максімальнае значэнне зрушэння або змянення пераменнай велічыні ад сярэдняга значэння пры вагальным або хвалевым руху.  17) Массив – масіў : Паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя.  18) Модуль – модуль  састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага.  19) Моделирование – мадэляванне : даследаванне аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў і з’яў.  20) Антивирусная программа – антывірусная праграма:

камп’ютарная праграма, якая знаходзіць і выдаляе вірусы.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.  Модем – электронное устройство, преобразующее цифровую информацию сигнала в аналоговую (модуляция), передаваемую по аналоговым линиям связи, и принятый аналоговый сигнал снова в цифровой (демодуляция). Так как компьютеры могут обмениваться только цифровыми сигналами, а каналы связи характеризуются проходящими по ним аналоговыми сигналами, то для этого и необходимо иметь устройство, преобразующее сигнал - модем. Но модем также еще является устройством, корректирующим ошибки и сжимающим данные. Первая функция – функция, обеспечивающая дополнительные сигналы, посредством которых модемы осуществляют проверку данных на двух концах линии и отбрасывают немаркированную информацию, а вторая – обеспечивающая сжатие информации для более быстрой и четкой ее передачи, а затем восстановление ее на получающем модеме. Оба эти режима значительно увеличивают скорость и частоту передачи информации. 

Пераклад Мадэм – электронная прылада, якая пераўтварае лічбавую інфармацыю сігнала ў аналагавую (мадуляцыя), перадаваемую па аналагавым лініям сувязі, і прыняты аналавы сігнал зноў у лічбавы (дэмадуляцыя). Так як камп’ютары могуць абменьвацца толькі лічбавымі сігналамі, а каналы сувязі характарызуюцца аналагавымі сігналамі, якія па ім праходзяць, то для гэтага і неабходна мець прыладу, якая пераўтварае сігнал – мадэм. Але мадэм таксама з’яўляецца прыладай, якая карэкціруе памылкі і сціскае даныя. Першая функцыя – функцыя, якая забяспечвае дадатковыя сігналы, пры дапамозе якіх мадэмы ажыццяўляюць праверку даных на двух канцах лініі і адкідваюць немаркіраваную інфармацыю, а другая – забяспечвае сцісканне інфармацыі для больш хуткай і выразнай яе перадачы, а потым аднаўленне яе на мадэме, які яе атрымае. Абодва гэтыя рэжымы значна павялічваюць хуткасць і частату перадачы інфармацыі.  Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці. 

Анатацыя на параграф “Дынамічныя структуры дадзеных” з кнігі

Далека В.Д. , Дзеравянка, А.С ,Кравец А.Г. , Цімановскай Л.Я Мадэлі і структура дадзеных: Вучэбны дапаможнік – Харкаў: ХДПУ, 2000. – 241 с.

Аўтар дадзенай работы Л.Я.Ціманоўская, дацэнт кафедры “Вылічальная тэхніка і праграміраванне” прыводзіць класіфікацыю структур дадзеных, дае абшырную інфармацыю аб фізічным і лагічным уяўленні структур дадзеных усіх класаў памяці ЭВМ. Прыведзена дастаткова вялікая колькасць алгарытмаў выканання асабліва важных аперацый, рэалізаваных у выглядзе працэдур і функцый напісаных на Turbo Pascal, якія могуць быць прыменены ў якасці паўдказкі пры самастойных нарыхтоўках студэнтаў і праграмістаў.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). 

Аўтабіяграфія  Ліст-запрашэнне  Начальніку аддзела адукацыі  Адміністрацыі Стаўбцоўскага  раёна г.Стоўбцы Міцюк А.В.

Дырэктара УА «ДАСШ № 18  г. Віцебска» Кузьменка Т.Н.  Адміністрацыя УА «ДАСШ № 18 г.Віцебска» запрашае Вас прыняць уздел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны, якая адбудзецца 23 лютага 2012 г. ў 14.00 у актавай зале школы. Будзем рады бачыць Вас на нашым свяце.  Дырэктар УА «ДАСШ № 18  г. Віцебска» Кузьменка Т.Н.

Літаратура

1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.

4. Далка В.Д., Дзеравянка А.С., Кравец О.Г., Ціманоўская Л.Е. Мадэлі і структуры дададзных. Вучэбны дапаможнік – Харкаў: ХДПУ, 2000. – 241с.

5. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР. Мінск 2002.

6. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных

документов: Учебное пособие. М., 1997.